• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Дзе Служба зьнешняй выведкі РФ хавае “Навічок”: валянтэры дасьледзілі мапу аб’ектаў

    on 2018-04-07 | 0 Comment | OSINT | Аналітыка | Галоўнае | Навіны Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg
    • sv
    • no
    • dk

    Сусьветныя СМІ працягваюць публікаваць вэрсіі пра мажлівае мейсца вытворчасьці й захоўваньня нэрвова-паралітычнага рэчыва «Навічок», які выкарыстоўвалі падчас атручваньня колішняга супрацоўніка ГРУ ГШ ЗС РФ Сяргея Скрыпаля й ягонай дачкі Юліі ў брытанскім горадзе Солсбэры.

    Характэрнай асаблівасьцю ўсіх сэнсацыйных публікацыяў пра мейсцы базаваньня лябараторыі, у якой выраблялі «Навічок» у РФ, зьяўляецца непазначаныя крыніцы з брытанскае выведкі й спэцслужбаў. Усе гэтыя заявы ў СМІ, безумоўна, цікавыя і маюць права быць зробленыя, але міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm імкнецца да максымальнае адкрытасьці падчас наданьня доказаў і фактаў, таму падаем уласныя здагадкі, падмацаваныя назіраньнямі OSINT-экспэртаў нашае каманды.

    Што вядома з СМІ

    5 красавіка брытанскае выданьне The Sun з спасылкаю на ўласныя крыніцы ў якасьці  мажлівага мейсца вытворчасьці атрутнага рэчыва «Навічок» пазначыла сакрэтную лябараторыю Службы зьнешняй выведкі (СЗВ) у маскоўскім раёне Ясенева.

    Наступнага дня, 6 красавіка, брытанскае выданьне The Times назвала ўжо зусім іншае мейсца – вайсковую дасьледніцкую базу ў закрытым горадзе Шыханы Саратаўскае вобласьці РФ.

    Было цікава назіраць, як рэагуе на гэта расейскі бок, найбольш зачэпак для нашага расьледаваньня надаў тэлеканал НТВ (архіў).

    Зьвярніце ўвагу на гэтыя дэталі:

    • Старшыня дзяржкамісіі ў хімраззбраеньні, “паўпрад” прэзыдэнта РФ у Прыволжскай фэдэральнай акрузе Міхаіл Бабіч апэратыўна камэнтуе вэрсію The Times:

    «Гэтая лябараторыя не ўваходзіла да спэктру нашае працы. Усе базы, дзе захоўвалася хімічнае ўзбраеньне, вядомыя, Шыханы да іх не належыць»;

    •  Яго падтрымлівае й дэпутат Дзярждумы ад Саратаўскае вобласьці Мікалай Панкоў:

    «Шыханы – муніцыпальнае ўтварэньне, якое ўваходзіць у Балакоўскі раён Саратаўскае вобласьці, гэта мая выбарчая акруга. Апошняга разу чулі пра вайсковыя Шыханы тады, калі Расея пачала працэс зьнішчэньня хімічнага ўзбраеньня, гэта было гадоў 20 таму. У маёй акрузе ніколі не захоўвалася хімічная зброя».

    •  У той жа час вэрсію таблоіда The Sun расейскія СМІ адкідваюць без наўпроставых пярэчаньняў, пры гэтым выкарыстоўваюць прыём «пераводу стрэлак»:

    «…Так, сакрэтная лябараторыя зь Ясенева пераехала… ў Саратаўскую вобласьць, а менавіта – ў горад Шыханы. Цікава, што абедзьве газэты – брытанскія, і абедзьве спасылаюцца на крыніцы ў брытанскіх спэцслужбах. Атрымліваецца, што ці то таблоіды працуюць зь нейкімі рознымі спэцслужбамі, ці то ў брытанскай выведцы няма адзінага меркаваньня пра мейсцазнаходжаньне «расейскага Портан-Даўна».

    Гэта звычайны прыём расейскае прапаганды: калі злапалі за руку й блізкія да выкрыцьця – заблытваць сьляды альтэрнатыўнымі вэрсіямі. І менавіта першая вэрсія, на нашую думку, была больш слушнай. Менавіта ад яе хочуць адцягнуць нашую ўвагу. Гэта мы зразумелі пазьней і растлумачым гэтыя гіпотэзы далей у OSINT-расьледаваньні.

    Дзе й чаму трэба шукаць лябараторыю «Навічка» – вэрсія InformNapalm

    Вэрсію The Times мы выключылі праз тое, што белы шум у СМІ вакол яе ўзьнялі невыпадкова:

    • Гэтую вэрсію актыўна, апэратыўна й упэўнена пачалі адмаўляць прадстаўнікі РФ. Рэакцыя была імгненнай, мажліва, сплянаванай і скаардынаванай з расейскай агентурай у Вялікай Брытаніі.
    • Затрымка зьліву новых дадзеных пра лябараторыі ў Шыханах ня вельмі вялікая, але дастатковая для падрыхтоўкі камэнтатараў і расейскіх СМІ.
    • Яшчэ ў 1923 годзе на тэрыторыі Шыханаў стварылі Ілюшынськую станцыю, якая пасьля стала Цэнтральным вайсковым хімічным палігонам савецкае арміі. Сама гісторыя аб’екту яшчэ з часоў халоднае вайны прыцягвала да яго пільную ўвагу замежных назіральнікаў і заходніх спэцслужбаў.
    • Вайсковы гарадок Шыханы-2, таксама вядомы як Вольск-18, гэта занадта прадказальнае й банальнае мейсца з пункту гледжаньня мажлівае арганізацыі там сакрэтнае лабараторыі для вытворчасьці «Навічка». У мястэчку разьмешчаныя: 33-і Цэнтральны навукова-дасьледніцкі інстытут Мінабароны РФ; палігон 33-га ЦНДІ Мінабароны РФ; 9-ы полк засяканьня й выведкі; гэта мейсца дысьлякацыі 1-й мабільнай брыгады РХБА; там таксама знаходзяцца іншыя аб’екты інфраструктуры – школы, дзіцячыя садкі і г.д.

    Наяўнасьць усіх гэтых пунктаў, вядома, не выключае, але ставіць пад сумнеў мэтазгоднасьць разьмяшчэньня лябараторыі на гэтым аб’екце. Апроч гэтага, распрацоўнік атрутнага рэчыва (АР) – гэта толькі вызначэньне вытворчага цыклю вырабу. І ня выключанае, што ў Шыханах калісьці маглі таксама распрацоўваць гэтую тэхналягічную мапу (інструкцыю), але для дывэрсійных і тэрарыстычных апэрацыяў за мяжою немэтазгодна зьдзяйсьняць распрацоўку ў вялікай лябараторнай базе, якая вырабляе АР на тэрыторыі Мінабароны РФ. Для дывэрсійных задачаў патрэбныя вельмі невялікія аб’ёмы АР – некалькі грамаў, і мейсца вытворчасьці мае быць строга засакрэчанае. Тэхналягічную мапу таксама могуць перадаваць на любое прадпрыемства, якое мае вытворчую базу для вытворчасьці падобнай прадукцыі.

    Таму зрабіць «Навічок» маглі ў любым закрытым ад праверак і непажаданых сьведкаў мейсцы па ўсёй Расеі, а дзе менавіта шукаць гэтае мейсца – паказаў таблоід The ​​Sun. Толькі з хібнасьцю ў геаграфіі. InformNapalm вырашыў праверыць першую вэрсію і знайсьці дадатковыя пацьверджаньні або абвяржэньні гэтае тэорыі.

    Служба зьнешняй выведкі й іншыя зачэпкі

    Такім чынам, The Sun першым апублікаваў дадзеныя пра хімічную лябараторыю ў маскоўскім раёне Ясенева. Дзе канкрэтна знаходзіцца гэты аб’ект, не паведамілі, але сказалі, што ён падпарадкаваны Службе зьнешняй выведкі (рас. – СВР) Расейскай Фэдэрацыі. Валянтэры InformNapalm зьдзейсьнілі маніторынг мапаў мясцовасьці й зрабілі выснову, што ў самім Ясеневе падобных аб’ектаў няма. Але поруч зь Ясеневам ёсьць сельскае паселішча Сосенскае, дзе на тэрыторыі Бутаўскага лесапарку дысьлякуецца в/ч 36606 – аб’ект СЗВ (каардынаты).


    Гэта вялікая паводле плошчы й з добрай аховай тэрыторыя комплексу Службы зьнешняй выведкі РФ. Мы мяркуем, што менавіта тут можа знаходзіцца лябараторыя для вырабу  атрутных рэчываў. Згодна з спадарожнікавымі мапамі, наяўнасьць на тэрыторыі мейсца для складаваньня выцягнутага грунту дазваляе зрабіць здагадку, што побач было арганізаванае падземнае будаўніцтва, пра якое гаворка пойдзе далей. Аб’ём выцягнутага грунту вялікі. На працягу апошніх гадоў таксама будавалі новыя наземныя аб’екты. Параўнальна нядаўна там скончылі мантаж вадзяной сыстэмы ахалоджаньня для новага буйнога спэцыялізаванага аб’екту для сэрвэрнага й сеціўнага абсталяваньня (цэнта апрацоўкі дадзеных).

    Атрута для шпегаў

    • Чаму на тэрыторыі гэтага аб’екту СЗВ можа быць арганізаваная вытворчасьць «Навічка»:
    • Згадка пра СЗВ зьяўляецца ў дадзеных The Sun, яны спасылаюцца на крыніцы ў брытанскай выведцы.
    • Тэрыторыя СЗВ мае высокі ступень сакрэтнасьці, яна абароненая ад патэнцыйных праверак міжнародных назіральнікаў.
    • Ёсьць падставы меркаваць, што на тэрыторыі аб’екту створаныя падземныя камунікацыі, у якіх не складана размясьціць міні-лябараторыю.
    • Дывэрсіі й тэракты за мяжою – сфэра кампэтэнцыі СЗВ, але не МА РФ. Мэтазгодна замкнуць цыкль вытворчасьці й рэалізацыі атрутнага рэчыва ўнутры аднае службы дзеля ўнікненьня разгалошваньня інфармацыі.
    • Комплекс СЗВ – гэта тэрыторыя, якая за савецкім часас плянавалася як санаторый ЦК КПСС. Цяпер тамака йдуць актыўныя працы ў пераплянаваньні й будаўніцтве – гэта дае прастору для стварэньня новых аб’ектаў, у тым ліку закрытых лябараторыў.
    • Вельмі важна спакаваць АР у патрэбную тару для транспартаваньня празь мяжу й для праверкі. СЗВ мае шмат рэсурсаў і мажлівасьцяў для выкананьня гэтай складанай тэхнічнай задачы высокай сакрэтнасьці. Мажліва заданьне «пакаваньня АР» вырашае дадатковы тэхаддзел лябараторыі. Апроч гэтага, даставіць на мейсца выкарыстаньня й застасаваньня АР бяз шкоды для здароўя выканаўцы таксама тэхнічна складана. Тады ў распрацоўнікаў мае быць антыдот або выканаўцу для транспартаваньня рэчыва за мяжу выкарыстоўвалі «ў цёмную». У такім выпадку брытанскім спэцслужбам варта шукаць яшчэ адное цела з падобнымі сымптомамі атручваньня.
    • Ёсьць падставы меркаваць, што комплекс СЗВ мае ўваходы/выйсьці з сваёй тэрыторыі да маскоўскага мэтрапалітэну. Гэта дадаткова пашырае мажлівасьці схаванага транспартаваньня АР і адначасова стварае небясьпеку для цывільнага насельніцтва Масквы. У выпадку выцеку ахвярамі АР можа стаць вялікая колькасьць людзей.

    Дарэчы, унікальнае фота аб’екту СЗВ, зробленае ў 2016 годзе, можна знайсьці ў блёгу (архіў).

    Блёгер, які пралятаў над аб’ектам на гэлікоптары, канстатуе:

    «Найсакрэтнае мейсца Масквы. Штаб-кватэра Службы зьнешняй выведкі. Зь зямлі яго не пабачыш, усё аточанае шчыльным плотам і непраходным лесам. А тут вунь якая цікавая архітэктура. СЗВ пашыраецца й расьце, на тэрыторыі адбываецца будаўніцтва двух вялікіх будынкаў. Паркоўка для супрацоўнікаў. Я й не ведаў, што маем столькі выведнікаў».

    Высновы

    Лябараторыя ў вытворчасьці нэрвова-паралітычнага рэчыва «Навічок» можа быць у якім-кольвек мейсцы РФ, але па сьлядох у адкрытых крыніцах, а таксама паводле рэакцыі прадстаўнікоў Расеі можна выказаць здагадку, што першая вэрсія брытанскага таблоіду The Sun можа быць самай блізкай да разгадкі. Вядома, мы ня можам сьцьвярджаць дакладна й нашыя здагадкі грунтуюцца на ўскосных азнаках. Але мэта публікацыі гэтага расьледаваньня – зрабіць ключавыя пытаньні, адказ на якія мы, мажліва, даведаемся ўжо неўзабаве.

    «Нават узмах крыла матыля можа выклікаць тайфун на іншым канцы сьвету» ​​(Тэорыя Хаосу).


    Матар’ял да публікацыі падрыхтавалі Кузьма Тутаў і Андрэй Лісіцын адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Tags: Бутавав/ч 36606ГРУМікалай ПанкоўМіхаіл БабічНавічокрасейскія спэцслужбыСЗВСлужба зьнешняй выведкіСолсбэрыСосенскаеСяргей СкрыпальШыханы

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Агляд для Пуціна: ліквідацыя 183 супрацоўнікаў вайсковай выведкі РФ з «ПВК Ваґнэра»

      2020-10-07 - 0 Comment
    • Ад Беларусі да Украіны: чаму РФ намагаецца прадухіліць выдачу баявікоў «ПВК Ваґнэра»

      2020-08-07 - 0 Comment
    • InformNapalm: дасягненьні й вынікі дзейнасьці за 2019 год

      2020-01-08 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.