• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Выяўленыя жаўнеры 19-й АМСБр ЗС РФ, узнагароджаныя за ўдзел у баёх ва Украіне

on 2017-07-06 | 0 Comment | Грамадзтва | Данбас | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
  • ru
  • by
  • ua
  • en
  • bg
  • sv

Адною з найважнейшых крыніцаў інфармацыі падчас зьдзяйсьненьня выведкі адкрытых крыніцаў (OSINT) зьяўляюцца профілі сацыяльных сетак расейскіх вайскоўцаў. За тры гады дзейнасьці міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm адпрацаваная ўласная практычная мэтодыка, якая дазваляе дакладна й апэратыўна выяўляць і апазнаваць расейскіх вайсковых злачынцаў. Ідэнтыфікацыя «ветэранаў» Данбаса й Сірыі зьдзяйсьняецца паводле характэрных чыньнікаў. Нават у выпадку выкарыстаньня псэўданімаў і падачы мінімуму асабістае інфармацыі, у большасьці выпадкаў нам удаецца дакладна вызначыць асобы акупантаў.

Адным з галоўных індыкатараў датычнасьці расейскіх вайскоўцаў да ўдзелу ў войнах, распачатых Крамлём супроць Украіны і сірыйскага народу, зьяўляюцца баявыя ўзнагароды. Гэта дзяржаўныя і ведамасныя ордэны і мэдалі РФ, а таксама ўзнагародныя рэестравыя пасьведчаньні да іх, фатаздымкі якіх з гонарам выкладаваюць на сваіх старонках «кавалеры» або чальцы іхных сем’яў.

Да пачатку гібрыднае вайны РФ супроць Украіны некаторыя дадзеныя пра ўзнагароды вайскоўцаў расейскае арміі й матар’ялы рэестраў знаходзіліся ў адкрытым доступе. Але з 2014 году вайскова-палітычнае кіраўніцтва РФ зрабіла гэтую інфармацыю закрытай.

З гэтае прычыны збор зьвестак пра ўзнагароджаных за вайсковыя злачынствы зьяўляецца адным з важных напрамкаў выведкі адкрытых крыніцаў: сацыяльных профіляў, форумаў і г.д. У кастрычніку 2016 году InformNapalm прэзэнтаваў базу дадзеных “Патаўраваныя вайсковыя злачынцы Збройных Сілаў РФ” зь відэа/інфаграфікай. У базу патрапілі 79 «кавалераў», узнагароджаных 10 тыпамі ордэнаў і мэдалёў. Праца ў гэтым накірунку працягваецца, неўзабаве будзе апублікаваная абноўленая база, у якую будуць дададзеныя больш за 60 расейскіх жаўнераў.

У новым OSINT-расьледаваньні падаецца інфармацыя пра вайскоўцаў 19-й асобнай мотастралковай брыгады (в/ч 20634, п. Спутнік, Уладзікаўказ, Паўночная Асэтыя) 58-й агульнавайсковай арміі Паўднёвае вайсковае акругі, якія атрымалі баявыя ўзнагароды за ўдзел у вайне супроць Украіны.

1. Вячаслаў Аляксандравіч Стрэльнікаў

Нарадзіўся 2 чэрвеня 1993 году (паводле іншых дадзеных 22 сакавіка 1989 г.). Родам з пас. Данаўрава Уржумскага раёну Кіраўскае вобласьці.

З аналізу старонкі В. Стрэльнікава вынікае, што тэрміновую вайсковую службу ён праходзіў у 2013-2014 гадох, меркавана, у рэактыўным дывізыёне 19-й мотастралковай брыгады. Пасьля заканчэньня тэрміновае службы падпісаў кантракт у гэтым жа злучэньні з Уладзікаўказа, але ўжо ў складзе выведвальнага батальёну.

В. Стрэльнікаў паводзіць сябе ў сацыяльных сетках досыць асьцярожна, мае профілі з прыдуманымі імёнамі: «VK» №1 “Вячаслаў Талмачоў” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў); «VK» №2 “Артур Самохін” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў); «VK» №3 зь ягоным уласным імем, але гэтая старонка неактыўныя з 2010 году. Стрэльнікаў не стрываў і пахваліўся сваёй высокай баявой узнагародай «Ордэнам Мужнасьці», зь якім ён упершыню пазаваў у фота, выкладзеным у ліпені 2015 году ў профілі зь імем А. Самохін, другога разу ў кастрычніку 2016 году ён выклаў фатаздымак ордэну і копіі ўзнагароднага пасьведчаньня (узнагарода №76983, выдадзеная паводле ўказу прэзыдэнта РФ з 20 студзеня 2015 году) у профілі зь імем В. Талмачоў.

19-й ОМСБр РФ

Апроч узнагароды ў профілях В. Стрэльнікава няшмат сьведчаньняў пра ягоныя «баявыя заслугі» і вайсковую службу. Скептыкі могуць сказаць, што гэта ўскоснае пацьверджаньне, аднак празьмерная (і бязглуздая) кансьпірацыя Стрэльнікава-Самохіна-Талмачова сьведчыць пра тое, што яму ёсць што хаваць. А ягоныя сяброўскія кантакты сьведчаць пра службу ў выведцы 19-й АМСБр, сярод якіх ёсць шэраг вайскоўцаў, якія ваявалі на Данбасе, у тым ліку яшчэ адзін узнагароджаны – фігурант №2 Петухоў.

2. Яўген Юр’евіч Петухоў

Нарадзіўся 25 жніўня 1992 г. Родам з г. Волжск, Рэспубліка Марый Эл.

З аналізу старонкі Я. Петухова вынікае, што тэрміновую вайсковую службу ён праходзіў у 2012-2013 гадох, быў кіроўцам камэнданцкае роты 19-й мотастралковае брыгады. Пасьля заканчэньня тэрміновае службы атрымаў добрую службовую характарыстыку і прайшоўшы мэдычнае асьведчаньне, падпісаў кантракт на службу ў гэтым жа злучэньні з Уладзікаўказа на пасаду камандыра аддзяленьня вагнямётнага ўзводу роты РХБА.

Яўген Петухоў досыць актыўны на сваёй старонцы «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў). 3 сьнежня 2014 году ён пахваліўся ўзнагародай – мэдалём «За вайсковую доблесьць» і узнагародным пасьведчаньнем да яго (узнагарода выдадзеная паводле загаду МА РФ №677 2 кастрычніка 2014 г., пасьведчаньне падпісанае часова выконваючым абавязкі камандыра в/ч 20634 падпалкоўнікам Д. Кіршыным). Крыху раней, у верасьні 2014 году, у сваім фотаальбоме ён выклаў фота, у якім паводле стылю адзеньня ён больш падобны да баявіка бандфармаваньняў «Л/ДНР», чымся да кадравага вайскоўца.

Гэта ня першыя і не апошнія вайсковыя злачынцы з складу 19-й АМСБр ЗС РФ. Раней валянтэры супольнасьці InformNapalm ідэнтыфікавалі вайскоўцаў падразьдзяленьняў снайпэраў, РЭБ і БПЛА, якія прымалі ўдзел у вайне на Данбасе.

Даведка па склад і ўзбраеньне 19-й АМСБ

19-я асобная Варонежска-Шумлінская Красназнамённая ордэнаў Суворава й Працоўнага Чырвонага Сьцяга мотастралковая брыгада, в/ч 20634 (п. Спутнік, Уладзікаўказ) 58-й агульнавайсковай арміі Паўднёвае вайсковае акругі.

Станам на 2012-2015 гады камандырам 19-й АМСБр быў генэрал-маёр Кісель Сяргей Аляксандравіч. У верасьні 2016 году Кісель прызначаны на пасаду начальніка штаба 20-й гвардзейскай агульнавайсковай арміі. Званьне генэрал-маёра атрымаў у чэрвені 2013 году.

З 2015 году камандырам 19-й брыгады зьяўляецца палкоўнік Абачэў Эседула Абдулмумінавіч.

Структура: кіраваньне, 3 мотастралковыя батальёны, батальён СпН (п. Троіцкае, Інгушэтыя), стралковая рота снайпэраў, танкавы батальён, 1-ы гаўбічны самаходна-артылерыйскі дывізыён, 2-і гаўбічны самаходна-артылерыйскі дывізыён, рэактыўны артылерыйскі дывізыён, процітанкавы артылерыйскі дывізыён, зэнітны ракетны дывізыён, зэнітны ракетна-артылерыйскі дывізыён, выведвальны батальён, рота БПЛА, інжынэрна-сапёрны батальён, рота РХБА, батальён кіраваньня (сувязі), рота РЭБ, батарэя кіраваньня й артылерыйскай выведкі, узводы кіраваньня начальніка СПА і выведкі, рамонтна-аднаўленчы батальён, батальён матар’яльнага забесьпячэньня, камэнданцкая рота, мэдычная рота, узвод інструктараў, узвод трэнажэраў, палігон, аркестар.

Узбраеньне: 40 адз. Т-90А, 1 адз. Т-90К, 120 адз. БМП-3, 9 адз. БТР-82А, 27 адз. БТР-80, 6 адз. ГАЗ-233014 СТС «Тыгр», 15 адз. МТ-ЛБ, 18 адз. БМ 2Б17-1 «Тарнада-Г», 36 адз. 152-мм СГ 2С19 «Мста-С», 18 адз. 120-мм мінамётаў 2С12 «Сані», 12 адз. 100-мм гарматаў МТ-12 «Рапіра», 12 адз. самаходных ПТРК 9П149 «Штурм-С», 4 адз. БРДМ-2, 12 адз. БМ 9К330 «Тор», 6 адз. БМ 9А34(35) «Страла-10», 6 адз. ЗСУ 2С6М «Тунгуска», 27 адз. ПЗРК 9К38 «Ігла».

19-я АМСБр ЗС РФ фігуруе ў 9 OSINT-расьледаваньнях InformNapalm. Гэтыя публікацыі зьвязаныя з фактамі ўварваньня ва Украіну ўлетку – ўвосень 2014 году, а таксама доказамі больш позьняга ўдзелу вайскоўцаў гэтае брыгады ў вайне на Данбасе:

  • Баявыя разьлікі РСЗВ «Град» 19-й МСБр, якія «партызаняць» у лясох уздоўж мяжы з Украінай
  • САУ «Мста-С» 19-й МСБр з Паўночнае Асэтыі на мяжы з Украінай
  • Пра прыгоды роты БПЛА 19-й мотастралковай брыгады ва Украіне
  • Вайскоўцы роты снайпэраў 19-й АМСБр ЗС РФ у шэрагах НЗФ «Самалі»
  • Курс на агрэсію: у структуры АМСБр ЗС РФ створаныя новыя выведвальныя дэсантныя роты
  • Ідэнтыфікацыя вайсковых злачынцаў з 19-й АМСБр ЗС РФ
  • Кадравы голад збройных сілаў РФ: ва «ўкраінскіх камандыроўках» выкарыстоўваюць жаўнераў тэрміновай службы
  • Данбас: снайпэр Збройных Сілаў РФ у шэрагах «апалчэньня Л/ДНР»
  • Выяўленыя адмыслоўцы радыёэлектроннай барацьбы 19-й АМСБр Збройных Сілаў РФ

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня Іраклі Камахідзэ адмыслова для сайту InformNapalm.

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

Tags: 19-я АМСБр58-я арміяв/ч 20634узнагароджаныя

Recent Posts

  • Упершыню на Данбасе зафіксаваная расейская РЛС 51У6 «Каста-2Е1», якую акупанты спрабавалі замаскаваць украінскай атрыбутыкай (ФОТА)

    2021-02-26 - 0 Comment
  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment

Related Posts

  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Пазыцыйная вайна: РФ актывізуе застасаваньне на Данбасе сваіх вайсковых снайпэраў (ФОТА)

    2018-03-30 - 0 Comment
  • Ідэнтыфікаваныя 22 вайскоўцы РФ, якія ўдзельнічалі ў акупацыі Грузіі. 5 зь іх – захоплівалі Крым

    2018-02-16 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 14420 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • Упершыню на Данбасе зафіксаваная расейская РЛС 51У6 «Каста-2Е1», якую акупанты спрабавалі замаскаваць украінскай атрыбутыкай (ФОТА)

    2021-02-26 - 0 Comment
  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

March 2021
M T W T F S S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.