• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Сьпіс «672»: ідэнтыфікацыйныя дадзеныя расейцаў, якія маюць дачыненьне да ваеннай агрэсіі супроць Грузіі ў жніўні 2008 году

    on 2018-08-08 | 0 Comment | OSINT | Галоўнае | Грузія | Навіны | Падзеі | Факты ўварваньня
    • ru
    • de
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • ge
    • bg

    «Сьпіс «672» утрымлівае дадзеныя пра палітычнае й вайсковае кіраўніцтва РФ, а таксама пэрсанальныя дадзеныя расейскіх вайскоўцаў, якія непасрэдна ўдзельнічалі ва ўварваньні ў Грузію ў жніўні 2008 году. Матар’ял падрыхтаваны грузінскай ініцыятыўнай групай «რუსეთს რა?!» («Rusets Ra?!»).

    Пакуль грузінскія палітыкі й недзяржаўныя арганізацыі спрачаюцца і ніяк ня могуць прыйсьці да адзінага рашэньня што да «Сьпісу Татунашвілі – Атхазорыя» (сьпіс асобаў, якія пачынаючы з 1991 г. зьдзейсьнілі злачынствы ў адносінах да грамадзянаў Грузіі на акупаваных тэрыторыях), грузінская ініцыятыўная група «რუსეთს რა?!» («Rusets Ra?!») да дзясятай гадавіны расейскага ўварваньня ў Грузію сабрала масыў дадзеных пра расейскае ўварваньне ў Грузію. Гэта ідэнтыфікацыйныя дадзеныя й фатаздымкі больш за 500 расейскіх кадравых вайскоўцаў і цывільных службовых асобаў, якія непасрэдна ўдзельнічалі ці маюць дачыненьне да плянаваньня й рэалізацыі агрэсіі супроць Грузіі ў жніўні 2008 году.

    Апублікаваныя дадзеныя – вынік шматмесяцовай карпатлівай працы грузінскіх валянтэраў, якія з дапамогаю выведкі адкрытых крыніцаў інфармацыі (OSINT) дасьледавалі вялікую колькасьць дакумантацыі, публікацыяў і відэаматар’ялаў, у тым ліку загады пра ўзнагароджаньні, артыкулы й тэлерэпартажы пра расейскіх вайскоўцаў. Апроч дадзеных з сацыяльных сетак значная частка ідэнтыфікаваных удзельнікаў расейскага ўварваньня 2008 году выяўленая ў тэматычных групах, на форумах, з наступным вывучэньнем і аналізам профільных дадзеных і кантактаў фігурантаў.

    Інфармацыя сыстэматызаваная ў некалькі тэматычных блёкаў (сьпісаў), большасьць выяўленых агрэсараў – афіцэры й кантрактнікі частак і злучэньняў Паўночнакаўказкае вайсковае акругі (рас. “СКВО”, пазьней – Паўднёвая вайсковая акруга – ПВА), Чарнаморскага флёту ВМФ, авіяцыі, спэцназу й паветрана-дэсантных войскаў ЗС РФ. Таксама ў сьпісах маецца й палітычная эліта РФ (станам на жнівень 2008 году), кіраўніцтва Міністэрства абароны й Генэральнага штабу Збройных Сілаў Расейскай Фэдэрацыі.

    Для спрашчэньня азнаямленьня з сабраным масывам інфармацыі пра «ветэранаў» уварваньня, ён зведзены ў некалькі тэматычных інфаграфікаў, якія візуалізаваў грузінскі валянтэр супольнасьці InformNapalm Алекс Алексідзэ.

    Сьпіс №1 – створаны на падставе публікацыі расейскімі СМІ сьпісу «Выздоравливайте, родные» (рас., пералік вайскоўцаў РФ, параненых падчас уварваньня ў Цхінвальскі рэгіён Грузіі). З пазначаных 280 чалавек праз выведку адкрытых крыніцаў інфармацыі ідэнтыфікаваныя 196 вайскоўцаў, ня вызначаныя пакуль 84.

    Для павялічэньня націсьніце на выяву.

    Сьпіс №2 – сабраныя разам дадзеныя 50 вайскоўцаў – ветэранаў ўварваньня з складу СКВО й ПДВ. Сьпіс створаны на падставе расьледаваньняў InformNapalm:

    • Вызначаныя 22 вайскоўцы РФ, якія ўдзельнічалі ў нападзе на Грузію. 5 зь іх – захоплівалі Крым.
    • Раскрытыя асабістыя дадзеныя 140 афіцэраў і сяржантаў 4-й акупацыйнай базы РФ у Грузіі.
    • Кар’ерны рост містэра «Бонда»: Ад акупаванага Цхінвалі да акупаванага Крыму.
    • Дынастыя расейскіх ваенных злачынцаў. Біяграфія акупанту
    • Настальгія па забойствах. Расейскі даішнік у шэрагах НЗФ “Рязань”
    • Ордэн Мужнасьці як кампэнсацыя за маўчаньне сям’і забітага на Данбасе «героя» Расеі.
    • Ці мажлівыя заганныя сувязі ІДІЛ і спэцслужбаў РФ: трафейны Humvee і расейская штабная машына ў Сірыі.
    • Ідэнтыфікаваны ўдзельнік расстрэлу ўкраінскіх вайскоўцаў пад Ілавайскам
    • Вайскоўцы 136-й АМСБр ЗС РФ падставілі генэрала Гурулёва.
    • Апазнаныя вайскоўцы роты РЭБ 200-й брыгады ПФ, якія ваявалі на Данбасе
    • Пакаяньне пскоўскага дэсантніка.

    Сьпіс №3 і №4 – палітычная эліта РФ станам на жнівень 2008 году: урад, адміністрацыя прэзыдэнта, кіраўнікі сілавых ведамстваў, Фэдэральны Сход – агулам 37 службовых асобаў; кіраўніцтва Міністэрства абароны, Генэральнага штабу, камандуючыя родамі й відамі войскаў, кіраўнікі службаў Збройных Сілаў РФ – 54 службовыя асобы.

    Для павялічэньня націсьніце на выяву.

    Сьпіс №5 – Чарнаморскі флёт ВМФ РФ (камандаваньне, камандыры караблёў, старэйшыя афіцэры) – 16 ідэнтыфікаваных, 12 пакуль ня выяўленыя;

    Сьпіс №6 – Вайскова-паветраныя сілы ЗС РФ (камандаваньне, лётны склад, пэрсанал) – 14 ідэнтыфікаваных;

    Сьпіс №7 – Паветрана-дэсантныя войскі ЗС РФ (камандыры злучэньняў, частак, падразьдзяленьняў і асобныя вайскоўцы) – 18 ідэнтыфікаваных;

    Сьпіс №8 – Паўночна-Каўказская вайсковая акруга (камандаваньне акругі, камандаваньне дывізіяў, палкоў, батальёнаў / дывізіёнаў і іншых падразьдзяленьняў, асобныя вайскоўцы й памагатыя – цывільныя асобы, якія забясьпечвалі дзеяньні сілаў уварваньня) – 115 ідэнтыфікаваных, 76 пакуль ня выяўленыя.

    У інфаграфіцы скампіляваная інфармацыя зь сьпісаў №№ 2, 5, 6, 7 і 8. Для павялічэньня націсьніце на выяву.

    Агулам у сьпісе фігуруюць 672 чалавекі, зь іх ідэнтыфікаваныя 500, часткова вызначаныя – 172.

    Грузінскія актывісты зазначылі, што пададзены імі «сьпіс 672» – толькі першы этап, ён ня ўлічвае імёны цалкам усіх расейскіх агрэсараў, бо падобныя дасьледаваньні раней ніхто не зьдзяйсьняў. Інфармацыя пра ўсіх выяўленых асобаў падмацаваная адпаведнымі спасылкамі й архівамі, у якіх маецца інфармацыя пра ўдзел (датычнасьць) грамадзянаў РФ да ўварваньня ў Грузію ў жніўні 2008 году. Дадзеныя можна выкарыстоўваць для фармаваньня паўнавартаснага «Сьпісу Татунашвілі – Атхазорыя», зараз патрэбная толькі палітычная воля грузінскае дзяржавы.

    Паводле сьцьверджаньняў грузінскіх актывістаў, яны маюць дадзеныя ня толькі пра сотні вайскоўцаў акупацыйных вайсковых базаў, дысьлякаваных у Цхінвальскім рэгіёне і ў Абхазіі, але й дадзеныя пра памежнікаў ФСБ РФ і прадстаўнікоў іншых сілавых і дзяржаўных ведамстваў Расейскае Фэдэрацыі, а таксама пра прадстаўнікоў марыянэткавых рэжымаў, што знаходзяцца на акупаваных тэрыторыях Грузіі. Гэтую інфармацыю актывісты абяцалі перадаваць супольнасьці InformNapalm, як адказ на ваенныя злачынствы расейскіх акупантаў і іхных памагатых у Грузіі.

    Нагадаем, што напачатку сакавіка 2018 году група «Rusets Ra?!», у адказ на выкраданьне й забойства грамадзяніна Грузіі Арчыла Татунашвілі, раскрыла асабістыя дадзеныя 140 афіцэраў і сяржантаў 4-й расейскай акупацыйнай базы, разгорнутай у Цхінвальскім рэгіёне Грузіі.

    З усім масывам інфармацыі што да ідэнтыфікацыйных дадзеных 672 расейскіх вайскоўцаў і іхных памагатых, якія рэалізоўвалі ў жніўні 2008 году ваенную агрэсію Расейскай Фэдэрацыі супроць Грузіі, можна падрабязна азнаёміцца праз спасылку.


    Матар’ял падрыхтаваны грузінскай ініцыятыўнай групай «რუსეთს რა?!»  («Rusets Ra?!»).

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Tags: 08.08.08АбхазіяАтхазорыяГрузіяжнівень 2008ПВАпяцідзённая вайнарасейская агрэсіяСамачаблоСКВОТатунашвіліфакты ўварваньняЦхінваліЦхінвальскі рэгіёнЧФ ВМФ РФ

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Падлічыць расейскіх вайскоўцаў у Беларусі дапамаглі расейскія «выбары»

      2021-09-23 - 0 Comment
    • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

      2021-01-27 - 0 Comment
    • Пяць слупоў расейскай дэзынфармацыі й прапаґанды

      2020-10-22 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.