• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Міністар абароны Расеі Шайгу выправіў у Сірыю сваіх зямлякоў

    on 2015-11-03 | 0 Comment | Грамадзтва | Навіны | Падзеі
    • ru
    • de
    • by
    • ua
    • pl
    • en
    • bg
    • sv
    • ar

    Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm працягвае адсочваць падзеі з удзелам збройных сілаў Расеі ў сірыйскім канфлікце. 1 лістапада 2015 году, на фэйсбук-старонцы інтэрнэт-карыстальніка Nikolay Mahno быў апублікаваны пост з OSINT-матар’ялам – інфармацыя і фатаздымкі, якія адлюстроўваюць “наварасійска-сірыйскую камандыроўку” расейскага вайскоўца. Аўтар публікацыі даў згоду на эксклюзыўную публікацыю матар’ялу, які з дадаткамі ад групы InformNapalm падаецца ў гэтым артыкуле.

    Расейская авантура ў Сірыі выкарыстоўвае ня толькі авіяўдары. Пасьля перакідваньня бамбоўцаў на Блізкі Усход, туды быў перакінуты таксама наземны кантынгент збройных сілаў РФ. Міністар абароны РФ Сяргей Кужугетавіч Шайгу выправіў у Сірыю, паміраць за Башара Асада, сваіх зямлякоў-тувінцаў. У сацыяльным сеціве “VK” быў выяўлены профіль расейскага вайскоўца, кантрактніка з складу 74-й АМСБр (в/ч 21005 41-й агульнавайсковай арміі – Цэнтральная вайсковая акруга (ЦВА), Юрга, Кемераўская вобласьць) Аяса Шалбан-оолавіча Сарыг-оола, родам з г.Аржаан, рэспубліка Тыва, РФ. Спасылка на архівы – профіль: https://archive.is/pTuwN, фотаальбом: https://archive.is/lOzED, кантакты: https://archive.is/7mMst.

    30-31 кастрычніка 2015 году, Аяс Сарыг-оол выклаў у фотаальбом свайго профілю сэрыю фатаздымкаў, якія ён зрабіў ў Сірыі. На некалькіх фатаздымках ёсьць геалякацыя з пазначэньнем мейсцазнаходжаньня – Хама, Сірыя. У кадар патрапіла вайсковая тэхніка і ўзбраеньне, у тым ліку зламаныя 152-х мм гаўбіцы “Мста-Б”, аўтатранспарт – “Газ-66”, “ГАЗ-33081”, бронеаўтамабіль тыпу “Рысь” (расейская вэрсыя італійскага Iveco LMV), якія, як заўсёды, ня маюць якіх-кольвечы апазнавальных знакаў. У кадар патрапілі і мясцовыя сірыйскія краявіды і фатаздымкі самога Аяс Сарыг-оола з таварышамі ў службе, якія апранутыя ў форму ЗС РФ, прызначанай для гарачага клімату, таксама  фота з так званай кантэйнэрнай модульнай казармы.

    аяс

    7

    2356karta

    412 8

    10 111

    Заўвага: Вядома што, «Мста-Б» і «Рысь» афіцыйна няма ва ўзбраеньні Сірыйскае арміі. Наконт гаўбіцы – гэта другі зафіксаваны выпадак. Таксама нядаўна ў Сірыю былі перакінутыя цяжкія вагнямётныя сыстэмы “Сонцапёк”, пра што InformNapalm паведамляў раней.

    Сярод іншых фатаздымкаў Аяса Сарыг-оола, фігуруе шэраг фота, зьвязаных зь ягонай службай у ЦВА і, ў прыватнасці, у 74-й АМСБр ў Кемераве (пастамэнт БМП “74”, фатаздымкі на тле бронеаўтамабіляў “Тыгр” – ГАЗ 2330 з сэрыяй “76” і інш.), у тым ліку пасьведчаньне вэтэрана баявых дзеяньняў з 2013 году, сэрыя БК №0712263, з подпісам начальніка кадраў акругі гэнэрал-маёру М.Несьцерава. Улічваючы ўсё вышэйпададзенае, можна меркаваць, што А.Сарыг-оол, зьяўляецца дасьведчаным кантрактнікам з баявым досьведам, атрыманым падчас мінулай службы ў ПДВ, і які зараз служыць у выведвальным батальёне 74-й брыгады.

    5914523udost

    Заўвага: варта зазначыць, што InformNapalm некалькі разоў фіксаваў і падаваў у сваіх публікацыях матар’ял пра падразьдзяленьні 74-й брыгады ЗС РФ у кантэксьце “растоўска-ўкраінскіх камандыровак”. Яшчэ ў лістападзе 2014 году была ідэнтыфікаваная зьнішчаная на Данбасе тэхніка гэтага вайсковага злучэньня, гл. “74-я АМСБр у баёх на Данбасе”. У кастрычніку 2015 году быў апублікаваны матар’ял “Кантрактнікі “74-й АМСБр РФ ваююць на Данбасе пад прыкрыцьцём батальёну “ЛНР” “Хуліганы””, які сьведчыць, што асобныя вайскоўцы гэтага вайсковага злучэньня да гэтага часу знаходзяцца на акупаванай тэрыторыі Данбаса і служаць ў незаконных збройных фармаваньнях “наваросіі”.

    Нагадваем, што паралельна з дадзенымі пра авіяцыйную складовую частку сілаў уварваньня РФ на Блізкім Усходзе, InformNapalm і раней публікаваў факты прысутнасьці расейскага вайсковага кантынгэнту ў Сірыі:

    • Расея пачала замаскаваную наземную апэрацыю ў Сірыі. October 29, 2015
    • У Сірыі зафіксаваныя расейскія цяжкія вагнямётныя сыстэмы “Санцапёк”. October 12, 2015
    • Наварасійска-сірыйская камандыроўка ЗС РФ. September 4, 2015

    Аўтар OSINT-расьледаваньня Nikolay Mahno, інфармацыя эксклюзыўна нададзеная InformNapalm.org
    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў  Іраклі Камахідзэ 

    (CC BY) Падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Пераклаў на беларускую мову – Дзяніс Івашын

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.