• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Расейскія кантрактнікі ўцякаюць ад «украінскіх камандыровак» на Далёкі Усход

    on 2017-03-01 | 0 Comment | Грамадзтва | Данбас | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • by
    • cz
    • ua
    • pl
    • en
    • bg

    Расейскія кантрактнікі, якія ўдзельнічалі ў вайне на Данбасе, імкнуцца пазьбягаць далейшай службы ў акругах і злучэньнях, вайскоўцы зь якіх прыцягваюцца да «ўкраінскіх камандыровак».

    Дастаткова нават найменшага намёку, каб выкрыць расейскага інтэрвэнта. Дый ня важна, дзе ён знаходзіцца зараз, бо за ім цягнецца крывавы сьлед ад акупаваных Расеяй грузінскай Абхазіі і ўкраінскага Данбаса да Далёкага Усходу. Адзін неасьцярожны камэнтар да, на першы погляд ня вартага ўвагі фатаздымку, і OSINT-выведнікі міжнароднае супольнасці InformNapalm распачынаюць дэталёвае вывучэньне аб’екту цікавасьці, у выніку якога атрымліваецца цікавая карціна.

    У профілі нейкага Артура Арсенава быў выяўлены характэрны фатаздымак, выкладзены ў кастрычніку 2014 году. У фота можна пабачыць двух вайскоўцаў, якія сядзяць на брані БТР-80, што імчыць па трасе з навясным грузам. Да яго маецца наступны камэнтар (пакідаем у арыгінале): «на укр…».

    У выніку вывучэньня профілю «гаспадара» фатаздымку, удалося высьветліць ягоную асобу, а таксама аднавіць і адсачыць службовы сьпіс, паводле якога расейскі вайсковец прайшоў шлях з 7-й акупацыйнай базы ў Абхазіі да 60-й мотастралковай брыгады, дысьлякаванай на Далёкім Усходзе Расеі.

    Артур Багаваў

    Нарадзіўся 22 сьнежня 1990 году. Сваякі жывуць у г. Кіславодзк Стаўрапальскага краю, РФ, у дадзеных таксама фігуруе г. Ботліх (Дагестан).

    У сацыяльных сетках: “VK” (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў), “ОК1” з абмежаваным доступам, “ОК2” – профіль неактыўны з 2008 году.

    У выніку аналізу фатаздымкаў і шэрагу камэнтароў да фотаальбому А. Багавава вызначанае, што ў 2014 годзе ў статусе жаўнера-кантрактніка ён праходзіў службу ў роце снайпэраў на 7-й расейскай акупацыйнай базе (в/ч 09332, г. Гудаўта, Грузія, акупаваная Абхазія) Паўднёвае вайсковае акругі. З позьняе вясны ў складзе батальёна-тактычнае групы 7-й в/б знаходзіўся на палігоне Ашулук Астраханскае вобласьці, скуль гэтае зводнае падразьдзяленьне было перакінутае сьпярша ў Растоўскую вобласьць і потым ва Украіну (большасьць фота з Ашулука выкладзеныя ў фотаальбом у 2015 і 2016 гг.).

       

    З вайсковай службы А. Багаваў звольніўся напрыканцы верасьня або напачатку кастрычніка 2014 году. Прычына скасаваньня кантракту, цалкам мажліва, страх адпраўкі ў чарговую «ўкраінскую камандыроўку», а пра цякучасьць кадраў і масавыя звальненьні кантрактнікаў з 7-й расейскай акупацыйнай базы InformNapalm паведамляў ужо неаднойчы:

    “З мандарынавага раю ва ўкраінскае пекла”: як расейскіх кантрактнікаў добраахвотна-прымусовым чынам выпраўляюць забіваць украінцаў.

    Тэрміноўцаў 7-й вайсковай базы РФ масава вэрбуюць ў кантрактнікі для “ўкраінскіх камандыровак”.

    Пра адсочаны баявы шлях батальёна-тактычнае групы 7-й вайсковай базы, якая ўдзельнічала ў баявых дзеяньнях на Данбасе ўлетку-ўвосень 2014 году, мы падавалі інфармацыю раней. Вызначанае, што да перакідваньня на Усход Украіны, з позьняе вясны да сярэдзіны лета 2014 году, БТГр 7-й в/базы праходзіла баявую падрыхтоўку й зладжваньне на палігоне Ашулук Астраханскае вобласьці, скуль была перакінутая спачатку ў Растоўскую вобласьць і потым на Данбас.

     

    Багаваў ня здолеў знайсьці сабе занятак у цывільным жыцьці і пасля амаль двухгадовае паўзы паноўна падпісаў кантракт з МА РФ на кантрактную службу, аднак ужо не ў вайсковай частцы паблізу з Украінай і роднымі мясьцінамі, але ў складзе выведвальнай роты батальёну выведкі 60-й асобнай мотастралковай брыгады (в/ч 16871, пас. Камень-Рыбалоў Ханкайскага раёну і пас. Манастырашча Чарнігаўскага раёну Прыморскага краю) Усходняе вайсковае акругі.

    Нагадваем, што 7-я в/база зьяўляецца адным з вайсковых злучэньняў, якое Збройныя сілы РФ найчасьцей выкарыстоўваюць у баявых дзеяньняў на Данбасе, інфармацыя што да ейных «подзьвігаў» адлюстраваная ў 28 (!) эпізодах OSINT-расьледаваньняў і іншага кшталту публікацыяў міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    • 7-я в/база ў публікацыях InformNapalm

      • Баявыя разьлікі САУ “Акацыя” 7-й вайсковай базы, якія “партызаняць” у лясох уздоўж мяжы з Украінай.
      • «Данецкі экспрэс» – ідэнтыфікацыя расейскай тэхнікі і ўзбраеньня, якое перакідваюць на Данбас.
      • «Інтэрны» – медычнае падразьдзяленьне 7-й вайсковай базы з Абхазіі на мяжы з Украінай.
      • Рэактыўная артылерыя 7-й расейскай акупацыйнай базы з Абхазіі на мяжы з Данбасам.
      • “З мандарынавага раю ва ўкраінскае пекла”: як расейскіх кантрактнікаў добраахвотна-прымусовым чынам выпраўляюць забіваць украінцаў.
      • Вайскоўцаў 7-й вайсковай базы РФ з Абхазіі за ўдзел у баёх на Данбасе ўзнагароджваюць мэдалямі.
      • Тэрміноўцаў 7-й вайсковай базы РФ масава вярбуюць у кантрактнікі для “ўкраінскіх камандыровак”.
      • Міхос “адважны” – выведнік 7-й в/базы, кавалер мэдалю “За адвагу”.
      • Чарговыя ўзнагароджаныя з 7-й акупацыйнай вайсковай базы ў выніку ўкраінскіх камандыровак.
      • Вайскоўцы 7-й вайсковай базы ЗС РФ перагульваюць падчас пераапрананьня ў баявікоў “ДНР/ЛНР”.
      • Легенда-біяграфія “колішняга” вайскоўца 7-й вайсковай базы.
      • Зафіксаванае маштабнае перакідваньне сілаў і сродкаў ЗС РФ з акупаванай Абхазіі.
      • Расея перакідвае тэхніку 7-й вайсковай базы ў Растоўскую вобласьць.
      • Кантрактнік ЗС РФ з 7-й вайсковай базы ваюе ў складзе бандфармаваньняў “ДНР”.
      • «Калі няма што рабіць»: Гульні расейскіх акупантаў на Данбасе.
      • «Падвойны ўдар» Лі па афіцэрах СПА Збройных Сілаў РФ
      • Гудаўта – Растоў – Данбас – Хмэймім – Службовы сьпіс расейскага акупанта
      • Дынастыя расейскіх вайсковых злачынцаў. Біяграфія акупанта
      • Новая сукенка ВВХ: «А кароль голы!»
      • Будні й сьвяты растоўскага рэзэрву арміі «наваросіі»
      • Выяўленыя дакуманты пра склад БТГр 7-й в/базы, якая знаходзіцца ў «растоўска-ўкраінскай камандыроўцы»
      • 21 з 35: апазнаныя артылерысты 7-й в/базы ЗС РФ, датычныя да абстрэлаў Украіны. Інфаграфіка
      • Love Story 3: любоўны трыкутнік расейскага акупанта
      • Расейскага выведніка з 7-й вайсковай базы выкрыў бультэр’ер з Горлаўкі
      • Выкрытыя выведнікі 7-й вайсковай базы МА РФ, якія ваявалі ва Украіне
      • Стэпы Данбаса: расейскія жаўнеры-калмыкі «заблукалі» ў стэпах Украіны
      • Мінабароны Расеі заахвочвае кантрактнікаў, якія ваявалі ва Украіне, праз залічэньне ў элітныя вучэльні
      • Кавалер Мэдалю Ордэна «За заслугі перад Айчынай» і іншыя «ветэраны Данбаса» з 7-й вайсковай базы

      Базы дадзеных фіксацыі кадравых расейскіх вайскоўцаў і доказаў іхнага ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Украіне ў складзе расейска-тэрарыстычных сілаў даступная праз сталую спасылку: https://informnapalm.org/database.

      Гэтая публікацыя зьяўляецца ўжо 28-й з сэрыі расьледаваньняў супольнасьці InformNapalm, у якіх фігуруе 7-я вайсковая акупацыйная база.

    • Склад і ўзбраеньне 7-й расейскай акупацыйнай вайсковай базы

      7-я Краснадарская Красназнамённая орденаў Кутузава й Чырвонай Зоркі вайсковая база, в/ч 09332 (Грузія, акупаваная Абхазія, г. Гудаўта)

      Структура

      — Кіраваньне;

      — чатыры матастралковыя батальёны;

      — стралковая рота снайпэраў;

      — танковы батальён;

      — два самаходна-артылерыйскія дывізыёны + адная батарэя буксаваных гаўбіцаў;

      — рэактыўны артылерыйскм дывізыён;

      — процітанкавы артылерыйскі дывізыён;

      — зэнітны ракетны двыізыён і зэнітны ракетна-артылерыйскі дывізыён (уваходзяць у склад так званай групы зэнітных дывізыёнаў 7-й в/базы);

      — выведвальны батальён;

      — рота БПЛВ;

      — інжынэрна-сапёрны батальён;

      — рота РХБА;

      — батальён кіраваньня (сувязі);

      — рота РЭБ;

      — батарэя кірваньня й артылерыйскай выведкі (начальніка артылерыі);

      — узвод кіраваньня й радыёлякацыйнай выведкі (начальніка супрацьпаветранай абароны);

      — узвод кіраваньня (начальніка выведвальнага аддзяленьня);

      — рамонтна-аднаўленчы батальён;

      — батальён матар’яльнага забесьпячэньня;

      — камэнданцкая рота;

      — мэдычная рота;

      — узвод інструктараў;

      — узвод трэнажэраў;

      — палігон;

      — аркестар.

      У склад в/базы ўваходзіць так званая авіяцыйная камэндатура, якая забясьпечвае пэрыядычныя палёты авіяцыйнае тэхнікі ВПС/ПКС ЗС РФ на аэрадром Гудаўта. Зэнітна-ракетны полк (колішні 100-ы ЗРП, в/ч 90100) у складзе 2 зэнітна-ракетных дывізыёнаў у н.п. Агудзера й Прыморскае, у якіх баявую варту зьдзяйсьняюць 8 адзінак ЗРК С-300, уваходзіць у склад так званае групы зэнітна-ракетных дывізыёнаў 7-й в/базы. Таксама ў складзе базы – радыётэхнічнае падразьдзяленьне, сродкі варты якога знаходзяцца на тэрыторыі Сухумскага аэропорту Бабушэр.

      Узбраеньне

      — Танкі Т-90А і Т-72Б3 –  41 адз. (паводле іншых дадзеных 51 адз.);

      — бронетранспартэры БТР-82АМ і БТР-80 – 156 адз.;

      — шматмэтавыя лёгкабраняваныя цягачы МТ-ЛБ – 15 адз;

      — РСЗВ БМ-21 «Град» – 18 адз.;

      — 152-мм САУ 2С3М «Акацыя» – 36 адз.;

      — 122-мм гаубицы Д-30 – 6 адз.;

      — 120-мм мінамёты 2С12 «Сані» – 18 адз.;

      — 100-мм процітанкавыя гарматы МТ-12 «Рапіра» – 12 адз.;

      —  самоходны ПТРК 9П149 «Штурм-С» – 12 адз.;

      —  бронемашины тыпу БВДМ-2 – 4 адз.;

      — ЗРК 9А33БМ2(3) «Аса» – 12 адз.;

      — БМ 9А34(35) «Страла-10» – 6 адз.;

      — ЗСУ 2С6М «Тунгуска» – 6 адз.;

      — ПЗРК 9К38 «Ігла» – 27 адз.

      У склад узбраеньня в/базы ўваходзяць пускавыя ўстаноўкі ЗРК С-300ПМ – 16 адз. Апроч гэтага, паводле пагадненьня паміж Расейскай Фэдэрацыяй і так званай «Рэспублікай Абхазія» пра «Аб’яднаную групоўку войскаў (сілаў) Збройных Сілаў Расейскай Фэдэрацыі й Збройных Сілаў Рэспублікі Абхазія», ухваленым у Маскве 21 лістапада 2015 году, з складу Збройных Сілаў Абхазіі 7-й в/базе нададзеныя два асобныя матастралковыя батальёны, артылерыйскія й авіяцыйная групы й асобны атрад спэцыяльнага прызначэньня.

      У гэтай даведцы збольшага (з выняткам некалькіх нашых дадаткаў) выкарыстаныя дадзеныя з сайту milkavkaz.


    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня Іраклі Камахідзэ.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

     

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.