
Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm публікуе новыя сьведчаньні ўдзелу вайскоўцаў 15-й асобнай мотастралковай “міратворчай” брыгады ЗС РФ (в/ч 90600, пас. Рошчынскі Волжскага раёну Самарскае вобл.) у баявых дзеяньнях супроць Украіны. Мы сабралі фота- й відэафакты знаходжаньня расейскіх вайскоўцаў у Луганскае вобласьці Украіны ўлетку-ўвосень 2014 году. Зьдзейсьненая падрабязная ідэнтыфікацыя 5 кантрактнікаў ЗС РФ.
Чытайце таксама: Крыміналітэт у пагонах: камандыры «міратворчай брыгады» на службе Крамля
Пачаткам для OSINT-расьледаваньня стаўся фатаздымак з фотаальбому кантрактніка 15-й АМСБр ЗС РФ. У пазначаным фота мы дакладна ідэнтыфікавалі 5 фігурантаў з 6. Апроч гэтага, у акаўнтах сацсетак вайскоўцаў выяўленыя дадатковыя пацьверджаньні: ключавыя здымкі й відэа, зробленыя непасрэдна падчас баявых дзеяньняў на тэрыторыі Украіны.
1. Дзьмітры Іпалітаў
Нарадзіўся 4 сакавіка 1990 г. у г. Чапаеўск Самарскае вобл. Тэрміновую вайсковую службу праходзіў у 2009-2010 гадох у вайсковай частцы 95852. Станам на 2014 год – вайсковец кантрактнае службы 15-й АМСБр, меркавана, служыць у ёй дагэтуль. У сацсетках: “VK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), “OK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).
Таксама зафіксаванае, што Дзьмітры Іпалітаў спрабаваў схаваць сьведчаньні пра сваю прыналежнасьць да 15-й АМСБр з сацыяльных сетак. Зь ягонага асабістага фотаальбому на працягу апошняга году зьніклі фатаздымкі, якія сьведчаць пра ягоную службу ў гэтым падразьдзяленьні, апроч гэтага ён выдаліў зь сьпісу сваіх кантактаў амаль сотню чалавек. Але мы ўсё захавалі ў нашых архівах. А з дапамогаю ягоных супольных фота зь іншымі падазраванымі ва ўдзеле ў інтэрвэнцыі ва Украіну мы ўсталявалі ягоную асобу.
2. Дзьмітры Худошын
Родам з г. Саратаў. Станам на 2014 год – вайсковец кантрактнае службы 15-й АМСБр, меркавана служыць там дагэтуль. У сацсетках фігуруе на старонках жонкі: “VK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), “ОК” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).
Худошын, як і ягоныя калегі, спрабаваў схаваць сваю прыналежнасьць да 15-й брыгады, выкарыстоўваў акаўнты сацсетак сваёй жонкі. У фотаальбомах гэтых акаўнтаў няшмат сьведчаньняў пра ягоную вайсковую службу. Але ў адным фота (архіў фота ў поўным памеры), выкладзеным у фотаальбоме 25 ліпеня 2014 году, на якое, цалкам магчыма, забыліся, зафіксаваныя асаблівасьці ўкраінскае камандыроўкі. На заднім тле можна разгледзець камунікацыйны аб’ект – вышку й пабудову, над якой можна выразна пабачыць дзяржаўны сьцяг Украіны. Апроч гэтага Худошын таксама апазнаны ў групавым фота вайскоўцаў 15-й АМСБр ЗС РФ.
3. Раман Піліпчук
Нарадзіўся 12 лютага 1994 году. Родам з г. Саратаў. Тэрміновую вайсковую службу праходзіў у 2012-2013 гадох у в/ч 66431 (4-я расейская в/база г. Цхінвалі / с. Джава, акупаваны Цхінвальскі рэгіён, Грузія). Станам на 2014 год – вайсковец кантрактнае службы 15-й АМСБр, меркавана служыць у ёй дагэтуль. У сацсетках: “VK”: №1 (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў); №2 (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), сацыяльная старонка неактыўная з 2015 году; №3 – старонка неактыўная з 2013 году; №4 – старонка неактыўная з 2012 году.
Піліпчук, як і іншыя ягоныя калегі, спрабаваў схаваць прыналежнасьць да 15-й АМСБр, стварыў новы профіль зь мінімальнай колькасьцю сяброў і сямейнымі фатаздымкамі. Пры гэтым у Сеціве ўсё яшчэ маюцца тры іншыя ягоныя неактыўныя акаўнты. Ён падазраецца ва ўдзеле ў вайне супроць Украіны праз тое, што апазнаны ў групавым фота, а ў фотаальбоме ягонага другога профілю застаўся цэлы масыў важных здымкаў з камандыроўкі 2014 году, якія падмацоўваюць нашае расьледаваньне й ідэнтыфікацыю згаданых у расьледаваньні расейскіх вайскоўцаў. У прыватнасьці, гэта здымкі, выкладзеныя ў ліпені-верасьні 2014 году. У іх зафіксаваны палявы побыт самарскіх кантрактнікаў, баявое экіпаваньне, нестатутная форма вопраткі зь белымі апазнавальнымі павязкамі, характэрнымі для баявікоў і расейскіх вайскоўцаў падчас актыўнае фазы ўварваньня ва Украіну. У гэтых фота разам з Піліпчуком апазнаныя кантрактнікі 15-й АМСБр – Іпалітаў, Плотнікаў (інфармацыя пра яго ніжэй) і Худошын.
Апроч гэтага маюцца здымкі з зоны баявых дзеяньняў зь зьнішчанай тэхнікай і боепрыпасамі. У гэтых фатаздымках нескладана апазнаць некаторых фігурантаў гэтага расьледаваньня й іншых вайскоўцаў 15-й АМСБр, зьвесткі пра якіх пасьля апазнаньня папоўняць нашыя базы дадзеных.
4. Віталь Пярфілаў / «Эдмунд Верхавой»
Нарадзіўся 6 жніўня 1991 года (паводле іншых дадзеных у 1992 г.). Родам з г. Чапаеўск Самарскае вобл. Тэрміновую вайсковую службу праходзіў у 2009-2010 гадох у в/ч 04436 (102-я расейская в/база, г. Гюмры, Арменія). Станам на 2014 год – вайсковец кантрактнае службы 15-й АМСБр, меркавана служыць у ёй дагэтуль. У сацсетках: з псэўданімам «Эдмунд Верхавой» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), з сапраўдным імем і прозьвішчам (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).
Пярфілаў, як і іншыя ягоныя калегі-таварышы ў службе, спрабаваў схаваць сваю прыналежнасьць да 15-й брыгады. У сацыяльных сетках выкарыстоўвае псэўданім. У ягоным фотаальбоме мы выявілі фота, выкладзенае 13 верасьня 2014 году, якое сталася падставаю для правядзеньня гэтага расьледаваньня й з дапамогаю якога мы апазналі групу расейскіх вайскоўцаў, што ўдзельнічалі ў вайне супроць Украіны.
5. Мікалай Плотнікаў / «Мікалай Марынін»
Нарадзіўся 18 сьнежня 1981 г. у г. Ёшкар-Ала, Марый Эл. Тэрміновую вайсковую службу праходзіў у в/ч 92676 (Омская вобл., Таўрычаскі раён, ст. Страла). Станам на 2014 год вайсковец кантрактнае службы 15-й АМСБр, меркавана працягвае служыць там жа. У сацсетках: з псэўданімам Мікалай Марынін (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў) і з сапраўдным імем і прозьвішчам: “VK”, “OK” – старонкі неактыўныя з 2014 году.
Плотнікаў у сваім акаўнце замяніў сапраўднае прозьвішча на псэўданім, але пры гэтым не пазбавіўся фатаздымкаў, якія яго кампрамэтуюць, у тым ліку фота, выкладзенага ў сьнежні 2014 году з геалякацыяй у Луганскае вобласьці Украіны. Таксама ён захоўвае здымак сваіх ведамасных узнагародаў ад МА РФ: мэдаль «За возвращение Крыма» (рас.) і мэдаль «За баявыя заслугі». Плотнікаў таксама апазнаны ў групавым фота вайскоўцаў 15-й АМСБр.
Апроч фатаздымкаў, у сьнежні 2014 году Плотнікаў выклаў на сваёй старонцы відэа з назовам: «Как я провел лето 2014» (рас.). У відэа на хранамэтражы 01:51 хв. зафіксаваная калёна БТР 15-й АМСБр падчас маршу ў зоне баявых дзеяньняў на Усходзе Украіны, разбураныя будынкі, зьнішчаная тэхніка й выпаленыя палеткі. У выніку аналізу відэа была вызначаная лякацыя здымкі – с. Навасьветлаўка, Краснодонскі раён Луганскае вобласьці Украіны. Відэа пачынаецца ад разбуранага дома культуры, у накірунку руху з Луганска ў бок Маладагвардзейска й Сарокіна (колішні Краснадон). У гэтым жа відэа апазнаны й сам Плотнікаў (хранамэтраж 0:21 хв.).
Заўвага: відэа з гэтай жа геалякацыяй, з адлюстраваньнем іншай расейскай калёны падчас маршу з назовам «САУ 2С3 136 й ОМСБр в Новосветловке Луганская область» (рас.), фігуравала таксама ў іншым расьледаваньні InformNapalm: «Служылі два таварышы»: апазнаныя артылерысты 136-й АМСБр, якія ваявалі ва Украіне.
6. «Ferrari»
Шосты вайсковы злачынец у талстоўцы, умоўна названы «Ferrrari», пакуль не апазнаны.
У гэты момант InformNapalm вывучае й аналізуе масыў дадзеных, зьвязаны з удзелам 15-й АМСБр у агрэсіі супроць Украіны. Новыя факты й інфармацыя пра ідэнтыфікаваных расейскіх вайскоўцыаў будзе пададзеная паэтапна, у новых публікацыях нашае супольнасьці.
Чытайце таксама тэматычныя матар’ялы пра вайскоўцаў 15-й АМСБр ЗС РФ на Данбасе:
- 15-я АМСБр “Міратворчых сілаў” на мяжы з Украінаю
- Вяртаньне да вытокаў. Як расейскія войскі з байцоў “ДНР/ЛНР” зноў ператвараюцца на міратворцаў
- Вяртаньне да вытокаў-2. Чарговае сьведчаньне пераўвасабленьня расейскіх вайскоўцаў з баявікоў “ДНР/ЛНР” на “міратворцаў”
- Спачуваюць “міратворцы” з 15-й брыгады
- Падразьдзяленьне 15-й самарскай “міратворчай” брыгады ў Мілерава
- Расейскі кантрактнік 15-й АМСБр зафіксаваны ў Краснадоне
- Мімікрыя 15-й АМСБр ЗС РФ пад «шахтароў Данбаса»
- Вайсковыя злачынцы 15-й «міратворчай» брыгады. Зь нявыдадзенага
- РФ выкарыстоўвае на Данбасе вайскоўцаў 15-й АМСБр Міратворчых Сілаў
- Камандыр аддзяленьня Казлоў ваяваў ва Украіне
- Груз 200: кантрактнік 15-й АМСБр ЗС РФ ліквідаваны ў Данецкай вобласьці. Ідэнтыфікацыя (фота, відэа 18+)
- Вызначаныя 10 вайскоўцаў з 15-й АМСБр ЗС РФ. Удзельнічалі ў захопе Крыма й уварваньні на Данбас (Інфаграфіка)
- Крыміналітэт у пагонах: камандыры «міратворчай брыгады» на службе Крамля
![]()
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Іраклі Камахідзэ адмыслова для сайту InformNapalm. Графіка Alex Alexidze.
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )
Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.























Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа