• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Ордэн Мужнасьці як кампэнсацыя за маўчаньне сям’і забітага на Данбасе «героя» Расеі.

    on 2017-03-22 | 0 Comment | Грамадзтва | Данбас | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    У той час, як расейцы таемна хаваюць сваіх чарговых «герояў вайны, на якой іх не было», а сваякі атрымліваюць кампэнсацыю за свае маўчаньне, ёсьць тыя, хто ўсё ж шануе памяць пра іх. InformNapalm таксама не застаўся ў баку – нашая міжнародная выведвальная супольнасць здабыла інфармацыю пра расейскага кантрактніка, зьнішчанага ва Украіне ў жніўні 2014 году.

    Яшчэ на пачатковай фазе расейскага ўварваньня ва Украіну, у жніўні 2014 году, сталася вядома пра гібель вайскоўца 17-й асобнай мотастралковай брыгады (да нядаўняга часу – в/ч 65384, зараз – в/ч 71718; брыгада перафармоўваецца ў 70-ы полк у складзе новай 42-й дывізіі; н/п Шалі, Чачэнія), кантрактніка з Башкірыі Марсэля Араптанава. Тады гэтая навіна (сюжэты тэлеканалаў «Дождь» і fn24.ru) выклікала вялікі рэзананс, у тым ліку і ў самой Расеі. Тым больш, што ў той час адпаведныя службы РФ, што займаюцца цэнзурай, яшчэ былі разгубленыя і не заўжды кантралявалі ўцечку інфармацыі, датычную страты сваіх вайскоўцаў на Данбасе. Гэтую навіну не прапусьцілі і валянтэры InformNapalm, якія адшукалі старонку зьнішчанага кантрактніка і «ветэрана» яшчэ расейскага ўварваньня ў Грузію ў жніўні 2008 году ў сацыяльных сетках (профіль ужо выдалены). Іншай прычынаю, зь якой факт гібелі М. Араптанава стаўся рэзанансным, стаўся адкрыты анты-крамлёўскі пост ягонай сястры Дзінары – фота з сьледам «украінскага чаравіка» на выяве У. Пуціна.

     

    Заўвага. Імя Марсэля Араптанава фігуравала потым і ў іншых матар’ялах нашае супольнасці, у тым ліку ў публікацыі з 9 верасьня 2014 году пра сьведчаньні знаходжаньня вайскоўцаў 17-й АМСБр ва Украіне, і ў публікацыі з 6 лютага 2015 году, у якой пададзеная выява помніку вайскоўцам гэтае брыгады, зьнішчаных ва Украіне ў жніўні 2014 году.

    Мінулі два з паловаю гады з дня гібелі Марсэля Араптанава 12 жніўня 2014 году, якога таемна, без афіцыйнае пашаны пахавалі ў дзень ягонага нараджэньня 22 жніўня 2014 году ў роднай вёсцы Новатаймасава (Башкірыя). Яшчэ тады, па гарачых сьлядох, расейская прапаганда пасьпела перакруціць факт гібелі расейскага жаўнера на адкрытую дэзынфармацыю, у якой вялося пра ягонае забойства нібы на расейскай тэрыторыі праз абстрэл з «Градаў» з боку Украіны. Гэта было агучанае ў згаданым вышэй сюжэце fn24.ru. З тых часоў мала хто ўзгадвае Марсэля, у тым ліку і ягоная сястра, рыторыка якой у 2015 годзе ўжо была іншаю, ну а з часам ейная актыўнасьць у сацсетках наагул спынілася. Цалкам мажліва, гэта вынік «выхаваўчай працы» ФСБ і «бонусаў», якія сям’я атрымала ў якасьці кампэнсацыі за маўчаньне.

    Але, мабыць, у Марсэля Араптанава ўсё ж былі верныя сябры. Гэтак, адзін зь іх, ягоны зямляк, нейкі Муслім Ісмаілаў 8 лютага 2017 году на старонцы групы «17<<ОМСБР>> Чеченская республика н.п Шали» (рас.) у сацсеціве «VK» апублікаваў пост, прысьвечаны Марсэлю, які набраў усяго дзясятак лайкаў і ня мае аніводнага камэнтару.

    Гэты пост цікавы праз тое, што ў ім пададзены фатаздымак ордэна і ўзнагароднага пасьведчаньня Марсэля Араптанава да ордэну Мужнасьці пасьмяротна №70822, выдадзенага паводле ўказу прэзыдэнта РФ У. Пуціна з 24 лістапада 2014 году (факт пасьмяротнага ўзнагароджаньня М. Араптанава не фіксаваўся).

    Заўвага: Ордэн Мужнасьці – дзяржаўная ўзнагарода РФ. Узнагароджваюць грамадзянаў, якія праявілі самаадданасьць, мужнасьць і адвагу падчас аховы грамадзкага парадку, барацьбы з злачыннасьцю, падчас выратаваньня людзей у часе стыхійных ліхаў, пажараў, катастрофаў і іншых надзвычайных абставінаў, а таксама за сьмелыя і рашучыя дзеяньні, учыненыя падчас выкананьня вайсковага, грамадзянскага або службовага абавязку ва ўмовах, спалучаных з рызыкаю для жыцьця.

    Пасьмяротнае ўзнагароджаньне расейскага кантрактніка, «загінулага праз выпадковы знарад, які прыляцеў з Украіны» – нонсэнс і ня мае дачыненьня да пунктаў уставы да ордэну. Вынікае, што Крэмль і МА РФ ўсё ж прызналі тое, што Марсэль Араптанаў быў забіты ва Украіне падчас баявых дзеяньняў. І ўсё гэта дзеля маўчаньня ягоных сваякоў. Цалкам мажліва, ордэн – не адзіны бонус сям’і М. Араптанава, пэўна, і помнік на ягонай магіле аплочаны расейскай казною.

    Нагадваем, што 17-я АМСБр фігуруе ў 15 эпізодах расьледаваньняў InformNapalm, збольшага гэта публікацыі, зьвязаныя з фактамі ўварваньня й удзелу ў баёх на Данбасе ўлетку – ўвосень 2014 году. Маюцца таксама дадзеныя і пра пазьнейшы ўдзел кантрактнікаў гэтае брыгады ў вайне на Данбасе (больш падрабязна ў спойлеры ніжэй).

    • 17-я АМСБр у публікацыях InformNapalm

      • 17-я АМСБр ПВА ва Украіне
      • «Танкіст» – расейскі афіцэр 17-й АМСБр, удзельнік летніх баёў на Данбасе
      • «Бясслаўныя вырадкі»: помнік вайскоўцам 17-й мотастралковай брыгады ў Шалі
      • Афіцэр 17-й АМСБр ЗС РФ узнагароджаны ордэнам Мужнасьці за вайну на Данбасе
      • САУ «Мста-С» 17-й АМСБр пад Наваазоўскам
      • Фотасьведчаньні: 17-я АМСБр на Данбасе, лета 2014 году
      • Чарговы гібрыдны шахтар з 17-й АМСБр
      • Ветэраны Данбаса з 17-й АМСбр з ордэнамі Мужнасьці
      • Знойдзены афіцэр ЗС РФ, які згубіў ордэн Мужнасьці
      • «Вырачаная брыгада». Колішні кантрактнік і «ветэран» Данбаса пра 17-ю АМСБр ЗС РФ (Відэа)
      • Апазнаныя мотастралкі з Чачэніі, якія ўдзельнічалі ў баёх на Данбасе
      • Апазнаны танкіст 17-й АМСБр ЗС РФ: ваяваў на Данбасе, узнагароджаны мэдалём «За адвагу»
      • Расейскі танкіст выкрыў вайсковых злачынцаў з 17-й АМСБр, якія ваявалі на Данбасе
      • Апазнаныя выведнікі 17-й брыгады ЗС РФ, якія ваявалі на Данбасе
      • Ідэнтыфікаваныя выведнікі-хвастуны 17-й АМСБр, якія ваявалі на Данбасе

    Базы дадзеных кадравых расейскіх вайскоўцаў і доказаў іхнага ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Украіне на баку расейска-тэрарыстычных сілаў, у тым ліку датычныя фактаў узнагароджаньня (патаўраваныя «ордэнам Мужнасьці» яшчэ два вайскоўцы 17-й АМСБр), даступныя праз сталую спасылку.

    • Склад і ўзбраеньне 17-й АМСБр

      17-я асобная гвардзейская мотастралковая брыгада, в/ч 65384 (Шалі, Чачэнская Рэспубліка)

      Склад: кіраваньне, 1-ы мотастралковы батальён, 2-і мотастралковы батальён, 3-ці мотастралковы батальён, батальён СпН, стралковая рота (снайпэраў), танкавы батальён, 1-ы гаўбічны самаходна-артылерыйскі дывізыён, 2-і гаўбічны самаходна-артылерыйскі дывізыён, рэактыўны артылерыйскі дывізыён, процітанкавы артылерыйскі дывізыён, зэнітны ракетны дывізыён, зэнітны ракетна-артылерыйскі дывізыён, выведвальны батальён, рота БПЛА, інжынэрна-сапёрны батальён, рота РХБА, батальён кіраваньня (сувязі), рота РЭБ, батарэя кіраваньня й артылерыйскай выведкі (начальніка артылерыі), узвод кіраваньня й радыёлякацыйнай выведкі (начальніка супрацьпаветранай абароны), узвод кіраваньня (начальніка выведвальнага аддзяленьня), рамонтна-аднаўленчы батальён, батальён матар’яльнага забесьпячэньня, камэнданцкая рота, мэдычная рота, узвод інструктараў, узвод трэнажэраў, палігон, аркестар.

      Узбраеньне: 40 адз. Т-72Б3, 1 адз. Т-72БК, 159 адз. МТ-ЛБМ 6МБ і МТ-ЛБ ВМК, 6 адз. ГАЗ-233014 СТС «Тыгр», 18 адз. БМ-21 «Град» і 2Б26 «Град», 36 адз. 152-мм самаходных гаўбіцаў 2С19 «Мста-С», 18 адз. 120-мм мінамётаў 2С12 «Сані», 12 адз. 100-мм гарматаў МТ-12 «Рапіра», 12 адз. самаходных ПТРК 9П149 «Штурм-С», 11 адз. БТР-80, 4 адз. БРДМ-2, 12 адз. БМ 9А33БМ2(3) «Аса», 6 адз. БМ 9А34(35) «Страла-10», 6 адз. ЗСУ 2С6М «Тунгуска», 27 адз. ПЗРК 9К38 «Ігла».

      Крыніца: milkavkaz.net


    Матар’ял да публікацыі на падставе ўласнага OSINT / HUMINT– расьледаваньня міжнароднае выведвальнае супольнасці InformNapalm падрыхтаваў Іраклі Камахідзэ.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    «Цемру адолее полымя / Ignis vincit tenebris» – крэда InformNapalm.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.