• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Танкісты 7-й асобнай танкавай брыгады ЗС РФ пасьля Данбаса нясуць “русский мир” у Сірыю

on 2016-05-25 | 0 Comment | Навіны | Падзеі | Сірыя Print This Post Print This Post
  • ru
  • fr
  • de
  • by
  • cz
  • ua
  • en
  • bg

Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm працягвае выяўляць хлусьню расейскай прапаганды, якая сьцьвярджае, што расейскі бок не ўдзельнічае ў наземнай апэрацыі ў Сірыі. Падчас маніторынгу сацыяльных сетак у сірыйскім напрамку ў поле зроку экспэртаў OSINT-групы InformNapalm патрапілі чабаркульскія танкісты 7-й асобнай танкавай брыгады Цэнтральнае вайсковае акругі ЗС РФ, нядаўна перакінутыя на Блізкі Усход.

Падчас брыфінгу палкоўніка Стыва Уорэна, прэс-сакратара кааліцыйных сілаў ЗША супроць ІДІЛ, 18.05.2016 г. былі разгледжаныя пытаньні што да расейскага кантынгенту ў Сірыі. Афіцыйны прадстаўнік Пэнтагона палкоўнік Уорэн зазначыў, што заявы Мінабароны РФ пра пачатак вываду асноўных сілаў у сакавіку 2016 году не адпавядаюць рэчаіснасьці. Як і раней, Расея мае паветраную перавагу ў Сірыі, працягвае наземныя апэрацыі з выкарыстаньнем артылерыі пры актыўным удзеле сілаў спэцапэрацыяў. Апроч гэтага, распачатае будаўніцтва вайсковай базы на тэрыторыі Пальміры. Як сказаў палкоўнік Уорэн, база ёсьць падабенствам апорнага пункту, сталага або часовага. Час дысьлякацыі расейцаў, таксама іхная колькасць на тэрыторыі Пальміры, невядомыя. На пытаньне што да адсоткавых суадносінаў удараў з паветра бамбоўцамі ПКС РФ, палкоўнік Уорэн зазначыў, што большая частка удараў за час вайсковай апэрацыі была зьдзейсьненая не па аб’ектах ІДІЛ.

Што да базы ў Пальміры зазначым, што яна прыцягвае ўвагу ня толькі Пэнтагона, але й Ініцыятывы абароны культурнае спадчыны. Апроч жылых модуляў і палявога шпіталя на тэрыторыі базы зафіксаванае буйное скопішча тэхнікі. Менавіта рух тэхнікі на тэрыторыі Пальміры выклікае занепакоенасьць археолягаў: вібрацыі могуць нэгатыўна паўплываць на стан помнікаў пачатку першага тысячагодзьдзя нашай эры. Як і ў большасці выпадкаў, афіцыйныя прадстаўнікі Мінабароны РФ не пацьверджваюць гэты факт, зазначаючы, што гэта часовы лягер, у якім будзе знаходзіцца палявы хлебазавод. Спадарожнікавыя мапы сьведчаць пра адваротнае.

13256283_257876271230221_6998301234297540548_n 13244713_257876284563553_5301689175518059333_n

Ci0aw9tWkAAhroU

Акрамя гістарычнае каштоўнасьці, Пальміра унікальная праз тое, што дазваляе камандзе валянтэраў InformNapalm раскрываць падразьдзяленьні ЗС РФ, якія прымаюць удзел у наземнай апэрацыі ў Сірыі. Раней мы падавалі інфармацыю пра раскрыцьцё ўдзелу ў наземнай апэрацыі брыгады марскіх пяхотнікаў Паўночнага флёту, а ў гэтай публікацыі распавядзем пра 7-ю танкавую брыгаду з г. Чабаркуль Цэнтральнае вайсковае акругі. Знаёмства з гэтай танкавай брыгадай на тэрыторыі Сірыі адбылося дзякуючы танкісту Рынату Зайнуліну (архіў на профіль, альбом, кантакты). Перакідваньне чабаркульскіх танкістаў адбылося, цалкам магчыма, у красавіку 2016 году, пра гэта сьведчаць фатаздымкі прымеркі формы-“пясчанкі” у казармах вайсковай часткі (дадзеныя ўсёй групоўкі пакуль не раскрываем – яны аналізуюцца).

 Zaynulin 3 Zaynulin 4  Zaynulin 5 U4609OQNE0Y

Вайскоўцы гэтага падразьдзяленьня сфатаграфаваліся на тле танку Т-90, які на працягу апошніх некалькі дзён пасьпеў стаць зоркаю мэдыяпрасторы (1, 2).

CizwRDcUkAAas_c

На адным з фота можна пабачыць, што баец асадаўскае Сірыйскае Арабскае Арміі стаіць на тле танку з бартавым нумарам 540. Той самы Т-90 з бартавым нумарам 540 можна пабачыць і ў фотаальбоме чабаркульскага танкіста, знойдзенага OSINT-экспэртамі InformNapalm.

Ciz9CsBW0AAT4Dg  y8vcsan2jmA (1)

Танкаў мадэлі Т-90 няма ва ўзбраеньні в/ч 89547 (г. Чабаркуль, Чалябінская вобласьць), ды й фота ў альбомах таварышаў у службе сьведчаць пра асноўнае выкарыстаньне танкаў мадэлі Т-72.

Мейсцам здымкі ёсьць тэрыторыя таго самага палявога «лягеру» ў Пальміры. Ззаду можна пабачыць ўзвышша з усталяваным сродкам радыёэлектроннага падаўленьня або сувязі.

Pvh0fooMeP0  13226919_257877061230142_9062982194700829836_n

Нагадваем, што 7-я асобная танкавая брыгада з Чабаркуля фігуравала ў ранейшых матар’ялах InformNapalm у кантэксце так званай “растоўска-ўкраінскай камандыроўкі”. У прыватнасьці, тактычная група гэтай танкавай брыгады была зафіксаваная ў складзе сілаў уварваньня растоўскае групоўкі ЗС РФ ля самай мяжы з Украінай, у Каменскім раёне Растоўскае вобласьці, у верасьні – кастрычніку 2014 году. У фатаздымках чабаркульскіх кантрактнікаў была зафіксаваная бронетэхніка з зафарбаванымі бартавымі нумарамі, а самі яны былі апранутыя ў нестатутную форму, імкнучыся максымальна застасаваць аблічча «шахтароў-сэпаратыстаў». Больш падрабязна пра гэта – гл. у публікацыі “Падразьдзяленьне 7-й танкавай брыгады Цэнтральнае вайсковае акругі ў складзе сілаў уварваньня” з 10.11.2014 г.

Даведка: 7-я асобная танкавая брыгада (в/ч 89547, Чабаркуль) была сфармаваная на базе колішняй 34-й мотастралковай дывізыі. З 2016 году, з узмацненьнем мілітарызацыі РФ, было распачатае ейнае перафармаваньне, брыгада разгортваецца ў танкавую дывізыю. У склад брыгады пакуль што ўваходзяць 3 танкавыя батальёны, мотастралковы батальён, выведвальная рота, стралковая рота (снайпэры), зэнітны і зэнітна-ракетны дывізіёны, самаходна-гаўбічны дывізыён, рэактыўны дывізыён, батальён матар’яльнага забесьпячэньня, інжынэрна-сапёрная рота і іншыя падразьдзяленьні забесьпячэньня. Асабовы склад – 2901 чалавек. Ва ўзбраеньні: 90 адз. Т-72Б3, 4 адз. Т-72БК, 49 адз. БМП-2, 18 адз. БМ-21 «Град», 18 адз. 152-мм СГ 2С3М «Акацыя», 18 адз. 120-мм мінамётаў 2С12 «Сані», 6 адз. БТР-80, 3 адз. БРМ-3К, 12 адз. БМ 9К330 «Тор», 6 адз. БМ 9А34(35) «Страла-10», 6 адз. ЗСУ 2С6М «Тунгуска», 36 адз. ПЗРК 9К38 «Ігла». Камандырам падразьдзяленьня зьяўляецца гвардыі палкоўнік Кірыл Кулакоў.

Нягледзячы на ўсе запэўніваньні крамлёўскіх палітыкаў і камандаваньня ЗС РФ пра тое, што ў Сірыі няма расейскага сухапутнага кантынгенту за выключэннем спэцназу й дарадцаў, InformNapalm выявіў ужо асабовы склад больш за 10 вайсковых частак сухапутных войскаў расейскай арміі, якія задзейнічаныя ў вайсковых апэрацыях у гэтай блізкаўсходняй краіне:

  • 66-я асобная брыгада сувязі (в/ч 41600, г. Стаўрапаль);
  • 27-я АМСБр (в/ч 61899, Падмаскоўе);
  • 20-ы полк РХБА (в/ч 12102, г. Ніжні Ноўгарад);
  • 74-я АМСБр (в/ч 21005, Юрга);
  • 17-й вайсковы гарадок Навасібірска – 32-я мотастралковая брыгада і/або 24-я брыгада спэцназа (в/ч 55433 – 24-я АБрСпН ГРУ і/або в/ч 22316 – 32-я АСМБр);
  • 291-я артылерыйская брыгада (в/ч 64670, Інгушэтыя);
  • 200-я артылерыйская брыгада (в/ч 48271, Забайкальскі край);
  • 120-я артылерыйская брыгада (в/ч 59361, Юрга);
  • 34-я АМСБр горная (в/ч 01485, Карачаева-Чаркесія);
  • 810-я АБрМП ЧФ (в/ч 13140, акупаваны Сэвастопаль, АР Крым, Украіна);
  • 336-я АБрМП БФ (в/ч 06117, т.зв. Калінінградская вобласьць, анэксаваны Кёнігзбэрг);
  • 28-я АМСБр (в/ч 61423, Екатэрынбург);
  • 7-я вайсковая база (в/ч 09332, акупаваная Грузія, Абхазія);
  • 21-я АМСБр (в/ч 12128, Арэнбургская вобл.);
  • 61-я АБрМП ПФ (в/ч 38643, пас. Спутнік Мурманскае вобласьці);
  • 7-я АТБр (в/ч 89547, Чабаркуль), пададзеная ў гэтай публікацыі.

Агулам мы зафіксавалі як мінімум 16 вайсковых частак, і гэта не ўлічваючы авіяцыйны кантынгент, падразьдзяленьні матар’яльна-тэхнічнага забесьпячэньня і шмат іншых. Шэраг пералічаных падразьдзяленьняў таксама неаднаразова былі зафіксаваныя ў кантэксьце «растоўска-ўкраінскіх камандыровак». На гэтым этапе мы сьведама не падаем ўсе дадзеныя пра склад расейскай групоўкі ў Сірыі, бо інфармацыя знаходзіцца ў стадыі вывучэньня. Пасьля ейнага аналізу мы апублікуем новыя дадзеныя, якія актуалізуюць сьпіс сухапутнага кантынгенту ЗС РФ у Сірыі.

InformNapalm спрабуе данесьці да сусьветнай супольнасьці праўду й паказаць сапраўднае аблічча “русского мира”. Калі Захад і далей працягне маўклівую палітыку «занепакоеньня», мажліва, мы будзем сьведкамі іншых, у тым ліку і эўрапейскіх, «камандыровак» ЗС РФ.

Азнаёміцца з факталягічнай доказавай базай дадзеных расьледаваньняў InformNapalm што да ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Украіне больш чымся 70 вайсковых падразьдзяленьняў ЗС РФ можна праз спасылку http://bit.ly/RussianPresence.

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня валянтэрамі міжнароднай супольнасьці InformNapalm Victory Krm і Іраклі Камахідзэ.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Падзяліцеся публікацыяй у сацсеціве! Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

donate

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 45187 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

July 2022
M T W T F S S
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.