Перад вамі чацьверты, але не апошні Эпізод сагі FrolovLeaks. Для тых, хто бачыць яе ўпершыню, рэкамэндуем азнаёміцца з папярэднімі часткамі ў разьдзеле Hacktivism.
Хактывісты Украінскага Кібэральянса (UCA) перадалі для дасьледаваньня валянтэрам міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm вялікі масыў дадзеных, вынятых з паштовае скрыні намесьніка дырэктара Інстытута краінаў СНД, прэс-сакратара Саюза праваслаўных грамадзянаў, «уцаркоўленага экспэрта» Кірылы Фралова. Гэтыя дадзеныя ўтрымліваюць ліставаньне Фралова з 1997 па 2016 гады і адмыслова пададзеныя ў некалькіх эпізодах. Самае цікавае, вядома ж, наперадзе. У IV-м Эпізодзе мы падыходзім да 2011 году, раскрываем закулісы займальных інтрыгаў, рэкамэндацыі стаць Гёбэльсам Патрыярха, маніпуляцыі ў вышэйшых эшалёнах улады РФ, спробы ўплыву ва Украіне і вэрбаваньне ўкраінскіх генэралаў, а таксама распальваньне полымя вайны ў Сірыі.
Поўны дамп ліставаньня Кірылы Фралова будзе выкладзены ў апошнім Эпізодзе сагі FrolovLeaks і будзе даступны кожнаму для больш глыбокага вывучэньня.
Зыходны архіў EML-лістоў, на падставе якіх падрыхтаваны гэты эпізод, даступны ўжо зараз. У публікацыі пададзеныя скрыншоты й файлы-ўкладаньні з гэтых лістоў.
2011 год у дампе Кірылы Фралова адлюстраваны праз узмацненьне зьліцьця царквы й дзяржавы ў РФ, стварэньне й прасоўваньне новых тэхналёгіяў пранікненьня так званага «русскаго міра» ва Украіну, зьяўленьне новых агентаў уплыву й бясконцыя спрэчкі і каляцаркоўныя войны, у прыватнасьці, што да займаньня харкаўскай і кіеўскай катэдраў, якія зьяўляюцца ключавымі ва УПЦ.
Тэма расейскага ўплыву на Украіну гучыць усё больш выразна, напрыклад (тут і далей у арыгінале): «Вообще, защита о территориальной целостности Украины мне непонятна, я в душе не признаю Украину. Более того, ее не признает Патриарх Кирилл (он в кулуарах четко говорит, что цель его Патриаршества- государственное слияние России и Украины, а не только духовное единство)».
Фралоў робіць для патрыярха аналіз ўнутрырасейскае палітычнай сытуацыі і на ягонай падставе фармулюе прапанову пра стварэньне аналітычнага цэнтру, які будзе займацца ўзмацненьнем ролі РПЦ як фактару, здольнага ўтрымаць краіну ад рэвалюцыйных узрушэньняў – super-vazhno, analytycheskyj-tsentr. Піша патрыярху 21.03.2011 г. запіску пра палітычную сытуацыю ў РФ – v-ponedelnyk. 10.04.2011 г. тлумачыць пра неабходнасьць ультыматуму тагачаснаму мэру Масквы Сяргею Сабяніну – vashe-svyatejshestvo-2: «Нам нужно 600, а не 60 храмов!», – пры гэтым запіску пазначанае «просьба передать ПК -это согласовано. Это действительно конфиденциально» (ПК – гэта патрыярх Кірыл, а вось з кім ўзгоднена – з АП, ФСБ, партыяй?). Фралоў таксама ў ліставаньні настаўляе будучага Старшыню Сінадальнага аддзелу стасункаў Царквы з грамадзтвам і СМІ Маскоўскага Патрыярхата (які атрымаў у 2015 г. сваю пасаду, мажліва, з дапамогаю парадаў зьдзяйсьненьня інтрыгаў ад Фралова) Уладзімера Лягойду:
«Бери власть в медиа пространстве, становись Геббельсом при нашем духовном фюрере — Патриархе. Политическая обстановка к этому располагает — и с путинцев, и с медведевцев бери по телеканалу, по газете, по сотне сайтов, и одним говори о других — вот эти сволочи нам одну кнопку уже дали, дайте еще пару, тогда перейдем на вашу сторону. Этот язык они понимают, таким образом, этот рациональный подход не помешает их катехизировать».
Актыўная дзейнасьць зьдзяйсьняецца і ў Інстытуце краінаў СНД, у якім Фралоў адказвае за працу па Украіне, напрыклад, 26 студзеня 2011 году ў ім адбыўся сэмінар «Актуальные проблемы русского движения на Украине», у якім удзельнічалі лідэры партыяў «Русское единство», «Русский блок», грамадзкіх арганізацыяў «Русское содружество» і «Русская община Украины» – raspechat-zatulynu-rdu. Разам з палітолягам Кірылам Логінавым піша праграмны даклад «на самы верх» з абгрунтаваньнем ідэі «русскаго міра», «третьего Рима» і партыйна-праваслаўнай царквы як фактараў мадэрнізацыі расейскай дзяржавы – tretyj-rym-suverennaya-modernyzatsyya-doklad-supe-super-8. Характэрна, што пра свайго фармальнага начальніка, дырэктара Інстытута краінаў СНД Канстантына Затуліна, у лісце з 31.07.2011 г. піша з пагардаю: «Кроме того, он хочет, чтобы его наградили церковным орденом, дайте дяде Косте цацку», «Затулин мало что понимает в кадрах. Допустим, если я уйду от него, линия Института может измениться в любом направлении» (2.09.2011 г.).
Працягваецца актыўнае ліставаньне зь Сяргеем Майсеевым з Харкава, ён дасылае запіску, напісаную Ігарам Масалавым, прарасейскім актывістам з каманды Віктара Медведчука, у якой ён піша пра маргіналізацыю тагачаснага губэрнатара Міхаіла Добкіна й абгрунтоўвае напрамкі працы – massalov-o-nekotoryh-napravlenyyah-gumanytarnoj-polytyky.
І, вядома ж, ня ёсьць супадзеньнем, што менавіта пазначаныя Майсеевым арганізацыі, для якіх ён выпрошвае заахвочваньне, згулялі актыўную ролю ў спробе дэстабілізацыі сытуацыі ў Харкаве ўвесну 2014 году, пра іх ён піша падрабязнае дасье – spravka-po-obshhestvennym-organyzatsyyam. У прыватнасьці, пра кіраўніка Фонду «Спаси и Сохрани»: «Когда Вячеслав Картавых работал в РОВД Московского района г. Харькова Геннадий Адольфович Кернес нынешний мэр города Харькова крутил наперстки. В 1986 году Кернес был пойман на краже золотой цепочки. И тогда он дал согласие стать информатором у сотрудника МВД Картавых, в обязанность которого входило на тот момент работа с агентурной сетью в среде криминального окружения. С целью избежать уголовного наказания, Кернес дал свое согласие на сотрудничество, после чего ему был присвоен псевдоним «Чертежник». Вячеслав Иванович был одним из организаторов структуры Партии Регионов в харьковской области. Когда в ПР пришел Геннадий Кернес, то Картавых выступил против его кандидатуры на пост секретаря городского совета. За это Вячеслав Картавых был исключен из партии и впоследствии обвинен в двух покушениях на Кернеса. Так же предпринимались попытки лишить Вячеслава Картавых бизнеса в Харькове».
Агенты ўплыву ва Украіне
Напрыканцы 2010 году ў ліставаньні Фралова зьявілася новая асаблівасьць, самыя важныя матар’ялы і апэратыўныя паведамленьні ён дасылае Д.Пахомаву <christe_eleison@mail.ru>, дырэктару фонду «Международный фонд Христианская Солидарность» з пазначэньнямі «силовикам», «наверх», «Гришину». Напрыклад, 12.07.2011 г.: «У нас в Институте — ваххабит Сафаргалеев, Затулин ничего не понимает, а Сафаргалиев тащит ваххабитов из Пакистана. Гнать таких из Института, пусть с Затулиным поговорят».
А вось фота Фралова й Пахомава з сустрэчы з старшынём камітэта Дзярждумы ў справох грамадзкіх аб’яднаньняў і рэлігійных арганізацыяў С.Гаўрылавым (КПРФ) з 07.12.2016 г., то бок напрацаваныя мэханізмы працягваюць дзейнічаць і зараз.
У 2011 годзе пра жаданьне камуністаў кантраляваць гэты камітэт Фралоў пісаў так:
«Важно.
КПРФ требует в Госдуме Комитет по делам общественных и религиозных организаций. Они хотят туда депутата С.Обухова, этот человек — не друг Церкви, Единая Россия хочет первым замом ставить мусульманина Р.Абдулатипова. Один из представителей ислама может быть в профильном комитете ГД, но не в должности первого зама, и не в ситуации, когда во главе комитета коммунист. В нынешней ситуации — это пощечина Православию.
Пока не поздно, ситуацию можно спасти переговорами на высшем уровне».
У Маскве сур’ёзна абмяркоўваўся праэкт прызначэньня на Харкаўскую катэдру Іларыёна Алфеева замест мітрапаліта Нікадзіма (Руснака), Фралоў піша Алфееву і іншым уплывовым асобам вялікі ліст зь інфармацыяй пра Харкаў, згадвае грамадзкія арганізацыі «Русь Триединая», (старшыня С.В. Майсееў), «Память Державы» (старшыня У.С. Праскурын), фонды «Честь и Достоинство» (прэзыдэнт І.Я. Масалаў), «Спаси и Сохрани» (прэзыдэнт В.І. Картавых), а таксама «Родительский комитет» на чале зь сьвятаром Аляксандрам Канеўскім, якога рэкамендуе як «давнего соратника по борьбе, убежденного сторонника русского мира», журналіста – vashe-vysokopreosvyashhenstvo, гэтую ж інфармацыю Фралоў дасылае Пахомаву, верагодна, для перадачы ФСБ.
6-8 траўня 2011 году патрыярх Кірыл прыязджае ў Данецк і Харкаў, С.Маісееў і Г.Макараў атрымліваюць заданьне вывесьці людзей у драздоўскай форме, Фралоў ім піша: «Вы с маргеловцами должны быть обязательно», то бок ужо ёсьць арганізаваныя і забясьпечаныя групы.
С.Маісееў: «К встрече готовимся. Сегодня присягу Маргеловцы принимали, тоже должны подтянуться. Полюбуйся какой ждет подарок бандеровцев».
Фралоў робіць стаўку на Маісеева: «Просто сейчас СМИ сошлются на тебя, как на источник в правосл. общ. организациях Украины. Начинаем тебя активно пиарить. Ты должен стать новым Кауровым без его ошибок».
Напрыканцы сьнежня 2011 году падчас хваляваньняў у РФ Маісееў прапануе паслугі сваіх «цітушак» (тады яшчэ такога азначэньня не існавала): «Мы заявляем что готовы организовать поезд дружбы в Москву. Я уже переговорил с казаками маргеловцами чернобыльцами. Срываем толпу в тысячу человек поезд подгоняет РЖД мы приезжаем мэрия Москвы подгоняет автобусы мы с плакатами флагами в том числе имперскими и плакатами по ходу заклеиваем Москву стикерами».
Фралоў праз Пахомава узгадняе з ФСБ царкоўныя прызначэньні ва УПЦ МП – avtobyografyya-ygum-venyamyn. У гэтым прыкладзе вядзецца пра япіскапа Навасанжарскага, вікарыя Палтаўскае эпархіі, віцэ-рэктара Палтаўскае місіянэрскае духоўнае сэмінарыі Веньяміна (Уладзімер Валянтынавіч Пагрэбны).
У Данецку, Харкаве і іншых гарадох паводле аднаго сцэнару адбываецца мноства прарасейскіх праімпэрскіх акцыяў, і калі ў Харкаве ўзгадалі Міхаіла Драздоўскага, генэрала Белай арміі, то ў Данецку Івана Паскевіча – v-donetske-vspomynaly-paskevycha.
Фралоў прасоўвае ідэю выкарыстаньня «Перамогі ў Другой усясьветнай вайне» як сымбаль яднаньня постсавецкае прасторы, але, у той жа час, мяркуем, шчыра змагаецца з адраджэньнем сталінізму, спыняе падобныя спробы. Пад ягоным уплывам патрыярх Кірыл наведвае Генштаб, у якім адбылася ягоная сустрэча з вышэйшым камандаваньнем і генэралітэтам Збройных сілаў РФ, выступае там з прамовай. Калі меркаваць паводле матар’ялаў ліставаньня Фралова, то там меліся абмяркоўваць «уцаркаўленьне» Дня Перамогі і стварэньне інстытуту вайсковых капэлянаў, такім чынам царква стварае інстытуты ўплыву ў агрэсіўнай дзяржаўнай машыне РФ. Гэта спрычынілася да адраджэньня сталінізму й да выкарыстаньня Царквы для апраўданьня расейскіх вайсковых злачынстваў, калі святары бласлаўляюць выправы на вайну ва Украіну й Сірыю, таксама ёсьць сьведчаньні ўдзелу некаторых сьвятароў РПЦ і УПЦ МП у баявых дзеяньнях, дапамогі тэрарыстам.
Фралоў і ягоныя паплечнікі рыхтуюць праэкт стварэньня аналітычнага цэнтру – Аналитический центр – 1 і распрацоўваюць спосабы выкарыстаньня патэнцыялу Царквы ў палітычных мэтах, у інтарэсах партыі «Единая Россия» – Общероссийский фронт-1; Рабочая группа движений при ОВЦО — 1; Рекомендации_рабочей_группы_4. Адная з задумаў наступная (01.08.2011 г.): «В планах Патриарха создать епархии, не совпадающие с границами РФ, Украины и Белоруссии. Например, часть епархии охватывает несколько районов Ростовской, часть Луганской областей. Задача — преодоление границ между РФ, Украиной и Белоруссией».
Фралоў распавядае пра свой плян што да высоўваньня Іларыёна Алфеева на Харкаўскую катэдру, піша яму ліст з пазначэньнем «сугубо доверительно». Калі ўважліва пагледзець дамп, то можна выявіць, што яшчэ да гэтага ён даслаў гэты ж ліст патрыярху, МЗС, Глазьеву і ФСБ (праз Пахомава). Досыць паказальная «даверлівасьць» (па сакрэту ўсяму сьвету). Дакладна падобная ж схема дасыланьня адбываецца і ў шматлікіх іншых выпадках, ён нават падкрэсьлівае ў адным зь лістоў памочніку патрыярха Міхаілу Куксаву, што зьвяртаецца толькі да Патрыярха, што ў яго няма выйсьця да кіраўніцтва краіны, а насамрэч дасылае гэтую прапанову дэпутату для непасрэднага вырашэньня (18.08.2011 г.). Робіць інтрыгі за сьпінай Патрыярха.
15 чэрвеня ў Адэсе адбылася сустрэча мітрапаліта Агафангела з С.Нарышкіным. Галоўная тэма перамоваў – стаўленьне мітрапаліта Агафангела да прызначэньня на Харкаў, а затым на Кіеў, мітрапаліта Іларыёна (Алфеева), Кіраўніка АЗЦС МП – пра гэта Фралоў піша запіску – О результатах беседы Главы АП РФ С, у ёй згаданая ў якасьці пэрспэктыўнага напрамку праца з маладым япіскапатам УПЦ МП, у тым ліку з такімі ягонымі прадстаўнікамі, як Кiраўнiк Казачага аддзелу япіскап Глухоўскі Іосіф (Масьленьнікаў), Кіраўнік аддзелу пастырскай апекі ваяроў-афганцаў япіскап Браварскі Феадосій (Сьнегіроў). Праз адмову ад праэкту вылучэньня Алфеева, Фралоў пераключаецца на вылучэньне на Сабор сваіх правераных людзей – міністра адукацыі Дзьмітрыя Табачніка, Андрэя Новікава, Зьміцера Сідара, Мікалая Даненку, Валерыя Каўрава, Ігара Маркава, Валерыя Кавалёва, Сяргея Маісеева, Валянтына Лук’яніка, Яўгена Максіменку,
рэктара Пачаеўскае сэмінарыі архімандрыта Нафанаіла (Крыкоту), Юрыя Ягорава.
Пасьля сьмерці мітрапаліта Нікадзіма (Руснака) на вакантную важнейшую Харкаўскую катэдру прапануе арцыбіскупа Тульчынскага Іонафана (Ялецкіх), якога лічыць сваім. Таксама ў зьвязку з пагаршэньнем здароўя мітрапаліта Уладзіміра Фралоў разглядае розныя варыянты ўзмацненьня расейскага ўплыву – нэйтралізацыя прыхільнікаў аддзяленьня ўкраінскае царквы, абмен сьвятарамі (украінскіх накіроўваць у РФ, а расейскія кадры ставіць ва ўкраінскіх парафіях), прасоўванне сваіх аб’ектаў ўплыву – адэскага мітрапаліта Агафангела, А.Новікава, Я.Максіменку і інш.
Інтэнсыўнае ліставаньне Фралова адбываецца з адрэсатам <sirius1919@mail.ru>. «Владимир в реанимации, наступает решающий момент и есть возможность протолкнуть Агафангела на предстоятеля», «ДВ (Табачник — G.B.) сказал Святейшему и подчеркнул сколько ты лично сделал для сохранения единства Русской Церкви и борьбы с оранжевым лобби в УПЦ.».
«Sirius» – гэта блізкі да Дз.Табачніка чалавек, ягоны суаўтар, гісторык, чыноўнік, дыплямат Віктар Варонін, і разам з тым яшчэ адзін канал выхаду Фралова на ФСБ, апроч Пахомава. Пра свайго аўтара рэсурс РНЛ падае наступную інфармацыю:
Шмат пытаньняў абмяркоўваюць з прарасейскім сьвятаром УПЦ МП а.Яўгенам Максіменкам, якога хацелі прызначыць духоўнікам зьбегламу экс-прэзыдэнту Украіны В.Януковічу.
У гэтым лісьце згадваецца Юры Анатолевіч Ладны, украінскі дыплямат, які з 2006 году працаваў непасрэдна з В.Януковічам, у 2011 годзе быў дарадцам прэзыдэнта Украіны, кіраўніком галоўнага ўпраўленьня ў пытаньнях канстытуцыйна-прававой мадэрнізацыі АП. З 12.03.2012 г. – чалец Назіральнае рады Дыпляматычнае акадэміі Украіны пры Міністэрстве замежных справаў.
Супярэчнасьці, якія паўсталі паміж Пуціным і Патрыярхам, Фралоў прапаноўвае выкарыстаць для ўзмацненьня царкоўнае улады, кажа пра царкоўна-дзяржаўнае партнэрства, у прыватнасьці, у сфэры ТВ і кіно – “предельно доверительный текст”. Зьдзяйсьняе вялікую працу дзеля ўзмацненьня пазыцыі Царквы, прапануе перанесьці ў Крэмль рэзыдэнцыю Патрыярха, спрыяе ператварэньню царквы на элемэнт дзяржаўнае машыны: «Церковь в России – «Третьем Риме» должна стать «фабрикой смыслов», центром их формирования, а также ключевым институтом гражданского общества. Закономерно и правильно, что Церковь высказывает свою позицию по всем актуальным вопросам государственной и общественной жизни. Только общественно активная Церковь может осуществлять миссию». Прапануе стварыць нейкую экспэртную раду пры Патрыярху, фармуе сьпіс, ад Украіны ў ім фігуруе Сяргей Кічыгін, галоўны рэдактар газэты «2000», Дзьмітры Табачнік, міністар адукацыі й навукі, Пятро Талочка, акадэмік, Уладзімер Карнілаў.
Зьдзяйсьняецца сталы ціск на царкву ва Украіне, напрыклад: «В связи с этим спасти ситуацию может только высокопоставленный светский (все церковные каналы уже использованы) звонок из Москвы с гарантиями, что митр. Агафангела не дадут снять с кафедры, если завтра он выступит, как надо. Аналогичный звонок необходим и Черновицкому митрополиту Онуфрию. В противном случае процессы автокефализации УПЦ примут необратимый характер».
Уцягваецца Кірыла Фралоў і ў дзейнасьць царкоўных структураў РПЦ. У сьнежні 2015 году адбылася адстаўка Усевалада Чапліна, аднак пра гэта вялося ў ліставаньні «уцаркоўленага экспэрта» Фралова яшчэ ў верасьні 2011 году, з гэтай нагоды ён напісаў Патрыярху запіску: «Возможные издержки решения о замене руководителя Синодального Отдела по взаимодействию Церкви и общества в октябре 2011 г.», дасылае яе ж Чапліну, але ў скарочаным выглядзе, бяз гэтага абзацу: «Наиболее оптимальной представляется отсрочка кадрового решения по главе ОВЦО до весны 2012 года, до периода после завершения кампании по парламентским и президентским выборам. До завершения этого периода рекомендуется организовать «испытательный период», в ходе которого предложить о. Всеволоду Чаплину исправить имеющиеся недостатки в работе и подключить к поддержке его деятельности (включая политическое и медийное планирование, организацию региональной сети епархиальных отделов по взаимодействию Церкви и общества) вспомогательные структуры, в том числе экспертные и аналитические, а также дополнительные согласованные персоналии».
У дампе ліставаньня Фралова маюцца й сьведчаньні зьдзяйсьненьня ўплыву на ўкраінскую армію. З дапамогаю адэскага прарасейскага сьвятара А.Новікава на сувязь з Фраловым выйшаў генэрал Рыгор Пядчэнка, у той час начальнік Генштаба Збройных сілаў Украіны, пра якога ён піша: «Один из немногих людей с пророссийскими взглядами, православный Московского Патриархата, его духовником является известный своими антибандеровскими, решительно промосковскими взглядами протоиерей Андрей Новиков, секретарь Одесской епархии. Ближайшей политической целью Педченко является пост министра обороны. Это в интересах России, учитывая тот факт, что нынешний министр обороны Ежель «засветился» на провокациях против ЧФ России. Помощник и доверенное лицо Педченко генерал Владимир Абросимов готов оперативно прибыть в Москву» (у лісьце няслушна пазначанае ягонае імя, сапраўднае – Павал). Фралоў надае вялікае значэньне гэтаму кантакту, плянуе арганізаваць сустрэчу генэралаў з Пуціным. Павал Абросімаў прыязджаў, у выніку перамоваў Фралоў піша плян работы пра захады што да ўнікненьня падпісаньня дамовы пра зону свабоднага гандлю паміж Украінай і ЭС, у прыватнасьці, пра ўзьдзеяньне на Януковіча праз Царкву: «В этом вопросе необходимо использовать все имеющиеся возможности, в том числе недооцененные. Первой такой возможностью является фактор страха. Доверенные лица должны открыть Януковичу правду о том, что рейтинг падает значительно быстрее биржевых индексов, сильнее, чем падал у Ющенко. Но, в отличие от Ющенко, на Западе он никому не нужен, его и его судьбу ждет суд и тюрьма. Единственное спасение — это Россия». З гэтай нагоды Віктару Вароніну, пра тое, каб ён яго прасунуў у ФСБ.
Цытата: «Еще одно важное приобретение для России. Секретарь митр. Агафангел, близкий к Патриарху Кириллу прот. Андрей Новиков стал духовником главы Генштаба Украины генерала Григория Педченко. Педченко просит о встрече со Святейшим Патриархом и Нарышкиным в январе 2012 г. Это хорошая позиция, чтобы сделать ярого сторонника воссоединения Украины с Россией прот. Андрей Новикова духовником Януковича, Азарова и Табачника».
Стварае пляны: «Как сообщают источники в Одессе, Виктор Нусенкис лихорадочно пытается убедить Патриарха Кирилла в безальтернативности кандидатуры Донецкого митрополита Илариона на пост Киевского митрополита. Нусенкис ссылается на позицию В. Януковича. В это же время после богослужения в Киеве 23 ноября Одесский митрополит Агафангел стал настоящим народный героем в среде православных киевлян. Более того, они опасаются, что в случае выбора Иларион- Онуфрий победи Онуфрий. В свою очередь, в случае выбора Агафангел- Онуфрий победит Агафангел, что и является наилучшим для России вариантом.
В связи со сложившейся ситуацией считаю, что мнение Президента и Премьера России в пользу митрополита Агафангела должно перевесить мнение Януковича и Нусенкиса. В крайнем случае, возможен компромиссный вариант- митрополит Агафангел становится Управляющим Делами УПЦ МП, архиепископ Ионафан (Елецких) главой ОВЦС УПЦ МП, протоиерей Андрей Новиков — главой Отдела по взаимодействию Церкви и Общества, который необходимо создать в УПЦ МП. Также ему необходимо отдать храм УПЦ МП в Верховной Раде, сейчас там служит «серая мышка», а Новиков мог бы активно действовать в пророссийском направлении».
Перад нарадаю сінода УПЦ 20.12.2013 г. спрабуе праз патрыярха прасунуць Агафангела і Новікава – “Ваше Святейшество-нов”.
Цікавая асаблівасьць – зь лістоў вынікае – што існуе наўпроставы канал узьдзеяньня на Януковіча, нехта блізкі да яго, уплыў зьдзяйсьняецца ня толькі на рацыянальным узроўні, але й псыхалягічным, выкарыстоўваюць такі матыў, як страх. Аднак гэты суб’ект уплыву ў гэтай частцы дампу не пазначаны.
У лістападзе 2011 году Патрыярх ляціць у Сірыю, там ужо паўгоду працягваецца мірнае паўстаньне, якое жорстка душыць урад, з нагоды гэтага візіту Фралоў піша запіску: «Пастырский визит Святейшего Патриарха Кирилла в Сирию особенно актуален «здесь и сейчас», потому что те, кто стремится установить «новый мировой порядок» , в котором, кстати, не будет места России («маленькая республика на обломках России-это колония), стремятся низложить сирийского президента Башара Асада, друга и партнера России. Если его постигнет судьба Каддафи, то поддерживаемые «Вашингтонским ЦК» исламисты не оставят в покое ни Антиохийский Патриархат, ни российскую базу ВМФ в Сирии. Так что визит Патриарха в Сирию предельно важен, это не просто «протокольный» визит, а визит духовного лидера, изменяющего ход мировой истории к лучшему».
Зараз мы дакладна ведаем, да чаго спрычынілася гэтае ўцягненьне ў хаду гісторыі, калі ўвесь сьвет скалыхнулі жудасныя падзеі ў Алепа. Тады ўсё пачыналася нібы бяскрыўдна, зь візіту Патрыярха…
Працяг будзе.
Матар’ялы былі пададзеныя хактывістамі Украінскага Кібэральянса на эксклюзыўнай падставе для аналізу й апрацаваньня. Супольнасьць InformNapalm ня мае адказнасьці за першакрыніцу і ейнае паходжаньне.
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Giordano Bruno.
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа