• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    FrolovLeaks: царкоўныя інтрыгі. Эпізод III

    on 2016-12-29 | 0 Comment | Hacker | Актуальна | Грамадзтва | Навіны | Сьвет
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    Хактывісты ўкраінскага Кібэральянса (UCA) перадалі для дасьледаваньня валянтэрам міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm вялікі масыў дадзеных, вынятых з паштовае скрыні намесьніка дырэктара Інстытута краінаў СНД, прэс-сакратара Саюза праваслаўных грамадзянаў, «уцаркоўленага экспэрта» Кірылы Фралова (FrolovLeaks).

    У выніку дасьледаваньня электроннага ліставаньня Фралова за 1997-2016 гады можна прыйсьці да высновы, што за маскай праваслаўнага блазна-сэктанта, якім яго лічылі шматлікія, хаваецца чалавек, які досыць актыўна ўдзельнічаў у маніпуляцыях з выкарыстаньнем рэлігіі, дзеяньні якога цалкам адпавядаюць таемнай дактрыне дэстабілізацыі сытуацыі ва Украіне і замаху на ейную тэрытарыяльную цэласнасьць. Шчыльныя стасункі Фралова з дарадцам прэзыдэнта РФ у пытаньнях рэгіянальнае эканамічнае інтэграцыі Сяргеем Глазьевым, патрыярхам Маскоўскім Уладзімерам Гундзяевым (aka Кірыл), а таксама чальцом Рады зьнешняй і абароннай палітыкі, дэпутатам Дзяржаўнай Думы РФ (прызнаная нелегітымнай) і дырэктарам Інстытута краінаў СНД Канстантынам Затуліным прадвызначыла ягоною ролю ў працэсах, мэтаскіравана рэалізаваных на тэрыторыі Украіны.

    Аналіз ліставаньня Фралова дазваляе з упэўненасьцю казаць, што рэлігія (ня блытаць зь верай) – гэта ня проста «опіум для народу», але майстэрскі сродак падману, ачмурэньня (замбаваньня) і падпарадкаваньня людзей. Невыпадкова менавіта рэлігію выкарыстоўвалі ў якасьці галоўнае інфармацыйнае зброі ідэолягі і адэпты «русскаго міра».

    Мы вырашылі падзяліць матар’ял на цыкл эпізодаў, у якіх пакуль толькі часткова была закранутая тэма зьмешваньня палітычнага й царкоўнага жыцьця. Але інфармацыя ўжо пасьля другога эпізоду сьведчыць пра сапраўдную палітычную вакханалію ў асяродзьдзі маскоўскіх царкоўнікаў і «праваслаўных (прававерных) экспэртаў», якія запусьцілі свае шчупальцы ва ўсе сфэры палітычнага жыцьця Украіны.

    Чытайце папярэднія матар’ялы:

    • FrolovLeaks: уцаркоўлены экспэрт Крамля па ўплыву ва Украіне. Эпізод I
    • FrolovLeaks: спробы ўплыву на палітыку ва Украіне з дапамогай анатэмы. Эпізод II

    Поўны дамп ліставаньня Кірылы Фралова будзе выкладзены ў апошняй частцы гэтай сэрыі публікацыяў і будзе даступны кожнаму для больш глыбокага вывучэння.

    Зыходныя EML-лісты, на падставе якіх падрыхтаваны гэты эпізод, даступныя ў архіве. У публікацыі пададзеныя скрыншоты й файлы-ўкладаньні з гэтых лістоў.

    У ліставаньні Фралова ўжо ў 2006 годзе актыўна абмяркоўваўся пост пераемніка на кіеўскую катэдру (vopros-o-preemnyke-mytropolyta-kyevskogo-y-vseya-ukrayny). У адказ на гэты ліст прадстаўнік сінадальнага аддзелу й кіраўніка справамі Адміністрацыі прэзыдэнта РФ Барыс Лукічаў намякае пра магчымае вэрбаваньне (пакідаем тут і далей у арыгінале): «Материал полезен и будет использован в работе. Если кто-то из фигурантов будет в Москве, не грех бы невзначай встретиться. Я бы и выехал, но частным порядком по приглашению: обстановку надо активно изучать, так как времени все меньше».

    kandydati

    З шматлікіх лістоў вынікае, што Фралоў і афіляваныя зь ім асобы ня толькі вывучаюць сытуацыю ва УПЦ МП, але й маюць уласныя рычагі ўплыву ўнутры гэтае арганізацыі.

    synod

    Ва УПЦ МП трывае сталая барацьба, якая адлюстроўваная і ў рашэньнях Сінода (neryadovye-reshenyya-synoda-upts).

    epyskopy

    Ліставаньне Фралова раскрывае мноства цікавых фактаў пра паддывановую барацьбу, маніпуляцыі й правакацыі, якія пасьпяхова выкарыстоўваюць царкоўнікі. Выклікае пэўную цікавасьць дакумант пра намесьніка Кіева-Пячэрскае Лаўры (na-namestnyka-kyevo). Фралоў разважае пра ўдзел а.Паўла ў выбарах у гарадзкую раду паводле сьпісу Партыі рэгіёнаў (18-aprelya-sostoyalos-zasedanye-synoda-upts-mp).

    deputat

    5 чэрвеня 2008 году Фралоў напярэдадні Архірэйскага сабору РПЦ піша запіску ў МЗС (Avorobyov@MID.ru) – ultrafundamentalysty, якая прысьвечаная «ўкраінскаму пытаньню». У ёй адлюстраваны ціск на Украіну з выкарыстаньнем дзяржаўных і царкоўных каналаў.

    yushhenko

    Напрыканцы сьнежня 2008 году пасьля сьмерці патрыярха Маскоўскага Алексія II стасункі паміж РПЦ і УПЦ абвастрыліся. Фралоў у зьвязку з гэтым піша Затуліну запіску пра тое, як нэйтралізаваць спробы ўкраінскае царквы стаць самастойнай – vybory-patryarha-moskovskogo-y-vseya-rusy-y-ukraynskaya-pravoslavnaya-tserkov; vybory-patryarha-zatulynu-srochno (дапрацаваны тэкст). Затым гэты тэкст быў дасланы і В.Суркову (pysmo-surkovu). У лістах маецца аналіз публікацыяў ва ўкраінскіх СМІ, у якіх гучыць тэма стварэньня адзінай памеснай ўкраінскай царквы (unyan-protyv-mytr-kyrylla). Для мітрапаліта Кірылы й Затуліна перад выбарамі Фралоў рыхтуе характарыстыку ўкраінскага япіскапату (epyskopat-upts-mp-dlya-mk), паведамляе ім пра настроі напярэдадні правядзеньня Сабору (nekotorye-podrobnosty-predsobornogo-soveshhanyya-v-kyeve).

    3c8p4509

    Першапачатковай мэтай ўсяе гэтай працы быў раскол Украіны. Менавіта на гэтае скіраваныя штодзённыя рашэньні і выказаныя меркаваньні.

    raskol2

    Пасьля абраньня патрыярха Маскоўскага К.Фралоў, які досыць актыўна ліставаўся зь ім, калі той быў мітрапалітам і зьдзейсьніў шмат высілкаў дзеля ягонага абраньня, пачынае ўплываць на царкоўныя працэсы яшчэ мацней. Ён піша, напрыклад, цікавае данясеньне patryarhu. А з скрыну ніжэй можна зразумець і ролю Фралова: «разжевать» для патрыярха вострыя ўкраінскія пытаньні.

    pk

    У раскрытым ліставаньні можна знайсьці й наўпроставыя сьведчаньні пра тое, як РФ спрабуе ўплываць на царкву ў Харкаве. Прарасейскі і праімпэрскі актывіст Сяргей Майсееў, які дзейнічае ў рэчышчы грамадзка-царкоўных дачыненьняў ў гэтым горадзе, дыскрэдытуе чальцоў эпархіі, якія адстойваюць ўкраінскую царкву, піша на іх даносы. Усе мерапрыемствы, якія арганізоўвае Майсееў, падтрымліваюць расейскую культурную, духоўную й палітычную экспансію: «русская пасха», «георгиевский парад» і да г.д. (borky-patryarhu; pysmo-maksymu-markovu; russkaya-pasha-svyatejshemu-patryarhu, svyatoj-georgyj-svyazal-moskvu-y-harkov). Заканамэрным вынікам гэтае працы стаўся актыўны ўдзел Майсеева ў падзеях «русской весны» ў Харкаве з наступнымі ўцёкамі ў Маскву.

    moysev

    Фралоў выкарыстоўвае царкву як інструмант палітычнага ўплыву на дзяржаўных асобаў Украіны. Ён піша Затуліну запіску пра неабходнасьць тэрміновых захадаў у дачыненьні да Украіны (blyzhajshye-y-vazhnejshye-ukraynskye-dela), прапаноўвае выкарыстаць уплыў патрыярха на Януковіча дзеля спыненьня ўкраінскае эўраінтэграцыі.

    bryussel

    Кажа пра важнасьць сустрэчы патрыярха з Азаравым і Табачнікам, якога называе «праваслаўным прарасейскім інтэлектуалам».

    opk

    Украінскай тэматыкай займаецца і мітрапаліт Іларыён Алфееў. Менавіта яму Фралоў накіроўвае закрыты дакумант з назовам «генэральны плян» (generalnyj-plan-po-ukrayne), у якім паведамляе, у прыватнасьці, пра выкарыстаньне тэмы перамогі ў Другой усясьветнай вайне. Яшчэ адзін тэкст – пра «ўцаркаўленьне» гэтага сьвята (pobeda). Зьяўляецца і так званае багаслоўе Вялікай Перамогі.

    generalnyj-plan

    den-pobedy

    Фралоў – аўтар праграмных тэкстаў пра дывэрсійную працу ў палітычным і царкоўным поле Украіны (oranzhevoe-lobby-v-upts-mp-otkryto-pereshlo-na-storonu-oppozytsyy-v).

    ylaryon

    У некаторых выказваньнях Фралова асабліва добра відаць, як ён насамрэч ставіцца да праваслаўных каштоўнасьцяў. Напрыклад, вось што ён піша пра загінулага пад Смаленскам прэзыдэнта Польшчы Леха Качынськага:kachynskyj

    Гэты тэкст Фралова – досыць яскравы з мноства прыкладаў таго – што РПЦ у пэўным сэньсе больш падобная на палітычную партыю, чымся на рэлігійную канфэсію. Ва Украіне ейных чальцоў даўно выкарыстоўваюць як сеціва агентаў уплыву, ня больш і ня менш. Вось, напрыклад, якія ўкладаньні дасылае Фралоў з тэмай «предельно важно»: opasnye-ydyoty.

    opasnye-ydyoty

    РПЦ пранікае ва ўсе сфэры дзейнасьці непасрэдна і ў РФ. Напрыклад, Фралоў піша пра неабходнасьць увесьці ў склад сінадальнага аддзелу ўзаемадзеяньня з Збройнымі сіламі і праваахоўнымі ворганамі сэктар, які адказвае за Службу зьнешняй выведкі, зазначанае пры гэтым, што ФСБ ужо мае свайго куратара – герарха РПЦ (svr).

    svr

    РПЦ прыглядае за ФСБ, а ў гэты час ФСБ прыглядае за РПЦ – вось такі цікавы царкоўна-дзяржаўны сымбіёз пануе ў РФ.

    staraya-ploshhad

    Яўген Максіменка, якога Фралоў праз патрыярха рыхтуе ў духоўнікі Януковічу, праяўляе ініцыятыву і дасылае «свае прапановы» наконт шэрагу пытаньняў: ад зьмены тытула «Патрыярха» на «Святейший Патриарх Киевский, Московский и всея Руси» да арганізацыі праз Генпракуратуру Украіны забароны «УПЦ Кіеўскага Патрыярхата» (moy-predlozhenyya).

    maksymenko

    Пасьля размовы з харкаўскімі прарасейскімі актывістамі Фралоў піша тэкст «Властная церковная миссионерская вертикаль», прысьвечаны мэханізмам стварэньня сапраўднага сеціва аднадумцаў, якое мае базавацца на парафіях УПЦ МП (vlastnaya-tserkovnaya-myssyonerskaya-vertykal).

    vertykal

    Іларыён Алфееў, які ачоліў аддзел зьнешніх царкоўных сувязяў, відавочна, мае рычагі ўзьдзеяньня на асобаў, якія рэалізуюць дзяржаўную палітыку Украіны, гэта вынікае з мноства лістоў Фралова да яго, у якіх той дае свае рэкамендацыі.

    goskomrelygyj

    Зь ліставаньня Фралова таксама вынікае, што царкву выкарыстоўваюць як інструмант ўцягненьня ў справы Украіны. Статусных парафіянаў разглядаюць як патэнцыйных агентаў уплыву, у прыватнасьці, такім зьяўляецца Дзьмітры Табачнік: «Огромная просьба поговорить наедине – он хочет конфиденциально обсудить широкий круг вопросов. Просьба донести до Святейшего, что именно Табачник является общепризнанным лидером пророссийских сил и наиболее последовательно отстаивает интересы Московского Патриархата» (v-odesse-ot-ymeny-pravytelstva-svyatejshego-budut-soprovozhdat-vytse).

    odessa

    Мітрапаліт Алфееў куруе стасункі з УПЦ МП, а яго самога, цалкам мажліва, куруе ФСБ.

    staraya-ploshhad2

    Інстытут краінаў СНД, які дзейнічаў ва Украіне ў шчыльнай сувязі з РПЦ і УПЦ МП, таксама пэўным чынам уплываў на палітычныя працэсы.ynstytut-sng

    Падобныя мэтоды ціску на ўплывовую асобу праз царкву выкарыстоўваюць ня толькі ў дачыненьні да ўкраінскіх палітыкаў, расейскіх дзяржаўных асобаў і прадстаўнікоў сілавых структураў. Гэта ж тычыцца й самога патрыярха Кірыла: Фралоў плянуе зьдзяйсьняць на яго ціск празь ягонага духоўніка, апроч усіх іншых спосабаў, прапануе арганізаваць для яго сустрэчу з Сурковым.

    surkov

    Адзін з актыўнейшых праваднікоў расейскага ўцягненьня ў справы Украіны – сакратар адэскае эпархіі А.Новікаў. Яго Фралоў плянаваў зрабіць пробашчам храму УПЦ МП пры Вярхоўнай Радзе Украіны. Шэраг паведамленьняў гэтага дампа сьведчыць, што Новікаў знаходзіцца ў наўпроставым кантакце з патрыярхам Кірылам, а таксама, як вынікае зь ліста ніжэй, карыстаецца падтрымкай дзяржаўных структураў РФ.

    novykov

    Пытаньні нутранае палітыкі Украіны Фралоў спрабуе вырашаць праз ФСБ РФ.voronyn

    Пасьля забойства футбольнага фанату Ягора Сьвірыдава, якое сталася каталізатарам масавых пратэстаў у 12 гарадох Расеі, Фралоў 23 сьнежня 2010 году прапаноўвае патрыярху Кірылу (kir-379@yandex.ru) дзеля стабілізацыі працэсу запусьціць тэзу пра тое, што «по образцу Нераздельной и Неслиянной Троицы” Россией правит “троица”- Президент, Премьер и Патриарх, не претендующий на политическую, но осуществляющий духовную власть, Патриарх сплачивает как тандем, так и российскую политическую элиту» (beglovu).

    У сваім лісьце з жніўня 2010 году Фралоў раскрывае сакральныя ідэі «точки сборки Третьего Рима», якія, на ягоную думку, знаходзяцца менавіта ва ўкраінскім Данецку…

    Працяг будзе…

    bred-frolova


    Матар’ялы былі пададзеныя хактывістамі Украінскага Кібэральянса на эксклюзыўнай падставе для аналізу й апрацаваньня. Супольнасьць InformNapalm ня мае адказнасьці за першакрыніцу і ейнае паходжаньне.

    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Giordano Bruno.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.