
Кантрактнік выведбатальёну 28-й мотастралковай брыгады ЗС Расеі ваюе на Данбасе ў бандфармаваньні «Пятнашка».
О, што за крыкі! Што за замяшаньне!
Усе падняліся. Проста бяда!
Усё я выканаю, толькі цярпеньне,
І не ўсе разам, і не ўсе разам,
І не ўсе разам, панове!
Фігара… я тут. Эй… Фігара… я там,
Фігара тут, Фігара тут, Фігара там…
З оперы Джаакіна Расіні «Сэвільскі цырульнік»
Прадмова
За больш чымся два гады дзейнасьці міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm выяўленыя шмат расейскіх падразьдзяленьняў, групаў вайскоўцаў і асобных фігурантаў з расейскае арміі, якія ўдзельнічаюць у баявых дзеяньнях на Данбасе. Многія зь іх былі зафіксаваныя падчас актыўнае фазы вайны ўлетку-ўвосень 2014 году, калі расейскае вайсковае камандаваньне прыцягнула значныя сілы для пералому сытуацыі на фронце.
Пасьля масаваных абстрэлаў з-за “парэбрыка” і ўварваньня тактычных групаў на тэрыторыю Украіны ў ліпені – жніўні 2014 году, расейскі бок праз ціск міжнароднае супольнасьці быў вымушаны падпісаць першы Менскі пратакол. Аднак перад тым, як выйсьці з гульні, няхай нават і з згубаю магчымасьці адкрытае вайсковае прысутнасьці пад брэндам «міратворцаў», Расея ўсё ж пасьпела акупаваць досыць значную тэрыторыю Данбаса. Адразу пасьля гэтага расейскае вайсковае камандаваньне пачало сьпешна легалізаваць сваю вайсковую прысутнасьць на тэрыторыях Луганскай і Данецкай абласьцей у выглядзе армейскіх карпусоў «Л/ДНР», камплектуючы іх паводле зьмяшанага прынцыпу: адкрыта выкарыстоўваліся мясцовыя «паўстанцы» і расейскія «добраахвотнікі», пры гэтым схавана прыцягваліся кадравыя расейскія вайскоўцы, афіцэры і кантрактнікі (малодшыя камандыры і адмыслоўцы), на якіх былі ўскладзеныя задачы фармаваньня, баявой падрыхтоўкі і выкарыстаньня незаконных збройных фармаваньняў (НЗФ) у вайсковых дзеяньнях.
Гэтак, у складзе НЗФ «наваросіі» зафіксаваныя групы і асобныя прыкамандыраваныя вайскоўцы: з ПВА – 19-я АМСБр (Уладзікаўказ, Паўночная Асэтыя), 18-я АМСБр (Каліноўская, Чачэнія), 136-я АМСБр (Буйнакск, Дагестан), 7 -я вайсковая база, гл. 1 і 2 (Гудаўта, акупаваная Абхазія, Грузія), 205-я АМСБр (Будзёнаўск, Стаўрапальскі край), 8-я АМСбр горная (Барзой, Чачэнія), 291-я АртБр (Троіцкая, Інгушэтыя) ; з ЦВА – 74-я АМСБр (Югра, Кемераўская вобл.), 23-я АМСБр (Самара), 15-я АМСБр «міратворчая» (Рошчынскі гарнізон Самарскае вобл.), 21-я АМСБр (Арэнбург), 31-я АДШБр ПДВ (Ульянаўск). Таксама былі задзейнічаныя падразьдзяленьні Росгвардыі УВ МУС РФ і іншых сілавых і праваахоўных ведамстваў Расеі.
У гэтым сьпісе не пералічаныя прыкамандыраваныя да НЗФ вайскоўцы 28-й АМСБр з Екатэрынбурга, хаця гэтае вайсковае злучэньне неаднойчы патрапляла ў поле нашага зроку ў іншых кантэкстах. Прыйшоў час распавесьці пра удзел вайскоўцаў гэтае брыгады ў складзе бандфармаваньняў так званай «наваросіі».
У базе дадзеных «Чысьцец» цэнтра «Міратворац» з жніўня 2015 году маецца нейкі Міхаіл Хварасьцянаў, клясыфікаваны як «расейскі найміт, баявік НЗФ «Пятнашка»» (гэтым ён сам пахваліўся на сваёй старонцы). Нягледзячы на тое, што на фігуранта назьбіралі шмат важных дадзеных, у запісу няма й намёку на ягоную сувязь з афіцыйнымі структурамі РФ. У выніку паглыбленага OSINT-расьледаваньня (выведка адкрытых крыніцаў) атрымалася сабраць дадатковую інфармацыю пра Хварасьцянава і, што самае галоўнае, даказаць ягоную прыналежнасьць да расейскіх Збройных Сілаў.
Аб’ект дасьледаваньня
Хварасьцянаў Міхаіл Міхайлавіч. Малодшы сяржант кантрактнай службы выведвальнага батальёну 28-й АМСБр ЗС РФ. Пазыўны «Югра». Нарадзіўся 19.08.1989 г. Родам з г. Сургут, Ханты-Мансійская АВ, РФ.
Кантактная інфармацыя: +79028171717, +380667873184, +380734209135.
Профілі ў сацыяльных сетках: «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), Instagram, Facebook. Skype: Mihailka186.
У выніку вывучэньня фотаальбомаў было вызначанае наступнае.
Тэрміновая служба і кантракт
Міхаіл Хварасьцянаў быў рэкрутаваны на тэрміновую вайсковую службу напрыканцы 2012 году. Пасьля некалькіх месяцаў службы ў 28-й АМСБр быў адкамандыраваны на 201-ю вайсковую базу ў Таджыкістан, дзе, у якасьці яшчэ жаўнера тэрміновае службы незадоўга да дэмбеля падпісаў 3-гадавы кантракт з Міністэрствам абароны РФ.
Заўвага: 201-я расейская вайсковая база камплектуецца асабовым складам вайсковых злучэньняў Цэнтральнае вайсковае акругі ЗС РФ. Жаўнераў і сяржантаў тэрміновае службы ў Таджыкістан накіроўваюць пасьля 4-5 месяцаў, праведзеных у злучэньнях ЦВА, альбо ж адразу пасьля навучаньня. Прыкладна такім жа чынам накіроўваюць тэрміноўцаў з частак ПВА і выпускнікоў навучальных цэнтраў з розных рэгіёнаў Расеі на 102-ю расейскую вайсковую базу ў Арменіі. Прыблізна празь месяц тэрміноўцаў вяртаюць у іхныя часткі, дзе яны і даслужваюць да дэмабілізацыі.
Падчас свайго знаходжаньня ў Таджыкістане ўжо ў статусе кантрактніка М. Хварасьцянаў пахваліўся шаўронам «ветлівых людзей», які яму падарылі таварышы ў службе, што вярнуліся з «украінскае камандыроўкі». Мабыць, уплыў расейскай прапаганды і псыхалягічнае апрацаваньне палітрукоў, а таксама апавяданьні калегаў, што вярнуліся з Данбаса, і жаданьне зарабіць на патройным акладзе згулялі сваю ролю.
Камандыроўка ў «РГ ДНР»
Міхаіл Хварасьцянаў на Данбас патрапіў 12 чэрвеня 2015 году. Пасьля нядоўгага знаходжаньня на базе ў Данецку ў складзе НЗФ «Пятнашка» так званай Рэспубліканскай гвардыі «ДНР», быў перакінуты ў зону баявых дзеяньняў, у раён Мар’інкі. Шмат цікавага можна даведацца зь ліставаньня Хварасьцянава зь сябрамі ў Instagram. Напрыклад, пра тое, што на Данбас ён прыехаў паводле ўласнага жаданьня, пра тое, што (цытуем): за «укропов» воюют «чехи» и «грузины», якія «стреляют даже по регулярным (расейскім – заўв. аўт.) военным»:
viktorius__86 Миха ты сам уехал, или добровольно принудительно?
olympic.boy@viktorius__86 добровольно конечно
olympic.boy@artur_0086 брат там чехи и грузины
tsarenkov@olympic.boy за укропов воюют чехи и грузины?
olympic.boy@tsarenkov да Вань они стреляют даже по регулярным которые вздумают отходить.
Параненьне
Данбаская кар’ера Міхаіла Хварасьцянава была нядоўгаю – празь месяц пасьля прыбыцьця – 19 ліпеня 2015 г. ля н/п Мар’інка ён зазнаў параненьні чарэўнае паражніны, агрудзьдзя й пляча. Характэрна, што падчас лекаваньня й рэабілітацыі на Данбасе Хварасьцянаў пасьпеў некалькі разоў стаць героем відэарэпартажаў прапагандыстаў «наваросіі» (1 і 2).
«Прывітаньне, Масква»
Пасьля першага курсу лекаваньня й рэабілітацыі ў якасьці суцяшальнага прыза і з улікам таго, што Хварасьцянаў ужо дастаткова быў «засьвечаны» расейскімі прапагандыстамі ў рангу «добраахвотніка» зь «Пятнашкі», у кастрычніку 2015 году ён быў дэлегаваны на I Зьезд «Союза добровольцев Донбасса» (рас.), дзе меў гонар сфатаграфавацца зь «легендарным» спэцназаўцам «Гюрзой».
Пасьля, меркавана, у лістападзе – сьнежні 2015 году, Хварасьцянаў меў патрэбу ў дадатковай мэдычнай рэабілітацыі, якую ён праходзіў у 451-м вайсковым шпіталі МА РФ 201-й вайсковай базы ў Таджыкістане, пра што сьведчыць відэа зь ягоным жа камэнтаром: olympic.boy 451ВКГ. Усё гэта ёсьць дадатковым пацьверджаньнем таго, што Хварасьцянаў падчас знаходжаньня на Данбасе ў якасьці баявіка «Пятнашкі» у той жа час быў у сьпісах асабовага складу 201-й вайсковай базы МА РФ у Таджыкістане, бо абавязальніцтвы што да ягонай поўнай мэдычнай рэабілітацыі выканаў расейскі шпіталь у Душанбэ.
ЗС РФ: кар’ерны рост ветэрана Данбаса – з артылерыі ў выведку
Станам на 19 студзеня 2016 г. Міхаіл Хварасьцянаў быў зафіксаваны ў форме ЗС РФ з нарукаўным шаўронам 201-й вайсковай базы. Празь месяц ён пазуе ўжо з шаўронам ЦВА – падобныя маюць вайскоўцы 28-й АМСБр зь Екатэрынбурга. Таксама сьлед вылучыць фота з выпісам з службовай характарыстыкі нашага фігуранту, якая, цалкам мажліва, напісаная празь некаторы час пасьля ягонага пераводу з 201-й вайсковай базы назад у 28-ю брыгаду, дзе малодшы сяржант Міхаіл Хварасьцянаў фігуруе на пасадзе выведніка ўзводу кіраваньня 2-га гаўбічнага самаходна-артылерыйскага дывізыёну в/ч 61423 (тая ж 28-я АМСБр).
Як было зазначанае вышэй, М. Хварасьцянаў падпісаў 3-гадовы кантракт на службу ў ЗС РФ з тэрмінам дзеяньня да восені 2016 году. Пра гэта сьведчыць і камэнтар фігуранту пяцімесяцовай даўніны.
Згодна з сэрыяй апошніх фатаздымкаў, станам на ліпень 2016 году Хварасьцянаў пераведзены з артылерыі ў выведвальны батальён. У прыватнасьці, ён зафіксаваны з нарукаўным шаўронам вайсковае выведкі і ў цяльняшцы – гэта характэрныя элемэнты формы выведвальнага падразьдзяленьня ЗС РФ. Апроч фатаздымку з пазначанай сымболікай ёсьць характэрнае відэа, зробленае й выкладзенае нашым фігурантам у той жа час. У відэа мы бачым групу вайскоўцаў з такімі ж палявымі шаўронамі вайсковае выведкі на шыхтавым пляцы 28-й брыгады ў Екатэрынбургу.
Цалкам мажліва, што Хварасьцянаў быў залічаны ў новае структурнае падразьдзяленьне сваёй мотастралковай брыгады – у выведвальна-дэсантную роту выведвальнага батальёну, фармаваньне якіх у АМСБр ЗС РФ выявіла нашая супольнасьць InformNapalm, гл. «Курс на агрэсію: у АМСБр ЗС РФ створаныя новыя выведвальныя дэсантныя роты».
Новае амплюа Міхаіла Хварасьцянава ў якасьці выведніка можна досыць лёгка растлумачыць: праз гэта ён быў заахвочаны, а таксама прыцягнуты ў якасьці інструктару дзеля перадачы маладым жаўнерам свайго досьведу. Пра гэта сьведчыць шэраг новых фатаздымкаў заняткаў, у тым ліку заняткаў у тактыцы з вывучэньнем бінокля-далямера, сапёрнае справы і ў вагнявой падрыхтоўцы, у якіх Хварасьцянаў фігуруе ў ролі настаўніка.
Нагадваем, што гэта ня першы факт фіксацыі расейскіх вайскоўцаў 201-й вайсковай базы на Данбасе. Увесну 2016 году ў выніку апэрацыі хакерскага альянсу нашай супольнасьці быў перададзены масыў дадзеных, на падставе якіх быў ідэнтыфікаваны Яраслаў Волкаў, вайсковец-кантрактнік 201-й вайсковай базы ў Таджыкістане, гл. «Хакеры ўзламалі расейскага кантрактніка, які ваяваў на Данбасе».
28-я асобная мотастралковая брыгада ЗС РФ неаднойчы патрапляла ў поле зроку InformNapalm. Мы фіксавалі вайскоўцаў з тактычных групаў гэтага злучэньня ў «растоўска-ўкраінскіх» камандыроўках, «наварасійска-сірыйскіх» камандыроўках, а таксама ў эпізодах, калі на Данбасе былі зафіксаваныя асобныя вайскоўцы брыгады. Больш за тое, InformNapalm першым даў інфармацыю пра перабазаваньне часткі 28-й АМСБр зь Екатэрынбурга ў Клінцы Бранскае вобласьці.
28-я АМСБр на ўкраінскім і беларускім напрамку
- Вяртаньне 28-й асобнай мотастралковай брыгады зь Екатэрынбурга ў Растоўскую вобласьць у склад групоўкі сілаў уварваньня
- Якія сьляды пакідаюць расейскія сілы ўварваньня на сьнежаньскім сьнезе
- Вайскоўцы 28-й брыгады зь Екатэрынбурга падчас “вышкалаў” у Растоўкае вобласьці час ад часу сумуюць па загінулых
- Спэктакль?! “Пара дамоў” на чыгуначных шляхах і аэрадроме ў Белгарадзе
- Афіцэр Рэактыўнага дывізыёну 28-й брыгады ЗС РФ атрымаў мэдаль за забойствы ўкраінцаў
- Сьведчаньні ўкраінскае «камандыроўкі» выведроты 28-й брыгады зь Екатэрынбурга
- Расейскія сілы ўварваньня ля мяжы зь Беларусьсю й Украінай
- Да мяжы зь Беларусьсю й Украінай перакідваецца 28-я АМСБр ЗС РФ
- За 200 км ад Віцебска й Магілева фармуецца новая расейская мотастралковая дывізыя
28-я АМСБр ў Сірыі
- У сірыйскую камандыроўку толькі з службовым пашпартам. 28-я АМСБр ЗС РФ у Сірыі
- РФ завязла ў сухапутнай апэрацыі ў Сірыі. Расейскія вайскоўцы ў правінцыі Хама
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Іраклі Камахідзэ на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня валянтэраў міжнароднае супольнасьці InformNapalm.
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа