У 2010 годзе паводле ўказу прэзыдэнта РФ Дзьмітрыя Мядзьведзева Міністэрства замежных справаў Расейскае Фэдэрацыі заснавала Фонд падтрымкі публічнае дыпляматыі імя А. М. Гарчакова. У першай частцы расьледаваньня сьпікер Украінскага Кібэральянса Шон Таўнсэнд распавёў пра тое, як дзейнічала гэтая расейская “мяккая сіла” супроць Украіны. У другой частцы расьледаваньня мы разгледзім дзеяньні гібрыдных расейскіх «дыпляматаў» у Цэнтральнай Эўропе.
Важным інструмантам уплыву РФ і крыніцаю фінансаваньня для распаўсюду «русскаго міра» на тэрыторыю розных краінаў зьяўляецца кампанія «Газпром». Гэтак, зь ліставаньня Інстытута краінаў СНД вынікае, што «Газпром» выдаткаваў два мільёны даляраў на падрыўную дзейнасьць гэтай «аўтаномнай некамэрцыйнай арганізацыі», якую ачольвае дэпутат Дзярждумы РФ ад кіраўнічай партыі «Единая Россия» Канстантын Затулін.
Раней InformNapalm ужо пісаў, як расейскі алігарх Канстантын Малафееў фінансаваў дзейнасьць што да дэстабілізацыі сытуацыі ў Польшчы, Вугоршчыне й Чэхіі. Гэтым жа займаўся і Інстытут краінаў СНД, які вядомы сваёй падтрымкай калябарацыяністаў у некалькіх абласьцёх Украіны. Але спынімся і распавядзем больш падрабязна пра ягоную падрыўную дзейнасьць супроць іншых краінаў Цэнтральнае Эўропы.
У кастрычніку 2014 году кандыдат гістарычных навук, галоўны рэдактар часопісу «Газпром», генэральны дырэктар Інстытута нацыянальнае энергетыкі Сяргей Правасудаў даслаў аналітычную запіску, у якой выказаў свае бачаньне «мяккай» расейскай сілы ў Сэрбіі ды Баўгарыі (тут і далей падаем у арыгінале):
«Газпром» не может напрямую финансировать оппозицию. Например, движение «Двери», которое выступает против вступления Сербии в ЕС.
«Двери» считают, что Сербии нужно стать членом Евразийского союза и опираться на Россию. Эта партия практически не представлена в ведущих сербских СМИ, информационная политика которых подчёркнуто антироссийская. На выборах 2013 года «Двери» набрали 4% голосов избирателей и не попали в парламент (порог 5%).
Для того, чтобы сохранить и усилить свои позиции «Газпрому» необходимо сотрудничать с какой-то общественной организацией, которая под видом гуманитарных проектов, будет активно работать с общественным мнением в Сербии и Болгарии.
Поскольку жители этих стран традиционно позитивно относятся к России, сделать это вполне возможно.В результате на улицах Белграда и Софии можно будет увидеть демонстрации в поддержку проектов «Газпрома» и России. С лозунгами типа: «Не хотим замерзать из-за Украины».
Если Владимир Путин во время визита в Сербию предложил бы этой стране вступить в Евразийский Союз и при этом упомянул бы о движении «Двери», которое поддерживает эту идею, то это было бы хорошим ориентиром для сербских избирателей. Ведь сейчас они абсолютно уверены, что Россия поддерживает нынешнее правительство Сербии. В Болгарии ситуация практически аналогична сербской, просто инвестиций «Газпрома» здесь пока меньше.
Як бачым, дзейнасьць расейскіх кампаніяў «Газпром» і «Лукойл» зьвязаная з звычайным шантажом і прыкрыцьцём падрыўной дзейнасьці. Мы выдатна знаёмыя з гэтым на прыкладзе Украіны. Партыя Аксёнава «Русское единство» гэтак жа падчас выбараў у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым набірала каля чатырох адсоткаў, але зрабіла сваю чорную справу падчас акупацыі паўвыспы Расеяй. Толькі ў будаўніцтва «Паўднёвага патоку» Расея плянавала ўкласьці да 500 мільярдаў рублёў (з расейскага боку) і 10 мільярдаў эўра – у марскую частку трубаправоду. На шчасце, гэтыя грошы літаральна вылецелі ў трубу, і ў красавіку «Газпром» даў справаздачу пра сьпісаньне 53 мільярдаў рублёў.
Але вернемся ў 2014 год. «Двери» праводзяць «патрыятычны» антыўрадавы мітынг у Бялградзе. Іван Косьціч дасылае фотасправаздачу ў Фонд імя Гарчакова:
Мы бачым тыповы “гуманітарны” праэкт па-расейску: сьцягі непрызнаных рэспублікаў і абсалютна ня сэрбскія трыкалёры – каб ніхто ня меў аніякіх сумневаў, гэты факт адмыслова падкрэсьлены ў прэс-рэлізе:
«Во время акции протеста, которая началась за пределами здания правительства и в присутствии тяжелого присутствия полиции, собравшиеся несли флаги Сербии, России, Республик Новороссии и изображения президента России Владимира Путина».
Чым сканчваюцца падобныя мітынгі вядома з прыкладу акупаваных Данецка й Луганска. Фонд імя Гарчакова ў 2013 годзе фінансаваў такіх жа маргіналаў і фрыкаў ва Украіне, і дакладна гэтак жа яны выходзілі на мітынгі з чужымі сьцягамі і лёзунгамі «Путин, введи войска». Практычна ўсе (за некаторымі выключэньнямі) грантаатрымальнікі гэтага расейскага фонду ва Украіне актыўна ўдзельнічалі ў тэрарыстычнай дзейнасьці ў складзе бандфармаваньняў «Л/ДНР» і сёньня занесеныя ў Чысьцец сайту «Міратворац». А пачыналася ўсё зь лёзунгаў пра расейскую мову й культуру.
Як дзейнічае Расея ў Эўропе? Напрыклад, аташэ ў культуры амбасады РФ у Босьніі й Герцагавіне накіроўвае інфармацыйную запіску што да расейскай мовы ў БіГ. Намесьнік шэф-рэдактара дырэкцыі міжнародных праэктаў «Российской газеты», старэйшы выкладчык катэдры славістыкі й цэнтральнаэўрапейскіх дасьледаваньняў гісторыка-філялягічнага факультэту РГГУ Вячаслаў Чарскі просіць у гэтага фонду 2 мільёны 615 тысяч рублёў на стварэньне цэнтра расейскай мовы й палітычнай культуры ў Бялградзе (каштарыс, XLS).
Для параўнання нагадаем, што харкавянін Юры Апухцін атрымаў у 2013 годзе ад пазначанага фонду прыблізна такую ж суму на прасоўваньне ідэяў «русскаго міра». Скончылася ўсё прысудам да 6 гадоў пазбаўленьня волі паводле артыкулаў «масавыя беспарадкі» і «гвалтоўнае зьмяненьне канстытуцыйнага ладу». Памагаты тэрарыстаў «ДНР» з Адэсы Валянтын Чарноў таксама прасіў грошай на «фэст расейскай мовы» прымеркаваны да дня нараджэньня Лермантава. Пасьля гэты «аматар Лермантава» быў зафіксаваны ў агульных фатаздымках з тэрарыстамі: у цэнтры, поруч з «народным губэрнатарам» Каўравым, падчас выступу дэпутата ВР Труханава на Куліковым полі:
Спосабы прасоўваньня «русскаго міра», як у Цэнтральнай Эўропе, гэтак і ў краінах былога СНД абсалютна ідэнтычныя.
У колішніх савецкіх рэспубліках Расея паводзіць сябе яшчэ больш брутальна й дзёрзка. У жніўні 2015 году палітоляг Мікалай Цьвяткоў дасылае ў фонд аналітычную запіску «Положение русскоязычных в Молдавии» (DOCX), у якой падае ролю расейскай мовы і аўтаноміяў:
Для возврата Молдовы в сферу прямого влияния России необходимо отойти от устаревшей парадигмы общественного консенсуса. Эта абстрактная величина была понятна «советским людям», но совершенно чужда нынешним молдавским властям и их кураторам.
Сконцентрировать своё внимание на точках роста, которых в Молдове 12. Речь идёт о 12 городах: на севере – Бельцы, Сороки, Унгены: в цнтре – Кишинёв, Оргеев, Хынчешты; на юге – Кагул, Комрат, Тараклия, на востоке – Рыбница, Бендеры, Тирасполь. 9 из 12 городов – русскоязычные. Обусловить их лояльность прямой российской помощью.
Формирование бомонда «пророссийской молодёжи». Речь идёт о среднесрочном планировании, 3-5 лет, которое позволит сформировать устойчивую плеяду информационно ориентированных на Россию молодых специалистов в различных областях: экономика, право, журналистика, политика, производство и с/х. Количество молодых людей в сухом остатке не должно превышать 100-120 человек. Которые будут завадать тон общественным дискуссиям.
Задействование российских компаний в финансировании рекламных акций, мероприятий по формированию положительного современного образа России. Такие продукты уже разработаны. Им требуется лишь материально-техническая поддержка на местах. Российские кампании в Молдове обладают такими возможностями.
Зазначым, што, як і ў выпадку з АР Крым, аўтаномія пры адсутнасьці рэальных перадумоваў да фэдэратыўнага ладу дзяржавы спрычыняецца да адасабленьня рэгіёну, які пасьля можа стаць агменем гібрыднае агрэсіі. Моўны бар’ер або эканамічная адасобленасьць дазваляе расейскім гібрыдным структурам значна лягчэй узяць пад кантроль мясцовыя фінансава-прамысловыя або крымінальныя групы. Скупіць у розніцу лякальных лідэраў грамадзкае думкі значна прасьцей, чымся схіліць да ненатуральнае супрацы цэнтральную ўладу. Расейскім паліттэхнолягам сьлед памятаць, што гульні з вагнём скончваюцца кепска, і замест «Слобожанщины», «Бессарабской Республики» і іншых хісткіх фэдэралізацыяў і порта-франка можна паўстаць сапраўдная Астраханская або Казанская Рэспубліка з спадчыннасьцю, якая сягае часоў Івана Жахлівага.
Падобныя праэкты фонд зьдзяйсьняе і ў краінах Балтыі. Праз тое, што навязваньне расейскай культуры адбываецца з супрацівам, паноўна пачынаюць выкарыстоўваць заклікі да «міру» (як у савецкім жарце: вайны ня будзе, але будзе такая барацьба за мір, што каменя на каменю не застанецца) і нават да захаваньня гэтак ненавісных для скрэпамысьлячых правоў чалавека. Мэтоды могуць розгныя, але мэта адная: хоць тушкай, хоць пудзілам вярнуць страчаныя калёніі.
На кліп «Нет войне» (з псэўдапацыфізмам, які маскуе паразьніцтва) выдаткаваныя ажно чатыры мільёны рублёў (каштарыс, DOC). У фармуляры на атрыманьне фінансаваньня наўпрост заяўленае, што любая нацыянальная культура ўспрымаецца аўтарамі праэкту як праява «русафобіі». Атрымальнікам сродкаў зьяўлецца Балтыйская моладзевая асацыяцыя «Juvenis», кіраўнікі праэкту – Грэйчус Аляксей Рымантавіч і Валхонскі Людвік Уладзімеравіч зь Вільні. Інфармацыйная падтрымка праэкту – летувіскія газэты «Агляд» і «Кур’ер». Антаніна Зіміна куруе ў Летуве расейскамоўныя правы чалавека і іншыя «эўразійскія каштоўнасьці»:
появилась возможность организовать презентацию Фонда Горчакова в Вильнюсе в Независимом центре прав человека www.nztc.lt целью которого является оказание российским соотечественникам всесторонней правовой и иной необходимой поддержки в случаях нарушения их прав, свобод и законных интересов в соответствии с общепризнанными принципами и нормами международного права в области прав человека. Организация предоставит помещение на 50 человек и пригласит русскоговорящих студентов и активистов НПО. Так же проявляют интерес к сотрудничеству и будут присутствовать руководители и активисты НПО «Витис» г.Каунас. Организация занимается продвижением евразийских ценностей в Литве. Организовывает мероприятие с Литовской стороны выпускник «Балтийского диалога 2012» Эдикас Ягелавичюс. Планируемая дата проведения 23 августа 2014. По расходам на проезд и проживания: билеты на автобус от 1000 до 1400 рублей (зависит от даты приобретения и маршрута) гостиницу обещали помочь найти подешевле но в среднем получается от 30 до 40 евро.
Дзеля ўзмацненьня свайго ўплыву ў Цэнтральнай Эўропе і краінах колішняга СССР Расейская Фэдэрацыя выкарыстоўвае мэтоды, ужо апрабаваныя ў вайне з Украінай: наўпроставы энэргетычны шантаж, наўпроставае фінансаваньне дзяржаўнымі расейскімі кампаніямі маргінальных прарасейскіх партыяў, псэўдаабарончая дзейнасьць. Паўзучая фэдэралізацыя, скіраваная на раскол краіны паводле моўнага або эканамічнага прынцыпу. Псэўдапацыфізм, які маскуе паразьніцтва. Фармаваньне нутранай апазыцыі для прыкрыцьця тэрарыстычнае й сэпаратысцкае дзейнасьці. Любы пункт гледжаньня, адрозны ад расейскага, таўруюць як русафобскі. І спонсарам гэтае дзейнасьці ў Эўропе зьяўляецца непасрэдна ўрад Расеі, які зьдзяйсьняе яе пад прыкрыцьцём нібыта незалежных, некамерцыйных арганізацыяў.
Поўны архіў лістоў супрацоўніка фонду імя Гарчакова перададзены супольнасьці InformNapalm. Вы можаце атрымаць копію архіву праз зварот на адрэсу ruheight@gmail.com. У публікацыях, у якіх выкарыстаны гэты матар’л (або копіі архіву), спасылка на InformNapalm і Ukrainian Cyber Alliance абавязковая.
Дадзеныя для расьледаваньня перадалі InformNapalm хактывісты UCA на эксклюзіўнай падставе. Супольнасьць InformNapalm ня мае адказнасьці за спосабы атрыманьня інфармацыі. Мы аналізуем і дапаўняем матар’ялы на падставе выведкі адкрытых крыніцаў.
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Sean Brian Townsend адмыслова для InformNapalm.
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )
Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа