
Заўвага рэдакцыі InformNapalm: публікуем расьледаваньне актывістаў грамадзкай арганізацыі «Європростір» Дзьмітрыя Лісунова і Алега Батурына, падрыхтаванае адмыслова для міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm. У гэтым матар’яле раскрытая інфармацыя пра яшчэ адную каштоўную сьведку ў справе рэйсу MH17, зьнішчанага ў небе над Данбасам. Нагадваем, што ў папярэдняй публікацыі «Європростір» раскрыў інфармацыю пра расейскага вайсковага злачынца, генэрал-маёра РФ Сяргея Дубінскага, які таксама зьвязаны з справай малайзійскага «Боінга».
«Пінжак» -тэрарыст. Дадатковая сьведка ў справе зьбітага «Боінга» MH17
У зьвязку з рэзанансам ў СМІ, выкліканым нашым папярэднім артыкулам, прысьвечаным расейскаму экс-грушніку Дубінскаму С.М. («Хмуры»), і падвышанай увагай да яго каманды дасьледнікаў гібелі МН17 праэкту Bellingcat публікуем матар’ял пра дадактовую каштоўную сьведку ў справе катастрофы «Боінга».
Знаёмцеся: экс-«міністар дзяржбясьпекі» «ДНР» Андрэй Юр’евіч ПІНЧУК.
У сумніўную гісторыю з назовам «наваросія» Андрэй Пінчук быў уведзены крамлёўскімі куратарамі гэтага гора-праэкту ў сакавіку 2014 году, калі прызямліўся ў Сымфэропальскім аэрапорце з дэсантам экс-супрацоўнікаў «Міністэрства дзяржаўнае бясьпекі» «Прыднястроўскае народнае рэспублікі» на чале з адыёзным Уладзімерам Анцюфеевым. Мэта гэтай (аднае з шматлікіх) групаў расейскіх «іхтамнетаў» была відавочная – «отжать» Крым. Трэба прызнаць: гэта ім атрымалася…
Пасьля Крыму, на пачатку ліпеня 2014 году, Пінчук, ізноў жа ў кампаніі свайго апякуна Анцюфеева ўсплывае ў маладым тэрарыстычным утварэньні «ДНР» у якасьці «міністра дзяржаўнае бясьпекі». На гэтую пасаду (на якой знаходзіўся лідар бандфармаваньня «Восток» А.С. Хадакоўскі) яго прызначылі куратары з Крамля. Пазьней стала зразумелым, што стаўка маскоўскага кіраўніцтва на Пінчука была вялікай памылкай. Праз свае ўласныя дзеяньні й дзеяньні свайго «куратару» Анцюфеева ў «міністра дзяржбясьпекі» «ДНР» зьявілася мноства ворагаў.
Ужо 2 сакавіка 2015 году Андрэй Юр’евіч з пачуцьцём выкананага доўгу пакіне Данецк, аднак гэтак і не зразумее, што менавіта праз падобных залётных разумнікаў, міністраў на паўгоду і крыху больш, Данбас вырачаны на здранцьвеньне, дэградацыю й забыцьцё. Як любяць казаць расейцы: “поматросил и бросил”.
Пасьля вяртаньня ў Маскву нашаму «герою» вельмі хутка знайшлі мейсца пад сонцам, яго ўладкавалі ў «Союз добровольцев Донбасса» («СДД») на пасаду намесьніка вернага слугі Уладзіслава Суркова – Аляксандра Юр’евіча Барадая.
Кім жа ж быў гэты таварыш міністар дзяржбясьпекі незразумела чаго? Каб гэта зразумець, трэба сьпярша азнаёміцца з чарнавіком ягона ўласнага твору “Генерация ДНР контур безопасности”. Кніга яшчэ ня выдадзеная, хаця на сайце «СДД» маецца паведамленьне, што ейны наклад меўся быць надрукаваны напрыканцы студзеня 2017 году.
Характэрна, што прадмову да кнігі Пінчук пачынае з наступных словаў (тут і далей пакідаем у арынінале):
— Это точно можно публиковать?
— А почему нет?
Насамрэч, чаму ж не… Асабіста мы лічым гэтую кнігу шчырым прызнаньнем Пінчука ў вайсковых злачынствах на тэрыторыі Украіны. Напрыклад, наш «пісьменьнік» апроч асабістага шляху на Данбасе, закранае моманты, зьвязаныя з роляй Суркова ў канфлікце на Усходзе Украіны, а ў главе 5 дэталёва апісвае падзеі, зьвязаныя з катастрофай «Боінга». Вельмі цікавы адзін з фрагмэнтаў гэтае часткі.
«…Сразу же после заседания пришло сообщение о сбитом малайзийском «Боинге». Владимир Антюфеев, ранее уже утвержденный первым вице-премьером по правоохранительным органам, на место происшествия ехать отказался категорически, заявив, что «по этому делу он светиться не должен», и поручил отправиться туда мне. Да я и сам бы так поступил. К тому же туда помчался и премьер, и в итоге к месту падения самолета мы ехали вместе с Александром Бородаем в его машине…»
Дасьведчаны Анцюфееў ведаў, што «Боінг» зьбілі расейцы. Таксама ён разумеў, што за гэта раней ці пазьней давядзецца адказваць, таму і не хацеў фігураваць у гэтай злачыннай справе.
Пяройдзем да біяграфічных дадзеных нашага паддосьледнага.
Андрэй Пінчук нарадзіўся 27 сьнежня 1977 году ў Ціраспалі, зьяўляецца «шчасьлівым уладальнікам» расейскага грамадзянства (быць грамадзянінам «ПМР» або «ДНР» чамусьці не захацеў), жанаты, бацька трох дзяцей. Апроч гэтага, ён мае і грамадзянства Украіны, а ў сяле Бяляеўка Адэскае вобласьці мае сваякоў.
Андрэй Юр’евіч, верагодна, досыць адукаваны чалавек, бо з 1995 па 2009 гг. пасьпеў скончыць «Ціраспальскую вучэльню нутраных справаў» (спэцыяльнасьць – апэратыўна-вышуковая дзейнасьць), Міжрэгіянальную акадэмію кіраваньня пэрсаналам ў Кіеве (эканамічны факультэт), «Прыднястроўскі дзяржаўны унівэрсытэт імя Т.Р. Шаўчэнкі» (юрыдычны факультэт), ну і, вядома ж, Расейскую акадэмію дзяржаўнае службы пры Прэзыдэнце Расейскай Фэдэрацыі (катэдра нацыянальнае бясьпекі).
Такі сабе, на першы погляд, юрыст-эканаміст. Але толькі на першы погляд. Аказваецца, наш пэрсанаж – пэнсіянэр ФСБ Расеі ў званьні «палкоўнік».
Як Андрэй Юр’евіч патрапіў у кагорту «рыцараў плашча і кінжала», запытаецеся вы. Ды вельмі проста, ён афіцэр дзейнага рэзэрву ФСБ РФ. Менавіта падобных таварышаў ФСБ выкарыстоўвае для выкананьня спэцыфічных задачаў і камплектаваньня дзяржаўных апаратаў і спэцслужбаў разнастайных недарэспублікаў. Такіх, як Пінчук, прафэсійныя спэцслужбісты называюць «пінжакамі» (афіцэры, якія патрапілі ў ФСБ пасля грамадзянскага або любога няпрофільнага ВНУ).
Вядома, што ў 1998 годзе ён скончыў спэцыяльныя курсы падвышэньня кваліфікацыі пры Інстытуце нацыянальнае бясьпекі КДБ Рэспублікі Беларусь у Менску. Па ўсім відаць, што менавіта ў 1997-1998 гадох і пачалася кар’ера «пінжака» Пінчука ў ворганах бясьпекі.
Пасьля выпуску ў 1997 годзе зь «Ціраспальскае вучэльні нутраных справаў» і ажно да 2012 году Пінчук праходзіць службу ў «міністэрстве дзяржаўнае бясьпекі» «Прыднястроўскае Малдаўскае Рэспублікі», у якім кіруе падразьдзяленьнем нутранае бясьпекі і даслужваецца да намесьніка міністра. У гэтым часе ён фактычна выконвае ролю асабістага даручніка У. Анцюфеева, які і дапамагае Пінчуку пераатэставацца з супрацоўніка «МГБ» «ПМР» на афіцэра ФСБ Расеі.
У 2013-2015 гадох ён кіруе дэпартаментам бясьпекі ААТ «Объединенная двигателестроительная корпорация», якое ўваходзіць у расейскую дзяржаўную карпарацыю «Ростех», – недасяжная пасада для чалавека з вуліцы і лягічная прыступка ў кар’ернай лесьвіцы для «пінжака». Цікава, што гэтая кампанія спэцыялізуецца ў «содействии государственной политике по развитию и модернизации промышленности РФ». Верагодна, Пінчук займаўся ў ёй прамысловым шпіянажам ці чымсьці падобным.
Далейшая ж доля Пінчука нам вядомая: камандыроўка ў Крым і на Данбас.
Для ўсіх, хто жадае ўдакладніць пададзеныя вышэй дадзеныя і запытаць Андрэя Юр’евіча пра абставіны крушэньня зьбітага «Боінга» падаем ягоны тэлефон: 8 910 003 94 90 і адрэсу фактычнага пражываньня: г. Масква, шаша Энтузіястаў, д.52, кв.64.
Верагодна ўсе, хто ведае Пінчука, запытаюць, як такі дасьведчаны таварыш ня змог запабегчы ўцечцы інфармацыі. Бывае… Хлапец вярнуўся дадому, расслабіўся, заняўся грамадзскай дзейнасьцю, прагнуў славу, пачаў пісаць мэмуары…
Аднак ён забыўся на тое, што тыя, хто наўпрост ці ўскосна пацярпеў ад ягонае дзейнасьці, не забыліся і не забудуцца на Пінчука. А калі нам удалося дабрацца да асобы такога ўзроўню, як наш “герой”, паверце, усталяваць ўсіх расейскіх наймітаў, якія пакінулі свой сьлед ва Украіне, будзе не складана. Раней ці пазьней усе яны адкажуць за свае ўчынкі.
Гісторыя Пінчука чарговага разу сьведчыць пра тое, што крамлёўскія куратары ўвесь час робяць хібны выбар. Вось і гэтага разу яны зрабілі стаўку на сквапных і недалёкіх пешак, каб празь іх зьдзейсьніць свой казачны праэкт «наваросія». Гэтыя пешкі таксама спрабуюць скарыстаць з сытуацыі і атрымаць максымальную для сябе выгоду, набіваюць кішэні грашыма расейскіх падаткаплацельшчыкаў, якімі іх шчодра забясьпечвае і працягвае забясьпечваць расейскае кіраўніцтва. Але і на такога, як Пінчук, раней ці пазьней знойдзецца свой высокапрафэсійны «ліфцёр» або наводнік вагнямёту «Шмель».
У любым выпадку, гэта толькі пачатак. З архіваў Пінчука будзе цэлая сэрыя журналісцкіх расьледаваньняў. Чакайце на новыя публікацыі.
PS: Пасьля ад’езду з Данбаса, А. Пінчук рупліва стварае сабе ўласны імідж ідэйнага прыхільніка «русскаго міра», які якасна выканаў даручаную яму задачу – стварыў «МГБ» «ДНР» – надзейны шчыт маладога тэрарыстычнага ўтварэньня. Насамрэч, ён зьдзяйсьняў толькі дзяльбу (так званую нацыяналізацыю) актываў Данбаса, “отжимы” і забойсты мірнага насельніцтва. У якасьці прыкладу падаем адзін з дакумантаў з архіваў Пінчука, які сьведчыць пра тое, што ў жніўні 2014 году супрацоўнікі «МГБ» «ДНР» паводле даручэньня У. Анцюфеева скралі з сховішча Нацыянальнага банка Украіны ў Данецкае вобласьці крыху больш за адзін мільён грыўняў. Падаваць жаданае за сапраўднае – гэта і ёсьць гэбэшная сутнасьць.
Матар’ял падрыхтавалі Дзьмітры Лісуноў і Алег Батурын, ГА «Європростір».
Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа