• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Радыёперахоп: гібрыдныя схемы вайны Крамля супроць Украіны

    on 2016-08-31 | 0 Comment | Актуальна | Грамадзтва | Данбас | Навіны Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • pl
    • en
    • lt
    • bg

    19 жніўня 2016 г. міжнародная супольнасьць InformNapalm апублікавала расьледаваньне і эксклюзыўны радыёперахоп перамоваў падпалкоўніка ЗС РФ Станіслава Яршова. Гэты высокапастаўлены вайсковец раней быў камандырам 2-га батальёна 247-га гвардзейскага дэсантна-штурмавога палку (в/ч 54801, Стаўрапаль). А з кастрычніка 2014 году быў адкамандыраваны на Данбас і прызначаны на пасаду намесьніка камандыра так званага «6-га асобнага мотастралковага палку 2-га Армейскага корпуса» прарасейскай тэрарыстычнай арганізацыі «Луганская народная Рэспубліка» («ЛНР»).

    У папярэднім матар’яле: «Падпалкоўнік 247-га палку ПДВ ЗС РФ камандуе тэрарыстамі «ЛНР» (аўдыёперахоп)» мы разгледзілі толькі невялікую частку перамоваў падрабязна распавялі пра падпалкоўніка Станіслава Яршова. У гэтай публікацыі мы прааналізуем канкрэтныя тэзы, якія адлюстроўваюць сутнасьць гібрыднае тактыкі Расейскай Фэдэрацыі што да вядзеньня неабвешчанай вайны супроць Украіны.

    У дыялёгах Яршова і ягоных колішніх таварышаў у службе з Расеі гучаць фразы, якія маюць дачыньне ня толькі асабіста да падпалкоўніка. Шматлікія ягоныя словы ёсьць пацьверджаньнем слушнасьці афіцыйнага пункту гледжаньня і высноваў вайскоўцаў і выведвальных ведамстваў Украіны. Асаблівай увагі заслугоўвае тэма непасрэднага ўдзелу кадравых вайскоўцаў РФ у вайне на Данбасе, а таксама іхнае ролі ў падзеях, якія адбываліся на акупаваных тэрыторыях.

    Ніжэй разгледзім тэзы з радыёперахопу (падаем у арынінале, увага: маецца ненарматыўная лексыка).

    «…Спецы вот эти наши, рядом с нами Мозгового тут… припизд…чили» – падпалкоўнік Яршоў ў прыватнай гутарцы ўскосна пацьверджвае вэрсію МУС і разведкі Украіны пра тое, што Аляксея Мазгавога, аднаго зь лідэраў «ЛНР», ліквідавалі сілы спэцназу ГРУ ГШ РФ. Яршоў, такім чынам, абвяргае вэрсію асноўных расейскіх СМІ пра украінскую ДВГ.

    InformNapalm неаднаразова паведамляў пра тое, што ГРУ РФ, а таксама ПВК з Расеі ліквідуюць найбольш вядомых і самастойных лідэраў «Л/ДНР», спыняюць «казачую вольніцу» і ўводзяць расейскае вайсковае камандаваньне ў тэрарыстычных фармаваньнях «Луганскай і Данецкай рэспублік».

    Відэграфіка аналізу ўдзелу расейскіх ПВК у вайсковых канфліктах ва Украіне і ў Сірыі

    • Стэнаграма запісу на 00:43 – 00:53 хв. хранамэтражу (18+)

      00:43–00:53

      Клен (К.): Б…дь, у нас тут жопа такая пи…ец, б…дь…

      Второй собеседник (2): Да?

      К.: Спецы вот эти, блядь, это ж, нах…й, наши, бл…дь, рядом с нами Мозгового тут, блядь, припизд…чили, нах…й еб…ный в рот…

      2: Ну, я слышал…

    «…Много там заключенных, много, бл…дь, беглых заключенных из России» – гэтая фраза чарговага разу пацьверджвае выкарыстаньне крымінальнікаў з РФ у якасьці асабовага складу «збройных сілаў Л/ДНР». Далей Яршоў распавядае свайму калегу пра «багаты досьвед працы з такім элемэнтам».

    Дэсантнікі з 80-й Львоўскай ААЭМБр дэманстравалі рэдактарам InformNapalm фота «апалчэнцаў», якія патрапілі ў палон у раёне Сьвятладарска, і якія мелі тату, характэрныя для злачыннага сьвету Расеі.

    Глядзіце таксама: «Грамадзяне Расеі: ліквідацыя снайпэра і тэлефанаваньне зьбегламу камандыру роты (відэа)».

    Такіх палонных таксама бралі дэсантнікі з 95-й ААЭМБр ЗСУ на заходніх ваколіцах Данецка, у раёне Ясінаватай і Аўдзееўкі. Як правіла, гэтыя палонныя былі не мясцовымі жыхарамі, але баявікамі- грамадзянамі РФ. У кантэксьце гэтых фактаў выкарыстаньне пэрсаналу Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў (ФСВП) РФ на тэрыторыі Украіны ня ёсьць дзіўным.

    Глядзіце таксама: «Хакеры «спалілі» спэцназаўца ФСВП Расеі. Відэа (18+)»

    Хтосьці меўся забясьпечваць дастаўку крымінальнікаў у зону канфлікту і іхнае прыпісваньне да частак «збройных сілаў» прарасейскіх тэрарыстычных фармаваньняў «Л/ДНР».

    • Стэнаграма запісу на 07:52 – 08:41 хв. хранамэтражу (18+)

      07:52–08:41

      2: Понял, понял.

      К.: Хорошо, если к нам. Но у нас просто я знаю, что у нас комбаты все, бл…дь, на месте,  нах…й. Просто тут… тут, как бы тебе объяснить? Тут сейчас уже более-менее че-то нормализовалось, но, как бы, войны после Дебаля (Дебальцево) нету,  бл…дь, люди застоялись… Опять вот бандитизм начинается, бл…дь. Вроде как сейчас тут должно тут свиснуть, нах…й, вот.  Должны тут не наши атаковать, пойти, бл…дь, Украина. Мы в ответ должны дать п…зды. Суть в чем просто, тут, Ром, тут, бл…дь, очень такая специфика, понимаешь? (неразборчиво) ты тут печень свою приготовь, бл…дь – пить тут много придется… как в кино про Афганистан, бл…дь  нах…й… Это специфика такая, что люди своеобразные, много там заключенных, много, бл…дь, беглых заключенных из России, бл…дь… В общем, потом у тебя будет такой,  бл…дь, богатый опыт, нах…й бл…дь, работы, бл…дь, c таким элементом,  бл…дь, что там ох…еешь.

    Далей у запісу аўдыёперахопу маеца яшчэ шэраг паведамленьняў:

    «Комбригу-советнику, бл…дь, прострелили ногу» – цалкам мажліва, працэс прызначэньня «дарадцаў» на ўсе вышэйшыя камандныя пасады скончыўся яшчэ ў 2015 годзе. Гэта пацьверджваюць і паказаньні палонных «апалчэнцаў» пра тое, што камандныя пасады ў бандфармаваньнях маюць вайскоўцы з Расейскай Фэдэрацыі.

    «Было, что убивали, короче, советников…» – ускоснае пацьверджаньне, што адносіны між «камандырамі-дарадцамі» і іхнымі падначаленымі досыць складаныя, цалкам мажліва, праз іхныя брутальныя паводзіны й несхаванай пагарды, як да мясцовых наймітаў, гэтак і да прыбылых расейскіх зэкаў. Гэтыя ж эмоцыі дэманструе і сам падпалкоўнік Яршоў ў сваіх дыялёгах з сваімі таварышамі ў службе, расейскімі дэсантнікамі. Пра падобнае стаўленьне да мясцовых наймітаў як да людзей другога гатунку і гарматнага мяса з боку расейскіх «дарадцаў-камандыраў» таксама сьведчылі баявікі, што патрапілі ў палон альбо добраахвотна здаліся ЗСУ.

    • Стэнаграма запісу на 09:16 – 09:53 хв. хранамэтражу (18+)

      09:16–09:53

      К.: …Тут так, передок подъехать от нас тут семь километров, бл…дь. А так здесь до Луганска, бл…дь, мирная жизнь,  мирная жизнь… рестораны работают бл…дь…, все за…бись бл…дь. Не, ну я от Луганска 60 км. Я в Стаханове, бл…дь, как бы тут рядом с передком… у нас стоят, бл…дь,  части, а так тут кто-то стоит, кто-то занимается. Ты не думай,  что здесь… Просто у нас тут была такая ху…ня вот зимой, что там, бл…дь, комбригу-советнику, бл…дь,  прострелили ногу… ноги, бл…дь, …было, что убивали, короче, советников… короче нах…й, кто-то сам застрелился,  тут была такая тема… нагрузка моральная определенная есть… но я думаю, это не для таких, как мы с тобой, бл…дь…

    Чытайце таксама: «Давялі да зьмяшчэньня ў вар’ятню і развалілі брыгаду – прыклады пасьпяховых інфармацыйных апэрацыяў»

    • Стэнаграма запісу на 01:47 – 03:05 хв. хранамэтражу (18+)

      01:47–03:05

      2: Ты скажи, че там вообще, когда все это закончится? Или не закончится?

      К.: Ну, бл…дь, брат… далеко еще нах…

      2: Думаешь, далеко, да?

      К.: Я не знаю, когда мое… Да че тут думать, брат… че там, бл…дь, там, мы уже начинаем уступать нах…й… в плане… там же х…й, нас просто еб…шат… (неразборчиво).

      2: А мочи хватит, нет?

      К.: Та нет, без БТГров наших… Тут же стадо, бл…дь. Они вот здесь должны, в основном, с луками и стрелами бегать – без вариантов. Тут танковый батальон дали. Говорю: «У…бки, бл…дь, вам, бл…дь, просто надо скакать на конях дальше нах…й  бл…дь. Шашка – это предел вашего развития, бл…дь». Здесь просто самый уеб…нский народ, который я встречал за все время нах…й. Понимаешь?

      2: Серьезно?

      К.: Серьезно, я тебе говорю: это п…здец,  нах…й, просто им пох…й,  блядь… вообще и война. Вообще мое мнение: мы должны уйти отсюда, и их должны здесь «нацики» нагнуть,  бл…дь, чтобы они поняли. Здесь просто уеб…ны, бл…дь нах…й. Бл…дь, 20% те, которые,  бл…дь, за родину там – все. Все остальные просто твари, бл…дь, алкоголики, твари, бл…дь нах…й, равнодушные…

      2: Ну, такие как …центральный район России, такие… алкоготня, да?

      К.: Да-да-да, такая ху…ня. Им пох…ю, бл…дь. Хоть кол на голове, бл… Я говорю: я тут крови пролил уже местной – ты не представляешь. Я так не п…здил там в России, тут бл…дь  уже…. Тут я уже,  тут в авторитете здесь, нах…й, потому,  бл…дь, могу, бл…дь, себе позволить тут убивать нах…й.

      2: Понятно, ладно…

    «Им танковый батальон дали» – з гэтай фразы вынікае, што так званаму “6-му асобнаму мотастралковаму казачаму палку, у якім служыў Яршоў, тэхніку пастаўляюць з РФ цэлымі дывізыённымі камплектамі. Па ўсім відаць, гэта зьяўляецца звычайнай практыкай для тэрарыстычных анклаваў Данбаса.

    «Третье управление, по-моему… Седьмое формирование», «12-го командования резерва Южного военного округа» – паводле дыялёгаў Яршова зь ягонымі колішнімі/будучымі таварышамі ў службе, пэрсанал для адпраўкі ва Украіну падбіраюць і накіроўваюць кадравыя ведамствы акругаў МА РФ.

    Характэрна, што 12-е камандаваньне рэзэрву Паўднёвае вайсковае акругі Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі ўжо неаднойчы фігуравала ў якасьці перавалачнага пункта для перакідваньня кадравых вайскоўцаў РФ на Данбас.

    У сваіх паказаньнях адзін з палонных афіцэраў ЗС РФ, маёр Уладзімер Старкоў, таксама сьведчыў пра існаваньне фіктыўнай вайсковай часткі №89462 у Новачаркаску, якая зьяўляецца прыкрыцьцём для 12-га камандаваньня і выпраўным пунктам камандыровак на вайну ва Украіну.

    Глядзіце таксама: «Вайсковая частка №89462 у Новачаркаску – шырма для ДНР/ЛНР?»

    У расьледаваньні InformNapalm што да гэтай вайсковай часткі фігуравала інфармацыя пра тое, што расейскі афіцэр, падпалкоўнік Бекрэнеў, нават ініцыяваў судовыя разьбіральніцтвы з МА РФ, патрабаваў скасаваць ягонае сасланьне ў пазначаную частку.

    Яшчэ адзін інцыдэнт з спробай скасаваць перавод у 12-е камандаваньне агучыла ўжо ўкраінская выведка: падпалкоўнік ЗС РФ Канстантын Канаплянік спрабаваў таксама праз суд пазьбегнуць камандыроўкі ва Украіну.

    • Стэнаграма запісу на 05:47 – 07:06 хв. хранамэтражу (18+)

      05:47–07:06

      К.: Слышишь, a тебе сказали место, где дислокации?

      2: Нет, не сказали… я вам сейчас прочитаю… секунду… так: «Старший офицер седьмого управления резервных формирований мотострелковых войск 12-го командования резерва Южного военного округа»…

      К.: Седьмого формирования?

      2: Да.

      К.: Бл…дь, это не к нам, мы третье управление, по-моему… Седьмое формирование мотострелковых войск… Мы, короче, не седьмое, мы, по-моему, третье… Ты, наверное в ДНР, бл…дь… Там просто это, сейчас, слышишь? Мы не седьмое формирование, мы третье управление. Седьмого, двенадцатое командование. Седьмого формирования мотострелковых войск двенадцатого командования, так, да?

      2: Ну, седьмого управления, да, резервных формирований мотострелковых войск.

      К.: Ага, седьмого управления, х…й знает. Не помню, у нас, по-моему, было третье. Короче, Ром, это самое, я не знаю, просто… у нас тут уже растягивают, бл…дь, людей… понимаешь, нах…й. Ежовский там уехал. Ну, Ежовский, ты его не знаешь, он там был, вот. Я сам бы тут остался, как бы куда-нибудь не отправили, в какую-нибудь х…йню, бл…дь нах…й…

    Яшчэ 11 судовых разьбіральніцтваў, зьвязаных з адмоваю расейскіх вайскоўцаў пераходзіць пад кіраўніцтва 12-га камандаваньня рэзэрву ПВА, можна знайсьці праз просты запыт у пошукавай сыстэме на афіцыйным сайце судовых актаў РФ.

    Калі ж паспрабаваць зрабіць пошукавыя запыты з рознымі варыяцыямі, то, пэўна, можна знайсьці яшчэ болей інфармацыі.

    Вынік пошуку з згадваньнем вайсковай часткі №89462 (пра якую мы паведамлялі вышэй) надае нам таксама вялізны абшар для дасьледаваньняў.

    Напрыклад, з рашэньня суду (архіў) з 12 лютага 2016 году ў справе №2-1041/2016 вынікае, што 19 студзеня 2015 году «загінуў падчас выкананьня абавязкаў вайсковай службы» грамадзянін Смірноў Д.У, а судовая справа зьвязаная зь нявыплатаю страхаваньня. Інфармацыі пра тое, дзе менавіта загінуў вайсковец, няма, але апошнім мейсцам службы пазначаная тая ж фіктыўная частка 12-га камандаваньня, якая выкарыстоўваецца як прыкрыцьцё для камандыровак на Данбас. (Гэтае судовае рашэньне цікавае праз тое, што раскрывае масу бюракратычных нюансаў расейскай сыстэмы, напрыклад, сваякі загінулага ня могуць атрымаць страхоўку з-за адсутнасці нейкага штампу або запісу у графе «Наяўнасць дзяцей»).

    Такім чынам, з радыёперахопу Яршова мы атрымалі наўпроставыя й ускосныя доказы гібрыднае сутнасьці дзеяньняў РФ на Данбасе. У вайсковых дзеяньнях да таго ж удзельнічаюць ня роты і батальёны ЗС РФ, але зводныя батальённа-тактычныя групы, укамплектаваныя з розных падразьдзяленьняў. Камплектацыя адбываецца і ўжо на акупаваных тэрыторыях з актыўным і прынцыпова важным удзелам вайсковага пэрсаналу РФ.

    «Мы тут пересечемся, тут c ВДВ дох…я, бл…дь…» – цалкам мажліва, Яршоў кажа пра сваіх расейскіх таварышаў у службе, то бок сьведчыць пра тое, што ў «Л/ДНР» шмат дэсантнікаў з Расеі. Па ўсім відаць, насычанасьць падобным пэрсаналам у значнай ступені забясьпечвае хоць нейкую  баяздольнасьць так званых «збройных сілаў Л/ДНР».

    Заўвагі Яршова пра тое, што мясцовае насельніцтва мае кепскую падрыхтоўку і яго складана навучаць, а таксама, што яно ня здольнае кваліфікавана ваяваць, сьведчаць, што значныя баявыя дзеяньні зьдзяйсьняюцца ня толькі пад камандаваньнем, але й з непасрэдным удзелам прафэсійнага вайсковага пэрсаналу з Расеі. Пра гэта сьведчаць і баявыя камандыры ЗСУ, якія заўважаюць выразныя адрозненні між вайсковамі манэўрамі й тактычнай падрыхтоўкай крымінальнікаў або мясцовых калябарантаў, і манэўрамі прафэсійных вайскоўцаў ЗС Расейскай Фэдэрацыі.


    Матар’ял да публікацыі падрыхтавалі Раман Бурко, Арцём В. і Маx А.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

     (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.