• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Дэманстрацыя БПЛА Збройных Сілаў РФ на базе «Транспеле» ва акупаваным Луганску (Фотафакт)

    on 2017-10-24 | 0 Comment | Галоўнае | Данбас | Навіны | Падзеі
    • ru
    • fr
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg
    • sv

    Расейская Фэдэрацыя з 2014 году пастаўляла баявікам тэрарыстычных фармаваньняў «Л/ДНР» сучасныя ўзбраеньні й высокатэхналягічныя сродкі выведкі, а таксама вайсковых спэцыялістаў для кіраваньня гэтымі сыстэмамі.

    Падчас расьледаваньня валянтэры міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm выявілі чарговае пацьверджаньне паставак на акупаваную частку ўкраінскага Данбаса расейскіх бесьпілётных лятальных комплексаў: «Арлан-10», «Тахіён» і «Элерон-3СВ».

    Ідэнтыфікацыя тыпаў БПЛА ў фатаздымку

    Расьледаваньне было распачатае на падставе фатаздымку, які перадаў для супольнасьці InformNapalm вайсковы аглядальнік Дзьмітры Пуцята. У здымку з зафіксаванымі стэндамі мы ідэнтыфікавалі расейскія БПЛА: «Арлан-10», «Тахіён» і «Элерон-3СВ».

    БПЛА ВС России

    Геапазыцыянаваньне здымку

    Валянтэры InformNapalm таксама зьдзейсьнілі геапазыцыянаваньне здымку. Фота было зробленае на базе  «Транспеле» ТАА «Лаа-Транс», якая знаходзіцца ва акупаваным расейскімі баявікамі ўкраінскім горадзе Луганску. На вялікіх пляцоўках тэрыторыі гэтае базы неаднаразова ўжо былі зафіксаваныя скопішчы расейскае вайсковае тэхнікі.

    Для візуальнага параўнаньня будынкаў падаем таксама фота з гэтае базы.

    Вызначэньне прыналежнасьці БПЛА «Арлан-10»

    У здымку на мейсцы бартавога нумару БПЛА «Арлан-10» можна пабачыць лічбы «..73». З дапамогаю папярэдняга расьледаваньня InformNapalm мы з высокай ступеньню верагоднасці сьцьвярджаем, што ў фота зафіксаваны «Арлан-10» з бартавым нумарам 10273, які належыць 83-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгадзе (АДШБр) ЗС РФ (в/ч 71289, мейсца сталай дысьлякацыі – г. Усурыйск Прыморскага краю). Поўны нумар быў выяўлены ў ведамасьці пра «пазаштатныя сілы й сродкі паветранае выведкі» так званага 2-га армейскага корпусу «ЛНР» (2-і акупацыйны корпус РФ на Данбасе).

    БПЛА ВС России

    Пазначаны борт зьяўляецца пеленгатарам з складу расейскага комплексу РЭБ РБ-341В «Леер-3» і ўжо фігураваў у нашых расьледаваньнях, зьдзейсьненых на падставе аналізу дадзеных з кампутару начальніка выведкі другога акупацыйнага корпусу РФ на Данбасе. Таксама мы вызначылі, што экіпаж гэтага БПЛА складаўся зь ліку кадравых расейскіх вайскоўцаў 83-й АДШБр:

    • начальнік разьліку БПЛА (старэйшы апэратар) – старэйшы лейтэнант Якееў Яўген Іванавіч, асабісты нумар Э-672367;
    • апэратар карыснай нагрузкі БЛА – яфрэйтар Урэкяну Радзівон Сававіч, асабісты нумар МТ-382941;
    • тэхнік БЛА – шараговец Аглы Дзьмітры Рустамавіч, асабісты нумар Ю-771177.

    Больш падрабязна пра мэтадалёгію ідэнтыфікацыі пазначаных расейскіх вайскоўцаў можна даведацца ў расьледаваньні: «Начальнік выведкі 2-га АК пад кантролем UCA. Part 1: БЛА «Арлан-10»».

    Пастаўкі БПЛА ва ўзбраеньне баявікоў «Л/ДНР»

    Пазначаныя вышэй факты – гэта не адзіны інцыдэнт перадачы высокатэхналягічных сродкаў выведкі для бандфармаваньняў.

    InformNapalm таксама захоўвае ў сваёй базе дадзеных здымак даверанасьці што да перадачы 5 расейскіх БПЛА камандыру роты радыёэлектроннай выведкі так званага 1-га армейскага корпусу «ДНР» (1-ы акупацыйны корпус РФ на Данбасе). Здымак даверанасьці зроблены 11 сьнежня 2014 году а 00:19:51. Дата выдачы даверанасьці – 10 сьнежня 2014 году. Тэрмін дзеяньня да 20 сьнежня 2014 году. У дакуманце пазначанае, што так званы “1-ы АК ДНР” у асобе камандыра роты РЭР Пятніцы Віталя Эдуардавіча (дакуманты МА «ДНР» сэрыя З №988) гатовы прыняць ад 12-га камандаваньня рэзэрву Збройных Сілаў Расейскае Фэдэрацыі (г. Новачаркаск, Растоўская вобласьць , в/ч 89462) матар’яльныя каштоўнасьці паводле формы №12, менавіта:

    • адзін камплект комплексу БЛА «Арлан-10»;
    • два камплекты комплексу БЛА «Элерон»;
    • два камплекты комплексу БЛА «Тахіён».

    БПЛА ВС России

    Падрабязна пра гэта чытайце ў расьледаваньні: «Расейскае камандаваньне пастаўляе на Данбас вайсковыя комплексы БПЛА. Фота дакуманту».

    Высновы

    Такім чынам, на падставе аналізу фатаздымку атрыманае чарговае пацьверджаньне дадзеных пра пастаўку й выкарыстаньне на акупаваных тэрыторыях асобных раёнаў Луганскае й Данецкае абласьцей Украіны сучасных расейскіх тыпаў узбраеньняў і тэхнікі.

    Станам на кастрычнік 2017 году міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm у выніку ўласных расьледаваньняў выявіла ўжо 44 тыпы расейскае вайсковае тэхнікі на тэрыторыі акупаванага Данбаса, якой няма ва ўзбраеньні ўкраінскае арміі і/або якая ня магла стаць трафеем падчас баявых дзеяньняў. Зь іх 7 тыпаў тэхнікі належаць да расейскіх комплексах БПЛА.

    Падаем таксама інфаграфіку, зробленую на падставе дадзеных расьледаваньняў InformNapalm. Для павялічэньня націсьніце на выяву.


    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Міхаіл Кузьняцоў адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

     

    Tags: 1-ы акупацайны АК2-і акупацыйны АК83-я АДШбрАрлан-10БПЛАЛеер-3пастаўкі ўзбраеньняТахіёнэлерон-ЗСВ

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

      2021-01-11 - 0 Comment
    • Новыя расейскія ракетныя сыстэмы залпавага вагню 2В26 «Град» на Данбасе (ФОТА)

      2020-12-16 - 0 Comment
    • Непадалёк лініі фронту зьбіты расейскі вайсковы БпЛА «Гранат-1» з комплексу «Наводчик-2» (ФОТА)

      2020-11-30 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.