
Падаем чытачам InformNapalm шосты эпізод сагі FrolovLeaks. Для тых, хто бачыць яе ўпершыню, рэкамэндуем азнаёміцца з папярэднімі часткамі ў разьдзеле Hacktivism. Поўны дамп ліставаньня Кірылы Фралова будзе выкладзены ў апошнім эпізодзе сагі FrolovLeaks і будзе даступны для ўсіх для больш дэталёвага вывучэньня. Зыходны архіў EML-лістоў, на падставе якіх падрыхтаваны гэты эпізод, можна спампаваць ужо зараз.
У першай частцы вялося пра зьезд у Севераданецку (маецца на ўвазе зьезд сэпаратыстаў у 2004 годзе), Саюз праваслаўных грамадзянаў (СПГ), пра памочніка Стралкова Друзя. У другой частцы была пададзеная інфармацыя пра сэпаратысцкую арганізацыю “Донецкая Республика” (рас.) і чарнасоценца Дугіна, пра акцыю “Георгиевская лента” і ліставаньне МЗС РФ з “праваслаўным экспэртам” для асаблівых даручэньняў, пра выкарыстаньне сымулякраў “Новороссия” і “бандеровцы”, падкарпацкіх сэпаратыстаў, Шаўчука і Кураева, духоўніка-кансільеры Януковіча і анатэмы як важнага інструмэнту палітычнага ўзьдзеяньня.
Героямі трэйцяй часткі сталіся АП і МЗС РФ, Сынод, Суркоў, праваслаўны прарасейскі “інтэлектуал” Табачнік, “мовазнаўца” Азараў, разнайстайныя япіскапы зь іхнымі імпэрскімі задумамі. У чацьвертай частцы наш герой ужо “в душе не признает Украину”, дый наагул «усё зьмяшалася ў доме Аблонскіх»: Гёбэльс Патрыярха, ФСБ, “русскій міръ” ва Украіне, Добкін, Кэрнэс, Медведчук, Партыя рэгіёнаў, вахабіты, Сірыя, ОВЦО й “Единая Россия”, украінскія генэралы – фэерычны кактэйль з чэкістаў, праваслаўных, а таксама звычайных здраднікаў, шавіністаў і імпэрцаў. Зрэшты, досыць рэзананснай ёсьць таксама і пятая частка, у якой апавядаецца пра байкера “Хірурга”, РПЦ, пра ўлюбёнца й нанапыл Патрыярха, Pussy Riot, расейскіх сілавікоў…
Храмы-храмы-храмы: дзьвесьце храмаў, чатырыста храмаў, бясконцая грызня, і здаецца, што ў гэтым суцэльным армагедоне нешта зараз загрукоча, зазьвініць і пасыплецца, а Герой Расеі Рамзан Кадыраў пойдзе танчыць калінку-малінку пад “Боже, царя храни!”. Прыблізна такою ёсьць сымфонія “русскаго міра” (калі яе ня блытаюць зь сымоніяй). Падзякуем Giordano Bruno за папярэднія эпізоды сагі і рушым наперад!
За мною, мой чытач, і толькі за мною – і я пакажу табе яшчэ болей “праваслаўных” песень і скокаў патрыярха Кірыла (Гундзяева), павяду цябе на экскурсію ў рускі сьвет залюстэркавых бярозак і апанаваных дэманамі балалаек прапаганды, пазнаёмлю з уцаркоўленым “бізнэсмэнам” Малафеевым , распавяду, пра ролю Медведчука, з чаго пачалася справа Навінскага і як дарадцы прэзыдэнта РФ Глазьеў і Суркоў спрабавалі расхістаць Украіну.
Новы, 2013 год, у Інстытуце краінаў СНД пачаўся будзённа й спраўна – з чарговае аналітычнае запіскі з Крыма. У аналітычных запісках самае цікавае – гэта тое – якія тэмы ў іх асьветленыя, а якія пакінутыя без увагі. Чацьвертага студзеня генэральны консул РФ (краіна, якая “ня ўдзельнічае ў канфлікце”) пасварыўся з сэвастопальскім кіраўніком гораду праз спрэчку каго лічыць больш рускім: КСОРС (“российские соотечественники” на чале з функцыянэрам “Партыі Рэгіёнаў” Калесьнічэнкам) або “80% жыхароў Сэвастопалю”. Консул зрабіў заяву на сходцы ветэранаў збройных сілаў, а старшыня сэвастопальскай гараздкой дзяржаўнай адміністрацыі даводзіў яму пра “дружную работу Севастополя и Черноморского флота”, “бандеровские песни «Лента за лентой»”, “СС Галичину”,“русский язык” і “таможенный союз”.
Гучыць знаёма? Да вясны “вежливых людзей” і “за поребрик отойдите!” застаецца крыху больш за год.
Я лічу вельмі важным, каб вы зразумелі, што гэта не адзіны эпізод, ня заўзятасьць асобнага выканаўцы і ня імпэрскія амбіцыі аднаго пляшывага карліка, але мэтаскіраваная й сыстэмная праца, у якую ўцягваліся ўсё болей людзей і сродкаў. Ад напаўвар’яцкіх праваслаўных крыжакоў да вышэйшых кіраўнікоў РФ (краіны, якая па-ранейшаму робіць выгляд, што ня ўдзельнічае ў канфлікце). Сэнатар Маккейн пасьля ўзломаў Дэмакратычнае партыі ЗША сказаў, што з боку Расеі гэта акт вайны. Я буду паўтараць увесь час: вайна Расеі супроць Украіны пачалася задоўга да 20 лютага 2014 году.
Я хацеў бы не асьвятляць царкоўныя пытаньні, але ў гэтым выпадку гэта немагчыма. Першага студзеня Фралоў піша сакратару Патрыярха Міхаілу Куксаву (выкарыстоўвае пры гэтым зварот “Ваше Святейшество”, а гэта тое ж самае, што пісаць Патрыярху Тытунёваму й Пылнаму асабіста) данос на палітоляга Бялкоўскага:
“Как ВЫ знаете, моя позиция многим мешает и меня пытаются устранить из политики. Как сказал идеолог болотных Ваш враг С. Белковский: «Кирилл Фролов должен стать бомжом и из грязной канавы, кричать «Союз Патриарха Кирилла и Владимира Путина спасет Россию» (я вельмі прагну, каб Бялкоўскі меў рацыю! – Заўв. аўт.).
Іншаму таварышу ў ліставаньні Фралоў заяўляе наўпрост: “По итогам Синода УПЦ МП. Главое – пока не поздно брать под российский контроль строительство Собора в Киеве и делать там центр борьбы с бандеровсой заразой” (06.01.2013 г., tom.birskiy@list.ru, артаграфія тут і далей падаецца ў арыгінале), тады ж Фралоў спрабуе “направить деятельность” Царыёнава (Энтеа) у “конструктивное русло” але “тут врывается А. Люлька, вновь занимаентся моей дискредитацией. И дискредитацией ФСБ, которая по мнению Люльки, может заниматься дискредитацией православного миссионерского движения”. Вырашаць, хто й каго ў падобнай сытуацыі можа дыскрэдытаваць я даю вам права асабіста. А пра набажэнства для выгнаньня Дэпардзье проста прамаўчу, каб не шакаваць занадта чутлівага чытача. Але ёсць дапіска: “Кураев – дурак” (М. Маркаву, 07.01.2013 г.).
Аднак за зьнешне нявіннымі інтрыгамі й плёткамі хаваецца амаль маніякальнае імкненьне да ўлады й ідэя-фікс, празь якую Фралоў лаяў Бялкоўскага: аб’яднаньне дзяржавы і царквы, чэкістаў з крыжамі і папоў з пагонамі для адраджэньня Імпэрыі, у якой няма мейсца свабодзе й незалежнасьці. Падобныя тэзы Фралоў прапануе Куксаву для абмеркаваньня на закрытай сустрэчы У.У. Пуціна і У.М. Гундзяева (“Кірыл”) падчас Архірэйскага сабору РПЦ на пачатку лютага (М. Куксаву, 09.01.2013 г.).
Замірэньне Украіны зьяўляецца важнай часткаю гэтай пачварнай мары. Дзявятага студзеня надыходзіць анонс пікету “против политических репрессий в Украине“ (у Крыме за распальваньне міжнацыянальнае варажнечы судзяць прарасейскага сэпаратыста Уладзімера Цюніна). Фралоў ўдзельнічае ў сварках унутры УПЦ МП паміж прыхільнікамі аддзяленьня й адзінства з Расеяй. Ён піша гнеўныя філіпікі (копія Затуліну) пра “необандеровцев, имевших наглость провести марш 1 января”. Калі іншыя таварышы ў няшчасьці, якое называлася “Савецкі Саюз”, думаюць, што іх гэта ня тычыцца, то я ім рэкамендую ліст з 10.01.2013 г. – “Религиозная неопределенность казахских и киргизских элит как оружие России” – у ім вядзецца пра Кыргызстан, Таджыкістан, Казахстан, Каўказ.
Затулін (дырэктар Інстытута) рыхтуе даклад пра крызу рускага руху ва Украіне і шляхі ейнага пераадоленьня, і ў тэзах (хто б іх мог напісаць?) зьяўляюцца “сакральные Крым и Новороссия” (студзень 2013 г., дарагі чытач, студзень!). Копія тэзаў (з расейскімі пазначэньнямі “важно”, “доверительно”, як заўжды, дасылаецца дзясяткам іншых адрэсатаў), у тым ліку і дарадцу прэзыдэнта РФ Сяргею Глазьеву (дарадца ў пытаньнях разьвіцьця інтэграцыі ў межах Мытнага Саюза).
Паступова ўкраінская альтэрнатыва – “Асацыяцыя” або “Мытны Саюз” – выходзіць на першы плян. Гэта ня “проста гандлёвае пагадненьне”, гэта – цывілізацыйны выбар. Да гэтага часу Фралоў перайшоў у аддзел сувязяў з РПЦ, і ў якасьці аднаго з інструмантаў уплыву прапануе выкарыстоўваць сьвяткаваньне 1025-годзьдзя хрышчэньня Русі і іншае:
- На уровне Президента России предъявить Януковичу как главе государства Украина претензии в отношении раскольнического «Киевского Патриархата» как центра вербовки боевиков к Басаеву и Дудаеву: терроризм, преступления против России не имеют срока давности, который, кстати, в этой истории невелик.
- В противовес «делу Щербаня» поднять «дело Кушнарева», кому, в том числе среди «продавшихся Западу соратников», было выгодно его устранение.
- Перехватить у Украины тему 1025-летия Крещения Руси и сделать ее манифестацией темы единства России, Украины и Белоруссии, обсудить этот проект на встрече В. Путина с Архиерейским Собором Русской Православной Церкви 31 января – 5 февраля 2013 г.
- Нейтрализовать действия Константинопольского Патриархата путем сделки – предложить ему окормление 2 миллионов российских туристов, отдыхающих в Турции (М. Куксаву, id est патрыярху, 28.01.2014 г.).
Глазьеў (і ягоны сакратар Сяргей Ткачук) фігуруюць у ліставаньні ўсё часьцей. На пачатку лютага Ткачук паводле просьбы Фралова сустракаецца з Новікавым (“Ключевая фигура в УПЦ МП. «Мозг» митрополита Агафангела (Адэскага. – Заўв. Аўт.), близок к Святейшему”, – гэтак характарызуе яго Фралоў і не забывае дадаць да ліста падрабязную біяграфію “праваслаўных мазгоў”. Нагадаю, што менавіта ў гэты момант пачынаецца справа Вадзіма Навінскага, якая вельмі шчыльна зьвязаная з змовамі ўнутры УПЦ МП. Дробязі ж кшталту збору подпісаў дзеля абароны “закону Дзімы Якаўлева” і пазыцыйныя войны за 600 (так, іх ужо 600!) храмаў з аматарамі сквэрыкаў прапускаю без шкадаваньня. Хаця менавіта тады У.У. Пуцін напляваў на Канстытуцыю і заявіў, што “следует избегать вульгарного понимания термина “светскость государства””.
Пакінем Навінскага, няхай ім займаецца пракуратура. У нашай і гэтак разгалінаванай гісторыі (як і ў “Гульні Стальцоў”) зьяўляюцца ўсё новыя і новыя пэрсанажы. Ці ўвойдзе ў сьпіс Ар’і Старк і Віктар Медведчук?
“Кирилл, я начал вести переговоры с движением «Украинский выбор» В.В.Медведчука. Как мы и договаривались, пришли мне пожалуйста список организаций с хорошой и надежной сетью, которые целесообразно вывести на «Украинский выбор». Отдельно нужна структура (описание) и состав организации российских соотечественников (о которой говорил о.Андрей) и движения «Единая Одесса».
“Сделаю до конца недели” (С. Ткачук, 05.02.2013 г. – люты 2013-га!).
Помні, Ар’я, помні, любая, “Православные пророссийские силы на Украине”: митрополит Агафангел (Саввин), архиепископ Тульчинский и Брацлавский Ионафан, прот. Николай Доненко, прот. Евгений Максименко, Олег Карамазов («Братья Карамазовы» и Комитет «1020 летия Крещения Руси»), прот. Димитрий Сидор, Алексей Селиванов (“Верное козачество”), Игорь Друзь, блогеры Николай Зайков и Александр Руденко-Миних (Севастополь), иерей Виталий Перин, Валерий Ковалев (Винница), Сергей Моисеев (Харьков), Андрей Селезов, Валентин Чернов («Единая Одесса»), Олег Саган (“Новости новостей”), Вадим Колесниченко (да, тот самый), Донецк: Сергей Бунтовский, Дмитрий Белик, Павел Буцай, Сергей Филатов, Олег Родивиллов (ИА «Новоросс») (C. Глазьеву, 06.02.2013 г., я б не цытаваў сьпіс цалкам, але раптам у базу дадзеных “Міратворца” яшчэ ня ўсе занесеныя) і, вядома ж:
Украинская Православная Церковь Московского Патриархата, крупнейшая конфессия на Украине, более 12 тысяч приходов, в ее составе – мощные русофильские силы, причем не только на Юго-Востоке Украины, но и в центре (крупнейшие епархии – в Винницкой области), и в Закарпатье (русины)”.
А якія былі выдатныя жарты пра “пустил Шатуна”, памятаеце? А гэта толькі месяц люты. Дастаць чарнілы й плакаць. Праз уласную наіўнасьць і дурную веру ў “мышабратоў”.
Паволі падцягваецца “ўсё каралеўскае войска” (калі ласка, пажартуйце над Кургінянам і Праханавым безь мяне):
«о. Всеволод (Чаплин. – Прим. авт.), раз пошла свадьба с Кургиняном, с Прохановым и т.д., то считаю, что мы должны сделать этот брак равным. Все эти ребята активно разворачиваются на Украине. Итак, мы им – помощь украинским ресурсом…, а они – больше для Церкви делают внутри страны. В частности, логично просить Кургиняна слить этого гаденыша семенко, которые по всем углам несет про «банк Ватикана с Гундяевым и Чаплиным» и Кургинян его не контролирует. Кургинян мне много говорил, что заткнет Семенко, а семенко «слушает да ест». Логично предложить Кургиняну, изборцам и т.д. меня в качестве человека, который сечет в СНГ» (вылучэньне мае. – Аўт., У. Чаплін, 09.02.2013 г.).
З шкадаваньнем не закранаю тэму круглага стала, прысьвечанага Сабору й Папе Бэнэдыкту (аддаю тэму рэжысэру Паола Сарэнтына для наступнага сэзону сэрыялу “Малады Папа”), у якім удзельнічаў прадстаўнік “РИСИ” (Расейскі інстытут стратэгічных дасьледаваньняў), а таксама амінаю выбары баўгарскага патрыярху, здароўя экзарха Беларусі, куратара Кургіняна, “раскруткі Свабоды”, праваслаўных сталіністаў (адчуваю, гэты дамп будзе вельмі папулярным!), і наперад, чытач, наперад, да “Асацыяцыі ЭЗ – Украіна”:
«Совместное заявление ЕС- Украина важно с точки зрения стратегии России – срыва, недопущения подписания «Ассоциации ЕС- Украина» и вообще, любой «Евроинтеграции Украины».
Данное соглашение дает следующие возможности по срыву подписания договора об Ассоциации ЕС- Украина», намеченной на ноябрь с.г.
- Требование ЕС о проведении «максимально демократичных» довыборов 5 мажоритарных депутатов в Верховную Раду Украины в мае с.г. логично подать Януковичу как стремление ЕС провести 5 оппозиционных депутатов и нанести этим удар по Януковичу и сделать подарок Кличко.
- Логично довести В. Януковича до законной ярости по этому поводу и добиться от него сохранения старых и новых «посадок» оппозиционеров с тем, чтобы «расширить и углубить» основную претензию ЕС – «об избирательном правосудии« на Украине. В свою очередь, логично по дипломатическим каналам мобилизовать ЕС против Украины по этому списку претензий.
- Провести майские выборы 5 мажоритарных депутатов в ВР таким образом, чтобы они не понравились ЕС. Эти депутаты должны стать «пятеркой раздора» между ЕС и Украиной.
- Задействовать православный цивилизационный фактор в пропаганде против евроинтеграции Украины: ЕС-«толерастия», «обязательные гей-парады», увольнения за нательные крестики и т.д., что неприемлемо для Православной Украины. Максимально задействовать с этой целью такие даты, как 1150-летие славянской азбуки (май), 1025-летие Крещения Руси, визит Патриарха Кирилла на Украину (июль)».
(С. Глазьеву, 27.02.2013 г.)
У сакавіку гнайнік рускай думкі пачынае расьці: Алег Цароў сустракаецца з прат. Максіменкам. І яго нават узнагароджваюць – ганаровым нагрудным знакам Інстытута краінаў СНД «За научные исследования и поддержку соотечественников» (служы, ёлупень!), а ў Сынодзе ужо сфармаваны камітэт падрыхтоўкі да сьвяткаваньня хрышчэньня Русі, што Фралоў лічыць пэўным “прарывам”. Рыторыка ягоная цалкам адпавядае творчасьці Ільфа і Пятрова: «Ударим Крещением по “евроинтеграции” Украины!» (03.04.2013 г.). Пляны пачынаюць афармляцца, зьяўляецца прапанова прыцягваць “паслухмянага Кінчава” супроць “евротолерастии”, наведвальнікі будуць “братья на карандаш” (вось ужо сапраўды, абмоўка паводле Фройда!), лепшыя IT-адмыслоўцы, мэдыйная падтрымка і…
“… миллионная демонстрация за Патриарха, единство Церкви и России и Украины и Белоруссии должна продемонстрировать и руководству Украины, что народ – с Россией, что евроинтеграция и политически проигрышна, как и заигрывание ПР со «Свободой»…” (Фралоў С. Ткачуку, 08.04.2013 г.).
Для “сьвята” прызначаюцца свае баявікі (у тым ліку “Оплот” Яўгена Жыліна, які, на жаль, ужо пайшоў з жыцьця зь “Вецярком”) і шэраг непублічных мерапрыемстваў з удзелам самага легітымнага прэзыдэнта Віктара Януковіча:
«Об окончательных мерах по срыву «евроинтеграции» Украины. Оппозиция начинает мягко обличать В. Кличко за неучастие в голосовании за отставку Н. Азарова. Этим нужно воспользоваться для раскола оппозиции, выдернуть из нее и президентской гонки Кличко, предложив ему пост мэра Киева, выборы которого перенесены на 2015 год. Сейчас «единым кандидатом от оппозиции» на этот пост пытается стать П. Порошенко. Он нужен меньше, его можно шантажировать бизнесом в России, в крайнем случае, предложить что-нибудь еще. Главное – выбить из президентской гонки Кличко. Тогда останется противостояние Янукович – Тягнибок, что позволит Януковичу, сделает неизбежным, розыгрыш им «антибандеровской карты». Что и нужно! Главное, чтобы Янукович не выпустил Тимошенко ни к Пасхе, ни до выборов. Важно еще раз довести до него. Выйдя на свободу «мученицей», она станет реальным кандидатом на президентский пост, смертью для Януковича. ДА, Януковичу, если не выпустит Тимошенко, придется расстаться с «евроинтеграцией» и вступить в ТС с Россией, но власть-то он сохранит – вот что важно довести до него. А в борьбе с евроинтеграцией важно, здесь и сейчас, использовать решение парламента Франции о легализации «однополых браков», что вызвало во Франции либеральную истерику с травлей священников-«гомофобов» и т.д. Разве это нужно православной Украине? Нет, ей по пути только с Россией! Важно эти тезисы пропагандировать тотально, на уровне НЛП. А уж в год 1025-летия Крещения Руси эта тема будет действовать по максимуму!» (25.04.2013 г.).
Далей падзеі пачынаюць паскарацца: “праваслаўнымі” сарваная акцыя ЛГБТ у Кіеве, Друзь кажа пра тое, што пляны гатовыя і варта рабіць каштарыс, Фралоў просіць Алега Карамазава падрыхтаваць каштарыс што да канцэрту, заплянаванага на 28 ліпеня, пачынаюць радыкалізавацца сэпаратысцкія выданьні кшталту “Донецкий кряж” і нарэшце:
«Сам Царь нашел меня (!) и через минимальное количество посредников сказал мне собрать массовый православный митинг против Ассоциации Украина – ЕС и честь 1025 летие в преддверие визита ПК и чтобы такие речи звучали на рок-концерте с участием ПК.
Поэтому, думаю, митинг нужно числа 25-го. Ресурс есть. Нужны люди.
Провалюсь – не только мне конец, но и фактору ПК и «русского мира».
Фралоў лётае як шалёны, гутарыць з Сьмірновым, Кургінянам, прарываецца ў адміністрацыю. Удзельнікаў мітынгу плянуюць завозіць у Кіеў з Пачаева, Жытоміра, Віньніцы, Бярдзянска, Адэсы, Сэвастопалю й Сымфэропалю. Агульная сума выдаткаў – 1 мільён грыўняў (на той час курс – восем грыўняў за даляр): “Смета Игоря Друзя на массовый митинг против евроинграции украины. глазьев пока не тветил. думаю его нужно поторопить” (13.06.2013 г.). У вялікіх камбінатараў пачынаецца цяганіна:
«Как дальше двигаемся? Что мне сказать православным, которые готовы выйти на митинг против Ассоциации с ЕС? Что с Донецком? Что мне сказать Патриарху, который сказал, что «нужно обязательно встретится с Глазьевым»? Может, интриги чьи? Так наплевать – Люди готовы выйти против ЕС, Святейший ждет» (Глазьеву, 20.06.2013 г.).
І пры чым тут Медведчук?
«скоро. во вторник решающий разговор. параллельно на тебя выйдет человек из команды медведчука. они помогут. но это ни на секунду не отменяет нашего контракта. ты ему ничего не говори о другом источнике поддержки говори что много людей готовы выйти но нужна поддержка. если помогут и те и те надо будет еще побольше народу собрать. мы же с тобой православные христиане» (Друзю, 23.06.2013 г.).
28 чэрвеня Фралоў дасылае Глазьеву поўны тэкст (арыгінал і пераклад) Пагадненьня пра Асацыяцыю. Фінальную вэрсію сьвята праваслаўя мітынгаў супроць “Евросодома” мае ўзгадніць Старая плошча (АП РФ) (01.07.2013 г.).
Каб разбавіць добрым праваслаўным гумарам грубае ўмяшальніцтва Расейскай Фэдэрацыі ў палітыку Украіны, падам “схему лекаваньня”, якую Фралоў дасылае сваёй жонцы Паліне:
«1) Каждые 2 недели заказывала Молебен всецарице
2) пилам Масло,освященное на этой иконе натощак кроме дней нечистоты по такой схеме:
1 чайную ложку святой воды (лучше крещенская), с каплей масла + просфорой заедала
3) читала Канон Всецарице о болещей, супруге и чадах»
10 ліпеня Фралоў прапануе Глазьеву падключыць да праваслаўнага садому Ірыну Бэргсэт, адную зь лідэраў руху «Русские матери», вядомую праз свой знакаміты фэйк-батхёрт пра “згвалтаванага сына ў касьцюме Пуціна”:
«Проект движения «Русские матери». Бергсет и Кисличенко. При удачной раскрутке нижеописанных тем можно, особенно воздействуя на женскую часть населения Украины, возбудить и довести ненависть к «евроииентеграции» Украины до огромных размеров, до того, что «матери Украины» выйдут на улицы на борьбу с «евроинтеграстами», «Евросодомом».
Аднак тым часам узмацняюцца сваркі, зьвязаныя з АП РФ:
«Как утверждают источники, наезд на Церковь Кургиняну заказал Сурков. Это форма мести В. Володину, который помог Патриарху Кириллу отбиться от атаки в прошлом году (часы, квартира и пр.). В пользу этого свидетельствует тот факт, что другой «сурчонок» Иван Демидов устроил занавес молчания вокруг миссионерского Патриаршего рок-концерта на Васильевском спуске 25 июля».
Паводле матар’ялаў пададзенага ліставаньня можна ўжо напісаць мінімум тры тамы альтэрнатыўнае гісторыі і два падручнікі псыхіятрыі. Назвы лістоў “Пчелки против Федерального правительства США”, “Христос Воскресе с Днем Победы”, “Ночные Волки за строительство временных храмов” толькі ўзмацняюць уражаньне. А тым часам Патрыярх Кірыл сапраўды прыехаў з братэрскім візытам у Кіеў на бронецягніку, Медведчук раскручваў акцыі “Украина против Евросодома”, і ўвесь гэты шабаш адбываўся з непасрэдным удзелам Адміністрацыі Прэзыдэнта РФ. На восень былі заплянаваныя “пратэсты выбарнікоў Януковіча”. Кошт кожнага падобнага мітынгу пачынаўся ад 100 тысячаў даляраў ЗША, збор подпісаў і мэдыйная падтрымка – 200 тысячаў. Плян мае назоў “Живое творчество масс. Наших православных масс” (Глазьеву, 19.08.2013 г.).
Ва ўсіх гэтых праэктах таксама задзейнічаны паліттэхноляг Уладзімер Граноўскі – ў сакавіку 2014 году тады яшчэ журналіст Сяргей Лешчанка знойдзе ягоную нерухомасьць у Лёндане (“Лёнданская нерухомасьць ідэоляга ўкраінскага расколу“), але кватэрнае пытаньне можа сапсаваць каго заўгодна, праўда, Сярожа?
“По поучению Сергея Юрьевича (Глазьева. – Заўв. аўт.) я координирую митинговую и концертную (с Карамазовым «волну» против Ассоциации Украины с ЕС). Он поручил работать с Вами. По поводу митинговой волы. Я сейчас охватил все возможные православные, пророссийские группы по регионам Украины, которые представляют мне планы по регионам . … Кстати, митр. гафангел сделает Обращение против Ассоциации с ЕС” (Граноўскаму, 22.08.2013 г.).
Мітынгі плянуюць “узмацніць” палітычнымі мастадонтамі кшталту Натальлі Вітрэнка. Фралоў працягвае дасылаць “звышважныя”, цалкам канфідэнцыйныя” нататкі ўсім запар, ад Патрыярхіі і АП РФ да данецкіх сэпаратыстаў. У сярэдзіне верасьня Фралоў і Аляксей Комаў (памочнік Малафеева) арганізоўваюць сустрэчу Глазьева і Канстантына Малафеева (Marshall Capital, акцыянэр кампаніяў «Ростелеком» і «Связьинвест», «Царьград ТВ», фінансаваў сэпаратыстаў «Л/ДНР») паводле ініцыятывы а. Дзьмітрыя Сьмірнова:
«ДАВАЙ. в течение дня обязательно подробнее напишу
Четверг, 12 сентября 2013, 10:41 +04:00 от «Alexey Komov» <alexey.y.komov@gmail.com>:
Кирилл привет,
Давай организуем встречу Глазьева с Константином Малофеевым насчет спасения Украины от гомо евро интеграции – у него есть конкретные предложения и ресурсы. Давай на следующей неделе встретимся?» (Комаў, 12.09.2013 г.). Сустрэча адбылася 16 верасьня ў офісе Marshall Capital, што на Навінскім бульвары.
Антыўкраінская дзейнасьць набыла сыстэмны характар, Глазьеў прапануе Фралову перайсьці пад Суркова, і той з найвялікшай радасьцю згаджаецца (улічваючы ўсе артаграфічныя й лексычныя асаблівасьці ліставаньня Фралова ён зрэдку карыстаецца касплокам):
«ДА, БЕЗУСЛОВНО. ПРИ ВАШЕМ КУРИРВАНИИ Я БУДУ РАБОТАТЬ И ПОД СУРКОВЫМ, И ПОД ТЕМ, КОГО НАЗНАЧИТ РОДИНА. Благодарю за доверие. Не подведу
Смету пришлю в понедельник, пусть Карамазов в выходные ее доработает
Пятніца, 13 верасьня 2013, 09:45 04: 00 ад Сяргея Глазьеза <glaziev@bk.ru>:
Давай. И пришли обобщенную смету расходов на ваше участие в агитационно-концертном туре по украине. Есть ли у тебя по-прежнему желание поработать в Администрации (на этот раз под Сурковым при моем курировании)?» (Глазьеў, 13.09.2013 г.).
Роля Малафеева ў фінансаваньні тэрарыстаў стане зразумелай толькі ў 2014 годзе. Пра гэта спачатку напіша Bloomberg з спасылкай на Службу Бясьпекі Украіны, а увосень “Анонимный Интернационал” (яшчэ адная зь вежаў Крамля, а вы як думалі? Канкурэнцыя!) зробіць зьліў ліставаньня Комава й іншых асобаў з атачэньня “праваслаўнага бізнэсмэна”, у якім вядзецца пра рабаваньні, марадзёрства й гвалт, што ўчыняюць баявікі, якіх фінансуе Малафееў.
Відаць, сэпаратысцкія й антыўкраінскія акцыі спансуе ня толькі АП і Малафееў, але й «Газпром». Але плаціць за “аргументированные истерики” ад Натальлі Вітрэнка не імкнецца.
«Карамазов. Ситуация критическая – никто из Газпрома не звонил, необходимо Ваше резкое вмешательство.. Как только позвонят, он просил о Вашей встрече с рокерами и спикерами. Согласен. Предложения от группы Саган – Витренко – Мазур интересные. Витренко готова на ежедневные митинги она умеет делать аргументированные истерики. Да, кстати. По поводу Выдрина. Если он еще раз выпендрится на Вас, я расскажу, как нас всех экспертно-политических пьянках предлагает купить коллекцию порнографии, он бывший советник Саакашвили, Тмошенко и Януковича одновременно. Это подвтвердит экс-депутат ВРУ Украины лидер движения «Путь православных» Юрий Болдырев, он презирает Выдрина и имеет много компромата на него» (Глазьеву, 22.09.2013 г.).
Я зраблю невялічкі перапынак, таму што ўжо ў вачох мільгаціць праз увесь гэты карагод імпэрцаў, чарнасоценцаў, праваслаўных бізнэсмэнаў, здраднікаў, калябарантаў і расейскіх чыноўнікаў. 2013 год. Верасень. Да Эўрамайдана яшчэ два месяцы, а Расея ўжо арганізавала й практычна задзейнічала агентурнае сеціва, расклала “кансэрвы”, якія ўвесь час будуць падаваць зь сябе спадарожнікаў рэвалюцыі, фармуе сэпаратысцкія СМІ і зьдзяйсьняе сыстэмную працу, скіраваную на поўны дэмантаж ўкраінскае дзяржаўнасьці. І гэта толькі паводле “праваслаўнай лініі” (не ўлічваючы Навінскага, і чаму я пра яго стала ўзгадваю?), а на Старой плошчы шмат цікавых парадных…
У верасьні ж, пакуль Глазьеў сустракаецца зь Сяргеем Івановым (кіраўнік АП РФ), а Суркоў займаецца ўкраінскім напрамкам, фралоўская банда (Друзь, Саган, Граноўскі і іншыя) раскручваюць адную з улюбёных прарасейскіх песень “Без России нам каюк”, і вэрбуе для гэтага кіраўнікоў буйных украінскіх прадпрыемстваў. Сэрыю інтэрвію пра шкоду асацыяцыі з ЭЗ плянуюць запусьціць на расейскім тэлеканале РТР. Машына прапаганды й хлусьні яшчэ не адладжаная й мае хібы, яна пакуль трымаецца на энтузіязьме “гарадзкіх вар’ятаў” (як аднойчы Ткачук назваў Фралова). Адбываюцца ўцечкі й нестыкоўкі, нават расейскія СМІ робяць кпіны з глазьеўска-суркоўскіх праэктаў, рэйтынгі падаюць, і чаму б не скарыстацца з (халяўных) расейскіх напрацовак:
Саган: «мне сказали, что нам не верят, что у нас миллион просмотров, я посылаю фото аналитики наших 2-х каналов из 5, где видно, что Новости-Новостей за несколько месяцев набирает 1 065 048 просмотров , а другой канал в ютубе «Партизан-Партизанов»набирает 969 336 просмотров за 3 месяца, а всего каналов 5… Это при том, что нас 4 раза грохнули. Если мы без денег это делаем, то что делают Медведчуки, у которых рейтинги ниже нас, а тратят миллионы?
Меня трижды вызывали к заместителям Медведчука и трижды грабили проекты без оплаты. Вчера позвонили с петербуржского 5-канала и сказали, что они уже связались с моими предприятиями. Т.е. снова кинули. Об оплате они ничего не знают и знать не хотят. Зачем я столько писал? Грановский мне удивился и тоже взял список предприятий. Я рассказал ему, как на концертах Карамазова должны выступать директора и как с них взять денег.
Я честно работаю за идею и пиарю шефа, но мы скоро сдохнем».
Аднак гэтыя акцыі адбываюцца ўвесь час і ўжо пачынаюць прыцягваць увагу СБ Украіны. Глазьеў забясьпечвае банду правакатараў грашыма, Фралоў піша, як ашалелая друкарка, на што яму з прыймальні Глазьева нагадваюць, што лісты Сяргею Юр’евічу ня маюць утрымліваць артаграфічных памылак. Заварушыліся камуністы:
“Кирилл, приглашение Симоненко Пётру Николаевичу передаем завтра, он придет на Собор вместе с Г.А. Зюгановым” (Шалуноў, 30.10.2013 г.).
Праз цяжкую неадэкватнасьць дамарослых піяршчыкаў пачынае плюшчыць нават Граноўскага. Фралоў просіць Глазьева ўцягнуцца:
Ад Ігара Друзя«Гениальные политтехнологи запретили нам использовать слово православие, а также Евросодом. Метр (Грановский) объявил, что вообще мы говорим бред, и в той же Германии «однополых браков» нет. Хотя они, к слову сказать, на пороге, и уже введены «олднополые партнерства», что почти одно и то же. они считают, что надо вообще говорить не против ЕС, а за «евр союз». Нам позволены только лозунги: «мы за Евразийский союз» и т.д. С большим трудом уговорил: «Россия Украина Беларусь — вместе Святая Русь» (Глазьеў, 08.11.2013 г.).
Чарговы марш праваслаўных скончыўся традыцыйнай ужо сёньня правакацыяй расейскіх СМІ: для раскруткі “рэпрэсіяў” яшчэ не было фабрыкі троляў і давялося карыстацца адным, але буйным скандалам, які разьдзімаў Алег Цароў.
«Православные через час после ареста и разрыва плакатов вновь вышли на концерт, уже с меньшим количеством , но вышли. Недостатки не критические Так что мы все сделали. Теперь фотовидеоотчеты, пресс-конференции, раздувание «тоталитарных Евроассоциаторов» и «сотен тысяч противников ассоциации с ЕС, собравшихся на Крещатике. Олег Царев уже раскрутил инцидент с арестом православных и разрывом плакатов, все четко сделал. Очень большая просьба – до ареста и разрыва православные около трех минут успели простоять с массой транспортантов, в том числе ИМЕННО ПРОТИВ ЕВРОСОДОМА. Все это должно быть в записи российских телеканалов» (Глазьеў, Ткачук, 09.11.2013 г.).
Глазьеў – куратар антыэўрапейскай, псэўдахрысьціянскай гістэрыі, але замоўнікам зьяўляецца Уладзіслаў Суркоў:
“Сергей, Шеф поручил мне подготовить записку для Сурк. Я шлю тебе копию так как старайясь максимально все сократить, я все же не мог выкинуть все необходимое ввиду специфику темы, тут все нужно разжевывать. Единственное, что чем можно пожертвовать- это список предланаемых персоналий для рабочей группы Патриарха по Украине. Но и то не всем. А вот – угроза ситуации, рекомендуемые действия, что требуется от России – это укбирать нельзя” (Глазьеў, Ткачук, 09.11.2013 г.).
20 лістапада Фралоў узгадвае й пра русінаў: “Профессионально занимаясь русинским вопросом ок. 20 лет, считаю необходимым подготовить справкку для В. Суркова, или выше, по этому вопросу. Беру это обязательство на себя”.
Я не хачу апісваць Рэвалюцыю Годнасьці вачыма нашых ворагаў, Кірыл Фралоў занадта дробны, каб апісваць падзеі такога маштабу. Хаця зацікаўлены чытач можа знайсьці шмат важных дэталяў у дампе пошты за 2013 год. Імклівы вір падзеяў захапіў і нашых ворагаў, якія не заўсёды разумеюць, што робяць. Сьнежань 2013 году, наперадзе даўгія дні разгубленасьці й надзеі. Смутак праз страты й радасьць перамогі, калі 22 лютага Вярхоўная Рада Украіны ўхваліла пастанову «Пра самаўсуненьне Прэзыдэнта Украіны ад выкананьня канстытуцыйных паўнамоцтваў і прызначэньне пазачарговых выбараў Прэзыдэнта Украіны».
А заўтра была вайна…
Матар’ялы былі пададзеныя хактывістамі Украінскага Кібэральянса на эксклюзыўнай падставе для аналізу й апрацаваньня. Супольнасьць InformNapalm ня мае адказнасьці за першакрыніцу і ейнае паходжаньне.
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Sean Townsend.
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа