• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Службовы сьпіс расейскага кадравага вайскоўца 7-й в/базы: Абхазія, Крым, Данбас

    on 2019-03-05 | 0 Comment | OSINT | Галоўнае | Грузія | Данбас | Крым | Навіны | Падзеі
    • ru
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    На працягу пяцігадовай дзейнасьці нашай супольнасьці InformNapalm мы неаднойчы фіксавалі гібрыдных расейскіх вайскоўцаў, нядаўніх жаўнераў-кантрактнікаў, якія раптам сталіся баявікамі «Л/ДНР», і колішніх баявікоў гэтага тэрарыстычнага ўтварэньня, якія зьмянілі бандыцкую форму-«горку» на штатны расейскі камуфляж з рэгаліямі збройных сілаў і шаўронам канкрэтнай вайсковай часткі ЗС РФ. У новым расьледаваньні мы падаем інфармацыю пра выяўленага й ідэнтыфікаванага кадравага вайскоўца 7-й расейскай вайсковай базы, службовы сьпіс якога цалкам пацьверджвае гібрыдны характар і сьведчыць пра шырокую геаграфію расейскай ваеннай агрэсіі.

    З пачатку бягучай расейска-ўкраінскай вайны міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm здзейсьніла шмат расьледаваньняў што да расейскіх кадравых вайскоўцаў з складу 7-й расейскай вайсковай базы, разгорнутай у Абхазіі (в/ч 09332 г. Гудаўта, акупаваная Абхазія, Грузія). У архіўных матар’ялах супольнасьці маецца больш за 30 публікацыяў, датычных 7-й в/базы. Найбольш рэзанасныя расьледаваньні – гэта фіксацыя тактычных групаў, выведвальных падразьдзяленьняў, а таксама артылерыі гэтай вайсковай часткі ў так званых растоўска-ўкраінскіх “камандыроўках” улетку-ўвосень 2014 году. Таксама маюцца зьвесткі і пра масавы адток кантрактнікаў і ўзнагароджваньні за ўкраінскія й сірыйскія “камандыроўкі” гудаўцкіх акупантаў.

    • Сьпіс больш за 30 расьледаваньняў InformNapalm што да 7-й в/базы ЗС РФ

      • Баявыя разьлікі САУ “Акацыя” 7-й вайсковай базы, якія “партызаняць” у лясох уздоўж мяжы з Украінай.
      • «Данецкі экспрэс» – ідэнтыфікацыя расейскай тэхнікі і ўзбраеньня, якое перакідваюць на Данбас.
      • «Інтэрны» – мэдычнае падразьдзяленьне 7-й вайсковай базы з Абхазіі на мяжы з Украінай.
      • Рэактыўная артылерыя 7-й расейскай акупацыйнай базы з Абхазіі на мяжы з Данбасам.
      • “З мандарынавага раю ва ўкраінскае пекла”: як расейскіх кантрактнікаў добраахвотна-прымусовым чынам выпраўляюць забіваць украінцаў.
      • Вайскоўцаў 7-й вайсковай базы РФ з Абхазіі за ўдзел у баёх на Данбасе ўзнагароджваюць мэдалямі.
      • Тэрміноўцаў 7-й вайсковай базы РФ масава вярбуюць у кантрактнікі для “ўкраінскіх камандыровак”.
      • Міхос “адважны” – выведнік 7-й в/базы, кавалер мэдалю “За адвагу”.
      • Чарговыя ўзнагароджаныя з 7-й акупацыйнай вайсковай базы ў выніку ўкраінскіх камандыровак.
      • Вайскоўцы 7-й вайсковай базы ЗС РФ перагульваюць падчас пераапрананьня ў баявікоў “ДНР/ЛНР”.
      • Легенда-біяграфія “колішняга” вайскоўца 7-й вайсковай базы.
      • Зафіксаванае маштабнае перакідваньне сілаў і сродкаў ЗС РФ з акупаванай Абхазіі.
      • Расея перакідвае тэхніку 7-й вайсковай базы ў Растоўскую вобласьць.
      • Кантрактнік ЗС РФ з 7-й вайсковай базы ваюе ў складзе бандфармаваньняў “ДНР”.
      • «Калі няма што рабіць»: Гульні расейскіх акупантаў на Данбасе.
      • «Падвойны ўдар» Лі па афіцэрах СПА Збройных Сілаў РФ
      • Гудаўта – Растоў – Данбас – Хмэймім – Службовы сьпіс расейскага акупанта
      • Дынастыя расейскіх вайсковых злачынцаў. Біяграфія акупанта
      • Новая сукенка ВВХ: «А кароль голы!»
      • Будні й сьвяты растоўскага рэзэрву арміі «наваросіі»
      • Выяўленыя дакуманты пра склад БТГр 7-й в/базы, якая знаходзіцца ў «растоўска-ўкраінскай камандыроўцы»
      • 21 з 35: апазнаныя артылерысты 7-й в/базы ЗС РФ, датычныя да абстрэлаў Украіны. Інфаграфіка
      • Love Story 3: любоўны трыкутнік расейскага акупанта
      • Расейскага выведніка з 7-й вайсковай базы выкрыў бультэр’ер з Горлаўкі
      • Выкрытыя выведнікі 7-й вайсковай базы МА РФ, якія ваявалі ва Украіне
      • Стэпы Данбаса: расейскія жаўнеры-калмыкі «заблукалі» ў стэпах Украіны
      • Мінабароны Расеі заахвочвае кантрактнікаў, якія ваявалі ва Украіне, праз залічэньне ў элітныя вучэльні
      • Кавалер Мэдалю Ордэна «За заслугі перад Айчынай» і іншыя «ветэраны Данбаса» з 7-й вайсковай базы
      • Расейскія кантрактнікі ўцякаюць ад «украінскіх камандыровак» на Далёкі Усход
      • РФ нарошчвае свае вайсковыя сілы ў Грузіі. Новыя С-300 у акупаванай Абхазіі
      • 7-я акупацыйная вайсковая база Збройных Сілаў РФ у авангардзе расейскай прапаганды

    Фігурант новага расьледаваньня асабліва не адрозьніваецца ад сваіх калегаў – «гібрыдных баявікоў», хіба што, у адрозьненьні ад іншых, ён пасьпеў паўдзельнічаць ня толькі ў баявых дзеяньнях на Данбасе, але быў у авангардзе расейскага ўварваньня ў Крым увесну 2014 году.

    Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя

    Максім Пашчанка (рас. Максим Пащенко)

    Нарадзіўся 15 верасьня 1986 году ў сяле Алакурці Кандалакшскага раёну Мурманскае вобласьці, РСФСР. Жыве у г. Разань. Мае сваяцкія сувязі ў станіцы Курская Стаўрапальскага краю РФ.

    У сацыяльных сетках: “VK” (архівы акаўнту, фотаальбому, кантактаў), “OK” (архівы акаўнту, фотаальбому, кантактаў).

    З 2004 году пачаў служыць у в/ч 09332, пасьля праходжаньня тэрміновай службы верагодна адразу ж стаў кантрактнікам. Служыць меркавана ў роце вайсковай выведкі 7-й в/базы.

    У фотаальбомах Максіма Пашчанкі выяўленыя фатаздымкі, зробленыя падчас ягонай службы ў Абхазіі і ў падразьдзяленьнях расейскіх акупацыйных войскаў “Л/ДНР”. Фота выкладзеныя з 2012 па 2019 г. Найбольш характэрныя здымкі:

    • фатаздымак, выкладзены 31 сакавіка 2014 г., зроблены ў Крыме ў г. Сімфэропалі, на тле так званага манумэнту «Стрэл у сьпіну» (адкрыты ў 2007 годзе), у якім Пашчанка пазуе ў камуфляжы расейскага ўзору з шаўронам, якія нагадвае сымболіку НЗФ «Терская Волчья Сотня» (рас.), пад прыкрыцьцём якога дзейнічала агентура Галоўнага ўпраўленьня Генштабу ЗС РФ (кол. ГРУ) і ФСБ у Крыме ўвесну 2014 году ў складзе так званай самаабароны Крыму, а потым на Данбасе. Таксама іншы фатаздымак з Крыму, зроблены ў пас. Чарнаморскае на тле помніку вайскоўцам-інтэрнацыяналістам «У маёй душы баліць Аўганістан», выкладзены 13 верасьня 2014 году, у якім кантрактнік-баявік пазуе ў шортах;

    • фатаздымак, выкладзены 13 студзеня 2017 г. (і 18 лютага 2018 г. у “VK”), зроблены на Данбасе, меркавана ў 2014 годзе, у якім Пашчанка пазуе ў стандартным абліччы баявіка (нестандартная форма, зброя, белая павязка, “георгіеўская” стужка), разам зь іншым баявіком «Л/ДНР». Гэтае ж фота можна пабачыць у фотаальбомах акаўнтаў сацсетак іншых баявікоў. Гэтак, баявік з псэўданімам «Терской казак» (рас.) выклаў здымак 12 траўня 2018 г., з псэўданімам «Леха Терский» выклаў фота 26 лістапада 2014 г., а баявік з псэўданімам «терский казак» – 3 верасьня 2016 г.

    Расейскага кантрактніка Максіма Пашчанку не складана апазнаць ў шэрагу групавых фатаздымкаў баявікоў «Л/ДНР» з 2014 году, у тым ліку ў здымках з фотаальбомаў пазначаных вышэй «церскіх» бандытаў – агентуры й супрацоўнікаў расейскіх спэцслужбаў, якія адныя зь першых былі выкарыстаныя для правакаваньня збройнага канфлікту на Данбасе.

    Таксама ў фотаальбомах Пашчанкі маецца шмат фатаздымкаў з акупаванай Абхазіі: з г. Гудаўта, палігону «Цэбэльда», таксама з Кадорскай цясьніны.

    Даведка па 7-ю в/базу (крыніца – milkavkaz.com):

    7-я вайсковая база, в/ч 09332 (Грузія, акупаваная Абхазія, г. Гудаўта) 49-й арміі Паўднёвае вайсковае акругі Збройных сілаў РФ. База сфармаваная на аснове 131-й майкопской асобнай мотастралковай брыгады, зьнішчанай патрыётамі Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя 31 сьнежня 1994 году. На працягу шматлікіх гадоў вайскоўцы майкопской брыгады зьдзяйсьнялі варту ў складзе так званых Калектыўных сілаў падтрымкі міру (КСПМ) у Абхазіі. Пасьля расейскай ваеннай агрэсіі супроць Грузіі ў жніўні 2008 году 131-я майкопская АМСБр была перафармаваная ў 7-ю в/базу з сталым мейсцам дысьлякацыі ў акупаванай Абхазіі.

    У структуру акупацыйнага злучэньня ў Абхазіі ўваходзіць сухапутны кампанэнт у выглядзе ўзмоцненай цяжкой брыгады: 3 мотастралковыя батальёны, танкавы батальён, 2 артылерыйскія дывізіёны, рэактыўны дывізіён, ЗПТД, рота снайпэраў, роту БпЛА, выведвальны батальён, а таксама іншыя асобныя падразьдзяленьні й забесьпячэньне. Асабовы склад злучэньня ўкамплектаваны паводле зьмяшанага прынцыпу – жаўнерамі тэрміновай і кантрактнай службы.

    Асноўнае ўзбраеньне гудаўцкай базы: каля 50 адзінак танкаў Т-72Б3 (прыйшлі на замену Т-90), больш за 150 адзінак БТР-82 і БТР-80, 36 адзінак 152-мм САУ «Акацыя», 18 адзінак РСЗВ «Град», а таксама іншае ўзбраеньне й вайсковая тэхніка. Асноўныя палігоны, якія выкарыстоўваюць акупанты для баявой падрыхтоўкі на мейсцы: прыморскі «Нагвалоў» і горны «Цэбэльда». Падразьдзяленьні 7-й вайсковай базы, у тым ліку мотастралкі, вайсковыя выведнікі й вайскоўцы радыёэлектроннай выведкі стала зьдзяйсьняюць службу ўздоўж лініі адміністратыўнай мяжы ў Гальскім раёне і Кадорскай цясьніне.

    Апроч гэтага, у склад вайсковай базы ўваходзяць:

    • авіяцыйная камэндатура, якая забясьпечвае пэрыядычныя палёты лятакоў і гэлікоптэраў ПКС ЗС РФ на аэрадром Гудаўта;
    • група зэнітна-ракетных дывізіёнаў (разам з сродкамі вайсковай СПА (ЗРК «Аса», «Страла-10») і трохдывізійны зэнітна-ракетны полк ЗРС С-300 (24 пускавыя ўстаноўкі), разгорнутыя на варце ў н/п Агудзэра і Прыморскае;
    • радыётэхнічнае падразьдзяленьне, вартавыя сродкі якога знаходзяцца на тэрыторыі Сухумского аэрапорту «Бабушэра».

    Доказы ваеннай агрэсіі Расейскай Фэдэрацыі супроць Украіны ды Грузіі й факталягічная інфармацыя пра кадравых вайскоўцаў падразьдзяленьняў ЗС РФ, узбраеньне й вайсковую тэхніку, зафіксаваных на акупаванай тэрыторыі Украіны, скампіляваныя ў нашай базе дадзеных Russian Aggression.


    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Іраклі Камахідзэ адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Для загалоўнага фота выкарыстаны фатаздымак Вадзіма Краснашчокава.

    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.