• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    «Гудаута-Растоў-Данбас-Хмэймім» – Службовы сьпіс расейскага акупанта

    on 2016-04-01 | 0 Comment | Данбас | Навіны | Падзеі | Сірыя Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • tr
    • en
    • bg
    • sv

    За два гады дзейнасьці міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm назьбірала шмат сьведчаньняў таго, што расейскае вайскова-палітычнае кіраўніцтва дзеля дасягненьня сваіх імпэрскіх мэтаў выкарыстоўвае ў незалежнасьці ад геаграфіі адны і тыя ж брудныя мэтоды, рэалізуючы іх з дапамогаю адных і тых жа сілаў і сродкаў. Расея, якая справакавала шэраг канфліктаў яшчэ ў пост-савецкі час, узбагаціла раней атрыманы досьвед праз новыя гібрыдныя элемэнты, выкарыстоўваючы ўсе гэта на іншых напрамках – як супроць Украіны, гэтак і на Блізкім Усходзе. У гэтай публікацыі мы падаем службовы сьпіс расейскага вайскоўца-кантрактніка 7-й акупацыйнай вайсковай базы з г. Гудаута (Абхазія, Грузія), які цягам апошняга году быў зафіксаваны ня толькі ў «растоўска-украінскай», але і ў «сірыйскай» камандыроўцы.

    У выніку OSINT-дзеяньняў (выведка адкрытых крыніцаў) у сацыяльным сеціве «VK» быў выяўлены профіль расейскага кантрактніка 7-й расейскай вайсковай базы з г. Гудаута (акупаваная Абхазія, Грузія).

    portrІдэнтыфікацыйныя дадзеныя: Іван Юр’евіч Іваноў, 30.04.1995 г.н., п. Сьпірава Цьвярское вобласьці. Кантактная інфармацыя: у сацсеціве «VK» (архіў профілю 1 і 2, фотаальбому, кантактаў), у сацсеціве «ОК» (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў); тэлефоны: +79040175152, +79407231467, +79407274240; Skype: ivan3549. Жонка – Сьвятлана Мініна, у сацсетках «VK», «ОК».

    profili

    На тэрміновую вайсковую службу Іван Іваноў быў рэкрутаваны ў 2013 годзе. Пасьля шкаленьня ў навучальным Цэнтры ПКС у г. Яраслаўлі ў спэцыяльнасьці «апэратар зараджалай машыны 22Т6, зэнітна-ракетнага комплексу тыпу С-300/С-400» быў накіраваны для праходжаньня далейшай службы ў групу зэнітна-ракетных дывізыёнаў 7-й акупацыйнай вайсковай базы 49-й агульнавайсковай арміі (в/ч 09332) ПВА ЗС РФ г. Гудаута (Абхазія, Грузія). Перад заканчэньнем гадавога тэрміну службы, падпісаў 3-х гадовы кантракт у гэтым жа вайсковым злучэньні – меркавана – ў выведпадразьдзяленьні 4-га мотастралковага батальёну, укамплектаванага кантрактнікамі, з разьлікам на камплектаваньне БТРг, дзе ён служыць дагэтуль.

    novichek

    З пачаткам акупацыі Крыма і распальваньнем канфлікту на Данбасе, расейскае вайсковае камандаваньне ўжо другі год запар трымае ля мяжы з Украінай магутную ўдарную групоўку войскаў. Расейскія войскі, якія знаходзяцца ў памежных з Украінаю раёнах, арганізаваныя ў выглядзе мабільных падразьдзяленьняў – батальённа- і ротнатактычных групаў (Б/(Р)ТГр) з вайсковых злучэнняў 4-х вайсковых акругаў і берагавых войскаў ВМФ, якія ўжо неаднойчы былі задзейнічаныя ў крытычныя для «наваросіі» моманты, для пералому сытуацыі на карысьць «сэпаратыстаў» (гл. базу дадзеных пра больш чымся 60 в/ч ЗС РФ, зафіксаваных ва Украіне). Баявая варта Б/(Р)ТГр ажыцьцяўляецца паводле ратацыйнай схемы, тэрмін камандыроўкі – ад 3-х да 5-ці месяцаў. Да «растоўска-украінскай» камандыроўкі часьцей за іншыя прыцягваюцца вайсковыя злучэньні Паўднёвае вайсковае акругі ЗС РФ. Пры гэтым як тактычныя групы 7-й акупацыйнай вайсковай базы з г. Гудаута, гэтак і асобныя ейныя вайскоўцы, якія апынуліся нейкім чынам у складзе НЗФ «Д/ЛНР», што фігуруюць у 16 расьледаваньнях InformNapalm, датычных вайсковай авантуры Расеі супроць Украіны.

    Нягледзячы на ​​тое, што фігурант Іван Іваноў ня мае ў фотаальбомах здымкаў, якія сьведчаць пра ягоную “ўкраінска-сірыйскую” камандыроўку, якія мы прызвычаіліся знаходзіць у профілях іншых расейскіх вайсковых злачынцаў, што ператвараюцца на «данбаскіх шахтароў-сэпаратыстаў», ускосных доказаў у  выглядзе фота і камэнтароў больш чым дастаткова.

    – «Растоўска-ўкраінская камандыроўка» Вані Іванова стартавала ў студзені 2015 году і доўжылася да чэрвеня 2015 году. Да перакідваньня ў Растоўскую вобласьць на 7-й вайсковай базе ў Гудауце была сфармаваная новая БТГр праз тое, што большасьць кантрактнікаў з папярэдніх тактычных групаў, якія прайшлі праз падобнага кшталту камандыроўкі, вырашылі звольніцца паводле ўласнага жаданьня. Пасьля нядоўгай падрыхтоўкі й зладжваньня гудауцкіх акупантаў перакінулі ў Растоўскую вобласьць – у адзін з базавых лягероў растоўскае групоўкі – разьмешчанай у раёне Кадамаўскага палігону.

    Заўвага: на 7-й в/базе практыкуецца падпісаньне кантракту рэкрутаванымі вайскоўцамі пасьля 6-8 месяцаў службы. Зарплата кантрактніка – каля 45 тысяч рублёў плюс палявыя і баявыя. Перавод у іншыя вайсковыя часткі і тым больш звальненьне да заканчэньня тэрміну спрычыніцца да праблемаў. Але шмат каму жыцьцё даражэй, чымся штамп пра праф.непрыдатнасьць у асабістай справе. Гл. папярэднія публікацыі ў тэме “Тэрміноўцаў 7-й вайсковай базы РФ масава вярбуюць у кантрактнікі для “ўкраінскіх камандыровак”” і “З мандарынавага раю ва ўкраінскае пекла”.

    152
     157155154
    142
    138
    141136137

    Як было зазначанае вышэй, у фотаматар’ялах Івана Іванова няма звыклых нам фота ў амплуа «апалчэнца», але шэраг ускосных момантаў сьведчаць пра тое, што ён удзельнічаў у баявых дзеяньнях на Данбасе. Напрыклад, з 12 па 20 сакавіка 2015 г. у фотаальбоме Іванова паўза, пасьля якой зьяўляецца фота з узнагародаю – «Мэдаль Жукава» №0561, выдадзенай паводле ўказу вярхоўнага галоўнакамандуючага – прэзыдэнта РФ з 22-га студзеня 2015 г., цалкам магчыма, «авансам» за тое, што вырашыў сам паехаць у “камандыроўку” ў складзе БТГр. Да фота з узнагародай пададзены і камэнтар фігуранта з вытрымкай з уставы да мэдалю.

    Тое, што Іваноў у межах «растоўскае камандыроўкі» быў ва Украіне, пацьверджвае камэнтар ягонай маці з 25 жніўня 2015 г. Сьвятланачкі Івановай-Валодзінай (падаем тут і далей у арыгінале):

    «поседею. мало украины мне было, теперь сирию подавай» (гл. архіў у спасылцы з камэнтарамі).

    medalkaaaaaaaa
    132
    125 130117
    – «Сірыйская камандыроўка» Вані Іванова пачынаецца ў жніўні 2015 году. Яго зноў падкупляюць авансамі, але цяпер ужо не мэдалькай, але «лістом падзякі» ад камандыра 7-й базы палкоўніка Касабокава, які наш фігурант камэнтуе наступным запісам: «Отправляюсь в командировку. Сирия 2015-2016. Миротворческая миссия до 10 месяцев…», потым маецца шэраг камэнтароў, у тым ліку і занепакоенай маці фігуранту (быў пададзены вышэй). Іваноў, мабыць, зь першай партыяй у Сірыю не патрапіў, але камандыроўка ўсё ж адбылася зь верасьня па лістапад 2015 году.
    pismo
    Сірыйскіх фота Іваноў мае няшмат, цалкам мажліва, праз жорсткі інструктаж і навучаньні ад “асабістаў” і “зампалітаў” што да выкарыстаньня сацсетак. Аднак усяго некалькі фатаздымкаў, якія нібы ня маюць аніякіх сьведчаньняў, цалкам пацьверджваюць удзел у ягонай сірыйскай камандыроўцы. Галоўным доказам Іванова зьяўляецца фота з 5 лістапада 2015 г. зь сеткаватым плотам і банэрам «Армія Расеі», да якога маецца камэнтар фігуранту: «Где-то далеко на чужой земле. Мы скучаем по Родине, по родным и близким. Выполняя сложные боевые задачи в интересах Российской Федерации. Гордитесь нами, мы -…». Гэты плот з банэрам добра знаёмы выведнікам InformNapalm, якiя займаюцца маніторынгам і зборам інфармацыі што да Сірыі. У нашых архівах ёсьць эксклюзыўнае фота з авіябазы ПКС РФ «Хмэймім» зь лютага 2016, у якім можна пабачыць гэта ж мейсца. Здымак зроблены ў той час, калі авіябазу наведвалі крамлёўскія блазны Парэчанкаў, Нікіфараў і іншыя.
    banner
    24
    20
    232221
    І, вядома ж, фота «багатага Бураціна» з 30 студзеня 2016 г. зь “ненавіснымі” для расейцаў амэрыканскімі баксамі, дзеля якіх яны і езьдзяць у «сірыйскую камандыроўку». Фігурант камэнтуе здымак: «Целых 7 баксов нашёл в кармане Сирийской формы. Я сука богат блеать!!!!».
    11
    Някепскі ваяж для жаўнера-кантрактніка і тройчы акупанта. За год Іваноў пасьпеў зьдзейсьніць турнэ у «крывавым коле» – Абхазія, Грузія – Растоў – Данбас – Сірыя, а таксама некалькі разоў быў у адпачынку ў родным Сьпірава, упэшце павярнуўся ў пачатковы пункт – на акупацыйную вайсковую базу ў Гудауце.
    14

    Някепскі ваяж для жаўнера-кантрактніка і тройчы акупанта. За год Іваноў пасьпеў зьдзейсьніць турнэ у «крывавым коле» – Абхазія, Грузія – Растоў – Данбас – Сірыя, а таксама некалькі разоў быў у адпачынку ў родным Сьпірава, упэшце павярнуўся ў пачатковы пункт – на акупацыйную вайсковую базу ў Гудауце.

    Нас неаднойчы пыталі, чаму InformNapalm пазыцыянуе сябе як міжнародная валянтэрская супольнасьць. Спадзяемся, што адказ на гэта чытач атрымаў з гэтай публікацыі. Сёньня на пярэднім краі інфармацыйнага фронту, які супрацьстаіць расейскай агрэсіі, стаяць валянтэры з Украіны, Беларусі, Грузіі і шэрагу іншых краінаў, у тым ліку, якія асабіста зазналі гора і беды, якія нясе расейская агрэсія.

    Нашыя валянтэры спрабуюць данесьці да сусьветнай супольнасьці праўду і паказаць сапраўднае аблічча носьбітаў «русского мира». Калі Захад і далей працягне палітыку “охаў і ахаў», час ад часу выказваючы занепакоенасьць і заклапочанасьць, і ў той жа час гуляючы з Крамлём, неўзабаве мы можам стаць сьведкамі іншых, у тым ліку і эўрапейскіх, камандыровак «Ваняў Івановых».

    Азнаёміцца ​​з факталягічнай доказавай базай дадзеных расьледаваньняў InformNapalm што да ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Украіне больш чымся 60 вайсковых падразьдзяленьняў ЗС РФ можна праз спасылку http://bit.ly/RussianPresence.

    У спасылках ніжэй пададзеныя 16 эпізодаў з фактамі ўдзелу вайскоўцаў 7-й вайсковай базы ЗС РФ у вайсковай авантуры супроць Украіны:

    • «Калі няма чаго рабіць»: Гульні расейскіх акупантаў на Данбасе.
    • Кантрактнік ЗС РФ з 7-й вайсковай базы ваюе ў складзе бандфармаваньняў ДНР.
    • Расея перакідвае тэхніку 7-й вайсковай базы ў Растоўскую вобласьць.
    • Зафіксаванае маштабнае перакідваньне сілаў і сродкаў ЗС РФ з акупаванай Абхазіі.
    • Легенда-біяграфія “колішняга” вайскоўца 7-й вайсковай базы.
    •  Вайскоўцы 7-й вайсковай базы ЗС РФ перагульваюць падчас пераапрананьня ў баявікоў “ДНР/ЛНР”.
    • Чарговыя ўзнагароджаныя з 7-й акупацыйнай вайсковай базы ў выніку ўкраінскіх камандыровак.
    • Міхос “адважны” – выведнік 7-й в/базы, кавалер мэдалю “За адвагу”.
    • Тэрміноўцаў 7-й вайсковай базы РФ масава вярбуюць ў кантрактнікі для “ўкраінскіх камандыровак”.
    • Вайскоўцаў 7-й вайсковай базы РФ з Абхазіі за ўдзел у баёх на Данбасе ўзнагароджваюць мэдалямі.
    • “З мандарынавага раю ва ўкраінскае пекла”: як расейскіх кантрактнікаў добраахвотна-прымусовым чынам выпраўляюць забіваць украінцаў.
    • Рэактыўная артылерыя 7-й расейскай акупацыйнай базы з Абхазіі на мяжы з Данбасам.
    • «Інтэрны» – мэдычнае падразьдзяленьне 7-й вайсковай базы з Абхазіі на мяжы з Украінай.
    • «Данецкі экспрэс» – ідэнтыфікацыя расейскай тэхнікі і ўзбраеньня, якое перакідваюць на Данбас.
    • Баявыя разьлікі САУ “Акацыя” 7-й вайсковай базы, якія “партызаняць” у лясох уздоўж мяжы з Украінай.
    • «Падвойны ўдар» Лі па афіцэрах ПВА Збройных сілаў Расеі.

    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm.

    Аўтар расьледаваньня – Іраклі Камахідзэ.

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Мы заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём. Разам пераможам!

    Tags: 7-я вайсковая базаАбхазіяв/ч 09332ГрузіяДанбасрасейская акупацыя Грузіірасейская армія ў Сірыірастоўская групоўкаСірыя

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

      2021-01-27 - 0 Comment
    • Агляд для Пуціна: ліквідацыя 183 супрацоўнікаў вайсковай выведкі РФ з «ПВК Ваґнэра»

      2020-10-07 - 0 Comment
    • Высновы пра супольныя вайсковыя манэўры РФ і рэжыму Лукашэнкі каля межаў NATO і Украіны

      2020-10-02 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    July 2025
    MTWTFSS
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.