• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Апазнаныя мотастралкі з Чачэніі, якія ўдзельнічалі ў баёх на Данбасе

    on 2016-12-05 | 0 Comment | Грамадзтва | Данбас | Навіны | Падзеі
    • ru
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg
    • sv
    • dk

    Ідэнтыфікаваныя вайскоўцы 17-й мотастралковай брыгады з Чачэніі, якія ўдзельнічалі ў баёх на Данбасе ўлетку-ўвосень 2014 году.

    Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm працягвае сэрыю публікацыяў, у якіх раскрываюцца імёны й пэрсанальныя дадзеныя кадравых вайскоўцаў расейскае арміі, зафіксаваных ва ўдзеле ў неабвешчанае вайне супроць Украіны. У нашых матар’ялах фігуруюць як расейскія вайскоўцы, якія ўвайшлі ў шэрагі незаконных збройных фармаваньняў тэрарыстычных утварэньняў «Л/ДНР» у 2015-2016 гадох, гэтак і афіцэры і кантрактнікі, якія ўдзельнічалі ў пачатковай фазе расейскай агрэсіі на Данбасе ўлетку-ўвосень 2014 году.

    Адным з найбольш згадваных злучэньняў расейскае арміі зьяўляецца 17-я асобная мотастралковая брыгада (в/ч 65384) 58-й агульнавайсковай арміі Паўднёвае вайсковае акругі ЗС РФ, дысьлякаванай у Чачэніі ў н/п Шалі. Маецца шмат сьведчаньняў ейных «украінскіх выправаў», у тым ліку дадзеныя пра страты, але імёнаў расейскіх вайсковых злачынцаў, датычных да гібелі абаронцаў Украіны і цывільнага насельніцтва, было выяўленае няшмат.

    У выніку новага OSINT-расьледаваньня, ідэнтыфікаваныя чатыры вайскоўцы 17-й АМСБр, якія ў складзе батальёна-тактычнай групы гэтага злучэньня ўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях на Данбасе ў 2014 годзе.

    Станіслаў Сяргееў

    3

    Нарадзіўся 13.12.1987 г. Родам з г. Гусінаазёрск, Бурація, РФ. Вайсковец-кантрактнік 17-й АМСБр.

    У сацыяльных сетках: «VK 1» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), «VK 2» (архівы профілю, фотальбому, кантактаў).

    У фотаальбомах С. Сяргеева (пазначаны чырвонаю стрэлкай) маецца шэраг характэрных фатаздымкаў, зробленых падчас «украінскай камандыроўкі» 2014 году, выкладзеных у 2016 годзе. У тым ліку:

    1. Фота на тле КамАЗаў 17-й АМСБр з тактычнымі знакамі ў выглядзе белых ідэнтыфікацыйных колаў. Падобныя ідэнтыфікацыйныя знакі гэтае брыгады, якая выкарыстоўвала іх падчас уварваньня на Данбас ў 2014 годзе, мы фіксавалі і раней.1-37
    2. Фота трох баявікоў на тле зьнішчанага БТР-60 з усімі атрыбутамі «мяцежных шахтароў» – разнастайная нестатутная форма адзеньня, белыя ідэнтыфікацыйныя павязкі.1-36
    3. Фота чатырох баявікоў у тым жа «шахтраскім» амплюа.1-43
    4. Фота «застольля» з таварышамі ў службе з 17-й АМСБр, экіпіяваных на ўзор баявікоў «Л/ДНР» (дадзеныя апазнаньня аднаго зь іх пададзеныя ніжэй).1-22
    5. Фота з таварышам у службе ў палявым лягеры тактычнае групы 17-й брыгады (дадзеныя апазнаньня на другога пададзеныя ніжэй).1-32

    Вадзім Яраслаўцаў

    4

    Нарадзіўся ў 1990 г. Родам з г. Ульянаўск, РФ. Адукацыя: Інстытут вайсковага навучаньня (ІВН) пры Тальяцінскім дзяржунівэрсытэце, 2013 г. Афіцэр 17-й АМСБр, званьне – старэйшы лейтэнант.

    У сацыяльных сетках: «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), «OK».

     

     

    2-3 2-6В. Яраслаўцаў апазнаны (пазначаны сіняй стрэлкай) у фатаздымку з «застольля» пададзенага вышэй фігуранту С. Сяргеева.

    1-22-copy

    Рыгор Кавальчук

    1

    Нарадзіўся 24 красавіка, год нараджэньня – н/в. Родам з г. Адлер, Краснадарскі край, РФ. Станам на 2014 год – вайсковец 17-й АМСБр.

    У сацыяльных сетках «VK» (архівы профілю, агульнага фотаальбому, вайсковага фотаальбому, кантактаў). Унесены ў базу вайсковых злачынцаў Цэнтра «Міратворац».

    У фотаальбомах Р. Кавальчука (пазначаны зялёнай стрэлкай) маецца шэраг характэрных фатаздымкаў «украінскай камандыроўкі», зробленых і выкладзеных у 2014 годзе. У тым ліку:

    1. Фота калёны тактычнае групы 17-й АМСБр з тактычнымі знакамі ў выглядзе белых ідэнтыфікацыйных колаў.3-5
    2. Фота з прывальнага палявога лягеру расейскіх агрэсараў у разнастайнай нестатутнай вайсковай форме.3-4
    3. Фота з таварышам у службе ў лесапаласе ў нестатутным адзеньні і белымі ідэнтыфікацыйнымі павязкамі на нагох (дадзеныя апазнаньня на другога пададзеныя ніжэй).3-9
    4. Фота з таварышам у службе, у якой Р. Кавальчук зафіксаваны зь неахайным выглядам і барадою.3-7
    5. Фота Р. Кавальчука з пазначаным вышэй таварышам у службе С. Сяргеевым ў палявым лягеры тактычнае групы 17-й брыгады.
    6. Фотаскрын помніку з Шалі, на якім зафіксаваны 9 прозьвішчаў зьнішчаных на Данбасе вайскоўцаў 17-й брыгады з подпісам «… вечная памяць!».

    3-104  3-73

    Карэн (Джага) Шахламджан

    2

    Нарадзіўся ў 1993 г. Родам з г. Сочы, Краснадараскі край, РФ. Станам на 2014-2016 гг. – вайсковец-кантрактнік 17-й АМСБр.

    Мабыць, самы «сьціплы» і асьцярожны што да самапіяру. У сацыяльных сетках «ОК» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў). Ягоная жонка Вэнэра Пагасян (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў) пракамэнтавала шэраг фатаздымкаў таварышаў у службе мужу, што ў выніку спрасьціла іхнае апазнаньне.

    К. Шахламджан апазнаны (пазначаны жоўтай стрэлкай) на некалькіх фатаздымках, зробленых падчас «украінскай камандыроўкі» 2014 году, з фотаальбому пазначанага вышэй Р. Кавальчука.

    3-8

    • Склад і ўзбраеньне 17-й АМСБр

      17-я асобная гвардзейская мотастралковая брыгада, в/ч 65384 (Шалі, Чачэнская рэспубліка)

      Склад: Кіраваньне, 1-ы мотастралковы батальён, 2-і мотастралковы батальён, 3-ці мотастралковы батальён, батальён СпН, стралковая рота (снайпэраў), танкавы батальён, 1-й гаўбічны самаходна-артылерыйскі дывізыён, 2-і гаўбічны самаходна-артылерыйскі дывізыён, рэактыўны артылерыйскі дывізыён, процітанкавы артылерыйскі дывізыён, зэнітны ракетны дывізыён, зэнітны ракетна-артылерыйскі дывізыён, выведвальны батальён, рота БПЛА, інжынэрна-сапёрны батальён, рота РХБА, батальён кіраваньня (сувязі), рота РЭБ, батарэя кіраваньня й артылерыйскай выведкі (начальніка артылерыі), узвод кіраваньня й радыёлякацыйнай выведкі (начальніка супрацьпаветранай абароны), узвод кіраваньня (начальніка выведвальнага аддзяленьня), рамонтна-аднаўленчы батальён, батальён матар’яльнага забесьпячэньня, камэнданцкая рота, мэдычная рота, узвод інструктараў, узвод трэнажэраў, палігон, аркестар.

      Узбраенне: 40 адз. Т-72Б3, 1 адз. Т-72БК, 159 адз. МТ-ЛБМ 6МБ і МТ-ЛБ ВМК, 6 адз. ГАЗ-233014 СТС «Тыгр», 18 адз. БМ-21 «Град» і 2Б26 «Град», 36 адз. 152-мм СД 2С19 «Мста-С», 18 адз. 120-мм мінамётаў 2С12 «Сані», 12 адз. 100-мм гарматаў МТ-12 «Рапіра», 12 адз. самаходных ПТРК 9П149 «Штурм-С», 11 адз. БТР-80, 4 адз. БРДМ-2, 12 адз. БМ 9А33БМ2(3) «Аса», 6 адз. БМ 9А34(35) «Страла-10», 6 адз. ЗСУ 2С6М «Тунгуска», 27 адз. ПЗРК 9К38 «Ігла».

      Крыніца: milkavkaz.net

    Нагадваем, што 17-я АМСБр фігуравала ўжо ў 10 эпізодах расьледаваньняў InformNapalm, збольшага ў публікацыях, зьвязаных з фактамі ўварваньня й ўдзелу ў баёх на Данбасе ўлетку-ўвосень 2014 году:

    • 17-я АМСБр ПВА ва Украіне
    • «Танкіст» – расейскі афіцэр 17-й АМСБр, удзельнік летніх баёў на Данбасе
    • «Бясслаўныя вырадкі»: помнік вайскоўцам 17-й мотастралковай брыгады у Шалі
    • Афіцэр 17-й АМСБр ЗВС РФ узнагароджаны ордэнам Мужнасьці за вайну на Данбасе
    • САУ «Мста-С» 17-й АМСБр пад Наваазоўскам
    • Фотасьведчаньне: 17-я АМСБр на Данбасе, лета 2014 году
    • Чарговы гібрыдны шахтар 17-й АМСБр
    • Вэтэраны Данбаса з 17-й АМСБр з ордэнамі Мужнасьці
    • Знойдзены афіцэр ЗС РФ, які згубіў ордэн Мужнасьці
    • «Вырачаная брыгада». Былы кантрактнік і «вэтэран» Данбаса пра 17-ю АМСБр ЗС РФ (Відэа)

    Базы дадзеных на кадравых расейскіх вайскоўцаў з доказамамі іхнага ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Украіне на баку расейска-тэрарыстычных войскаў даступныя праз сталую спасылку: https://informnapalm.org/database.


    Матар’ял да публікацыі на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня валянтэраў міжнароднае супольнасці InformNapalm падрыхтаваў Іраклі Камахідзэ.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Tags: в\ч 65384

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Апазнаны вайсковец 17-й АМСБр ЗС РФ, які штурмаваў украінскае сяло Пераможнае

      2017-07-21 - 0 Comment
    • Жывыя й мёртвыя 17-й АМСБр ЗС РФ (Інфаграфіка)

      2017-07-14 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.