• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Камандаваньне Паднёўвае вайсковае акругі ЗС РФ спрабуе запабегчы разгалошваньню інфармацыі пра так званыя растоўска-ўкраінскія камандыроўкі

    on 2017-02-02 | 0 Comment | Грамадзтва | Данбас | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • pl
    • bg

    Камандаваньне Паўднёвае вайсковае акругі (ПВА) ЗС РФ зьдзяйсьняе захады дзеля запабяганьня ўцечцы інфармацыі пра «растоўска-ўкраінскія камандыроўкі» 7-й в/б.

    Сярод прыярытэтных накірунакаў дзейнасьці міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm – выяўленьне й ідэнтыфікацыя расейскіх падразьдзяленьняў – групаў вайскоўцаў і асобных вайсковых злачынцаў, якія зьяўляюцца інструмантам Крамлю ў вядзеньні гібрыднае, неканвэнцыйнае і падступнае вайны, распачатай супроць Украіны.

    На працягу 2016 году адным з асноўных аб’ектаў OSINT-расьледаваньняў міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm (IN) была 7-я расейская акупацыйная вайсковая база (в/ч 09332, падначаленая 49-й арміі ПВА), разгорнутая ў г. Гудаўта, Грузія, Абхазія. Вайскоўцы гэтай базы з 2014 году актыўна ўдзельнічаюць у неабвешчанай вайне супроць Украіны. Гэтае вайсковае злучэньне фігуруе ўжо ў 28 публікацыях нашае супольнасці, 12 зь якіх прыпадае на 2016 і дзьве – на 2017 год.

    • 7-я вайсковая база ў публікацыях InformNapalm

      • Баявыя разьлікі САУ “Акацыя” 7-й вайсковай базы, якія “партызаняць” у лясох уздоўж мяжы з Украінай.
      • «Данецкі экспрэс» – ідэнтыфікацыя расейскай тэхнікі і ўзбраеньня, якое перакідваюць на Данбас.
      • «Інтэрны» – медычнае падразьдзяленьне 7-й вайсковай базы з Абхазіі на мяжы з Украінай.
      • Рэактыўная артылерыя 7-й расейскай акупацыйнай базы з Абхазіі на мяжы з Данбасам.
      • “З мандарынавага раю ва ўкраінскае пекла”: як расейскіх кантрактнікаў добраахвотна-прымусовым чынам выпраўляюць забіваць украінцаў.
      • Вайскоўцаў 7-й вайсковай базы РФ з Абхазіі за ўдзел у баёх на Данбасе ўзнагароджваюць мэдалямі.
      • Тэрміноўцаў 7-й вайсковай базы РФ масава вярбуюць у кантрактнікі для “ўкраінскіх камандыровак”.
      • Міхос “адважны” – выведнік 7-й в/базы, кавалер мэдалю “За адвагу”.
      • Чарговыя ўзнагароджаныя з 7-й акупацыйнай вайсковай базы ў выніку ўкраінскіх камандыровак.
      • Вайскоўцы 7-й вайсковай базы ЗС РФ перагульваюць падчас пераапрананьня ў баявікоў “ДНР/ЛНР”.
      • Легенда-біяграфія “колішняга” вайскоўца 7-й вайсковай базы.
      • Зафіксаванае маштабнае перакідваньне сілаў і сродкаў ЗС РФ з акупаванай Абхазіі.
      • Расея перакідвае тэхніку 7-й вайсковай базы ў Растоўскую вобласьць.
      • Кантрактнік ЗС РФ з 7-й вайсковай базы ваюе ў складзе бандфармаваньняў “ДНР”.
      • «Калі няма што рабіць»: Гульні расейскіх акупантаў на Данбасе.
      • «Падвойны ўдар» Лі па афіцэрах СПА Збройных Сілаў РФ
      • Гудаўта – Растоў – Данбас – Хмэймім – Службовы сьпіс расейскага акупанта
      • Дынастыя расейскіх вайсковых злачынцаў. Біяграфія акупанта
      • Новая сукенка ВВХ: «А кароль голы!»
      • Будні й сьвяты растоўскага рэзэрву арміі «наваросіі»
      • Выяўленыя дакуманты пра склад БТГр 7-й в/базы, якая знаходзіцца ў «растоўска-ўкраінскай камандыроўцы»
      • 21 з 35: апазнаныя артылерысты 7-й в/базы ЗС РФ, датычныя да абстрэлаў Украіны. Інфаграфіка
      • Love Story 3: любоўны трыкутнік расейскага акупанта
      • Расейскага выведніка з 7-й вайсковай базы выкрыў бультэр’ер з Горлаўкі
      • Выкрытыя выведнікі 7-й вайсковай базы МА РФ, якія ваявалі ва Украіне
      • Стэпы Данбаса: расейскія жаўнеры-калмыкі «заблукалі» ў стэпах Украіны
      • Мінабароны Расеі заахвочвае кантрактнікаў, якія ваявалі ва Украіне, праз залічэньне ў элітныя вучэльні
      • Кавалер Мэдалю Ордэна «За заслугі перад Айчынай» і іншыя «ветэраны Данбаса» з 7-й вайсковай базы

      Базы дадзеных фіксацыі кадравых расейскіх вайскоўцаў і доказаў іхнага ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Украіне ў складзе расейска-тэрарыстычных сілаў даступная праз сталую спасылку: https://informnapalm.org/database.

    Расейскія «байцы нябачнага фронту», якія і зьяўляюцца галоўнай крыніцаю інфармацыі і аб’ектамі нашых расьледаваньняў, відавочна, адчуваючь сваю беспакаранасьць, бо адкрыта дэманструюць у сацсетках сьведчаньні сваіх «растоўска-ўкраінскіх камандыровак». Але сьлед надаць ім грамадзкую агалоску, як шчыраваньне вайсковых злачынцаў кудысьці адразу зьнікае. Не пужаюць і не застрашваюць іх нават пакараньні ды пагрозы камандаваньня і “асабістаў”, бо праз пэўны час яны паноўна публікуюць на старонках сацсетак фотадоказы сваіх  “ратных подвигов”. Гэтаму, уласна, і прысьвечаная нашая публікацыя.

    Гэта не клясычны OSINT, мы хацелі б нагадаць пра некалькі «герояў», дзякуючы якім нам удалося здабыць масу доказаў удзелу 7-й вайсковай базы ў вайне супроць Украіны. Таксама мы хочам падаць інфармацыю пра спробы расейскага боку запабегчы новым уцечкам.

    I. Ігар Маркін

    У чэрвені 2015 году, у публікацыі «Вайскоўцы 7-й вайсковай базы ЗС РФ перагульваюць падчас пераапрананьня на баявікоў «Л/ДНР»», быў названы «ветэран» так званай растоўска-ўкраінскай камандыроўкі 2014 году, кантрактнік в/ч 09332 Ігар Маркін, старонка якога, вядома ж, выдаленая.

    Праз паўтары гады мы вырашылі зрабіць экспэрымэнт і адшукаць новую старонку І. Маркіна. Ведаючы ягонае прозьвішча і мейсца нараджэньня, гэта было зрабіць нескладана. Дастаткова было знайсьці сястру і бацьку Ігара Маркіна, і сярод іхных кантактаў мы выявілі новую старонку нашага даўняга фігуранту – Igor Evgenevich, архіў профілю, фотаальбому, кантаткаў (іншыя старонкі – «ОК1», «ОК2»). У новым профілі ён мае ўжо 400 сяброў, сярод якіх шмат таварышаў у службе Маркіна – ужо ідэнтыфікаваных і часова нявызначаных «ветэранаў Данбаса» з 7-й в/базы.

    Выяўленыя, адсочаныя і ўзятыя на кантроль новыя старонкі расейскіх вайскоўцаў. Падаем толькі некаторыя імёны, не раскрываючы дэталяў.

    II. Іван Іваноў

    У сакавіку 2016 году ў публікацыі ««Гудаўта-Растоў-Данбас-Хмэймім» – службовы сьпіс расейскага акупанта» быў названы кантрактнік 7-й в/б Іван Іваноў, які пасьля «растоўска-ўкраінскай камандыроўкі» выконваў свой «інтэрнацыянальны абавязак» ужо ў Сірыі. Старонка расейскага акупанта была выдаленая, але празь некаторы час нам удалося выявіць ягоны новы профіль.


    III. Сяргей Фіногін

    У кастрычніку 2016 году ў публікацыі «Расейскага выведніка з 7-й вайсковай базы выкрыў бультэр’ер з Горлаўкі» была пададзеная інфармацыя пра кантрактніка з 7-й в/б Сяргея Фіногіна, які ў 2016 годзе быў адкамандыраваны ў Горлаўку Данецкае вобласьці Украіны. Старонкі расейскага акупанту былі выдаленыя, але нам удалося выявіць ягоны новы профіль.

    IV. Самат Ісаліеў

    У сьнежні 2016 году ў публікацыі «Стэпы Данбаса: расейскія жаўнеры-калмыкі «заблукалі» у стэпах Украіны» былі названыя вайскоўцы в/ч 09332, «ветэраны растоўска-ўкраінскіх камандыровак» 2014 і 2015 гадоў. Адным зь іх быў кантрактнік Самат Ісаліеў. Сёньня ягоныя актыўныя профілі ўжо выдаленыя.

    Таксама нагадаем пра нядаўна раскрыты сакрэт. Вядзецца пра публікацыю IN з 6 кастрычніка 2016 году «Выяўленыя дакуманты пра склад БТГр 7-й в/базы, што знаходзіцца ў «растоўска-ўкраінскай камандыроўцы»»  і пра ролю Ісаліева ў зьліве інфармацыі пра структуру й колькасьны склад БТГр 7-й вайсковай базы. Фатаздымак з другога профілю Ісаліева- «Макарава», зроблены «ў кабінэце» у памежным з Украінаю базавым лягеры расейскіх войскаў у Растоўскае вобласьці РФ, выдалены, але мы выявілі ягоны новы профіль.

    Гэта толькі некалькі імёнаў з сьпісу вайскоўцаў 7-й в/б, пра якіх мы пісалі ў сваіх расьледаваньнях. Наагул у нашай базе маецца інфармацыя пра амаль 100 «ветэранаў Данбаса» з гэтае гудаўцкае акупацыйнае базы, у тым ліку групы артылерыстаў і «кавалераў» рознага кшталту ўзнагародаў.

    Апроч пазначаных вышэй вайсковых злачынцаў, узгадаем і пра «вялікі пярэпалах у маленькай Гудаўце».

    Паводле інфармацыі нашых крыніцаў, частыя публікацыі IN з доказамі «ўкраінскіх камандыровак» вайскоўцаў 7-й вайсковай базы і іхны распаўсюд у СМІ спрычыніліся да задзейнічаньня камандаваньнем ПВА і 49-й арміі шэрагу контрзахадаў, якія, на іхную думку, маюць спрыяць інфармацыйнай бясьпецы расейскай акупацыйнай вайсковай базы ў Абхазіі. Напрыканцы 2016 году на базе ў Гудаўце працавала акруговая камісія, якая зрабіла сур’ёзны “разбор палётаў” з прычыны ўцечкі інфармацыі. У выніку працы камісіі выдаленыя, зачыненыя або адрэдагаваныя некалькі групаў старонак у сацсеціве «VK», якія маюць дачыненьне да 7-й вайсковай базы. Нашыя крыніцы паведамляюць пра ўзмацненьне жорсткага кантролю за актыўнасьцю расейскіх вайскоўцаў у сацсетках, пра абмежаваньні карыстацца інтэрнэтам і мабільнай сувязьзю, сталыя інструктажы і рэкамэндацыі, і нават пра рэпрэсіўныя захады: вайскоўцам зробленыя дысцыплінарныя спагнаньні, некаторыя пераведзеныя ў іншыя вайсковыя часткі, іншыя наагул звольненыя з службы.

    Але нягледзячы на ​​ўсе захады, зробленыя расейскімі акупантамі дзеля запабяганьня разгалошваньню інфармацыі пра «растоўска-ўкраінскія камандыроўкі» вайскоўцаў гэтага бандыцкага злучэньня, IN працягвае маніторынг, напаўняе архівы новымі сьведчаньнямі ўдзелу в/ч 09332 у неабвешчанай вайне супроць Украіны. Усе новыя факты будуць пададзеныя ў нашых новых публікацыях.

    Нашая выведвальная супольнасьць мае плян у лютым-сакавіку 2017 году апублікаваць неабвержныя доказы «ўкраінскіх камандыровак» іншага злучэньня Збройных сілаў Расеі, якое разам з 7-й вайсковай базай таксама досыць актыўна ўцягнутае ў вайну супроць Украіны.


    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Іраклі Камахідзэ.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2025
    MTWTFSS
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    30 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.