
Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm працягвае ідэнтыфікаваць і дапаўняць базу дадзеных расейскіх жаўнераў, якія ўдзельнічалі ў спэцапэрацыі захопу Крыму. У выніку правядзеньня новага расьледаваньня выяўлены й ідэнтыфікаваны расейскі дэсантнік, які ў складзе 108-га дэсантна-штурмавога палку (ДШП) 7-й паветрана-дэсантнай дывізіі (ПДД) Збройных сілаў РФ выконваў баявыя задачы, скіраваныя супроць сувэрэнітэту й тэрытарыяльнае цэласнасьці Украіны.
Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя
Арціеў Максім Сяргеевіч (рас. — Артиев Максим Сергеевич)
Нарадзіўся 28 сакавіка 1995 г. Пражывае меркавана ў с.Краснашчэльле (рас. — Краснощелье) Лавазерскага раёну Мурманскае вобласьці РФ. Станам на 2014 год служыў у 108-м ДШП (в/ч 42091, пункт сталай дысьлякацыі – г. Наварасійск, Краснадарскі край) 7-й ПДД ЗС РФ. Удзельнік апэрацыі захопу ўкраінскае паўвыспы Крым.
У сацсетках: “VK” (архіў акаўнту, кантактаў).
9 траўня 2014 году Максім Арціеў выклаў у сваім акаўнце сацсеціва “VK” фатаздымак мэдалю “За возвращение Крыма”:
Да фота маюцца досыць цікавыя камэнтары (падаем у арыгінале з захаваньнем артаграфіі й пунктуацыі):
Аляксей Філіпаў: че медаль получил?)))
Ігар Белякоў: За присоединение?!красавец брат)
Максім Арціеў: Да, за Крым)))
У фотаальбоме акаўнту Максіма Арціева выяўлены фатаздымак квітку на цягнік з Наварасійску ў Мурманск, на якім ён вяртаўся дадому пасьля дэмабілізацыі.
У квітку пазначаныя ягоныя прозьвішча й ініцыялы, а таксама дата нараджэньня – 28 сакавіка 1995 г. Маецца й дата прыбыцьця — 1 ліпеня 2014 г.
Праз два дні пасьля прыбыцьця ў Мурманск, 3 ліпеня 2014 г., ён выклаў дэмбельскае фота з мэдалём за акупацыю Крыму:
У 2014 годзе падчас “крымскай камандыроўкі” многія жаўнеры расейскага акупацыйнага кантынгенту ва Украіне рабілі сабе на памяць фатаздымкі з украінскімі банкнотамі. Максім Арціеў ня стаўся выключэньнем: яго ўласнае фота з украінскімі грашыма было выяўленае ў ягоным акаўнце сацсеціва “VK”.
А ў фатаздымку ніжэй расейскі дэсантнік Максім Арціеў зафіксаваны ля аўтамабіля з украінскім нумарам АК3179ВС. Першыя дзьве літары АК — код Аўтаномнае Рэспублікі Крым. Арціеў выклаў гэтае фота ў сваім акаўнце ў красавіку 2014 году.
Цікава, што ў студзені 2017 году ў крымскіх пабліках сацсеціва “VK” былі разьмешчаныя абвесткі пра пошук гэтага аўтамабіля (скрыншоты: 1, 2, 3, 4, 5).
Дэсантнік, выведнік, наводнік…
У фотаальбоме Максіма Арціева выяўлены фатаздымак казармаў 108-га ДШП, у подпісе да якога ён пазначыў сваю прыналежнасьць да гэтага вайсковага фармаваньня.
Дадатковым пацьверджаньнем мейсца вайсковай службы Арціева зьяўляецца падзяка ягоным бацькам ад палкоўніка М. Байкулава — камандыра 108-га ДШП (в/ч 42091) з складу 7-й ПДД ЗС РФ (архіў).
Пра палкоўніка Мурата Назаравіча Байкулава мы падавалі падрабязную інфармацыю ў першым расьледаваньні пра 108-ы дэсантна-штурмавы полк.
Вызначанае, што Максім Арціеў служыў у 108-м ДШП сьпярша выведнікам-апэратарам, а потым стаўся наводнікам ПКП, пра што сьведчыць ягоны камэнтар да фатаздымку ніжэй:
Выснова
У лютым-сакавіку 2014 году «зялёныя чалавечкі» Пуціна хаваліся пад маскамі ў форме без апазнавальных знакаў. Кожная падобная публікацыя OSINT-расьледаваньняў InformNapalm раскрывае канкрэтныя імёны й асабістыя дадзеныя кадравых вайскоўцаў РФ. Адказнасьць за зьдзяйсьненьне ваеннай агрэсіі, акупацыю тэрыторыі й трагедыю для сем’яў мільёнаў украінцаў, якія страцілі свае дамы, а шмат хто – сваіх родных ды блізкіх, – ляжыць ня толькі на вайскова-палітычным кіраўніцтве Расейскае Фэдэрацыі, але й на кожным з гэтых жаўнераў і афіцэраў, якія раней ці пазьней адкажуць за свае ваенныя злачынствы.
Вайна на Данбасе сталася працягам крымскае трагедыі й вынікам агрэсіі Расеі супроць Украіны. Многія падразьдзяленьні Збройных сілаў РФ, што зьдзяйсьнялі акупацыю Крыму, потым удзельнічалі ў выкананьні баявых задачаў на Данбасе. Млявая рэакцыя міжнароднае супольнасьці на анэксію Крыму спрычынілася да пашырэньня расейскае ваеннай агрэсіі й гібелі тысячы ўкраінцаў. У выпадку паслабленьня міжнароднага ціску на расейскага агрэсара, ён працягне сваю гібрыдную вайну й экспансію ў Эўропе. Важна ня толькі ўзмацніць санкцыйны ціск на пуцінскі рэжым, але й застасаваць санкцыі супроць кожнага расейскага вайскоўца ці найміта – рэалізатара расейскай ваеннай агрэсіі.
Зь інфармацыяй пра ўсе выяўленыя супольнасьцю InformNapalm падразьдзяленьні Збройных сілаў Расейскае Фэдэрацыі, што ўдзельнічалі ў ваеннай агрэсіі супроць Украіны, Грузіі й Сірыі, можна азнаёміцца ў базе дадзеных Russian Aggression.
Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.
Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )
Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.
Вы можаце падтрымаць нас дабрачынным ахвяраваньнем, каб дапамагчы кампэнсаваць выдаткі на ўтрыманьне сайту й спрыяць разьвіцьцю нашага валянтэрскага праэкту.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа