• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    21 з 35: Апазнаныя артылерысты 7-й в/базы ЗС РФ, датычныя да абстрэлаў Украіны. Інфаграфіка

    on 2016-11-19 | 0 Comment | Грамадзтва | Данбас | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg
    • sv

    Ідэнтыфікаваныя артылерысты 7-й вайсковай базы Мінабароны РФ, датычныя да абстрэлаў Украіны з-за «парэбрыка» у верасьні-лістападзе 2014 году.

    Новае OSINT-расьледаваньне міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm [IN] прысьвечанае выяўленьню й апазнаньню расейскіх вайскоўцаў-артылерыстаў 7-й вайсковай базы (в/ч 09332, Грузія, г. Гудаўта, акупаваная Абхазія) 49-й агульнавайсковай арміі Паўднёвае вайсковае акругі Збройных Сілаў РФ, якія ў складзе зводнага артылерыйска-рэактыўнага дывізыёну зьдзяйсьнялі абстрэлы ўкраінскіх гарадоў, вёсак і пазыцыяў сілаў АТА  з канца жніўня па сьнежань 2014 году. У выніку расьледаваньня апазнаныя 21 з 35-ці вайскоўцаў гэтага вайсковага злучэньня, якія прынесьлі на ўкраінскую зямлю сьмерць і спусташэньне.

    arta7-infigraphic_by-2

    Апазнаньне расейскіх вайсковых злачынцаў зьдзяйсьнялася паводле групавых фатаздымкаў, выяўленых у сацыяльных профілях вайскоўцаў 7-й акупацыйнай вайсковай базы, ветэранаў «растоўска-украінскіх камандыровак» напрыканцы жніўня – пачатку сьнежня 2014 году, а таксама паводле фота, якія мы публікавалі раней. У прыватнасьці, 2 кастрычніка 2014 году IN апублікаваў матар’ял зь фіксацыяй так званай качэўнай артылерыйскай батарэі САУ «Акацыя» 7-й в/базы, заўважанай з боекамплектам за некалькі кілямэтраў ад дзяржаўнае мяжы РФ з Данецкай вобласьцю Украіны – ў лясным палявым лягеры ля вёскі Екацярынаўка Матвеева-Курганскага раёну Растоўскае вобласьці, РФ. 18 сьнежня 2014 году IN падаў новую публікацыю пра фіксацыю рэактыўна-артылерыйскага падразьдзяленьня РСЗВ «ГРАД» 7-й в/базы, але ўжо ў Куйбышаўскім раёне Растоўскае вобласьці, які мяжуе з Данецкай і Луганскай абласьцямі Украіны.

    Характэрна, што расейскае незалежнае выданьне «РБК» 3 лютага 2015 году апублікавала артыкул «Служба поневоле: как срочникам навязывают контракт и поездку под Ростов» (рас.), у якім таксама фігуруюць артылерысты-кантрактнікі 7-й вайсковай базы, якія дэзэртавалі пасьля «растоўскае камандыроўкі». Як зазначыла выданьне, жаўнеры 7-й в/базы былі некалькі месяцаў у Растоўскае вобласьці. Пра падрабязнасьці камандыроўкі артылерысты не распавялі, спаслаліся на тое, што яны падпісалі «дакуманты пра неразгалошваньне». РБК падае фатаздымкі вайскоўцаў рэактыўнае батарэі 7-й базы, апублікаваныя InformNapalm раней, у якіх артылерысты пазуюць на тле «Градаў» з боекамплектам ля мяжы з Украінай. Сярод гэтых вайскоўцаў ёсьць і два неназваных суразмоўцы РБК. У артыкуле таксама маецца інфармацыя і пра гібель на мяжы з Украінай кантрактніка 7-й базы Анатоля Церахава – пра яго і пра «растоўска-ўкраінскую камандыроўку» падразьдзяленьня 7-й в/базы мы паведамлялі ў верасьні 2014 году.

    754229888567547

    Тэма ракетна-артылерыйскіх абстрэлаў тэрыторыі Украіны з боку Расеі ўлетку-ўвосень 2014 году была неаднойчы асьветленая й адлюстраваная ў працы шэрагу кампэтэнтных арганізацыяў. Пра гэтую наўпроставую расейскую вайсковую агрэсію маюцца шматлікія матар’ялы IN, у тым ліку пра артылерыйскія падразьдзяленьні ЗС РФ, якія пераходзілі дзяржаўную мяжу Украіны.

    • Публікацыі IN пра датычнасьць ЗС РФ да артабстрэлаў тэрыторыі Украіны

      • Ідэнтыфікацыя частак і ўзбраеньня артылерыйскіх падразьдзяленьняў расейскіх сілаў уварваньня.
      • Баявыя разьлікі РСЗВ «ГРАД» 19-й МСБР, якія «партызаняць» у лясох уздоўж мяжы з Украінай.
      • САУ «Акацыя» 205-й матастралковай брыгады на мяжы з Украінай.
      • САУ «Мста-С» 19-й МСБР з Паўночнае Асэтыі на мяжы з Украінай.
      • САУ «Мста-С» 385-й Артылерыйскай брыгады з Урала на мяжы з Украінай.
      • «Баявы шлях» 291-й артылерыйскай брыгады ад Крыма да Данбаса.
      • Баявы шлях 200-й АМСБР асаблівага прызначэньня Паўночнага флёта ВМФ РФ — Растоўская вобласьць і Украіна — Частка Першая «Рэактыўнікі».
      • САУ «Мста-С» 288-й артылерыйскай брыгады ў Тарасаўскім раёне Растоўскае вобласьці.
      • Расея. Фота пазыцыяў артылерыі ЗС РФ, якая зьдзяйсьняла абстрэлы тэрыторыі Украіны ў 2014 годзе.
      • САУ «Мста-С» 17-й АМСБр пад Наваазоўскам (відэа).
      • Вайсковыя злачынствы 291-й артбрыгады ЗС РФ у вайне супроць Украіны. Частка 1.
      • Вайсковыя злачынствы 291-й артбрыгады ЗС РФ у вайне супроць Украіны. Частка 2.
      • Абстрэлы Украіны з тэрыторыі РФ у жніўні 2014 г. Аналіз спадарожнікавых здымкаў 539 варонак.
      • Удзел РСЗВ 18-й АМСБр ЗС РФ у абстрэлах Украіны. Фотафакты й геалякацыя.
      • Google Earth раскрыў новыя сакрэты абстрэлаў з-за «парэбрыка».
      • «Служылі два таварышы»: апазнаныя артылерысты 136-й АМСБр, якія ваявалі ва Украіне.

    Такім чынам, як было зазначанае вышэй, крыніцаю для апазнаньня бальшыні артылерыстаў 7-й в/базы, якія датычныя да абстрэлаў Украіны, сталіся групавыя фатаздымкі, зробленыя падчас «растоўска-ўкраінскіх камандыровак» у 2014 г. У тым ліку №39 і №40, выкладзеныя ў сьнежні 2014 году ў фотаальбоме пададзенага ніжэй вайскоўца, а таксама фота за верасень-лістапад, якія IN публікаваў раней.

    02

    01

    06

    04

    05

    03

    Апазнаныя артылерысты 7-й в/базы

    1. Сяргей Лунін

    1-sergej-lunin

    Нарадзіўся 18 кастрычніка 1995 г. Родам з г. Анапа, Краснадарскі Край, РФ. Станам на 2014-2016 гг. – вайсковец 7-й в/базы. У фотаальбоме захоўвае сэрыі фота з «растоўска-ўкраінскае камандыроўкі» 2014 г., у тым ліку супольныя здымкі артылерыстаў №39, №40) і скрыншот выкрывальніцкае публікацыі InformNapalm.

    У сацсеціве «VK» 1 (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), «VK» 2 (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

     

    razoblachaiushaia

     

    2. Мікалай Саламідзенка

    2-kalyan-solomidenko

     

    Нарадзіўся 5 кастрычніка 1995 г. Родам з г. Омск, РФ. Станам на 2014-2016 гг. – вайсковец 7-й в/базы.

    У сацсеціве «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

     

     

     

     

     

    3. Улад Быкаў

    3-vlad-bykov

     

    Нарадзіўся 30 траўня, год нараджэньня – н/в. Родам з г. Омск, РФ. Станам на 2014-2016 гг. – вайсковец 7-й в/базы.

    У сацсеціве «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

     

     

     

     

     

    4. Шомка Мучыпаў

    4-shomka-muchipov

     

    Нарадзіўся ў 1995 г. Родам з г. Омск, РФ. Станам на 2014-2016 гг. – вайсковец 7-й в/базы.

    У сацсеціве «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), «OK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

     

     

     

     

     

    5. Мікалай Захараў

    5-nikolaj-zaharov

     

    Дата нараджэньня – н/в. Родам з г. Пенза, РФ. Станам на 2012-2016 гг. – вайсковец 7-й в/базы.

    У сацсеціве «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

     

     

     

     

    6. Алег Дземскі

    6-oleg-demskij

     

    Нарадзіўся 29 кастрычніка, год нараджэньня – н/в. Родам з г. Барнаул, Алтайскі Край, РФ. Станам на 2014-2016 гг. – вайсковец 7-й в/базы.

    У сацсеціве «VK» 1 (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), «VK» 2 (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

     

     

     

     

     

    7. Серёжа «Мудрый» Берадзе

    7-seryozha-mudryj-beradze

     

    Нарадзіўся 25 жніўня, год нараджэньня – н/в. Родам з г. Омск, РФ. Станам на 2014-2016 гг. – вайсковец 7-й в/базы.

    У сацсеціве «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

     

     

     

     

     

    8. Віталь Сярбаеў

    8-vitalka-serbaev

     

    Нарадзіўся 3 сьнежня, год нараджэньня – н/в. Родам зь с. Пералюб Саратаўскае вобл., РФ. Станам на 2014-2016 гг. – вайсковец 7-й в/базы.

    У сацсеціве «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

     

     

     

     

     

    9. Дзьмітры Коваль

    9-dmitrij-koval

     

    Нарадзіўся 11 студзеня, год нараджэньня – н/в. Родам з г. Навасібірск, РФ. Станам на 2014 г. – вайсковец 7-й в/базы. У 2016 годзе скончыў курсы прапаршчыкаў МВАА, г. Санкт-Пецярбург.

    У сацсеціве «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

     

     

     

     

    10. Андрэй Булгакаў

    10-andrej-bulgakov

     

    Нарадзіўся 15 сьнежня 1992 г. Родам з г. Саратаў, РФ. Станам на 2014 г. –вайсковец 7-й в/базы.

    У сацсеціве «VK» (архівы профілю, фота).

     

     

     

     

     

     

    11. Стас Лёвін

    11-stas-lyovin

     

    Нарадзіўся 21 жніўня 1994 г. Родам з г. Краснадар, РФ. Станам на 2014 -2016 гг. – вайсковец 7-й в/базы.

    У сацсеціве «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

     

     

     

     

     

    12. Рома Іваноў

    12-roma-ivanov

     

    20 ліпеня 1993 г.н. Родам з г. Урупінск Валгаградзкае вобл., РФ. Станам на 2012 – 2015 гг. – вайсковец 7-й в/базы.

    У сацсеціве «VK» (архівы профілю, фотаальбому, фота 2015 г.).

     

     

     

     

     

    13. Мікіта Халуеў

    13-nikita-holuev

    5 красавіка 1989 г.н. Родам з пас. Баброўскі, Сысерцкага раёну Сьвярдлоўская вобл., РФ. Выпускнік Екацерынбургскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучэльні. Станам на 2012-2016 гг. – афіцэр 7-й в/базы.

    У сацсеціве «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў),  «OK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

     

     

     

     

    14. Антон Пятроў

    14-anton-petrov

     

    Дата нараджэньня – н/в. Родам з с. Біяваш Пермскага Краю, РФ. Выпускнік Казанскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучэльні й Міхайлаўскае вайсковае артылерыйскае акадэміі. Станам на 2012-2016 гг. – афіцэр 7-й в/базы.

    У сацсеціве «VK» (архмвы профілю, фотаальбому, кантактаў).

     

     

     

    15. Андрэй Варэнік

    15-andrej-varenik

     

    Нарадзіўся 29 сакавіка 1994 г. Родам з г. Туапсэ Красндарскага Краю, РФ. Станам на 2014 – 2015 гг. –вайсковец 7-й в/базы. У фотаальбоме захоўвае сэрыю фота № 27, № 31) з «растоўска-ўкраінскай камандыроўкі» 2014 г.

    У сацсеціве «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

     

     

     

     

    16. Аляксандар Аліеў

    16-aleksandr-aliev

     

    Нарадзіўся 5 кастрычніка 1995 г. Родам з г. Омск. Станам на 2014 г. – вайсковец 7-й в/базы. У фотаальбоме захоўвае фотасэрыі з «растоўска-ўкраінскае камандыроўкі» 2014 г. з палявым складам боепрыпасаў (№2, №4), у якіх маюцца фатаздымкі з геатэгам Матвеева-Курганскага раёну Растоўскае вобласьці, за 2 км ад украінскае мяжы.

    У сацсеціве «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

     

     

    17. Аляксандр Сямёнаў

    17-aleksandr-semenov

    Нарадзіўся 25 траўня 1991 г. Родам з г. Ёшкар-Ала, Марый Эл, РФ. Станам на 2012 – 2016 гг. – вайсковец 7-й в/базы. У верасьні 2016 г. узнагароджаны граматай камандыра Паўднёвае вайсковае акругі №3).

    У сацсеціве «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантаткаў).

     

     

     

     

     

    18. Сяргей Лаеўскі

    18-sergej-laevskij

    Нарадзіўся 5 сакавіка 1994 г. Родам з г. Омск, РФ. Станам на 2013 – 2015 гг. – вайсковец 7-й в/базы.

    У сацсеціве «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

     

     

     

     

     

     

    19. Ільля Яфрэмаў

    19-ilya-efremov

     

    Нарадзіўся ў 1994 г. Родам з г. Перм, Пермскі Край, РФ. Станам на 2013 – 2015 гг. – вайсковец 7-й в/ базы.

    У сацсеціве «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

     

     

     

     

     

    20. Дзьмітры Лунг (Беркут, Іваноў)

    20-kirill-tatarchuk

     

    Нарадзіўся 5 верасьня 1991 г. Родам з г. Данецк Растоўскае вобл., РФ. Станам на 2014 -2016 гг. – вайсковец 7-й в/базы.

     

     

     

     

     

     

    21. Георгі Кісялёў

    21-georgij-kiselev

    Нарадзіўся 20 сьнежня 1985 г. Родам з г. Саранск, Мардовія, РФ. Станам на 2014 -2015 гг. – вайсковец 7-й в/базы.

    У сацсеціве «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

     

     

     

     

     

    Як мінімум 10 з 21 апазнанага артылерыста, якія прайшлі праз «растоўска-ўкраінскую камандыроўку» у 2014 г. зьяўляюцца дзейнымі вайскоўцамі і працягваюць служыць на 7-й расейскай акупацыйнай вайсковай базе ў Абхазіі. Некаторыя зь іх зафіксаваныя ў складзе батальёна-тактычнай групы 7-й в/базы, якая з 2014 году зьдзяйсьняе баявую варту ў памежным з Украінай раёне Растоўскае вобласьці РФ.


    • Склад і ўзбраеньне 7-й расейскай акупацыйнай вайсковай базы

      capture

      7-я Краснодарская Красназнамённая орденаў Кутузава й Чырвонай Зоркі вайсковая база, в/ч 09332 (Грузія, акупаваная Абхазія, г. Гудаўта)

      Структура

      — Кіраваньне;

      — чатыры матастралковыя батальёны;

      — стралковая рота снайпэраў;

      — танковы батальён;

      — два самаходна-артылерыйскія дывізыёны + адная батарэя буксаваных гаўбіцаў;

      — рэактыўны артылерыйскм дывізыён;

      — процітанкавы артылерыйскі дывізыён;

      — зэнітны ракетны двыізыён і зэнітны ракетна-артылерыйскі дывізыён (уваходзяць у склад так званай групы зэнітных дывізыёнаў 7-й в/базы);

      — выведвальны батальён;

      — рота БПЛВ;

      — інжынэрна-сапёрны батальён;

      — рота РХБА;

      — батальён кіраваньня (сувязі);

      — рота РЭБ;

      — батарэя кірваньня й артылерыйскай выведкі (начальніка артылерыі);

      — узвод кіраваньня й радыёлякацыйнай выведкі (начальніка супрацьпаветранай абароны);

      — узвод кіраваньня (начальніка выведвальнага аддзяленьня);

      — рамонтна-аднаўленчы батальён;

      — батальён матар’яльнага забесьпячэньня;

      — камэнданцкая рота;

      — мэдычная рота;

      — узвод інструктараў;

      — узвод трэнажэраў;

      — палігон;

      — аркестар.

      У склад в/базы ўваходзіць так званая авіяцыйная камэндатура, якая забясьпечвае пэрыядычныя палёты авіяцыйнае тэхнікі ВПС/ПКС ЗС РФ на аэрадром Гудаўта. Зэнітна-ракетны полк (колішні 100-ы ЗРП, в/ч 90100) у складзе 2 зэнітна-ракетных дывізыёнаў у н.п. Агудзера й Прыморскае, у якіх баявую варту зьдзяйсьняюць 8 адзінак ЗРК С-300, уваходзіць у склад так званае групы зэнітна-ракетных дывізыёнаў 7-й в/базы. Таксама ў складзе базы – радыётэхнічнае падразьдзяленьне, сродкі варты якога знаходзяцца на тэрыторыі Сухумскага аэропорту Бабушэр.

      Узбраеньне

      — Танкі Т-90А і Т-72Б3 –  41 адз. (паводле іншых дадзеных 51 адз.);

      — бронетранспартэры БТР-82АМ і БТР-80 – 156 адз.;

      — шматмэтавыя лёгкабраняваныя цягачы МТ-ЛБ – 15 адз;

      — РСЗВ БМ-21 «Град» – 18 адз.;

      — 152-мм САУ 2С3М «Акацыя» – 36 адз.;

      — 122-мм гаубицы Д-30 – 6 адз.;

      — 120-мм мінамёты 2С12 «Сані» – 18 адз.;

      — 100-мм процітанкавыя гарматы МТ-12 «Рапіра» – 12 адз.;

      —  самоходны ПТРК 9П149 «Штурм-С» – 12 адз.;

      —  бронемашины тыпу БВДМ-2 – 4 адз.;

      — ЗРК 9А33БМ2(3) «Аса» – 12 адз.;

      — БМ 9А34(35) «Страла-10» – 6 адз.;

      — ЗСУ 2С6М «Тунгуска» – 6 адз.;

      — ПЗРК 9К38 «Ігла» – 27 адз.

      У склад узбраеньня в/базы ўваходзяць пускавыя ўстаноўкі ЗРК С-300ПМ – 16 адз. Апроч гэтага, паводле пагадненьня паміж Расейскай Фэдэрацыяй і так званай «Рэспублікай Абхазія» пра «Аб’яднаную групоўку войскаў (сілаў) Збройных Сілаў Расейскай Фэдэрацыі й Збройных Сілаў Рэспублікі Абхазія», ухваленым у Маскве 21 лістапада 2015 году, з складу Збройных Сілаў Абхазіі 7-й в/базе нададзеныя два асобныя матастралковыя батальёны, артылерыйскія й авіяцыйная групы й асобны атрад спэцыяльнага прызначэньня.

      У гэтай даведцы збольшага (з выняткам некалькіх нашых дадаткаў) выкарыстаныя дадзеныя з сайту milkavkaz.

    Згодна з колькасьцю нашых публікацыяў, у якіх вядзецца пра в/ч 09332 (21 эпізод), 7-я расейская акупацыйная база пабіла ўсе папярэднія рэкорды і зьяўляецца адным з асноўных злучэньняў, якія  Збройных Сілаў РФ выкарыстоўваюць у вайсковай агрэсіі супроць Украіны.

    Глядзіце таксама нашыя тэматычныя матар’ялы:

    • Баявыя разьлікі САУ “Акацыя” 7-й вайсковай базы, якія “партызаняць” у лясох уздоўж мяжы з Украінай.
    • «Данецкі экспрэс» – ідэнтыфікацыя расейскай тэхнікі і ўзбраеньня, якое перакідваюць на Данбас.
    • «Інтэрны» – медычнае падразьдзяленьне 7-й вайсковай базы з Абхазіі на мяжы з Украінай.
    • Рэактыўная артылерыя 7-й расейскай акупацыйнай базы з Абхазіі на мяжы з Данбасам.
    • “З мандарынавага раю ва ўкраінскае пекла”: як расейскіх кантрактнікаў добраахвотна-прымусовым чынам выпраўляюць забіваць украінцаў.
    • Вайскоўцаў 7-й вайсковай базы РФ з Абхазіі за ўдзел у баёх на Данбасе ўзнагароджваюць мэдалямі.
    • Тэрміноўцаў 7-й вайсковай базы РФ масава вярбуюць у кантрактнікі для “ўкраінскіх камандыровак”.
    • Міхос “адважны” – выведнік 7-й в/базы, кавалер мэдалю “За адвагу”.
    • Чарговыя ўзнагароджаныя з 7-й акупацыйнай вайсковай базы ў выніку ўкраінскіх камандыровак.
    • Вайскоўцы 7-й вайсковай базы ЗС РФ перагульваюць падчас пераапрананьня ў баявікоў “ДНР/ЛНР”.
    • Легенда-біяграфія “колішняга” вайскоўца 7-й вайсковай базы.
    • Зафіксаванае маштабнае перакідваньне сілаў і сродкаў ЗС РФ з акупаванай Абхазіі.
    • Расея перакідвае тэхніку 7-й вайсковай базы ў Растоўскую вобласьць.
    • Кантрактнік ЗС РФ з 7-й вайсковай базы ваюе ў складзе бандфармаваньняў “ДНР”.
    • «Калі няма што рабіць»: Гульні расейскіх акупантаў на Данбасе.
    • «Падвойны ўдар» Лі па афіцэрах СПА Збройных Сілаў РФ
    • Гудаўта – Растоў – Данбас – Хмэймім – Службовы сьпіс расейскага акупанта
    • Дынастыя расейскіх вайсковых злачынцаў. Біяграфія акупанта
    • Новая сукенка ВВХ: «А кароль голы!»
    • Будні й сьвяты растоўскага рэзэрву арміі «наваросіі»
    • Выяўленыя дакуманты пра склад БТГр 7-й в/базы, якая знаходзіцца ў «растоўска-ўкраінскай камандыроўцы»

    Базы дадзеных фіксацыі кадравых расейскіх вайскоўцаў і доказаў іхнага ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Украіне ў складзе расейска-тэрарыстычных сілаў даступная праз сталую спасылку: https://informnapalm.org/database.


    Матар’ял да публікацыі на падставе ўласнага OSINT-расьледавання падрыхтаваў Іраклі Камахідзэ.

    Інфаграфікў стварыў Лук’ян Турэцкі.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Tags: 7-я вайсковая базаабстрэлы з тэрыторыі РФв/ч 09332расейская агрэсія

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Падлічыць расейскіх вайскоўцаў у Беларусі дапамаглі расейскія «выбары»

      2021-09-23 - 0 Comment
    • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

      2021-01-27 - 0 Comment
    • Пяць слупоў расейскай дэзынфармацыі й прапаґанды

      2020-10-22 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.