• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Ідэнтыфікаваныя 5 вайскоўцаў «міратворчай брыгады» РФ, якія спрабавалі схаваць доказы свайго ўдзелу ў агрэсіі супроць Украіны

on 2017-11-11 | 0 Comment | OSINT | Галоўнае | Данбас | Інфаграфіка | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
  • ru
  • es
  • by
  • cz
  • ua
  • en
  • bg
  • sv

Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm публікуе новыя сьведчаньні ўдзелу вайскоўцаў 15-й асобнай мотастралковай “міратворчай” брыгады ЗС РФ (в/ч 90600, пас. Рошчынскі Волжскага раёну Самарскае вобл.) у баявых дзеяньнях супроць Украіны. Мы сабралі фота- й відэафакты знаходжаньня расейскіх вайскоўцаў у Луганскае вобласьці Украіны ўлетку-ўвосень 2014 году. Зьдзейсьненая падрабязная ідэнтыфікацыя 5 кантрактнікаў ЗС РФ.

Чытайце таксама: Крыміналітэт у пагонах: камандыры «міратворчай брыгады» на службе Крамля

Пачаткам для OSINT-расьледаваньня стаўся фатаздымак з фотаальбому кантрактніка 15-й АМСБр ЗС РФ. У пазначаным фота мы дакладна ідэнтыфікавалі 5 фігурантаў з 6. Апроч гэтага, у акаўнтах сацсетак вайскоўцаў выяўленыя дадатковыя пацьверджаньні: ключавыя здымкі й відэа, зробленыя непасрэдна падчас баявых дзеяньняў на тэрыторыі Украіны.

 

1. Дзьмітры Іпалітаў

Нарадзіўся 4 сакавіка 1990 г. у г. Чапаеўск Самарскае вобл. Тэрміновую вайсковую службу праходзіў у 2009-2010 гадох у вайсковай частцы 95852. Станам на 2014 год – вайсковец кантрактнае службы 15-й АМСБр, меркавана, служыць у ёй дагэтуль. У сацсетках: “VK”  (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), “OK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

Таксама зафіксаванае, што Дзьмітры Іпалітаў спрабаваў схаваць сьведчаньні пра сваю прыналежнасьць да 15-й АМСБр з сацыяльных сетак. Зь ягонага асабістага фотаальбому на працягу апошняга году зьніклі фатаздымкі, якія сьведчаць пра ягоную службу ў гэтым падразьдзяленьні, апроч гэтага ён выдаліў зь сьпісу сваіх кантактаў амаль сотню чалавек. Але мы ўсё захавалі ў нашых архівах. А з дапамогаю ягоных супольных фота зь іншымі падазраванымі ва ўдзеле ў інтэрвэнцыі ва Украіну мы ўсталявалі ягоную асобу.

 

2. Дзьмітры Худошын

Родам з г. Саратаў. Станам на 2014 год – вайсковец кантрактнае службы 15-й АМСБр, меркавана служыць там дагэтуль. У сацсетках фігуруе на старонках жонкі: “VK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), “ОК”  (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

Худошын, як і ягоныя калегі, спрабаваў схаваць сваю прыналежнасьць да 15-й брыгады, выкарыстоўваў акаўнты сацсетак сваёй жонкі. У фотаальбомах гэтых акаўнтаў няшмат сьведчаньняў пра ягоную вайсковую службу. Але ў адным фота (архіў фота ў поўным памеры),  выкладзеным у фотаальбоме 25 ліпеня 2014 году, на якое, цалкам магчыма, забыліся, зафіксаваныя асаблівасьці ўкраінскае камандыроўкі. На заднім тле можна разгледзець камунікацыйны аб’ект – вышку й пабудову, над якой можна выразна пабачыць дзяржаўны сьцяг Украіны. Апроч гэтага Худошын таксама апазнаны ў групавым фота вайскоўцаў 15-й АМСБр ЗС РФ.

3. Раман Піліпчук

Нарадзіўся 12 лютага 1994 году. Родам з г. Саратаў. Тэрміновую вайсковую службу праходзіў у 2012-2013 гадох у в/ч 66431 (4-я расейская в/база г. Цхінвалі / с. Джава, акупаваны Цхінвальскі рэгіён, Грузія). Станам на 2014 год – вайсковец  кантрактнае службы 15-й АМСБр, меркавана служыць у ёй дагэтуль. У сацсетках: “VK”: №1 (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў); №2 (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), сацыяльная старонка неактыўная з 2015 году; №3 – старонка неактыўная з 2013 году; №4 – старонка неактыўная з 2012 году.

Піліпчук, як і іншыя ягоныя калегі, спрабаваў схаваць прыналежнасьць да 15-й АМСБр, стварыў новы профіль зь мінімальнай колькасьцю сяброў і сямейнымі фатаздымкамі. Пры гэтым у Сеціве ўсё яшчэ маюцца тры іншыя ягоныя неактыўныя акаўнты. Ён падазраецца ва ўдзеле ў вайне супроць Украіны праз тое, што апазнаны ў групавым фота, а ў фотаальбоме ягонага другога профілю застаўся цэлы масыў важных здымкаў з камандыроўкі 2014 году, якія падмацоўваюць нашае расьледаваньне й ідэнтыфікацыю згаданых у расьледаваньні расейскіх вайскоўцаў. У прыватнасьці, гэта здымкі, выкладзеныя ў ліпені-верасьні 2014 году. У іх зафіксаваны палявы побыт самарскіх кантрактнікаў, баявое экіпаваньне, нестатутная форма вопраткі зь белымі апазнавальнымі павязкамі, характэрнымі для баявікоў і расейскіх вайскоўцаў падчас актыўнае фазы ўварваньня ва Украіну. У гэтых фота разам з Піліпчуком апазнаныя кантрактнікі 15-й АМСБр – Іпалітаў, Плотнікаў (інфармацыя пра яго ніжэй) і Худошын.

Апроч гэтага маюцца здымкі з зоны баявых дзеяньняў зь зьнішчанай тэхнікай і боепрыпасамі. У гэтых фатаздымках нескладана апазнаць некаторых фігурантаў гэтага расьледаваньня й іншых вайскоўцаў 15-й АМСБр, зьвесткі пра якіх пасьля апазнаньня папоўняць нашыя базы дадзеных.

4. Віталь Пярфілаў / «Эдмунд Верхавой»

Нарадзіўся 6 жніўня 1991 года (паводле іншых дадзеных у 1992 г.). Родам з г. Чапаеўск Самарскае вобл. Тэрміновую вайсковую службу праходзіў у 2009-2010 гадох у в/ч 04436 (102-я расейская в/база, г. Гюмры, Арменія). Станам на 2014 год – вайсковец кантрактнае службы 15-й АМСБр, меркавана служыць у ёй дагэтуль. У сацсетках: з псэўданімам «Эдмунд Верхавой» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), з сапраўдным імем і прозьвішчам (архівы  профілю, фотаальбому, кантактаў).

Пярфілаў, як і іншыя ягоныя калегі-таварышы ў службе, спрабаваў схаваць сваю прыналежнасьць да 15-й брыгады. У сацыяльных сетках выкарыстоўвае псэўданім. У ягоным фотаальбоме мы выявілі фота, выкладзенае 13 верасьня 2014 году, якое сталася падставаю для правядзеньня гэтага расьледаваньня й з дапамогаю якога мы апазналі групу расейскіх вайскоўцаў, што ўдзельнічалі ў вайне супроць Украіны.

 

5. Мікалай Плотнікаў / «Мікалай Марынін»

Нарадзіўся 18 сьнежня 1981 г. у г. Ёшкар-Ала, Марый Эл. Тэрміновую вайсковую службу праходзіў у в/ч 92676 (Омская вобл., Таўрычаскі раён, ст. Страла). Станам на 2014 год вайсковец кантрактнае службы 15-й АМСБр, меркавана працягвае служыць там жа. У сацсетках: з псэўданімам Мікалай Марынін (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў) і з сапраўдным імем і прозьвішчам: “VK”, “OK” – старонкі неактыўныя з 2014 году.

Плотнікаў у сваім акаўнце замяніў сапраўднае прозьвішча на псэўданім, але пры гэтым не пазбавіўся фатаздымкаў, якія яго кампрамэтуюць, у тым ліку фота, выкладзенага ў сьнежні 2014 году з геалякацыяй у Луганскае вобласьці Украіны. Таксама ён захоўвае здымак сваіх ведамасных узнагародаў ад МА РФ: мэдаль «За возвращение Крыма» (рас.) і мэдаль «За баявыя заслугі». Плотнікаў таксама апазнаны ў групавым фота вайскоўцаў 15-й АМСБр.

  

Апроч фатаздымкаў, у сьнежні 2014 году Плотнікаў выклаў на сваёй старонцы відэа з назовам: «Как я провел лето 2014» (рас.). У відэа на хранамэтражы 01:51 хв. зафіксаваная калёна БТР 15-й АМСБр падчас маршу ў зоне баявых дзеяньняў на Усходзе Украіны, разбураныя будынкі, зьнішчаная тэхніка й выпаленыя палеткі. У выніку аналізу відэа была вызначаная лякацыя здымкі – с. Навасьветлаўка, Краснодонскі раён Луганскае вобласьці Украіны. Відэа пачынаецца ад разбуранага дома культуры, у накірунку руху з Луганска ў бок Маладагвардзейска й Сарокіна (колішні Краснадон). У гэтым жа відэа апазнаны й сам Плотнікаў (хранамэтраж 0:21 хв.).


Заўвага: відэа з гэтай жа геалякацыяй, з адлюстраваньнем іншай расейскай калёны падчас маршу з назовам «САУ 2С3 136 й ОМСБр в Новосветловке Луганская область» (рас.), фігуравала таксама ў іншым расьледаваньні InformNapalm: «Служылі два таварышы»: апазнаныя артылерысты 136-й АМСБр, якія ваявалі ва Украіне.

6. «Ferrari»

Шосты вайсковы злачынец у талстоўцы, умоўна названы «Ferrrari», пакуль не апазнаны.

У гэты момант InformNapalm вывучае й аналізуе масыў дадзеных, зьвязаны з удзелам 15-й АМСБр у агрэсіі супроць Украіны. Новыя факты й інфармацыя пра ідэнтыфікаваных расейскіх вайскоўцыаў будзе пададзеная паэтапна, у новых публікацыях нашае супольнасьці.

 

Чытайце таксама тэматычныя матар’ялы пра вайскоўцаў 15-й АМСБр ЗС РФ на Данбасе:

  • 15-я АМСБр “Міратворчых сілаў” на мяжы з Украінаю
  • Вяртаньне да вытокаў. Як расейскія войскі з байцоў “ДНР/ЛНР” зноў ператвараюцца на міратворцаў
  • Вяртаньне да вытокаў-2. Чарговае сьведчаньне пераўвасабленьня расейскіх вайскоўцаў з баявікоў “ДНР/ЛНР” на “міратворцаў”
  • Спачуваюць “міратворцы” з 15-й брыгады
  • Падразьдзяленьне 15-й самарскай “міратворчай” брыгады ў Мілерава
  • Расейскі кантрактнік 15-й АМСБр зафіксаваны ў Краснадоне
  • Мімікрыя 15-й АМСБр ЗС РФ пад «шахтароў Данбаса»
  • Вайсковыя злачынцы 15-й «міратворчай» брыгады. Зь нявыдадзенага
  • РФ выкарыстоўвае на Данбасе вайскоўцаў 15-й АМСБр Міратворчых Сілаў
  • Камандыр аддзяленьня Казлоў ваяваў ва Украіне
  • Груз 200: кантрактнік 15-й АМСБр ЗС РФ ліквідаваны ў Данецкай вобласьці. Ідэнтыфікацыя (фота, відэа 18+)
  • Вызначаныя 10 вайскоўцаў з 15-й АМСБр ЗС РФ. Удзельнічалі ў захопе Крыма й уварваньні на Данбас (Інфаграфіка)
  • Крыміналітэт у пагонах: камандыры «міратворчай брыгады» на службе Крамля

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Іраклі Камахідзэ адмыслова для сайту InformNapalm. Графіка Alex Alexidze.

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

Tags: 15-я АМСБрв/ч 90600расейская агрэсіярасейскія вайскоўцы на Данбасе

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

Related Posts

  • Падлічыць расейскіх вайскоўцаў у Беларусі дапамаглі расейскія «выбары»

    2021-09-23 - 0 Comment
  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • Пяць слупоў расейскай дэзынфармацыі й прапаґанды

    2020-10-22 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 42808 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

May 2022
M T W T F S S
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.