
Некалькі дзён таму міжнародная валянтэрская каманда InformNapalm.org ў матар’яле “Зафіксаванае маштабнае перакідваньне сілаў і сродкаў ЗС РФ з акупаванай Абхазыі” анансавала інфармацыю пра наяўнасьць расейскіх вайскоўцаў-кантрактнікаў 7-й вайсковай базы РФ (в/ч 09332, г. Гудаута, акупаваная Абхазыя , Грузыя) у шэрагах незаконных збройных фармаваньняў на Данбасе.
У выніку зьдзейсьненае выведкі сацыяльных профіляў сацсетак быў выяўлены расейскі вайсковец Міхаіл Сталяроў (архіў на профіль: https://archive.is/ewnEb, архіў на фотаальбом: https://archive.is/GYX1g, архіў на контакты: https://archive.is/f0fwR). Падчас вывучэньня й ідэнтыфікацыі ягонага профілю, таксама дзякуючы інфармацыйнай падтрымцы Цэнтра “Міратворац”, атрымалася высьветліць шэраг цікавых дэталяў. Пад псэўданімам Сталярова хаваецца Неберакуця Міхаіл Міхайлавіч, нарадзіўся 06.05.1993 г., родам з г.Стаўрапалю. Зь вясны 2013 году зьяўляецца вайскоўцам ЗС РФ, быз прызваны ў Майкоп, дзе пасьля праходжаньня КМБ быў залічаны ў зэнітны дывізыён 7-й расейскай акупацыйнай вайсковай базы. Пасьля году службы, у 2014 годзе М.Неберакуця падпісаў кантракт, пра што сьведчаць камэнтары да фатаздымку зь ягонага профілю ў сацсеціве “Укантакце”.
Заўвага: У ЗС РФ і ў прыватнасьці на 7-й в/базе выкарыстоўваецца практыка падпісаньня кантракту вайскоўцамі ў прызыве, пасьля 6-8 месяцаў службы. Тэрмін кантракту прадугледжвае 3 гады службы ў складзе канкрэтнага вайсковага злучэньня. Заробак кантрактніка ў сярэднім сягае 45 тысячаў рублёў (тэрміновец ў Абхазыі атрымлівае ля 11 тысячаў), таксама бываюць надбаўкі, т.зв. “палявыя”, “камандыровачныя” і інш. Перавод у іншыя вайсковыя часткі і тым болей звальненьне з кантрактнай службы да заканчэння тэрміну, можа спрычыніцца да праблемаў (прадугледжаныя нават штрафныя санкцыі). Глядзіце матар’ял з сакавіка 2015 году “Тэрміноўцаў 7-й вайсковай базы РФ масава вярбуюць у кантрактнікі дзеля “ўкраінскіх камандыровак””.
InformNapalm неаднаразова падаваў матар’ялы ў дачыненьні таго, як “лёгкім рухам рукі” расейскія кантрактнікі ператвараюцца на баявікоў “ДНР/ЛНР”, у тым ліку і на прыкладзе вайскоўцаў 7-й вайсковай базы з Абхазыі – глядзіце “Вайскоўцы 7-й вайсковай базы ЗС РФ перагульваюць падчас пераапрананьня ў баявікоў “ДНР/ЛНР”“. Міхаіл Неберакуця ня ёсьць выключэньнем – у сьнежні 2014 году ён усё яшчэ быў вайскоўцам ЗС РФ, пра што сьведчыць узнагароднае пасьведчаньне да мэдалькі “За баявую адзнаку”, якую выдалі паводле загаду міністру абароны №809 10 сьнежня 2014 году з подпісам камандыра в/ч 09332 палкоўніка Касабокава. Пасьля нядоўгай паўзы, з траўня 2015 году расейскі акупант М.Неберакуця ваюе ўжо ў абліччы баявіка з пазыўным “Белка” (рас.) у складзе 5-й брыгады “ЗС ДНР” «Оплот» (рас.), пазьней ў нейкім “СОБР”.
Варта адзначыць адную цікавую дэталь: “Белка”-Неберакуця сам даслаў інфармацыю пра сябе для картатэкі “Міратворца”, хлопчык прагнуў славы і ён яе атрымаў. Нягледзячы на шэраг маніпуляцыяў з спробай схаваць сваю асобу, “Белка” пракалоўся на сваіх жа “пантах”. Вядома ж, ні ён, ні расейскія боты не прызнаюць ягонай прыналежнасьці да ЗС РФ, але факт ёсьць фактам – які б расейскі кантрактнік з “патройным акладам” у баявых, адмовіўся б ад службы ў расейскай арміі на карысьць безграшоўя і жыцьця бамжа-бандыта ў шэрагах бандфармаваньняў “ДНР/ЛНР”? Нагадваем, што гэта ня першы выпадак, калі ў шэрагах НЗФ “наваросіі” былі зафіксаваныя кадравыя расейскія вайскоўцы. Паводле новай практыкі, якую застасавала расейскае вайсковае камандаваньне, вайсковыя адмыслоўцы паступаюць ў склад НЗФ у якасьці каардынатараў, дарадцаў, інструктараў, малодшых камандыраў падразьдзяленьняў (начальнікаў разьлікаў рознага кшталту спэцсродкаў і ўзбраеньня), як гэта было зафіксаванае з вайскоўцамі шэрагу вайсковых злучэньняў Паўднёвае вайсковае акругі й спэцназа ГРУ. Так што, тым часам, як тактычная група 7-й базы перакідваецца на “плянавае дзяжурства” ў Растоўскую вобласьць, ейныя ваенспэцы, якія знаходзяцца на Данбасе, зьдзяйсьняюць рэкагнасцыроўку й падрыхтоўваюць глебу для верагоднага ўварваньня галоўных сілаў.
У пададзеных ніжэй спасылках можна азнаёміцца з матар’яламі што да фактаў удзелу 7-й вайсковай базы ЗС РФ у вайне супроць Украіны:
– Расея перакідвае тэхніку 7-й вайсковай базы ў Растоўскую вобласьць
– Зафіксаванае маштабнае перакідваньне сілаў і сродкаў ЗС РФ з акупаванай Абхазыі.
– Легенда-біяграфія “колішняга” вайскоўца 7-й вайсковай базы. June 30, 2015
– Міхос “адважны” – выведчык 7-й в/базы, кавалер мэдалю “За адвагу”. March 18, 2015
– Рэактыўная артылерыя 7-й расейскай акупацыйнай базы з Абхазыі на мяжы з Данбасам. December 18, 2014
Аўтар матар’ялу Іраклі Камахідзэ
(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Пераклад Дзяніса Івашына

























Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

2 Responses to “Кантрактнік ЗС РФ з 7-й вайсковай базы ваюе ў складзе бандфармаваньняў ДНР”
2015-10-09
Кантракт у баявікі "наваросіі" аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце - InformNapalm.org (Беларуская)[…] Нагадваем, што гэта ня першы выпадак ператварэньня расейскіх кадравых вайскоўцаў на баявікоў “наваросіі”. InformNapalm неаднаразова падаваў матар’ялы, у якіх вядзецца пра тое, як зь лёгкім рухам рукі расейскія кантрактнікі ператвараюцца на баявікоў “ДНР/ЛНР”, адзін з апошніх падобных фактаў глядзіце ў артыкуле “Кантрактнік ЗС РФ з 7-й вайсковай базы ваюе ў складзе ба…“. […]
2016-01-11
«Калі няма чаго рабіць»: Гульні расейскіх акупантаў на Данбасе - InformNapalm.org (Беларуская)[…] Кантрактнік ЗС РФ з 7-й вайсковай базы ваюе ў складзе ба… […]