
Ідэнтыфікаваныя дзевяць кантрактнікаў 8-й асобнай мотастралковай брыгады Збройных Сілаў Расейскай Фэдэрацыі, якія ваявалі на Усходзе Украіны ўлетку-ўвосень 2014 году.
Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm працягвае збор фактаў, якія пацьверджваюць удзел расейскае арміі ў неабвешчанай вайне супроць Украіны. Падчас зьдзяйсьненьня нашае працы мы намагаемся выявіць ня толькі адзінкі ўзбраеньня й вайсковай тэхнікі, але таксама апазнаць і раскрыць імёны расейскіх ваенных злачынцаў – якія ўдзельнічалі у пачатковай фазе расейскае агрэсіі, і якія былі зафіксаваныя пазьней, пасьля ўхваленьня Менскіх пагадненьняў.
Кожны пацьверджаны факт датычнасьці Расеі да пачатку й вядзеньня ваенных дзеяньняў на Усходзе Украіны б’е па рэпутацыі краіны-агрэсара і набліжае ейнае пакараньне. Нашую сабраную напрацягу некалькі гадоў доказавую базу ўжо выкарыстоўваюць некаторыя міжнародныя арганізацыі, надыдзе час – і гэтыя матар’ялы будуць дасьледаваць міжнародныя сьледчыя й судовыя ворганы, якія будуць вызначаць ступень вінаватасьці ваенна-палітычнага кіраўніцтва Расейскае Фэдэрацыі.
Новае OSINT-расьледаваньне InformNapalm грунтуецца на аналізе фатаздымкаў расейскіх вайскоўцаў з складу 8-й асобнай мотастралковай брыгады (горнай) (в/ч 16544, Чачэнія, п. Барзой; брыгада нядаўна перафармаваная ў 291-ы мотастралковы полк 42-й МСД ПВА). Вядома, што тактычныя падразьдзяленьні гэтага злучэньня разам зь іншымі прафэсійнымі брыгадамі Паўднёвае вайсковае акругі, укамплектаванымі на кантрактнай падставе (17-я і 18-я АМСБр з Чачэніі), аднымі з першых былі задзейнічаныя ў вайне супроць Украіны. Часта яны базаваліся ў прылеглых да ўкраінскае мяжы лясных масывах і выкарыстоўвалі тактыку «набег-адыход»: расейскія падразьдзяленьня зьнішчалі невялікія ўкраінскія гарнізоны, якія спрабавалі забясьпечыць кантроль дзяржаўнае мяжы, і праводзілі зачысткі пасля барбарскіх абстрэлаў праз “парэбрык” альбо з заездам на тэрыторыю Украіны.
У выніках зьдзейсьненай працы былі вызначаныя асобы дзевяці кантрактнікаў 8-й горнай брыгады, якія знаходзіліся ўлетку-ўвосень 2014 году ў так званай растоўска-ўкраінскай камандыроўцы. «Ветэранаў Данбаса» выдаюць ужо добра знаёмыя азнакі: час і мейсца здымкі, неахайны выгляд, нестатутная форма й экіпаваньне, адсутнасьць ідэнтыфікатараў прыналежнасьці да ЗС РФ, наяўнасьць сымболікі «Л/ДНР» і інш.
1. Раман Мінін
Нарадзіўся 26 ліпеня 1986 г. у г. Грамячынск Пермскага краю. Станам на 2014 год вайсковец-кантрактнік 8-й АМСБр. З 2017 году служыць паводле кантракту ў акупаванай Абхазіі, Грузія, на 7-й расейскай вайсковай базе. У сацсетках: “VK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).
Шэраг азнакаў сьведчаць пра тое, што Мінін зьяўляецца «ветэранам» ваеннага ўварваньня на Данбас, у тым ліку фатаздымкі з жніўня-верасьня 2014 году: фота з базавага лягеру сілаў ўварваньня з геатэгам Растоўскае вобласьці; здымкі ляснога жыцьця вайскоўцаў 8-й брыгады з памежных з Украінаю раёнаў. Сьлед зьвярнуць увагу на нестатутны вонкавы выгляд расейскіх кантрактнікаў (форма “горка” й маскхалаты), а таксама на бронетранспартэр сувязі з зафарбаваным бартавым нумарам. Яшчэ адное ўскоснае сьведчаньне – фатаздымак, у якім Мінін пазуе з таварышам у службе Осіпавым, якія згубіў руку на Данбасе (пра яго мы пісалі раней, у 2014 і 2016 гадох, гл.: «Кошт маўчаньня пра Данбас: мэдаль «За адвагу», статус ветэрана і «Кіа Рыа»»).
У выніку вывучэньня фотаальбому Мініна былі ідэнтыфікаваныя іншыя ягоныя таварышы ў службе – ўдзельнікі так званай растоўска-ўкраінскае камандыроўкі 2014 году.
2. Максім Дзееў
Нарадзіўся 15 чэрвеня 1992 г. у г. Нявіннамыск Стаўрапальскага краю. На вайсковай службе з 2012 году па сёньняшні дзень, на гэты момант служыць, меркавана, у 291-м палку (колішняя 8-я АМСБр). У сацсетках: “VK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), “ОК” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).
3. Раміль Шарыфулін
Нарадзіўся 2 лютага 1993 г. у г. Сьцерлітамак, Башкартастан. На вайсковай службе з 2012 году па сёньняші дзень, у гэты момант служыць, меркавана, у 291-м палку (колішняя 8-я АМСБр). У сацсетках: “VK” №1 (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), №2 (выкарыстоўваў псэўданім “Марынін”), №3 – профілі неактыўныя з 2015 году.
У неактыўным профілі Шарыфуліна маецца той жа здымак, што і ў акаўнце фігуранту №1 Мініна, розьніца паміж выкладаньнямі – 3 дні. Мае Шарыфулін і іншае фота, зробленае падчас украінскае камандыроўкі 2014 году, цалкам мажліва, у памежным раёне, – з парай бронетранспартэраў і грузавіком КамАЗ, на якіх нязграбна зафарбаваныя тактычныя знакі 8-й брыгады.
4. Мікалай Сьлесарэнка
Нарадзіўся 24 траўня 1994 г. у пас. Кшэнск Курскае вобласьці. На вайсковай службе з 2013 году па, верагодна, сёньняші дзень. Пасля тэрміновае вайсковае службы ў 2013-2014 гадох у ВМФ падпісаў кантракт на службу ў 8-й АМСБр, у якой служыў, меркавана да перафармаваньня брыгады ў 291-ы полк. У сацсетках: “VK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), “ОК” (архіў профілю). Апазнаны ў групавым фота кантрактнікаў 8-й брыгады, зробленае падчас баявой камандыроўкі ўлетку-ўвосень 2014 году. У гэтым фота ён зафіксаваны разам зь Мініным і Шарыфуліным.
5. Сяргей Удавічэнка
Нарадзіўся 9 сакавіка 1992 г. у г. Эліста, Калмыкія. Станам на 2014-2016 гг. – кантрактнік 8-й АМСБр. У сацсетках: “ОК” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў); “VK” №1, №2, №3 – профілі неактыўныя з 2015 году. Апазнаны ў групавым здымку кантрактнікаў 8-й брыгады, зробленае падчас баявой камандыроўкі ўлетку-ўвосень 2014 году, у якім зафіксаваныя таксама Мінін, Шарыфулін і Сьлесарэнка.
Сярод сяброў пазначаных вышэй фігурантаў быў выяўлены яшчэ адзін кантрактнік, у фотаальбоме якога ёсьць досыць шмат інфармацыі пра ягоны ўдзел у «растоўска-ўкраінскай камандыроўцы» 2014 году.
6. Аляксей Каралёў
Нарадзіўся 25 сакавіка ў г. Слаўгарад Алтайскага краю, год нараджэньня – н/д. Станам на 2014-2015 гг. кантрактнік 8-й АМСБр. У сацсетках: “ОК” (архівы профілю), “VK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў, старонка неактыўная з 2015 году).
У фотаальбоме Каралёва перадусім сьлед вылучыць фота, выкладзенае 14 кастрычніка 2014 году, у якім ён зафіксаваны ў маскхалаце й з рэйдавым заплечнікам, аўтаматам з ПБС (глушнік) і з зьвязанымі ізаляцыйнай стужкай па-баявому двума магазынамі й георгіеўскай стужкай на пасе асабістае зброі.
У іншых фатаздымках Каралёва маюцца геаграфічныя пазнакі: у здымку з 13 кастрычніка геатэгам пазначаная лякацыя ў Мацьвеева-Курганскім раёне Растоўскае вобласьці – ваколіцы н/п Навасёлаўкі, прыблізна 4 км да дзяржаўнае мяжы з Украінаю; у другім здымку з гэтай жа даты гэатэгам пазначаная лякацыя на Усходняй вуліцы вёскі Куйбышава Растоўскае вобласьці, прыблізна 8 км да дзяржаўнае мяжы з Украінаю.
Ёсьць у фотаальбоме Каралёва й іншыя здымкі гэтага ж пэрыяду, праўда, без геатэгаў. Згодна з зафіксаваным у гэтых фота нестатутным вонкавым выглядам расейскіх вайскоўцаў і іхным экіпаваньнем – гэта ня вышкалы.
З дапамогаю аднаго з фатаздымкаў А. Каралёва, выкладзенага ў кастрычніку 2014 году, мы ідэнтыфікавалі трох ягоных таварышаў у службе – таксама ўдзельнікаў баявой камандыроўкі на Данбас.
7. Сяргей Батвін
Нарадзіўся 16 ліпеня 1991 г. у пас. Яшкіна Кемераўскае вобласьці. Станам на 2014 год – кантрактнік 8-й АМСБр, у якой, верагодна, служыць і зараз. У сацсетках: “VK” (архівы профілю, неактыўны з 2016 году), “ОK” (архівы профілю, неактыўны з 2015 году).
Батвін ня толькі зафіксаваны ў пазначаным вышэй фатаздымку ў фотаальбоме Каралёва, але ў ягоным уласным альбоме таксама выяўлены здымак, зроблены падчас баявой камандыроўкі 2014 года. Сам Батвін апазнаны ў фота ў фотаальбоме пазначанага фігуранту Удавічэнкі.
8. Ільля Будзін
Нарадзіўся 1 верасьня 1992 г. у г. Ачор Пермскага краю. Станам на 2014-2016 гг. – кантрактнік 8-й АМСБр, у якой, верагодна, служыць і зараз. У сацсетках: “VK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).
9. Сабіт Сакаеў
Нарадзіўся 22 сакавіка, меркавана ў г. Сургут Цюменскае вобласьці, год нараджэньня – н/д. Станам на 2014-2016 гг. – кантрактнік 8-й АМСБр. Згодна з новым запісам (г. Клінцы, Бранская вобл.) можна зрабіць здагадку, што Сакаеў падпісаў чарговы кантракт на службу ў 488-м мотастралковым палку (в/ч 12721, Бранская вобласьць, г. Клінцы), які ўваходзіць у фармаваную 144-ую дывізію Заходняе вайсковае акругі. У сацсетках: “VK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), “ОК” (архіў профілю).
Амаль год таму 8-я асобная мотастралковая брыгада (горная) спыніла свае існаваньне. Злучэньне было сфармаванае амаль 10 гадоў таму. У адрозьненьне ад звычайных мотастралковых брыгадаў першапачаткова была арыентаваная для вырашэньня спэцыфічных задачаў, у тым ліку ў горных умовах. Брыгада была цалкам укамплектаваная кантрактнікамі, пераважна з досьведам службы на Паўночным Каўказе. У межах чарговае рэформы, якая прадугледжвае фармаваньне ў 58-й арміі ПВА новай мотастралковай дывізіі, 8-я АМСБр (в/ч 16544) перафармаваная ў 291-й мотастралковы полк (в/ч 65384) у складзе фармаванай 42-й МСД з захаваннем мейсца дысьлякацыі ў чачэнскім п. Барзой.
У кантэксьце «ўкраінскіх камандыровак» 8-я АМСБр (горная) ужо неаднойчы фігуравала ў матар’ялах InformNapalm:
- 8-я горная мотастралковая брыгада РФ ва Украіне
- Выведпадразьдзяленьне 8-й МСБр (горнай) ля мяжы з Украінаю
- Show Must Go On, або «Папярэднія пяшчоты»
- Мэдаль «За адвагу»
- 8-я АМСБр ЗС РФ у складзе “народнай міліцыі” ЛНР
- Пасьля “камандыровак” на Данбас у 8-й АМСБр ЗС РФ застаюцца “200-я” й інваліды
- Расея канцэнтруе сьвежыя сілы для перакідваньня на Данбас
- Шлях 8-й АМСБр ЗС РФ: ад выправы на Данбас да ўзнагародаў за ваенныя злачынствы
- 8-я АМСБр ЗС РФ у Сухадольску. Прывязка да мясцовасьці
- Апазнаныя ваенныя злачынцы першай хвалі з 8-й брыгады ЗС РФ, якая ваявалі на Данбасе
![]()
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Іраклі Камахідзэ адмыслова для сайту InformNapalm.
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )
Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

























Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа