• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Данбас: снайпэр Збройных Сілаў РФ у шэрагах «апалчэньня Л/ДНР»

on 2017-05-26 | 0 Comment | Грамадзтва | Данбас | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
  • ru
  • es
  • by
  • cz
  • ua
  • en
  • bg

Забарона расейскіх сацсетак ва Украіне абсалютна не паўплывала на працэс выяўленьня міжнароднай выведвальнай супольнасьцю InformNapalm новых фактаў і доказаў прысутнасьці кадравых расейскіх вайскоўцаў у шэрагах расейска-тэрарыстычных войскаў. У чарговым OSINT-расьледаваньні раскрыты снайпэр з складу 19-й асобнай мотастралковай брыгады (АМСБр) ЗС РФ, які маскуецца пад «апалчэньне Л/ДНР» і ёсьць актыўным носьбітам “русскаго міра” на Данбасе.

Ранейшыя спробы апазнаньня: ані расейскі найміт, ані лейтэнант

У выніку маніторынгу адкрытых крыніцаў было выяўленае, што раней былі зьдзейсьненыя, як мінімум, дзьве спробы ідэнтыфікацыі грамадзяніна Расейскай Фэдэрацыі Міхаіла Мілавідава. Але ў абодвух выпадках інфармацыя была недастатковай або памылковай.

Першую спробу ідэнтыфікацыі М. Мілавідава зьдзейсьніў Цэнтар «Міратворац» у верасьні 2015 году. У базе дадзеных тэрарыстаў і вайсковых злачынцаў ён занесены як расейскі найміт/баявік НЗФ. Ідэнтыфікацыя яго ў якасьці найміта, які ўваходзіць ва ўмоўнае апалчэньне «Л/ДНР», верагодна, было яму даспадобы, бо ён выклаў скрыншот з «Чысца» у сябе на старонцы.

Другая спроба ідэнтыфікацыі была зьдзейсьненая ў сакавіку 2017 году адным з рэсурсаў, які пазыцыянуе сябе як OSINT-каманда. Паводле дадзеных рэсурсу, М. Мілавідаў зьяўляецца «малодшым лейтэнантам» аднаго з злучэньняў Цэнтральнае вайсковае акругі расейскае арміі, аднак гэта падмацаванае досыць слабой доказавай базай.

Ідэнтыфікацыя Мілавідава: снайпэр ЗС РФ, які маскуецца пад апалчэнне «Л/ДНР»

Ранейшыя спробы ідэнтыфікаваць расейскага вайскоўца былі памылковымі, таму ў гэтым расьледаваньні мы падаем больш грунтоўную доказавую базу. У выніку паглыбленага вывучэньня профілю “VK” (архівы старонак, фотаальбому, кантактаў) Міхаіла Мілавіладава вызначанае, што станам на жнівень 2016 году і, верагодна, да гэтага часу ён зьяўляецца кадравым вайскоўцам 19-й АМСБр (в/ч 20634, дысьлякацыя: г. Уладзікаўказ, Паўночная Асэтыя) Паўднёвае вайсковае акругі ЗС РФ.

Прыналежнасьць М. Мілавідава да 19-й АМСБр наўпрост ці ўскосна пацьверджанае шэрагам абставінаў:

  • ягоная фотападборка з Паўночнае Асэтыі з жніўня 2016 году, у тым ліку здымак кантрактніка ў казарме гэтага злучэньня ва Уладзікаўказе, што падмацаванае адпаведнай геалякацыяй. Згодна з гэтымі фатаздымкамі Мілавідаў толькі што вярнуўся ў мейсца дысьлякацыі сваёй часткі з чарговай «украінскай камандыроўкі».

Донбасс, снайпер, ВС РФ, ополчение новороссии, днр

Донбасс, снайпер, ВС РФ, ополчение новороссии, днр Донбасс, снайпер, ВС РФ, ополчение новороссии, днр

  • некаторыя з запісаў у профілі сацсеткі Мілавідава таксама сьведчаць пра ягоную прыналежнасьць да катэгорыі вайскоўцаў-кантрактнікаў ЗС РФ. У тым ліку рэпост з 2 сакавіка 2017 году паведамленьня з групы «Минобороны|Контрактники России|Армия» (рас.): «Нынче ждать нас не в моде, девушкам деньги подавай…» і камэнтаром Мілавідава: «Ну так то да(((((» (рас.).

Донбасс, снайпер, ВС РФ, ополчение новороссии, днр

  • у відэаальбоме Мілавідава маецца шэраг запісаў, прысьвечаных ягонай роднай 19-й АМСБр ЗС РФ. Сярод іх, дарэчы, выяўленае і відэа InformNapalm, якое было апублікаванае ў выніку нашага OSINT-расьледаваньня «Вайскоўцы роты снайпэраў 19-й АМСБр ЗС РФ у шэрагах НЗФ «Самалі»» зь ліпеня 2015 году.

Донбасс, снайпер, ВС РФ, ополчение новороссии, днр

  • сярод кантактаў і тых, хто ставіць “лайкі” фатаздымкам Мілавідава – вялікая колькасьць ягоных таварышаў у службе з 19-й АМСБр ЗС РФ – рэкрутаваных у 2014 і 2013 гг., у тым ліку з роты снайпэраў, частка якіх падпісалі кантракты падчас тэрміновае службы: Ігар Краснапёраў,Санёк Красноў, Сяргей Напасюк, Рынат Усманаў, Аляксей Семяненка, Сергей Чугуноў, Сяргей Тарасаў і іншыя. Апроч гэтага ў фотаальбоме С. Тарасава выяўленыя фатаздымкі вайскоўцаў 19-й брыгады, якія фігуруюць у нашым расьледаваньні пра снайпэраў 19-й АМСБр ў шэрагах НЗФ «Самалі», у прыватнасьці – Дзьмітры Абгадзееў (пазначаны зялёным колерам) і Ільля Рудых (пазначаны памаранчавым колерам).

Донбасс, снайпер, ВС РФ, ополчение новороссии, днрДонбасс, снайпер, ВС РФ, ополчение новороссии, днр

Фатаздымак Абгадзеева таксама можна пабачыць у фотаальбоме самога фігуранту гэтага расьледаваньня Мілавідава. Фота зробленае ў лютым 2017 году ў Іркуцку падчас мерапрыемства, прысьвечанага зьнішчанаму на Данбасе палявога камандыра НЗФ «Самалі», тэрарыста Міхаіла Талстых («Гіві»).

Донбасс, снайпер, ВС РФ, ополчение новороссии, днр

Снайпэр-кантрактнік ЗС РФ удзельнічаў у захопе будынкаў у Данецку

Падсумоўваючы ўсё прыведзенае вышэй, падаем падмацаваную фактамі нашую вэрсію жыцьцёвага шляху Міхаіла Мілавідава:

Донбасс, снайпер, ВС РФ, ополчение новороссии, днрНарадзіўся 04.10.1989 г., г. Іркуцк. З канца 2013 – пачатку 2014 году – кантрактнік, снайпэр 19-й АМСБр (верагодна, тэрміновую вайсковую службу пачынаў у адным з навучальных цэнтраў ЦВА, пасьля чаго быў пераведзены на Каўказ). У сакавіку-красавіку 2014 году быў адкамандыраваны на Данбас ў «масоўку», прымаў удзел у захопе адміністрацыі г. Данецк, вылучаўся сярод натоўпу ня толькі «каларадзкай» стужкай, але й белай нарукаўнай павязкай – ідэнтыфікатарам расейска-тэрарыстычных сілаў (цалкам мажліва, удзельнічаў і ў іншых правакацыях). Ужо падчас пачатковага этапу збройнага канфлікту на Усходзе Украіны фіксуецца сярод баявікоў, якія фармальна складалі так званае «апалчэньне Л/ДНР». Быў прыкамандыраваны да бандфармаваньня «Восток» (рас.), чаргуючы «ўкраінскія камандыроўкі» з службай у 19-й брыгадзе ва Уладзікаўказе і перапынкамі на адпачынак для паездак у родны Іркуцк.

Донбасс, снайпер, ВС РФ, ополчение новороссии, днр

Донбасс, снайпер, ВС РФ, ополчение новороссии, днр Донбасс, снайпер, ВС РФ, ополчение новороссии, днр

Донбасс, снайпер, ВС РФ, ополчение новороссии, днр

Донбасс, снайпер, ВС РФ, ополчение новороссии, днр

Донбасс, снайпер, ВС РФ, ополчение новороссии, днр

Донбасс, снайпер, ВС РФ, ополчение новороссии, днр Донбасс, снайпер, ВС РФ, ополчение новороссии, днр

Пазначаныя доказы: фотаматар’ялы й аналіз актыўнасьці ў сацсетках пацьверджваюць прыналежнасьць снайпэра Мілавідава да ЗС РФ. Больш за тое, адсочаная сувязь вайскоўца з фігурантамі нашага папярэдняга расьледаваньня – снайпэрамі 19-й АМСБр – якія ваявалі на Данбасе ў складзе бандфармаваньня «Самалі».

Гібрыдная служба ЗС РФ

Падчас зьдзяйсьненьня гэтага расьледаваньня чарговага разу было пацьверджанае меркаваньне, што пэўная катэгорыя вайскоўцаў-кантрактнікаў ЗС РФ мае таксама і гібрыднае жыцьцё. Працягваючы заставацца ў сьпісах вайсковых частак расейскае арміі, іх адкамандыроўваюць у так званае «апалчэньне Л/ДНР» у якасьці інструктараў, снайпэраў або вайсковых адмыслоўцаў, адказных за сувязь і каардынацыю з асноўнымі рэзэрвовымі сіламі, што знаходзяцца ў рэжыме баявой гатоўнасьці на тэрыторыі Расеі.

Раней InformNapalm падаваў дзясяткі падобных фактаў, зьвязаных з шэрагам вайсковых частак: ад ПВА – 291-я артбрыгада (в/ч 64670, станіца Троіцкая, Інгушэтыя), 7-я вайсковая база (в/ч 09332, г. Гудаўта, акупаваная Абхазія, Грузія), 8-я АМСБр горная (в/ч 16544, Чачэнія, с. Барзой), 17-я АМСБр (в/ч 65384, Чачэнія, Шалі), 18-я АМСБр (Калінаўская, Чачэнія), 136-я АМСБр (Буйнакск, Дагестан), 205-я АМСБр (Будзёнаўск, Стаўрапальскі край), 19-я АМСБр (в/ч 20634, Паўночная Асэтыя, г. Уладзікаўказ), 33-я АМСБр горная (Майкоп, Адыгея), 34-я АМСБр горная (Старажавая, КЧР); ад ЦВА – 23-я АМСБр (в/ч 65349, Самара), 15-я АМСБр «міратворчая» (в/ч 90600, Рошчынскі гарнізон Самарскае вобл.), 21-я АМСБр (Арэнбург), 28-я АМСБр (в/ч 61423, Екатэрынбург), 31-я АДШБр ПДВ (Ульянаўск). Таксама прыцягваліся падразьдзяленьні Расгвардыі УВ МУС РФ і іншых сілавых і праваахоўных ведамстваў Расеі.

Нагадваем, што 19-я АМСБр ЗС РФ фігуруе ў сямі OSINT-расьледаваньнях InformNapalm. Гэтыя публікацыі зьвязаныя з фактамі ўварваньня ва Украіну ўлетку-ўвосень 2014 году, а таксама доказамі больш позьняга удзелу вайскоўцаў гэтай брыгады з Уладзікаўказа ў вайне на Данбасе:

  • Баявыя разьлікі РСЗВ «Град» 19-й МСБр, якія «партызаняць» у лясох уздоўж мяжы з Украінай
  • САУ «Мста-С» 19-й МСБр з Паўночнае Асэтыі на мяжы з Украінай
  • Пра прыгоды роты БПЛА 19-й мотастралковай брыгады ва Украіне
  • Вайскоўцы роты снайпэраў 19-й АМСБр ЗС РФ у шэрагах НЗФ «Самалі»
  • Курс на агрэсію: у структуры АМСБр ЗС РФ створаныя новыя выведвальныя дэсантныя роты
  • Ідэнтыфікацыя вайсковых злачынцаў з 19-й АМСБр ЗС РФ
  • Кадравы голад збройных сілаў РФ: ва «ўкраінскіх камандыроўках» выкарыстоўваюць жаўнераў тэрміновай службы
  • Склад і ўзбраеньне 19-й АМСБр

    19-я асобная Варонежска-Шумлінская Красназнамённая ордэнаў Суворава й Працоўнага Чырвонага Сьцяга мотастралковая брыгада, в/ч 20634 (п. Спутнік, Уладзікаўказ) 58-й агульнавайсковай арміі Паўднёвае вайсковае акругі.

    Структура: кіраваньне, 1-ы мотастралковы батальён, 2-і мотастралковы батальён, 3-ці мотастралковы батальён, батальён СпН (п. Троіцкае, Інгушэтыя), стралковая рота (снайпэраў), танкавы батальён, 1-ы гаўбічны самаходна-артылерыйскі дывізыён, 2-і гаўбічны самаходна-артылерыйскі дывізыён, рэактыўны артылерыйскі дывізыён, процітанкавы артылерыйскі дывізыён, зэнітны ракетны дывізыён, зэнітны ракетна-артылерыйскі дывізыён, выведвальны батальён, рота БПЛА, інжынэрна-сапёрны батальён, рота РХБА, батальён кіраваньня (сувязі), рота РЭБ, батарэя кіраваньня й артылерыйскай выведкі (начальніка артылерыі), узвод кіраваньня й радыёлякацыйнай выведкі (начальніка супрацьпаветранай абароны), узвод кіраваньня (начальніка выведвальнага аддзяленьня), рамонтна-аднаўленчы батальён, батальён матар’яльнага забесьпячэньня, камэнданцкая рота, мэдычная рота, узвод інструктараў, узвод трэнажэраў, палігон, аркестар.

    Узбраеньне: 40 адз. Т-90А, 1 адз. Т-90К, 120 адз. БМП-3, 9 адз. БТР-82А, 27 адз. БТР-80, 6 адз. ГАЗ-233014 СТС «Тыгр», 15 адз. МТ-ЛБ, 18 адз. БМ 2Б17-1 «Тарнада-Г», 36 адз. 152-мм СГ 2С19 «Мста-С», 18 адз. 120-мм мінамётаў 2С12 «Сані», 12 адз. 100-мм гарматаў МТ-12 «Рапіра», 12 адз. самаходных ПТРК 9П149 «Штурм-С», 4 адз. БРДМ-2, 12 адз. БМ 9К330 «Тор», 6 адз. БМ 9А34(35) «Страла-10», 6 адз. ЗСУ 2С6М «Тунгуска», 27 адз. ПЗРК 9К38 «Ігла».

    Крыніца: milkavkaz.net


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня Іраклі Камахідзэ адмыслова для сайту InformNapalm.

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 44929 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

June 2022
M T W T F S S
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.