• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Апазнаны кантрактнік 291-й артбрыгады ЗС РФ, прыкамандыраваны да бандфармаваньняў «Л/ДНР»

on 2017-07-19 | 0 Comment | Грамадзтва | Данбас | Інфаграфіка | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • by
  • cz
  • ua
  • en
  • bg

У матар’яле міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm «81 артылерыст 291-й брыгады: яны выконвалі злачынныя загады Крамля (Інфаграфіка) была апублікавала зводная інфармацыя пра выяўленых артылерыстаў з майкопаскае брыгады Паўднёвае вайсковае акругі ЗС РФ. Гэтая публікацыя, апроч ідэнтыфікацыі выяўленых 40 артылерыстаў – “ветэранаў Данбаса 2014 года” – мела і іншыя мэты.

Інфаграфіка

Абагульненьне ўсяе інфармацыі пра 291-ю артбрыгаду, сабраную цягам апошніх 3 гадоў. Аб’яднаньне гэтых зьвестак у адзіную інфаграфіку, у якой выразна прадэманстраваныя дадзеныя пра ўдзельнікаў так званых растоўска-ўкраінскіх і сірыйскіх камандыровак і пра самую артбрыгаду – структуру, узбраеньне, камандаваньне.

Апэрацыя «Вакант»

Уважлівы чытач зьвярнуў увагу на «вакантныя» мейсцы ў інфаграфіцы – яны былі пакінутыя наўмысна. Не раскрываючы дэталяў задумы, зазначым, што празь некалькі дзён пасьля публікацыі пзначанага вышэй матар’ялу нам удалося справакаваць аднаго з вайскоўцаў 291-й артбрыгады, які міжволі падаў нам бясспрэчныя доказы сваёй бягучай камандыроўкі на тэрыторыю акупаванага Данбаса.

Абноўленая інфаграфіка

З улікам новых дэталяў падаем абноўленую інфаграфіку, у якой падаем дадзеныя пра 82 артылерыстаў 291-й артбрыгады. Выяўленыя ўзнагароджаныя вайскоўцы пазначаныя ў інфаграфіцы выяваю адпаведных ведамасных і дзяржаўных узнагародаў, прыкамандыраваныя да бандфармаваньняў НЗФ «Л/ДНР»  пазначаныя сьцягам так званай «Новороссии»).

(Для прагляду націсьніце на малюнак або скарыстайцеся спасылкай)

На лаўца і зьвер бяжыць

У выніку комплексных выведвальных мерапрыемстваў HUMINT/OSINT валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm выявілі вайскоўца 291-й артылерыйскай брыгады (в/ч 64670, Інгушэтыя, станіца Троіцкая) 58-й агульнавайсковай арміі Паўднёвае вайсковае акругі расейскай арміі, які ў гэты момант знаходзіцца ў баявой камандыроўцы на акупаваным Данбасе.

Уладзімер Аляксеенка

Нарадзіўся 17 лістапада 1996 г. у г. Таганрог Растоўскае вобласьці. Яшчэ да рэкрутаваньня ў войска прайшоў пачатковую вайсковую падрыхтоўку ў адным з вайскова-патрыятычных клюбаў у родным Таганрозе. Тэрміновую вайсковую службу праходзіў з восені 2014 года па восень 2015 году. Першае паўгодзьдзе – у г. Ейск (Цэнтар баявога выкарыстаньня й перавучваньня лётнага складу ВПС і СПА ВМФ), потым быў пераведзены на Далёкі Усход у марскую авіяцыю Ціхаакіянскага флёту, пра што сьведчыць сэрыя фатаздымкаў, у тым ліку зь геатэгамі аэрадрому Арцём (авіябаза Цэнтральная Вуглавая).

Пасьля звальненьня з флёту і паўгадавой паўзы падпісаў 3-гадовы кантракт на службу ў 291-й артылерыйскай брыгадзе, дысьлякаванай у Інгушэтыі (меркавана, у процітанкавай батарэі 100-мм гарматаў МТ-12), пра гэта сьведчыць сэрыя фатаздымкаў, у тым ліку зь геатэгамі станіцы Троіцкая. З чэрвеня 2017 года фіксуецца на тэрыторыі акупаванага Данбаса ў якасьці інструктара-артылерыста ў складзе аднаго з тэрарыстычных фармаваньняў «ДНР».

У сацыяльных сетках: “VK” №1 (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў) актыўны, №2 (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў) неактыўны з 2016 году, №3 неактыўны з 2013 году, “ОK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

Адным з галоўных доказаў «украінскай камандыроўкі» У. Аляксеенкі зьяўляецца групавы фатаздымак «квартэта ў майтках» на беразе ракі, выкладзены 11 чэрвеня 2017 году. Інфармацыя пра астатніх апазнаных ніжэй.

Таксама ў ягоным фотаальбоме маецца шэраг іншых фатаздымкаў, зробленых 4-13 чэрвеня 2017 году, сярод якіх:

сэлфі з выглядам на Зуеўскую ЦЭС у горадзе Зугрэс Данецкае вобл.;

сэлфі на тле 100-мм процітанкавай гарматы «Рапіра» (МТ-12, 2А29);

сэлфі на тле скрыні для боепрыпасаў.

Ва ўсіх гэтых фота Аляксеенка пазуе ў нестатутнай форме «горка», якую звычайна апранае асабовы склад расейска-тэрарыстычных войскаў. Меркаваная лякацыя фотасэсіі – палігон тэрарыстаў паміж сёламі Шырокае й Пакроўка Данецкае вобласьці, дзе цячэ рака Крынка.

Апроч Аляксеенкі нам удалося ідэнтыфікаваць астатніх чальцоў «квартэта ў майтках».

Уладзімер Калган

Нарадзіўся 9 сьнежня 1981 году. Родам з Краснадар.

Найміт крамлёўскага праэкту «Новороссия» (рас.). У альбоме мае фота «квартэту», выкладзенае 10 чэрвеня 2017 году.

У сацыяльных сетках: «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

 

 

Аляксандар Князеў

Родам з Данецка, Украіна.

Найміт крамлёўскага праэкту «Новороссия». У альбоме мае фота «квартэту», выкладзенае 10 чэрвеня 2017 году.

У сацыяльных сетках: «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

 

 

 

Уладзімер Грэк

Дата нараджэньня 20 жніўня 1989 г. Меркавана, родам з г. Славянск-на-Кубані Краснадарскага краю.

Найміт крамлёўскага праэкту «Новороссия». У альбоме мае фота «квартэту», выкладзенае 10 чэрвеня 2017 году.

У сацыяльных сетках: «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

Характэрны і іншы фатаздымак з гэтай жа лякацыі: у ім Аляксеенка пазуе з другой троіцай, якую нам таксама ўдалося апазнаць.

Уладзіслаў Гізбрэхт

Нарадзіўся 4 сакавіка 1993 году. Родам з Данецка, Украіна.

Найміт крамлёўскага праэкту «Новоросссия». У фотаальбоме мае сэрыю цікавых фатаздымкаў, у тым ліку супольныя здымкі зь фігурантамі гэтага расьледаваньня, разам з расейскім кантрактнікам У. Аляксеенкам, і згаданай гарматай МТ-12.

У сацыяльных сетках:  VK” №1 (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), неактыўныя профілі №2, №3.

Аляксей Увараў

Нарадзіўся 2 сакавіка 1988 г. Родам з Санкт-Пецярбурга.

Найміт крамлёўскага праэкту «Новороссия». У фотаальбоме мае сэрыю цікавых фатаздымкаў, у тым ліку супольныя здымкі зь фігурантамі гэтага расьледаваньня, разам з расейскім кантрактнікам У. Аляксеенкам, і згаданай гарматаю МТ-12.

У сацыяльных сетках: “VK” №1 (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), неактыўны профіль  №2.

Мікалай Мікалаевіч

(прозьвішча пакуль ня вызначанае)

Нарадзіўся 13 траўня 1984 г. Меркавана, родам з  Санкт-Пецярбурга (мажліва, таксама з  Цюмені). Ягонае татуяваньне сьведчыць пра тое, што ён адбываў пакараньне ў вязьніцы.

Найміт крамлёўскага праэкту «Новороссия». Досыць асьцярожна паводзіць сябе з публікацыямі фота з тэматыкай “Л/ДНР”, у фотаальбоме мае сэрыю здымкаў з Данецка. Апазнаны ў альбомах іншых фігурантаў, у тым ліку ў супольных здымках зь іншымі фігурантамі гэтага расьледаваньня, разам з расейскім кантрактнікам У. Аляксеенкам, і згаданай гарматаю МТ-12.

У сацыяльных сетках: “VK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

Гібрыдная служба ЗС РФ

Гэтае расьледаваньне чарговага разу пацьверджвае інфармацыю пра тое, што пэўная катэгорыя вайскоўцаў-кантрактнікаў ЗС РФ мае гібрыднае жыцьцё. Нягледзячы на тое, што яны застаюцца ў сьпісах вайсковых частак расейскае арміі, іх адкамандыроўваюць у так званае апалчэньне “Л/ДНР” у якасьці інструктараў або вайсковых спэцыялістаў (снайпэраў, артылерыстаў), адказных за сувязь і каардынацыю з асноўнымі рэзэрвовымі сіламі, якія знаходзяцца ў баявым становішчы на тэрыторыі Расеі.

Раней InformNapalm падаваў дзясяткі падобных фактаў пра шэраг вайсковых частак з ПВА – 291-я артбрыгада (в/ч 64670, станіца Троіцкая, Інгушэтыя), 7-я вайсковая база (в/ч 09332, г. Гудаўта, акупаваная Абхазія, Грузія), 8-я АМСБр горная (в/ч 16544, с. Барзой, Чачэнія), 17-я АМСБр (в/ч 65384, Шалі, Чачэнія), 18-я АМСБр (Каліноўская, Чачэнія), 136-я АМСБр (Буйнакск, Дагестан), 205-я АМСБр (Будзёнаўск, Стаўрапальскі край), 19-я АМСБр (в/ч 20634, г. Уладзікаўказ, Паўночная Асэтыя), 33-я АМСБр горная (Майкоп, Адыгея), 34-я АМСБр горная (Стражэвая, КЧР); ад ЦВА – 23-я АМСБр (в/ч 65349, Самара), 15-я АМСБр «міратворчая» (в/ч 90600, Рошчынскі гарнізон Самарскае вобл.), 21-я АМСБр (Арэнбург), 28-я АМСБр (в/ч 61423, Екатэрынбург), 31-я АДШБр ПДВ (Ульяновск). Таксама прыцягваліся падразьдзяленьні “Росгвардии” УВ МУС РФ і іншых сілавых і праваахоўных ведамстваў Расеі.

  • 291-я артбрыгада ў матар’ялах InformNapalm

    Даведка

    291-я асобная артылерыйская брыгада

    В/ч 64670, мейсца дысьлякацыі – Інгушэтыя, станіца Троіцкая. У першай палове 2011 году брыгада была перадысьлякаваная з г. Майкоп (Адыгея) у Інгушэтыю.

    Злучэньне ўваходзіць у склад 58-й агульнавайсковай арміі Паўднёвае вайсковае акругі ЗС РФ. Меркаваны штат: 6 артылерыйскіх дывізыёнаў: самаходны гарматны, самаходны мінамётны, гаўбічны, рэактыўны, процітанкавы, выведвальны. А таксама батарэя кіраваньня, 2 роты забесьпячэньня (МЗ і тэхнічнага), 2 узводы (інжынэрна-сапёрны і РХБА). Ва ўзбраеньні: 18 адз. гаўбіцаў «Мста-Б», 8 адз. РСЗВ «Ураган», 6 адз. гарматаў «Рапіра», 18 адз. СПТРК «Хрызантэма-З», а таксама 3 адз. ПРП-4М і 2 адз. АЗК-7. З 2016 году ва ўзбраеньне брыгады прынятыя артсродкі вялікае магутнасьці, здольныя застасоўваць ядравыя боепрыпасы: 12 адз. СП «Малка» і 8 адз. СМ «Цюльпан». Асабовы склад – прыблізна 600 чалавек.

    291-я артылерыйская брыгада ўжо неаднойчы фігуравала ў кантэксьце так званых растоўска-ўкраінскіх і сірыйскіх камандыровак – пра гэтае злучэньне маецца 14 OSINT-расьледаваньняў InformNapalm:

    • Войскі РФ, якія “засьвяціліся” ўздоўж украінскай мяжы і на Данбасе
    • Ідэнтыфікацыя сілаў уварваньня ЗС РФ. Падразьдзяленьні і іхныя страты на тэрыторыі Украіны
    • Ідэнтыфікацыя частак і ўзбраеньня артылерыйскіх падразьдзяленьняў расейскіх сілаў уварваньня
    • “Баявы шлях” 291-й артылерыйскай брыгады ад Крыма да Данбаса
    • Расея. Фота пазыцыяў артылерыі ЗС РФ, якая абстрэльвала тэрыторыю Украіны ў 2014 годзе
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
    • Расея пачала замаскаваную наземную апэрацыю ў Сірыі
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
    • Вайсковыя злачынствы 291-й артылерыйскай брыгады ЗС РФ у гібрыднай вайне супроць Украіны. Частка 1
    • Вайсковыя злачынствы 291-й артбрыгады ЗС РФ у вайне супроць Украіны. Частка 2
    • Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ
    • Юбілейны “засьвет” 291-й артылерыйскай брыгады ЗС РФ на Данбасе
    • Ва ўзбраеньне 291-й артылерыйскай брыгады ПВА ЗС РФ, якая абстрэльвала Украіну, паступілі «Цюльпаны»
    • 81 артылерыст 291-й брыгады: яны выконвалі злачынныя загады Крамля (Інфаграфіка)

    Базы дадзеных што да кадравых расейскіх вайскоўцаў і доказаў іхнага ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Украіне на баку расейска-тэрарыстычных сілаў даступныя праз сталую спасылку: https://informnapalm.org/database.


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня Іраклі Камахідзэ адмыслова для сайту InformNapalm. Інфаграфіка Alex Alexidze.

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

Tags: 291-я АБрв/ч 64670ваенныя злачынцы

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

Related Posts

  • 81 артылерыст 291-й брыгады: яны выконвалі злачынныя загады Крамля (Інфаграфіка)

    2017-07-10 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 50566 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

March 2023
M T W T F S S
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.