• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Сірыйская камандыроўка 21-й АМСБр з Арэнбурга

on 2016-04-04 | 0 Comment | Навіны | Падзеі | Сірыя Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • by
  • cz
  • ua
  • pl
  • en
  • bg

Валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm ужо неаднойчы падавалі матар’ялы, якія сьведчаць пра гібрыднае аблічча расейскай арміі, асабісты склад якой зь вялікім імпэтам любіць пераўвасабляцца з кадравых вайскоўцаў на шахтароў Данбаса і наадварот. Зараз жа мы ёсьць сьведкамі іншае тэндэнцыі, калі адны і тыя ж вайсковыя злучэньні ЗС РФ, а таксама канкрэтныя людзі за апошнія паўтара году пасьпелі праявіць сябе як на ўкраінскім Данбасе, гэтак і ў Сірыі. Па-іншаму, відаць, было немагчыма: некалькі тысячаў расейскіх вайскоўцаў прайшлі праз «растоўска-ўкраінскія» камандыроўкі, атрымалі значны баявы досьвед, і сёньня гэтыя «ветэраны» Данбаса вельмі запатрабаваныя Крамлём у Сірыі. У гэтай публікацыі падаем сьведчаньні «сірыйскае камандыроўкі» расейскіх вайскоўцаў 21-й асобнай мотастралковай брыгады Цэнтральнае вайсковае акругі (ЦВА), якая неаднойчы фігуравала ў нашых расьледаваньнях, датычных Данбаса.

У выніку зьдзяйсьненьня OSINT (выведка адкрытых крыніцаў) сацыяльных сетак былі выяўленыя і ўзятыя на кантроль профілі некалькіх расейскіх вайскоўцаў-кантрактнікаў з складу 21-й асобнай мотастралковай брыгады (в/ч 12128, мейсца дысьлякацыі – пас. Тоцкое Арэнбургскай вобл., ЦВА ЗС РФ), якія прайшлі празь сірыйскую камандыроўку.

Заўвага: гэтая брыгада добра вядомая ў кантэксьце «ўкраінскіх камандыровак», ейныя недальнабачныя вайскоўцы выкладвалі ў Сеціва сьведчаньні свайго знаходжаньня на Данбасе. Адзін з апошніх эпізодаў зьвязаны з выяўленьнем каля 20 асобаў з зэнітна-ракетнага дывізыёну ЗРК «Тор» Арэнбургскай брыгады, якія нядаўна павярнуліся ў мейсца дысьлякацыі сваёй часткі пасьля паездкі на Данбас. Арэнбургскі ваякі мелі і іншыя «засьветы», у тым ліку фотасэсіі на тле зьнішчаных расейскіх танкаў пад Старабешавым.

Але павернемся да нашых бараноў, ці больш дакладна да групы кантрактнікаў 21-й АМСБр з Арэнбурга, якія выкрылі сябе і брыгаду падчас сірыйскай камандыроўкі. Частка пададзеных ніжэй фігурантаў пасьпела падчысьціць свае фатаздымкі зь Сірыі, хтосьці выдаліў і профілі, але для нас гэта не праблема, бо архівы InformNapalm захоўваюць сотні профіляў і фота вайскоўцаў РФ, якія скампрамэтавалі сябе праз злачынныя “камандыроўкі”.

  • Іван Дымніч – 24 студзеня 1995 г.н., родам зь вёскі Дамбароўскі Арэнбугскае вобл. (архівы акаўнта ў сацсеціве «VK»: профіль, фотаальбом, кантакты), сама старонка была выдалена раней.

Калектыўнае фота сірыйскіх камандыраваных з 21-й АМСБр зь геалякацыяй, выкладзенае 31 сьнежня 2015 г. (архіў).

2 - Copy

014Capture

  •  Радзік Турдалееў – 1993 г.н. (архівы акаўнту ў сацсеціве «VK» – профіль, фота, кантакты), які выклаў супольнае фота (гл. архіў) зь І.Дымнічам, іх абодвух нескладана апазнаць на калектыўным фатаздымку з архіву Дымніча. Р.Турдалееў таксама зьяўляецца «ветэранам» крымскае авантуры Крамля, пра што сьведчыць фота з мэдалькай «крымнаш» (архіў).

f

2-E

0knmm

  • Аляксей Цюменцаў – 9 жніўня 1995 г.н., родам зь вёскі Абацк Цюменскае вобл. (архівы акаўнту ў сацсеціве «VK» – профіль, фотаальбом, кантакты), мае сірыйскія фота з студзеня 2016 году.

3

1

012 46

  •  Аляксандар Пятроў – 1996 г.н., родам з мястэчка Бугуруслан Арэнбургскае вобл. (архівы акаўнта ў сацсеціве «VK» – профіль, кантакты). Ён выдаліў сэрыю фатаздымкаў зь cірыйскае камандыроўкі, але здымкі захаваныя ў анлайн-архіве профілю і ў архіве InformNapalm.

4

091 5610

  • Газыльян Фазыльянавіч Кусакоў – родам зь сяла Ідэльбакава, Рэспубліка Башкартастан (архівы акаўнта ў сацсеціве «VK» – профіль 1, 2, 3,  фота, кантакты), мае сірыйскія фота з студзеня і сакавіка 2016 году.

2

1

0Capture cfrt

Нягледзячы на ​​ўсе запэўніваньні крамлёўскіх палітыкаў і камандаваньня ЗС РФ пра тое, што ў Сірыі няма расейскага сухапутнага кантынгэнту, за выключэньнем спэцназа і дарадцаў, InformNapalm выявіў асабовы склад больш за 10 вайсковых частак сухапутных войскаў расейскай арміі, якія задзейнічаныя ў вайсковай кампаніі ў гэтай блізкаўсходняй дзяржаве:

  • 66-я асобная брыгада сувязі (в/ч 41600, г. Стаўрапаль);
  • 27-я АМСБр (в/ч 61899, Падмаскоўе);
  • 20-ы полк РХБА (в/ч 12102, г. Ніжні Ноўгарад);
  • 74-я АМСБр (в/ч 21005, г. Юрга);
  • 17-й вайсковы гарадок Навасібірска – 32-я мотастралковая брыгада і/або 24-я брыгада спэцназа (в/ч 55433 – 24-я АБрСпН ГРУ і/або в/ч 22316 – 32-я АСМБр);
  • 291-я артылерыйская брыгада (в/ч 64670, Інгушэтыя);
  • 200-я артылерыйская брыгада (в/ч 48271, Забайкальскі край);
  • 120-я артылерыйская брыгада (в/ч 59361, г. Юрга);
  • 34-я АМСБр горная (в/ч 01485, Карачаева-Чаркесія);
  • 810-я АБрМП ЧФ (в/ч 13140, акупаваны Сэвастопаль, АР Крым, Украіна);
  • 336-я АБрМП БФ (в/ч 06117, т.з. Калінінградзкая вобласць, анэксаваны Кёнігзбэрг);
  • 28-й АМСБр (в/ч 61423, Екатэрынбург);
  • 7-я вайсковая база (в/ч 09332, акупаваная Абхазія, Грузія);
  • 21-я АМСБр, пададзеная ў гэтай публікацыі (в/ч 12128, Арэнбургская вобл.).

Агулам мы зафіксавалі 14 вайсковых частак, і гэта не ўлічваючы авіяцыйныю кампанэнту, падразьдзяленьні матар’яльна-тэхнічнага забесьпячэньня і шмат іншых, якія яшчэ не патрапілі ў нашыя сеткі.

InformNapalm спрабуе данесьці да сусьветнае супольнасьці праўду і паказаць сапраўднае аблічча “русского мира”. Калі Захад і далей працягне маўклівую палітыку «спачуваньня», цалкам мажліва, мы будзем сьведкамі іншых, у тым ліку і эўрапейскіх, “камандыровак” ЗС РФ.

Азнаёміцца ​​з факталягічнай доказавай базай дадзеных расьледаваньняў InformNapalm што да ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Украіне больш чымся 60 вайсковых падразьдзяленьняў ЗС РФ можна праз спасылку http://bit.ly/RussianPresence.


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm.

 Аўтар расьледаваньня – Іраклі Камахідзэ.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Мы заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём. Разам пераможам!

Tags: 21-я АМСБрв/ч 12128вайна ў Сірыіназемная апэрацыя ў Сірыірасейская агрэсіярасейская армія ў Сірыісірыйская камандыроўка ЗС РФСірыя

Recent Posts

  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Новыя расейскія ракетныя сыстэмы залпавага вагню 2В26 «Град» на Данбасе (ФОТА)

    2020-12-16 - 0 Comment
  • Непадалёк лініі фронту зьбіты расейскі вайсковы БпЛА «Гранат-1» з комплексу «Наводчик-2» (ФОТА)

    2020-11-30 - 0 Comment

Related Posts

  • Пяць слупоў расейскай дэзынфармацыі й прапаґанды

    2020-10-22 - 0 Comment
  • Агляд для Пуціна: ліквідацыя 183 супрацоўнікаў вайсковай выведкі РФ з «ПВК Ваґнэра»

    2020-10-07 - 0 Comment
  • Вайскова-транспартны лятак Іл-76МД зьдзейсьніў некалькі падазроных палётаў між Беларусьсю й Расеяй

    2020-08-15 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 14282 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Новыя расейскія ракетныя сыстэмы залпавага вагню 2В26 «Град» на Данбасе (ФОТА)

    2020-12-16 - 0 Comment
  • Непадалёк лініі фронту зьбіты расейскі вайсковы БпЛА «Гранат-1» з комплексу «Наводчик-2» (ФОТА)

    2020-11-30 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

January 2021
M T W T F S S
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
« Dec    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.