• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Дэталёвая інфармацыя пра генэрал-маёра Збройных Сілаў РФ, падазраванага ў справе зьнішчэньня рэйсу MH17

on 2017-02-09 | 0 Comment | Грамадзтва | Данбас | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • by
  • nl
  • cz
  • ua
  • pl
  • en
  • bg
  • sv
  • no
  • dk

 

Заўвага рэдакцыі InformNapalm: публікуем расьледаваньне актывістаў украінскае грамадзкае арганізацыі «Європростір» Алега Батурына і Сяргея Пятрэнкі, падрыхтаванае адмыслова для міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm. У гэтым матар’яле раскрытая інфармацыя пра расейскага вайсковага злачынца, генэрал-маёра РФ Сяргея Дубінскага, падазраванага ў справе зьнішчэньня рэйсу MH17 у небе над Данбасам.


Фантастычныя «сепары» і арэал іхнага пражываньня

Увесну 2015 году ва ўкраінскіх СМІ зьявілася гучная навіна: «У запісы ў справе зьбітага малайзійскага «Боінга» апазналі генэрал-маёра ГРУ РФ Пятроўскага».

У апублікаваных пракуратурай Нідэрляндаў і СБУ перахопленых тэлефонных размовах пра катастрофу MH17 быў апазнаны Сяргей Мікалаевіч Пятроўскі (Дубінскі) з пазыўным «Хмурый» (рас.). У размове «Хмуры» паведамляў, што сыйшоў з арміі ў красавіку 2014 году з званьнем генэрал-маёру. «Хмуры» таксама вядомы як «Пятроўскі», «Сяргей Мікалаевіч», «Плохой Солдат» (рас.), «П’яны Роджэр». Крыху больш інфармацыі пра яго маецца на сайце «Міратворац». Валянтэры вызначылі сапраўднае імя «Хмурага» – Сяргей Мікалаевіч Дубінскі, 9 жнiўня 1962 году нараджэньня. Ён быў так званым намесьнікам міністра абароны «ДНР», начальнікам выведкіраваньня арміі «ДНР» і «героем Наваросіі».

Пачнем ад самага пачатку

Вядома ж, мы зацікавіліся гэтым «героем» і выправілся ў пасёлак гарадзкога тыпу Вялікая Навасёлкі, які месьціцца на захадзе Данецкае вобласьці. Менавіта ў Вялікай Навасёлцы прайшло дзяцінства Сяргея Дубінскага і менавіта там ён жыў некалькі гадоў незадоўга да вайсковай агрэсіі Расейскай Фэдэрацыі супроць Украіны. Пра «этапы гераічнага шляху» «Хмурага» і пра шмат іншага нам распавялі ягоныя сябры, імёны якіх дзеля іхнае бясьпекі мы не падаем.

Сямейства Дубінскіх, паводле іхных словаў, у Вялікай Навасёлцы ведаў шмат хто. Бацька тэрарыста Мікалай працаваў інжынэрам, маці, Капіталіна Ільлінічна Дубінская, настаўніцай. Абодва ўжо пайшлі з жыцьця.

– У васьмідзесятыя-дзевяностыя Сярога служыў у Збройных сілах СССР, а пасьля – у ЗС РФ. У 1985-1987 гадох служыў намесьнікам камандыра і камандырам выведроты 181-га мотастралковага палку ў Кабуле (Аўганістан). Быў нават узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і «За службу Радзіме ў ЗС СССР», – кажа ягоны сябар.

У 1997 годзе Сяргей Дубінскі звольніўся ў запас, аформіў пэнсію і да 2002 году разам зь сям’ёю жыў у Растоўскае вобласьці (РФ). Пазьней разьвёўся з жонкаю, мае дачку ад першага шлюбу й пазашлюбнага сына. Увесну 2002 году ў вайсковым званьні падпалкоўніка ён быў рэкрутаваны з запасу кіраваньня кадраў Паўночнакаўказкае вайсковае акругі (сёньня – ПВА РФ) і накіраваны для праходжання службы ў склад Аб’яднанае групоўкі войскаў на Паўночным Каўказе. У 2002-2004 гадох служыў камандырам 974-й камэнданцкае роты (в/ч 22727), быў начальнікам выведкі 194-й камэнданцкай тактычнай групы. У 2004 годзе паноўна звольніўся ў запас, аднак падчас перасылкі асабістая справа Дубінскага была страчаная, таму ён дэ-факта заставаўся на службе. Ён аформіў нават пэнсію, якую з часам «справядлівы расейскі суд» абавязаў вярнуць (з гэтага пачынаецца данбаская гісторыя «Хмурага»).

– У 2005 годзе ён пераехаў жыць да маці ў (Вялікую) Навасёлку. Рэч у тым, што ягоная службовая кватэра засталася былой (жонцы), а ў Расеі яму жыць не было дзе, – падзяліўся сябар дзяцінства Сяргея Дубінскага. – Разам з маці ён жыў на вул. Савецкай, 56, кватэра 11. Жыцьцё ў яго не ладзілася. Сваю пэнсію ён за некалькі дзён выдаткоўваў на алькагаль і жанчынаў. Потым цягнуў грошы з матчынае пэнсіі і як жабрак прасіў грошы ў знаёмых і суседзяў. Піў ён па-чорнаму, за што мясцовыя далі яму мянушку «П’яны Роджэр». Нейкі час ён жыў у Навасёлцы, але потым перабраўся ў домік на лецішчы ў сяле Старажавое. Там ён жыў прыблізна да чэрвеня 2014 году.

У 2011-2012 гадох у «Хмурага» пачалася чорная паласа. Падчас адной з рэвізіяў у частках Паўднёвае вайсковае акругі РФ была выяўленая незаконная выплата яму пэнсіі з 2004 году. Пачаўся судовы працэс, у выніку якога суд абавязаў вярнуць яго атрыманыя грошы. Пасьля гэтага Дубінскі зьвярнуўся да камандаваньня Паўднёвае вайсковае акругі РФ з просьбай аднавіць ягоную асабістую справу і дакумантальна аформіць ягонае звальненьне ў запас з налічэньнем пэнсіі. Для разьвязаньня гэтых пытаньняў у сакавіку 2012 году ён выправіўся ва ўпраўленьне кадраў ПВА РФ, дзе яму выдалі прадпісаньне ў распараджэньне камандыра вайсковае часткі 11659 (22-я асобная брыгада спэцпрызначэньня ГРУ Генштаба РФ, населены пункт Сьцяпны, Растоўская вобласьць) для атрыманьня ўсіх відаў забесьпячэньня й падрыхтоўкі да звальненьня ў запас.

У красавіку «Хмуры», нарэшце, вырашыў усе свае пытаньні й быў звольнены ў запас у званьні палкоўніка. Увесь гэты час ён знаходзіўся ў сьпісах сваёй часткі фіктыўна, фактычна знаходзіўся на ​​тэрыторыі Украіны. Цалкам мажліва, падобныя прывілеі Дубінскі меў ня проста так… Узамен ён патрапіў у сьпісы «іхтамнетаў» ГРУ ГШ РФ, якое ўжо тады рыхтавалася да агрэсіі ва Украіне. Пацьверджаньнем гэтаму можна лічыць раптоўны выезд «Хмурага» ў чэрвені 2014 году ў РФ і практычна імгненае пасьля гэтага зьяўленьне ў Славянску ў кампаніі свайго сябра з Другой чачэнскай вайны Ігара Гіркіна-Стралкова на пасадзе «намесьніка камандыра арміі ДНР». На акупаванай ўкраінскай тэрыторыі Сяргей Дубінскі стварае роту спэцназа і выведвальны аддзел, штаб якога дысьлякаваўся сьпярша ў Краматорску. Потым на базе створаных «падразьдзяленьняў» ён сфармаваў так званае Галоўнае выведвальнае кіраваньне «ДНР», якое і ачоліў.

Напачатку 2015 году «Роджэр» зьехаў з «ДНР» і канчаткова перабраўся ў Расею.

У Вялікай Навасёлцы нам таксама распавялі пра тое, што Сяргей Дубінскі мае роднага брата, Рамана Мікалаевіча Дубінскага, 17.01.1967 г.н. Раман зьяўляецца грамадзянінам Украіны, жыў у пасёлку Вялікая Навасёлка на вул. Савецкай, дом 56, кв. 11, потым пераехаў у Данецк, дзе быў зарэгістраваны з адрэсай на вул. Жэбелева, д. 24, кв. 127.

Раман Дубінскі жанаты, абсалютна спакойна зараз жыве ў Кіеве, зьяўляецца заснавальнікам і кіраўніком ТАА «Флора-інжынірынг» (г. Кіеў, вул. Шчакавіцкая, 37/48, офіс 1). Гэтыя дадзеныя пацьверджаныя Адзіным дзяржаўным рэестрам юрыдычных асобаў Украіны.

Як жа ж так сталася, што такая адыёзная асоба і ейныя сваякі заставаліся па-за ўвагаю ўкраінскіх спэцслужбаў? На жаль, пэўнага адказу на гэтае пытаньне мы таксама ня маем, але было вызначанае, што пасьля ад’езду «Хмурага» ў Расею сьляды ягоныя зьніклі. На пэўны час. Бо мы адшукалі ягоную новую адрэсу у Расеі, дзе разам зь ім жыве і ягоная сям’я:

Расейская Фэдэрацыя, Растоўская вобласьць, Аксайскі раён, хутар Бальшы Лог, вуліца Маладзёжная, 4в (каардынаты дома 47°18’15.8″N 39°54’49.7″E). Сэрвіс Google Maps дае магчымасьць нават пабачыць гэты дом (фота станам на 2012 год).

Такім чынам, мы надаем выдатную магчымасьць наведаць свайго «куміра» кожнаму: ад звычайнага разявакі, каб паціснуць руку і паслухаць п’яныя байкі «бывалага» ваяра за незалежнасьць немаведама чаго, да вайсковага пракурора, які цяпер зможа даць Дубінскаму позву ў суд. Таксама заклікаем і сусьветную супольнасьць, у першую чаргу тых, хто страціў родных і блізкіх у авіякатастрофе «Боінга», наведаць «заўзятага патрыёта наваросіі» і пагледзець яму ў вочы. Няхай адкажа!


Матар’ял падрыхтавалі Алег Батурын і Сяргей Пятрэнка, ГА «Європростір».

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 0 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

October 2023
M T W T F S S
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.