• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Міжнародная супольнасьць InformNapalm распавядае пра свае дасягненьні й віншуе з Раством Хрыстовым і 2018 годам!

    on 2018-01-03 | 0 Comment | Відэа | Галоўнае | Грамадзтва | Навіны Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    Віншуем з Раством Хрыстовым і Новым Годам!

    Напрыканцы й пачатку новага году ёсць традыцыяй узгадваць пра свае вынікі й дасягненьні, пляны на будучыню. Чарговы год прайшоў у барацьбе й значным інфармацыйным супрацьстаяньні з Расейскай Фэдэрацыяй, якая досыць актыўна пачала выкарыстоўваць для сваіх інфармацыйна-псыхалягічных апэрацыяў і Беларусь. Барацьба абвастрылася, выразна паказала расклад сілаў і галоўных актараў.

    Адною зь сілаў, якая надзейна трымае фронт інфармацыйнае абароны, зьяўляецца нашая супольнасьць InformNapalm, а менавіта валянтэры й актывісты з Украіны й Беларусі, Нямеччыны й Грузіі, Швэцыі й Баўгарыі, Чэхіі й Польшчы, Турэччыны, ЗША, Францыі і шматлікіх іншых краінаў.

    Мы размаўляем на розных мовах, жывем за тысячы кілямэтраў адзін ад аднаго, у нас розныя рэлігійныя перакананьні, але нас аб’ядноўвае моцная прага справядлівасьці й жаданьне спыніць агрэсію Расеі. І на працягу 2017 году мы зрабілі насамрэч шмат.

    Зьдзейсьнілі 313 новых расьледаваньняў, у выніку якіх сабралі пераканаўчыя доказы расейскае агрэсіі супроць Украіны, Грузіі й Сірыі. Пашырылі 2470 перакладаў на разнастайных мовах. Вызначылі дадактова 11 з 44 тыпаў найноўшага расейскага ўзбраеньня на Данбасе, выявілі 8 вайсковых частак, што ўваходзяць у агульную колькасьць ідэнтыфікаваных намі на сёньня ўжо 83 (!) вайсковых фармаваньняў ЗС РФ, перакінутых на Данбас для ўдзелу ў баявых дзеяньнях супроць Украіны.

    Мы зазналі посьпехі ў стратэгічнай камунікацыі й няпублічнай дыпляматыі. Выступалі на міжнародных форумах, канфэрэнцыях што да бясьпекі ў Эстоніі й Летуве, прадстаўлялі матар’ялы нашых дасьледаваньняў у ЗША й Нямеччыне. Зьдзейсьнілі больш за 120 сустрэчаў з журналістамі, экспэртамі й дыпляматамі. На InformNapalm спасылаліся тысячы публікацыяў у СМІ. Нашыя даклады дэманстраваліся падчас сэсіяў Парляманцкай Асамблеі АБСЭ й былі далучаныя да пазову Украіны супроць Расеі ў Эўрапейскім судзе ў правох чалавека. На працягу году мы пасьпяхова супрацьдзейнічалі інфармацыйным апэрацыям Крамля й публікавалі неабвержныя доказы расейскай агрэсіі.

    Дзякуючы дзейнасьці нашай супольнасьці й дапамозе з боку “Украінскага Кібэральянса” у значнай ступені была нэйтралізаваная падрыўная дзейнасьць грамадзяніна Беларусі Аляксандра Усоўскага, які за шчодрае фінансаваньне з боку расейскіх структураў арганізоўваў антыўкраінскія акцыі ў Польшчы й намагаўся быць правадніком расейскіх інтарэсаў у краінах Сярэдняе Эўропы.

    Мы аднымі зь першых пачалі надаваць інфармацыю пра адкрыцьцё з боку афійцыйных уладаў Беларусі паўнавартаснага інфармацыйнага фронту супроць Украіны, які ўцягнуў нашую краіну ў вір супрацьстаяньня на баку дзяржавы-агрэсара – Расейскай Фэдэрацыі, – і які цалкам нівэляваў статус Беларусі, так званага донару міжрэгіянальнае бясьпекі.

    Мы актыўна асьвятлялі падзеі “гарачай” зімы й вясны 2017 году ў Беларусі, выкрывалі пагрозы выкарыстаньня народных пратэстаў разнастайнымі дэструктыўнымі сіламі. Адкрыта падавалі інфармацыю пра фабрыкацыю так званай справы “Белага Легіёна“. 25 сакавіка 2017 году ў Менску падчас асьвятленьня мірнае акцыі дэмакратычнае супольнасьці Беларусі “Дзень Волі” й выкананьня прафэсійных журналісцкіх абавязкаў быў незаконна затрыманы й засуджаны да 5 содняў арышту рэдактар беларускае службы InformNapalm Дзяніс Івашын. Зьняволеньне разам з сотнямі іншых незаконна арыштаваных ён адбываў у ЦІП на вул. Акрэсьціна.

    Значным журналісцкім расьледаваньнем 2017 году сталася праца беларускае службы InformNapalm пра выкрыцьцё ў шэрагах праваахоўных ворганах Беларусі экс-супрацоўнікаў украінскага спэцпадразьдзяленьня “Бэркут”, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў сілавым супрацьстаяньні падчас падзеяў на Майдане ў 2013-2014 гг. і якія пасьля перамогі Рэвалюцыі Годнасьці ўцяклі ў Беларусь. У нашай краіне яны працягваюць службу аўтарытарнаму, але ўжо іншаму рэжыму, асабіста ўдзельнічаюць у затрыманьнях грамадзкіх актывістаў і ілжэсьведчаць падчас судовых працэсаў.

    У верасьні 2017 году разам зь інфармацыйным праэктам 1863x.com мы зьдзяйсьнялі  маніторынг расейска-беларускіх супольных стратэгічных вышкалаў “Запад-2017”. Нашая супольнасьць вызначыла большую частку падразьдзяленьняў Збройных Сілаў РФ, перакінутых на тэрыторыю Беларусі, іхны колькасны склад, дысьлякацыю. Былі выяўленыя наўпроставыя пагрозы для Беларусі, якія паўсталі ў выніку правядзеньня гэтых вышкалаў.

    Адной з цэнтральных інфармацыйных падзеяў 2017 году безумоўна сталася публікацыя вынікаў маніторынгу што да дамінаваньня ў вышэйшым вайскова-палітычным кіраўніцтве Беларусі службоўцаў, тым ці іншым чынам зьвязаных з Расейскай Фэдэрацыяй. Чытачу было нададзенае права асабіста вызначыць ці зьяўляюцца яны патэнцыйнымі агентамі ўплыву РФ. Праз публікацыю маніторынга быў значна актывізаваны дыскурс пра наяўнасьць сярод вышэйшых афіцэраў МА, МУС і іншых сілавых структураў Беларусі ўдзельнікаў ваенных дзеяньняў у складзе расейскіх падразьдзяленьняў і кавалераў ведамасных узнагродаў Расейскай Фэдэрацыі; пра праблематыку накіраваньня шматлікіх курсантаў, вайскоўцаў на навучаньне ў Расейскую Фэдэрацыю пры функцыянаваньні паўнавартаснае вайсковае адукацыйнае базы ў Беларусі.

    У новым, 2018 годзе, будзе працягнутая актыўная дзейнасьць нашае супольнасьці, будуць праведзеныя новыя расьледаваньні й апублікаваныя рэзанасныя матар’ялы. Барацьба трывае й для агульнай перамогі патрэбныя яшчэ вельмі шмат высілкаў і намаганьняў. Кожны з вас можа далучыцца да нашай супольнасьці і стаць часткаю каманды InformNapalm,  зьдзяйсьняць мэты й задачы ў абароне нацыянальных інтарэсаў, дзейна выяўляць і супрацьстаяць пагрозам нацыянальнай бясьпекі. Разам мы здатныя дасягнуць большага, няхай Новы 2018 год наблізіць нашую агульную перамогу!


    Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.