• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    SurkovLeaks (part 3): аналіз ліставаньня першага намесьніка Суркова Інала Ардзінбы

    on 2017-11-02 | 0 Comment | Hacker | Галоўнае | Навіны | Падзеі
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg
    • sv

    У студзені 2017 году папулярнае расейскае дзелавое выданьне «Ведомости» паведаміла пра тое, што памочнік прэзыдэнта Расейскае Фэдэрацыі Уладзіслаў Суркоў быў пазбаўлены кіраўніка свайго апарату й ягоная адстаўка можа быць зьвязаная з сэрыяй публікацыяў узламаных украінскімі хакерамі ліставаньняў з прыёмнае Суркова. Пазначаныя дампы ліставаньняў былі эксклюзіўна перададзеныя для вывучэньня міжнароднай выведвальнай супольнасьці InformNapalm і апублікаваныя на нашым сайце напрыканцы 2016 году. Гэтым разам хактывісты раскрылі для публікацыі новыя дампы матар’ялаў зь ліставаньняў, зьвязаных з начальнікам дэпартамэнту Адміністрацыі прэзыдэнта РФ, першым намесьнікам Уладзіслава Суркова Іналам Ардзінбай.

    • Хроніка матар’ялаў SurkovLeaks

      У кастрычніку 2016 году апублікаваны першы дамп паштовае скрыні з прыёмнае Суркова prm_surkova@gov.ru з памерам амаль 1 Гб, які атрымаў назву SurkovLeaks. У карэспандэнцыі гэтае паштовае скрыні была інфармацыя пра мэдыя- й бізнэс-інтарэсы Расейскае Фэдэрацыі ва Украіне, у прыватнасьці, на акупаваных тэрыторыях; пра рызыкі эканамічнае блякады «ДНР» і «ЛНР»; поўныя сьпісы й кантактныя дадзеныя супрацоўнікаў кіраваньня прэзыдэнта РФ у сацыяльна-эканамічнай супрацы; дадзеныя й кантакты так званага кіраўніцтва самаабвешчанай Рэспублікі Абхазія (РА); тэмнікі  для правядзеньня агентурнае працы з «ключавымі фігурамі РА» і шмат іншага. У матар’ялах ліставаньня былі выяўленыя нават сканы пашпартоў Уладзіслава Суркова і ўсіх чальцоў ягонае сям’і.

      У лістападзе 2016 году быў апублікаваны другі масыў дадзеных SurkovLeaks (part 2). Гэты зьліў інфармацыі быў прысьвечаны аналізу дадзеных з уламанае паштовае скрыні pochta_mg@mail.ru, якая належала супрацоўніцы Апарату памочніка прэзыдэнта РФ Марыі Вінаградавай. Дамп утрымлівае 336 уваходных і 87 выходных паведамленьняў. Агульны памер апублікаванага дампу 340 Mб. У ліставаньні былі выяўленыя:

      – пляны мерапрыемстваў што да выкананьня палажэньняў Пратаколу вынікаў кансультацыяў Трохбаковае кантактнае групы. Рэдакцыі з 29 і 30 студзеня 2015 году. У абедзьвюх рэдакцыях маюцца пункты пра адвод на 14 км цяжкіх вагнямётных сыстэмаў (ЦВС). Комплекс захадаў у выкананьні Менскіх пагадненьняў («Менск-2») быў узгоднены падчас саміту 11-12 лютага 2015 году, у якім ужо не было пунктаў з рэдакцыі з пазначэньнем адводу ЦВС;

      – сьпісы прапанаваных да замены кіраўнікоў міністэрстваў «ЛНР»;

      – «Комплекс захадаў Х» (што да спробаў дэстабілізацыі сытуацыі ў Харкаве);

      – пляны фэдэралізацыі Украіны;

      – Пацьверджаньне інфармацыі пра кураваньне Сурковым рынку гандлю ГЗМ у «ДНР», што разглядаюць, як адную з падставаў сэрыі фізічнае ліквідацыі палявых камандыраў тэрарыстычных фармараваньняў «Л/ДНР».

      І шматлікія іншыя матар’ялы.

      Пасьля публікацыі двух пазначаных вышэй дампаў ліставаньняў з канцылярыі Суркова ў Заходняй прэсе адбыўся сапраўдны фурор. Матар’ялы лістоў былі верыфікаваныя й іхная сапраўднасьць пацьверджаная міжнароднымі арганізацыямі. Аўтэнтычнасьць дадзеных пацьвердзілі ня толькі экспэрты валянтэрскае супольнасьці InformNapalm, але й група Bellingcat, а таксама экспэрты Atlantic Council. Артыкулы пра ўзломы канцылярыі Суркова былі апублікаваныя сусьветна вядомымі СМІ, сярод якіх BBC, Time, Daily Mail, The Times, Radio Free Europe / Radio Liberty, The Guardian і шмат іншых.

      Заходнія экспэрты ня мелі аднак адзінае пазыцыі што да арганізатараў узлому, у сваіх інтэрвію некаторыя зь іх нават рабілі здагадку, нібыта за ўзломам стаяць спэцслужбы ЗША, бо на іхную думку відэа, якое суправаджае публікацыю #SurkovLeaks, было зробленае на высокім прафэсійным узроўні, а таксама перакладзенае на некалькі замежных моваў разам з баўгарскай. Пацешна, але інфармацыйнае суправаджэньне матар’ялаў SurkovLeaks, зробленае валянтэрамі міжнароднае супольнасьці InformNapalm, экспэрты памылкова ацанілі, як працу спэцслужбаў ЗША.

    Хактывісты Украінскага Кібэральянса і КібэрХунты эксклюзіўна перадалі для вывучэньня InformNapalm дампы двух чарговых паштовых скрыняў, якія належаць людзям з атачэньня Суркова: fedor_fedorov53@mail.ru і viktor_vinogr@mail.ru.

    viktor_vinogr@mail.ru – падчас аналізу вызначанае, што на гэтую паштовую скрыню дасылаліся лісты з аналітычнымі запіскамі з расейскага Генэральнага кансуляту ў Адэсе (genconrfodessa@mail.ru – менавіта гэтая адрэса пазначаная як кантактная на сайце расейскага МЗС http://www.odessa.mid.ru). Праз аналіз файлаў укладаньняў і іхных уласьцівасьцяў валянтэры InformNapalm зрабілі выснову, што з высокай ступеньню верагоднасьці скрыня належыць Іналу Батувічу Ардзінбе – галоўнаму радніку Кіраваньня прэзыдэнта РФ у справах СНД, першаму намесьніку Уладзіслава Суркова. Ён кураваў і фінансаваў праэкты так званай «мяккай фэдэралізацыі» Украіны: «Слобожанщина», «Порто-франко», «Народная республика Бессарабия», «Народная Рада Николаева» (рас.).

    fedor_fedorov53@mail.ru – гэтай электроннай скрыняй карыстаецца Александроўская Ала Аляксандраўна (ачольвала Харкаўскую абласную арганізацыю Камуністычнае партыі Украіны, экс-дэпутат Вярхоўнае Рады Украіны 1998-2012 гадоў) і ейнаму сыну Аляксандроўскаму Аляксандру Сяргеевічу. Выканаўцы праэкта «Слабажаншчыны». Улетку 2016 году Аляксандроўская была затрыманая ў Харкаве і знаходзіцца пад вартаю. Яе падазраюць у замаху на тэрытарыяльную цэласнасьць і недатыкальнасьць дзяржавы й у наданьні неправамернай выгоды службовай асобе (ч. 2 арт. 110 і ч. 3 арт. 369 КК Украіны). У справе фігуруе таксама ейны сын Аляксандар, які хаваецца ад сьледзтва ў расейскім Белгарадзе і адтуль працягвае кураваць падрыўную дзейнасьць ва Украіне. Ім інкрымінуюць спробу подкупу дэпутатаў гораду Паўднёвае (Харкаўская вобл.) дзеля ўхваленьня звароту да Вярхоўнае Рады з патрабаваннем пра фэдэралізацыю краіны. Больш падрабязна ў спасылцы.

    thunderbird_215

     

    Асноўныя асобы ў ліставаньні

    kolokol_2008@mail.ru – Антон Давыдчанка, старшыня моладзевай арганізацыі «Колокол» (рас.). Выканаўца замоўных правакацыяў і мерапрыемстваў у Адэсе («Порто-франко»), Запарожжы («Запорожская рабочая группа по конституционной реформе»), Дняпры («Днепропетровский конституционный форум»), Мікалаеве («Народная рада Николаева») і Кіеве.thunderbird_210
    mir-sargis@yandex.ru – Мірзаханян Саргіс Геваркавіч, памочнік чальца камітэта Дзярждумы ў абароне Зотава Ігара Львовіча (партыя «Справедливая Россия»). Куруе й фінансуе палітычныя акцыі ва ўсходнеэўрапейскіх краінах.

    thunderbird_212

    kursk18@gmail.com – Муратаў Аляксей Валянтынавіч. Дэпутат партыі «Единая Россия». Афіцыйны прадстаўнік тэрарыстычнае арганізацыі «ДНР» у РФ.

    thunderbird_214

    Ключавыя моманты

    1) Праэкт захопу ўлады ў Запарожскай вобласьці.Дасланы ў архіве (хактывісты выявілі пароль: wq1234567890) зь лістом ад Муратава Аляксея 12.112014 г. У архіў укладзенае рэзюмэ каардынатара праэкту, тэрарыста «ДНР» Новікава Уладзімера Мікалаевіча. Пазыўны «Алабай». Колішні кіраўнік сілавога крыла службы бясьпекі «Партыі Рэгіёнаў».

    selection_217

    selection_218

    selection_219

    2) Сьпіс завэрбаваных дзейных і колішніх супрацоўнікаў МУС Адэсы. Яго даслала ў лісьце 11.01.2015 г. нейкая Луіза Мамедава (электронная адрэса luiza.mamedova.81@mail.ru).

    selection_220selection_221selection_222

     

     

     

     

     

    3) Справаздача пра выкананьне правакацыяў у Адэсе за першую палову лютага 2015 году з публікацыямі ў СМІ. Ліст даслала 16.02.2015 г. Луіза Мамедава.selection_223selection_224

    4) Антон Давыдчанка – старшыня моладзевай арганізацыі «Колокол» дае справаздачу за  фінансаваньне ў першым паўгодзьдзі 2015 году акцыяў і мерапрыемстваў (для прыкладу ніжэй пазначаныя толькі тры лісты). У лістох вядзецца пра грошы, якія выдаткоўваліся для аплаты матар’ялаў у СМІ і інтэрнэт рэсурсах. Сумы пазначаныя ў далярах ЗША.

    thunderbird_225

    thunderbird_231thunderbird_229

     

     

     

     

     

    Асобна зазначым, што ўсе акцыі фіксаваліся на фота й відэа, якія дасылаліся асобнымі лістамі. Гэтак у Адэсе ў 2014-2015 гадох на будынках часта малявалі антыўкраінскія графіці – дакладна паводле графіку з узгадненьнем усіх акцыяў з Масквой.

    thunderbird_248 thunderbird_247

    5) Кароткае рэзюмэ моладзевай арганізацыі «Колокол». У ім пазначанае, што арганізацыя мела групы ў трох гарадах: Адэсе, Мікалаеве, Хэрсоне. Таксама маецца прайскурант і прыклады выкананых працаў.

    selection_233selection_234selection_235

     

     

     

     

     

    6) Ліст ад Антона Давыдчанкі зь сьпісам спартсмэнаў для зьдзяйсьненьня сілавых акцыяў ва Украіне (так званыя «цітушкі»).

    thunderbird_227

    7) Давыдчанка дае справаздачу пра аплочаныя публікацыі на інтэрнэт рэсурсах СМІ: РБК, Багнет, Фром.юа, Голос.гф, 112, украньювс. Таксама пазначае каштарыс публікацыі навіны на ўкраінскіх тэлеканалах (факты выхаду платнага кантэнту на гэтых тэлеканалах у паштовым ліставаньні ня выяўленыя, таму ў лісьце мы верагодна маем факт дасыланьня агульных коштаў на рэклямны кантэнт).

    thunderbird_230thunderbird_228

    8) Памочнік Суркова Ардзінба перадае Аляксандроўскаму для азнаямленьня дакумант з асноўнымі тэзамі праэкту закону Украіны «Об особом регионе развития Слобожанщина».selection_239

    9) Аляксандроўскі дасылае Ардзінбе каштарыс на правядзеньне грамадзкіх мерапрыемстваў ОС «Слобожанщина».

    selection_240

    10) Аляксандраўскі дасылае Ардзінбе для ўзгадненьня плян наконт рэгіянальнаў выбараў 2015 году ў Харкаўскай вобласьці з просьбаю наданьня неабходнага фінансаваньня.

    selection_241

    Такім чынам вызначанае й пацьверджанае, што частка перадвыбарчых кампаніяў у Харкаўскай вобласьці была праведзеная з дапамогаю непасрэднага фінансаваньня РФ.

    11) Нейкі Сямён Сіманаў simonov_semen86@mail.ru піша Аляксандроўскаму, што адзін з мітынгаў для падтрымкі закону Украіны пра асаблівы рэгіён разьвіцьця «Слобожанщина» быў забаронены Харкаўскай гарадзкой радай. Сіманаў таксама інфармуе, што тэлекампанія «Сымон ТВ» (МГ «Аб’ектыў») адмовілася выпускаць іх у этэр і прапануе вярнуць грошы праз выбарчы фонд «Новая держава».

    thunderbird_243
    Такім чынам, дзякуючы закрытым дадзеных, атрыманым ад украінскіх хактывістаў, раскрытыя чарговыя падрабязнасьці пра тое, як Уладзіслаў Суркоў, праз свайго памочніка і кіраўніка Апарату, зьдзяйсьняў апэрацыі што да дэстабілізацыі сытуацыі ва Украіне, а таксама кураваў дзеяньні бандфармаваньняў баявікоў.


    Disclaimer
    Матар’ялы перададзеныя хактывістамі Украінскага Кібэральянса на эксклюзіўнай падставе для аналізу й апрацаваньня. Супольнасьць InformNapalm ня мае адказнасьці за спосабы атрыманьня закрытых дадзеных.

    Аналіз паштовага дампу падрыхтаваў Міхаіл Кузьняцоў адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Tags: SurkovLeaksUCAІнал АрдзінбаУладзіслаў Суркоўхактывізм

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • «Каралеўская пяхота» ЗСУ зьнішчыла на Данбасе пазыцыю з расейскай станцыяй наземнай выведкі (ВІДЭА)

      2020-06-26 - 0 Comment
    • «E.N.O.T. corp»: ад баёў на Данбасе й лягероў падрыхтоўкі беларусаў да крымінальнага перасьледу

      2019-12-30 - 0 Comment
    • Томаc, дзяржаўная бясьпека Украіны й мажлівасьці для Беларусі (Частка І)

      2019-01-17 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.