• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Баявік НЗФ «Самалі» навучае расейскіх вайскоўцаў 7-й акупацыйнай в/базы ў Абхазіі

on 2017-10-05 | 0 Comment | OSINT | Галоўнае | Грамадзтва | Грузія | Данбас | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • by
  • cz
  • ua
  • en
  • bg
  • sv

Падчас OSINT-расьледаваньня валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm выявілі ў акаўнце сацсеціва расейскага баявіка незаконнага збройнага фармаваньня «Самалі» Яўгена Собалева фатаздымкі, у якіх ён зафіксаваны ў ролі інструктару ў стральбе расейскіх вайскоўцаў, што ўскосна сьведчыць пра ягоны магчымы статус кадравага вайскоўца ЗС РФ.

Фатаздымкі, якія нас зацікавілі, зробленыя на горным палігоне Цэбельда Гульрыпшскага раёну акупаванай Абхазіі. Гэты палігон расейскі кантынгент 7-й вайсковай базы (в/ч 09332, г. Гудаўта, Абхазія, Грузія) актыўна выкарыстоўвае для баявой падрыхтоўкі, навучальных стрэльбаў мотастралковых і выведвальных падразьдзяленьняў гэтага акупацыйнага злучэньня 49-й агульнавайсковай арміі Паўднёвае вайсковае акругі.

У прыватнасці, у фота (1, 2, 3), выкладзеных на старонцы Собалева 10 чэрвеня 2017 году, зафіксаваныя індывідуальныя заняткі ў вагнявой падрыхтоўцы жаўнераў 7-й в/базы на палігоне Цэбельда. Інструктар Собалеў відавочна вылучаецца на фоне навучэнцаў. Ён апрануты ў нестатутны камуфляж і ўдасканаленую разладавальную камізэльку, мае штатную алюміневую флягу і нарукаўную павязку «Руководитель занятия на учебном месте» (рас.). У адным з фота можна пабачыць зялёную таблічку «Обучение меткости стрельбы» (рас.).

 

Заўвага: менавіта напачатку і ў сярэдзіне чэрвеня 2017 году былі паведамленьні расейскіх СМІ пра інтэнсіўную паасобную падрыхтоўку вайскоўцаў 7-в/базы й аднамесяцовы палявы выхад падразьдзяленьняў гэтага акупацыйнага злучэньня з прыцягненьнем дасьведчаных інструктараў, у тым ліку на палігон Цэбельда (абх. Цабал).

Яўген Собалеў (Анатоль Цярэнцьеў)

У сацыяльным сеціве “VK”:

  • №1 – актыўная старонка зь імем Яўгена Собалева (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), створаная ў кастрычніку 2013 году;
  • №2 – старонка зь імем Анатоль Цярэнцьеў (архівы профілю, фотаальбому), профіль неактыўны зь лютага 2016 году.

Я.Собалеў зь лютага 2017 году фігуруе ў базе Цэнтра «Міратворац» у статусе расейскага найміта з г. Ёшкар-Алы (Марый Эл), які прымаў удзел у баявых дзеяньнях на Данбасе. Сярод інфармацыі, пададзенай пра яго, маюцца толькі спасылкі на профіль асабістай старонкі й на групу Фэдэрацыі баявога самба Расеі ў Марый Эл.

Заўвага: сталым чытачам InformNapalm фатаздымкі зь Яўгенам Собалевым могуць падавацца знаёмымі, і гэта насамрэч так. Собалеў зафіксаваны ў групавых здымках «мяцежных шахтароў», пададзеных у публікацыі з 13 сьнежня 2016 году “Збройныя Сілы РФ прыцягваюць вайскоўцаў тэрміновае службы да ўдзелу ў баявых дзеяньнях на Данбасе”, у якой вядзецца пра апазнаньне вайскоўца расейскае арміі, які ўдае баявіка НЗФ «ДНР» Дзікага.

З аналізу профільных дадзеных Я.Собалева вынікае, што тэрміновую вайсковую службу ён праходзіў у 2012-2013 гадох у ПДВ, у 83-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгадзе (в/ч 71289, г. Усурыйск). Падчас службы ў дэсантных войсках удзельнічаў у міжнародных вышкалах на базе навучальнага цэнтру ў Спаску. Улетку 2015 году паехаў ваяваць наймітам на Данбас.

Можна меркаваць, што досьвед службы ў ПДВ дапамог Собалеву «зрабіць кар’еру» у бандфармаваньні «Самалі», у якім ён як каштоўны кадар быў заўважаны расейскімі куратарамі, і неўзабаве яго прызначылі на пасаду кантрактніка ЗС РФ у адное з падразьдзяленьняў 7-й в/базы зь вялікім патройным акладам, які выплочваюць расейскім вайскоўцам, што ваююць на Данбасе. Нашую здагадку пра прыналежнасьць Собалева да 7-й в/базы пацьверджваюць і шматлікія ягоныя сябры ў сацсеціве – расейскія кантрактнікі, якія служаць у выведпадразьдзяленьнях у Абхазіі.

У гэтым кантэксьце хочам нагадаць, што 7-я расейская акупацыйная вайсковая база зьяўляецца ня толькі злучэннем, якое зьдзяйсьняе акупацыю аднаго з рэгіёнаў Грузіі, але й адным з асноўных фармаваньняў, якое Збройныя Сілы РФ стала выкарыстоўваюць для ўдзелу ў баявых дзеяньнях. Інфармацыя пра баявы шлях вайскоўцаў гэтае базы на Данбасе маецца ўжо у больш за 30 (!) OSINT/HUMINT-расьледаваньнях міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm. Гэта матар’ялы пра «растоўска-ўкраінскія камандыроўкі» баявых тактычных групаў і артылерыі ўлетку й увосень 2014 году і пра індывідуальныя камандыроўкі кантрактнікаў гэтай базы ў 2015 і 2016 гадох (гл. 1, 2, 3).

Падкрэсьлім, што нават калі нашая здагадка пра прыналежнасьць Собалева да в/ч 09332 памылковая, факт застаецца фактам: расейскі баявік, які ваяваў на Усходзе Украіны, актыўна ўдзельнічае ў працэсе баявой падрыхтоўкі асабовага складу 7-й в/базы ЗС РФ, вайскоўцы якой неаднаразова былі зафіксаваныя на акупаванай тэрыторыі Данбаса.

  • Cклад і ўзбраеньне 7-й акупацыйнай вайсковай базы

    7-я вайсковая база, в/ч 09332 (Грузія, акупаваная Абхазія, г. Гудаўта), 49-й арміі Паўднёвае вайсковае акругі РФ, пачала фармавацца ў 2009 годзе – праз год пасьля расейскага ўварваньня ў Грузію. База сфармаваная на аснове 131-й Майкопской асобнай мотастралковай брыгады, якую падчас спробы штурму г. Грознага ў навагоднія дні 1994-1995 гадоў разьбілі чачэнскія паўстанцы.

    Структура акупацыйнага злучэньня ў Абхазіі складаецца з сухапутнага кампанэнту ў выглядзе ўзмоцненай цяжкой брыгады: 4 мотастралковыя батальёны, танкавы батальён, 2 артылерыйскія дывізыёны, рэактыўны дывізыён, рота снайпэраў, рота БЛА, выведвальны батальён, а таксама іншыя асобныя падразьдзяленьні й забесьпячэньне. Асабовы склад злучэньня ўкамплектаваны паводле зьмяшанага прынцыпу жаўнерамі-тэрміноўцамі й кантрактнікамі. Спробы камандаваньня ўкамплектаваць базу выключна вайскоўцамі кантрактнае службы не спраўдзіліся. Гэтак, кантрактнікамі на 100% укамплектаваны толькі адзін мотастралковы батальён, які зьяўляецца ядром батальёна-тактычнае групы, якая прыцягваецца да баявых дзеяньняў супроць Збройных Сілаў Украіны на Данбасе.

    Асноўнае ўзбраеньне гудаўцкае базы: каля 50 адзінак танкаў Т-72Б3 (якімі замянілі Т-90), больш за 150 адзінак БТР-82 і БТР-80, 36 адзінак 152-мм САУ «Акацыя», 18 адзінак РСЗВ «Град», а таксама іншае ўзбраеньне й тэхніка. Асноўныя палігоны, якія выкарыстоўваюць акупанты для баявой падрыхтоўкі на мейсцы, – прыморскі Нагвалоў і горны Цэбельда. Падразьдзяленьні 7-й вайсковай базы, у тым ліку мотастралкі, вайсковыя выведнікі й вайскоўцы радыёэлектроннай выведкі, стала служаць побач з адміністрацыйнай мяжой у Гальскім раёне і Кадорскай цясьніне.

    Апроч гэтага ў склад вайсковай базы ўваходзяць:

    • авіяцыйная камэндатура, якая забясьпечвае пэрыядычныя палёты лятакоў і гэлікоптэраў ПКС ЗС РФ на аэрадром Гудаўта;
    • група зэнітна-ракетных дывізыёнаў (уключае сродкі вайсковай СПА – ЗРК «Аса», «Страла-10» і трохдывізыйны зэнітна-ракетны полк ЗРС С-300 (24 пускавыя ўстаноўкі), якія разгорнутыя для баявой варты ў н/п Агудзера і Прыморскае;
    • радыётэхнічнае падразьдзяленьне, сродкі варты якога знаходзяцца на тэрыторыі Сухумскага аэрапорту Бабушэра.
  • 7-я вайсковая база ў расьледаваньнях InformNapalm

    • Баявыя разьлікі САУ “Акацыя” 7-й вайсковай базы, якія “партызаняць” у лясох уздоўж мяжы з Украінай.
    • «Данецкі экспрэс» – ідэнтыфікацыя расейскай тэхнікі і ўзбраеньня, якое перакідваюць на Данбас.
    • «Інтэрны» – мэдычнае падразьдзяленьне 7-й вайсковай базы з Абхазіі на мяжы з Украінай.
    • Рэактыўная артылерыя 7-й расейскай акупацыйнай базы з Абхазіі на мяжы з Данбасам.
    • “З мандарынавага раю ва ўкраінскае пекла”: як расейскіх кантрактнікаў добраахвотна-прымусовым чынам выпраўляюць забіваць украінцаў.
    • Вайскоўцаў 7-й вайсковай базы РФ з Абхазіі за ўдзел у баёх на Данбасе ўзнагароджваюць мэдалямі.
    • Тэрміноўцаў 7-й вайсковай базы РФ масава вярбуюць у кантрактнікі для “ўкраінскіх камандыровак”.
    • Міхос “адважны” – выведнік 7-й в/базы, кавалер мэдалю “За адвагу”.
    • Чарговыя ўзнагароджаныя з 7-й акупацыйнай вайсковай базы ў выніку ўкраінскіх камандыровак.
    • Вайскоўцы 7-й вайсковай базы ЗС РФ перагульваюць падчас пераапрананьня ў баявікоў “ДНР/ЛНР”.
    • Легенда-біяграфія “колішняга” вайскоўца 7-й вайсковай базы.
    • Зафіксаванае маштабнае перакідваньне сілаў і сродкаў ЗС РФ з акупаванай Абхазіі.
    • Расея перакідвае тэхніку 7-й вайсковай базы ў Растоўскую вобласьць.
    • Кантрактнік ЗС РФ з 7-й вайсковай базы ваюе ў складзе бандфармаваньняў “ДНР”.
    • «Калі няма што рабіць»: Гульні расейскіх акупантаў на Данбасе.
    • «Падвойны ўдар» Лі па афіцэрах СПА Збройных Сілаў РФ
    • Гудаўта – Растоў – Данбас – Хмэймім – Службовы сьпіс расейскага акупанта
    • Дынастыя расейскіх вайсковых злачынцаў. Біяграфія акупанта
    • Новая сукенка ВВХ: «А кароль голы!»
    • Будні й сьвяты растоўскага рэзэрву арміі «наваросіі»
    • Выяўленыя дакуманты пра склад БТГр 7-й в/базы, якая знаходзіцца ў «растоўска-ўкраінскай камандыроўцы»
    • 21 з 35: апазнаныя артылерысты 7-й в/базы ЗС РФ, датычныя да абстрэлаў Украіны. Інфаграфіка
    • Love Story 3: любоўны трыкутнік расейскага акупанта
    • Расейскага выведніка з 7-й вайсковай базы выкрыў бультэр’ер з Горлаўкі
    • Выкрытыя выведнікі 7-й вайсковай базы МА РФ, якія ваявалі ва Украіне
    • Стэпы Данбаса: расейскія жаўнеры-калмыкі «заблукалі» ў стэпах Украіны
    • Мінабароны Расеі заахвочвае кантрактнікаў, якія ваявалі ва Украіне, праз залічэньне ў элітныя вучэльні
    • Кавалер Мэдалю Ордэна «За заслугі перад Айчынай» і іншыя «ветэраны Данбаса» з 7-й вайсковай базы
    • Расейскія кантрактнікі ўцякаюць ад «украінскіх камандыровак» на Далёкі Усход
    • РФ нарошчвае свае вайсковыя сілы ў Грузіі. Новыя С-300 у акупаванай Абхазіі
    • 7-я акупацыйная вайсковая база Збройных Сілаў РФ у авангардзе расейскай прапаганды
    • Расея выкарыстоўвае жаўнераў 7-й акупацыйнай базы ў Грузіі для агрэсіі супроць Украіны

Заўвага рэдакцыі: «Баявік» НЗФ «Самалі» Яўген Собалеў (Анатоль Цярэнцьеў), які навучае расейскіх вайскоўцаў 7-й в/базы ў Абхазіі, асабіста пацьвердзіў нашую здагадку пра тое, што ён зьяўляецца вайскоўцам-кантрактнікам гэтага акупацыйнага злучэньня. Пасьля публікацыі матар’ялу паводле рэкамендацыі расейскіх спэцслужбаў, што адказваюць за інфармацыйную бясьпеку, Собалеў выдаліў тры фатаздымкі, зробленыя на палігоне «Цэбельда». Каб спраўдзіць гэта, дадасткова параўнаць архіў фотаальбому з 3 кастрычнiка 2017 году, у якім маюцца фатаздымкамі з абхазскага палігону, з архівам альбому з 4 кастрычніка 2017 году, у якім гэтых здымкаў ужо няма.


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Іраклі Камахідзэ адмыслова для сайту InformNapalm.

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

Tags: 7-я вайсковая базаАбхазіяв/ч 09332Грузія

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

Related Posts

  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • Экіпаж малога ракетнага карабля “Штыль” ЧФ РФ удзельнічаў у ваеннай агрэсіі супроць Украіны

    2020-04-27 - 0 Comment
  • Ідэнтыфікаваны вайсковец 417-га асобнага выведбату ЗС РФ, якія ўдзельнічаў у нападзе на Грузію

    2019-08-14 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 51214 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

April 2023
M T W T F S S
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.