• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Груз 200: кантрактнік 15-й АМСБр ЗС РФ ліквідаваны ў Данецкай вобласьці. Ідэнтыфікацыя (ФОТА 18+)

on 2016-10-10 | 0 Comment | Галоўнае | Грамадзтва | Данбас | Навіны Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • es
  • by
  • cz
  • ua
  • en
  • bg
  • sv

Расейская прапаганда й вайскова-палітычнае кіраўніцтва Расейскай Фэдэрацыі працягваюць апантана не вызнаваць факты адпраўкі кадравых вайскоўцаў ЗС РФ на Данбас для вядзеньня вайны супроць Украіны. Выраз «ИхТамНЕТ» (рас.), датычны расейскіх вайскоўцаў на Данбасе, ужо даўно ператварыўся на Інтэрнэт-мем.

Шматлікіх кадравых расейскіх вайскоўцаў сапраўды ўжо няма, фізычна няма. На прыкладзе гэтага расьледаваньня будуць падазеныя неабвержныя факты зьнішчэньня калёны й вайскоўца 15-й АМСБр ЗС РФ на Данбасе.

23 жніўня 2014 году вайскоўцы 19-га палку Нацыянальнае Гвардыі Украіны ў раёне пасёлку Лісічча Данецкае вобласьці зьнішчылі дзьве вайсковыя калёны расейскіх акупацыйных войскаў. На падставе аналізу адкрытых крыніцаў дадзеных, валянтэры міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm вызначылі маршруты руху калёнаў, тыпы аўтамабільнага транспарту, характар транспартаваных грузаў, а таксама ідэнтыфікавалі зьнішчанага кадравага расейскага вайскоўца, які суправаджаў калёну.

Асноўная крыніца інфармацыі для гэтай публікацыі – відэа, сфільмаванае мясцовым жыхаром на наступны дзень пасьля бою (Увага! 18+, у кадрах зафіксаваная зьнішчаныя акупанты).

Першая калёна рухалася з Данецка ў напрамку памежнага пункту КПП «Успенка» і была зьнішчаная ў пункце A. У складзе калёны былі легкавыя аўтамабілі, грузавы аўтамабіль ГАЗель, камандна-штабная машына на базе КамАЗ і вайсковы двухвосны грузавік КамАЗ-4350 (маецца ва ўзбраеньні ЗС РФ, ва Украіну не пастаўляўся), які перавозіў кантэйнэры з зэнітнымі ракетамі 9М37 або 9М37М1 для ЗРК «Страла-10».

selection_016selection_010selection_009selection_008selection_007selection_006

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Другая калёна рухалася праз пасёлак Калінавае і была зьнішчаная перад чыгуначным пераездам у пункце В. У складзе калёны ідэнтыфікаваныя: легкавы аўтамабіль, тэнтаваная ГАЗель, запраўнік на базе Зіл-131, вайсковыя грузавікі на базе КамАЗ і расейскія вайсковыя грузавікі Урал-4320 з дызельным рухавіком ЯМЗ, падоўжаным маторным адсекам, і паветраным фільтрам на правым крыле аўтамабілю (гэтая мадыфікацыя маецца ва ўзбраеньні ЗС РФ і ва Украіну не пастаўлялася).

selection_015

У адным з кадраў згарэлай калёны зафіксаваная аскепкавая граната ОГ-7В «Осколок» (рас.) для гранатамёта РПГ-7 (маецца ва ўзбраеньні ЗС РФ, ва Украіну не пастаўлялася).

selection_014

Таксама ў відэа паводле характэрных тату быў ідэнтыфікаваны зьнішчаны кантрактнік 15-й АМСБр ЗС РФ (в/ч 90600), сяржант Максім Мядзьведзь (профіль, фотаальбом).


Заўвага: у відэа зафіксаваныя зьнішчаныя расейскія вайсковыя калёны й трупы расейскіх вайскоўцаў. Таксама ў відэа можна пабачыць, што ля дарогі быў сьпешна пакінуты лягер украінскае Нацгвардыі. Уласна яны і зрабілі засаду і зьнішчылі калёны, затым хутка сышлі з гэтага мейсца, каб не патрапіць пад артабстрэл.

Расейскія прапагандысты тэлеканалу МА РФ «Звезда» (рас.) пазначылі яго «апалчэнцам з Самары» з пазыўным «Физрук» (рас.) з ужо абавязковай пазнакаю «адслужыў у войску і выправіўся на Данбас», праўда неўзабаве навіну пра ягоную гібель выдалілі з свайго сайту. Апошнія ягоныя фатаздымкі, зробленыя да гібелі, сьведчаць пра тое, што ён быў вайскоўцам кантрактнае службы 15-й АМСБр Міратворчых сілаў ЗС РФ (брыгада зьяўляецца падразьдзяленьнем кантрактнага камплектаваньня). Зьвярніце ўвагу на шаўрон і старую вайсковую форму ў фатаздымку, выкладзеным 23 сакавіка 2014 году.

selection_019

У траўні 2014 году вайскоўцам выдалі форму новага ўзору, у якой Максім сфатаграфаваўся 12 чэрвеня ў «дзень Расеі». Плюс, у здымку фігуруе мэдаль «За вяртаньне Крыма». Скасаваў кантракт, кінуў маладую жонку і зьехаў на Данбас у «апалчэньне»?

selection_023

Варта зазначыць, што міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm неаднаразова падавала пераканаўчыя доказы ўдзелу самарскіх «міратворцаў» 15-й АМСБр у вайне на Данбасе. Рэкамендуем азнаёміцца і зь іншымі расьледаваньнямі супольнасьці, у якіх таксама фігуруюць вайскоўцы гэтае брыгады:

  • Камандыр аддзяленьня Казлоў ваяваў ва Украіне
  • РФ выкарыстоўвае на Данбасе вайскоўцаў 15-й АМСБр Міратворчых Сілаў
  • 15-я АМСБр “Міратворчых сілаў” на мяжы з Украінаю
  • Вяртаньне да вытокаў. Як расейскія войскі з байцоў “ДНР/ЛНР” зноў ператвараюцца на міратворцаў
  • Вяртаньне да вытокаў-2. Чарговае сьведчаньне пераўвасабленьня расейскіх вайскоўцаў з баявікоў “ДНР/ЛНР” на “міратворцаў”
  • Спачуваюць “міратворцы” з 15-й брыгады
  • Падразьдзяленьне 15-й самарскай “міратворчай” брыгады ў Мілерава
  • Расейскі кантрактнік 15-й АМСБр зафіксаваны ў Краснадоне
  • Мімікрыя 15-й АМСБр ЗС РФ пад «шахтароў Данбаса»
  • Вайсковыя злачынцы 15-й «міратворчай» брыгады. Зь нявыдадзенага

Застаюцца два нявырашаныя пытаньні: навошта акупанты вывозілі назад на тэрыторыю РФ зэнітныя ракеты і хто дапамог накіраваць дзьве калёны ЗС РФ на пазыцыі падразьдзяленьняў Нацыянальнае Гвардыі Украіны, якія іх і зьнішчылі?

BONUS ад Арэста Лютага:


Матар’ял да публікацыі падрыхтавалі Кузьма Тутаў і Міхаіл Кузьняцоў.

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 50290 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

March 2023
M T W T F S S
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.