• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    08.08.08 – 9-я гадавіна расейскага ўварваньня ў Грузію. Мы Памятаем!

    on 2017-08-08 | 0 Comment | Грамадзтва | Грузія | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg
    • sv
    • no

    8 жніўня 2017 году  – 9-я гадавіна расейскага ваеннага ўварваньня ў Грузію, якое шмат хто называе «пяцідзённай вайной». Гэта першая наўпроставая ваенная агрэсія з сэрыі наступных захопніцкіх войнаў пуцінскае Расеі, на якую сусьветная супольнасьць не адрэагавала своечасова й належным чынам. У выніку маўклівае заклапочанасьці й бязьдзейнасьці адбыліся новыя авантуры Крамля: захоп Крыма і расьпальваньне вайны на Усходзе Украіны, збройная падтрымка злачыннага рэжыму Асада ў Сірыі.

    Нягледзячы на ​​спыненьне вагню, вайна ў Грузіі ня скончаная, яна толькі зьмяніла форму. На гэты момант пад кантролем расейскіх акупантаў знаходзіцца больш за 20% тэрыторыі Грузіі, і гэты паказьнік павялічваецца кожнага дня, бо Расея праз парушэньне ўсіх дамоваў і нормаў міжнароднага права мэтаскіравана працягвае палітыку паўзучае акупацыі, выкрадае й забівае мірных грамадзянаў.

    У дзявятую гадавіну расейскае агрэсіі супроць Грузіі міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm вяртаецца да гэтай тэмы. Храналёгія тых падзеяў адлюстраваная ў публікацыі вядомага грузінскага блёгера Giorgi Cyxymu Jakhaia – З чаго пачыналася расейская ваенная агрэсія ў дачыненні да Грузіі ў жніўні 2008.

    Сярод матар’ялаў, датычных Грузіі й апублікаваных на сайце нашае супольнасьці, сьлед вылучыць як нашыя працы, гэтак і дасьледаваньні праэкту damoukidebloba, а таксама дадзеныя іншых крыніцаў, якія выкрываюць хлусьню расейскае прапаганды:

    • Расейскія “міратворцы” ў жнівеньскай вайне 2008 году;
    • Наступствы расейскае ваеннае агрэсіі супроць Грузіі ў 2008 годзе. Інфаграфіка;
    • Сьцертыя межы Грузіі ў выніку расейскае акупацыі. Працяг паўзучае агрэсіі РФ;
    • Вайна 08.08.08. 8 гадоў пасьля.

    Апроч пазначанага вышэй InformNapalm зьдзейсьніў шэраг уласных OSINT-расьледаваньняў дзеля выяўленьня расейскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічалі ў агрэсіі РФ супроць Грузіі ў жніўні 2008 году і якія маюць дачыненьне да ваенных злачынстваў і этнічных чыстак. Сярод гэтых матар’ялаў сьлед вылучыць:

    • Пакаяньне пскоўскага дэсантніка. У публікацыі пададзеная інфармацыя пра групу расейскіх дэсантнікаў 104-га палку 76-й ДШД з Пскова, якія ўдзельнічалі ў агрэсіі супроць Грузіі ў 2008 годзе. У расьледаваньні фігуруюць 19 расейскіх ваенных злачынцаў, зь іх 8 дагэтуль служаць у Збройных Сілах РФ, а 6 зафіксаваныя ва ўдзеле ў неабвешчанай вайне РФ супроць Украіны;
    • Дынастыя расейскіх ваенных злачынцаў. Біяграфія акупанту. У матар’яле маецца інфармацыя пра расейскую афіцэрскую дынастыю Штандзенка: бацька – палкоўнік Юры Штандзенка, «ветэран» расейскага ўварваньня ў Грузію ў 2008 годзе, падчас якога быў у авангардзе сілаў уварваньня як намесьнік камандыра 42-й дывізыі; сын – старэйшы лейтэнант Уладзімер Штандзенка, вайсковец 7-й расейскай акупацыйнай вайсковай базы ў Абхазіі;
    • Кар’ерны рост «містэра Бонда»: ад акупаванага Цхінвалі да акупаванага Крыма – публікацыя пра расейскага афіцэра Яўгена Жалезкіна, удзельніка жнівеньскай вайны 2008 году. Жалезкін да нядаўняга часу быў вайскоўцам акупацыйнай расейскай вайсковай базы ў Цхінвальскім рэгіёне Грузіі, быў пераведзены ў Берагавыя войскі Чарнаморскага флёту РФ, у акупаваны Крым.

    Таксама варта нагадаць і пра іншыя матар’ялы InformNapalm, якія адлюстроўваюць цынізм і подласьць расейскіх акупантаў, што пазуюць на тле зьнішчаных імі грузінскіх вёсак і асьвятляюць факты вандалізму й мэтоды вядзеньня ганебнай вайны:

    • «Русский міръ»: эксклюзіўнае відэа вар’яцкіх забаваў расейскіх ваенных злачынцаў у ваколіцах Горы;
    • «Мясцовыя мы»: пра тое, як расейскія акупанты пускаюць карэньне на чужой зямлі;
    • Расейскія інтэрвэнты расстрэльваюць у паветры катапультаванага пілёта, Грузія 2008 год;
    • «Русский міръ»: погляд з Космасу.

    Атмасфэра й эмоцыі тых драматычных жнівеньскіх дзён 2008 году вельмі добра адлюстраваныя ў вядомай працы расейскага дакуманталіста Андрэя Някрасава – фільм «Уроки русского» (рас.).


    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны адмыслова для сайту InformNapalm.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Tags: Грузіярасейская агрэсіярасейская акупацыя Грузіі

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Падлічыць расейскіх вайскоўцаў у Беларусі дапамаглі расейскія «выбары»

      2021-09-23 - 0 Comment
    • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

      2021-01-27 - 0 Comment
    • Пяць слупоў расейскай дэзынфармацыі й прапаґанды

      2020-10-22 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.