• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Марскія пяхотнікі Балтыйскага флёту ў Сірыі

    on 2016-12-27 | 0 Comment | Грамадзтва | Навіны | Падзеі | Сірыя Print This Post Print This Post
    • ru
    • fr
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg
    • sv

    Сьведчаньні ўдзелу ў наземнай апэрацыі ў Сірыі марскіх пяхотнікаў 879-га АДШБ 336-й брыгады марской пяхоты Балтыйскага флёту.

    У выніку OSINT-маніторынгу профіляў расейскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца пад асаблівым кантролем валянтэраў міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm (IN), былі здабытыя новыя доказы «сірыйскае камандыроўкі» марскіх пяхотнікаў Балтыйскага флёту.

    Увосень 2014 году IN паставіў на кантроль вайскоўцаў 879-га дэсантна-штурмавога батальёну 336-й асобнай брыгады марской пяхоты (в/ч 06117, мейсца дысьлякацыі – г. Балтыйск так званай Калінінградзкай вобласьці РФ) Балтыйскага флёту, якія станам на чэрвень 2014 г. фіксаваліся ў памежных з Украінаю раёнах Варонежскае вобласьці РФ. Крыху пазьней, у лістападзе 2014 г., ротна-тактычная група гэтага батальёну была зафіксаваная ўжо ў Растоўскае вобласьці, у раёне базавага лягеру Мілерава расейскае групоўкі сілаў уварваньня, скіраванай на Украіну (гл. «Падразьдзяленьне 336-й брыгады МП у складзе сілаў уварваньня»). Праз год, у лістападзе 2015 г.,  валянтэры IN падалі інфармацыю пра выяўленага марскога пяхотніка 336-й брыгады МП Балтыйскага флёту А. Сердзюкова, жаўнера расейскага вайсковага кантынгенту ў сірыйскай правінцыі Эс-Сувэйда. Пасьля публікацыі ягоную старонку ў сацсеціве апэратыўна зачысьцілі расейскія спэцслужбы.

    Праз тры гады пасьля першай фіксацыі 879-га батальёну былі здабытыя новыя фотасьведчаньні ўдзелу марскіх пяхотнікаў з гэтага падразьдзяленьня ў наземнай апэрацыі ў Сірыі. У прыватнасьці, гэта «сэлфі», выкладзенае 11 сьнежня 2016 г. на старонцы вайскоўца-кантрактніка Івана Варзіна (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў). Меркавана, гэты фатаздымак зроблены ўлетку 2016 г. У фота зафіксаваная група расейскіх вайскоўцаў у форме экспэдыцыйных сілаў, якія ўладкоўваюць баявыя пазыцыі.

    Былі дасьледаваныя й кантакты І. Варзіна. Сярод іх ёсьць і іншыя марскія пяхотнікі гэтага батальёну, у профілях якіх маюцца наўпроставыя і ўскосныя сьведчаньні «сірыйскае камандыроўкі».

    Супольны фатаздымак марскіх пяхотнікаў гэтага ж батальёну выяўлены на старонцы кантрактніка Сямёна Посмара (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў). У фота, выкладзеным 22 чэрвеня 2016 г., зафіксаваныя сямёра вайскоўцаў у форме экспэдыцыйных сілаў.

    Яшчэ адным, але ўжо ўскосным сьведчаньнем удзелу ў «сірыйскай камандыроўцы», зьяўляецца фота з мэдалём МА РФ «Удзельніку вайсковай апэрацыі ў Сірыі», які быў выкладзены ў ліпені 2016 г. на старонцы марпеха гэтага ж батальёну Яўгена Харчанкі (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў). Верагодна, ён вырашыў намякнуць на сваю датычнасьць і пахваліцца ўзнагародаю загадзя, бо на той момант ён яе яшчэ не атрымаў.

    Паводле назіраньняў IN «сірыйскія камандыроўкі» падразьдзяленьняў расейскай арміі й флёту ня надта адрозніваюцца ад падобных «растоўска-ўкраінскіх камандыровак». Падразьдзяленьні, што накіроўваюцца ў зону баявых дзеяньняў, зьяўляюцца тактычнымі групамі батальённага або ротнага складу, укамплектаваныя вайскоўцамі кантрактнае службы. Досыць часта ў Сірыю выпраўляюць тыя ж падразьдзяленьня й вайскоўцаў, якія ўжо атрымалі баявы досьвед на Данбасе. Супольнасьць InformNapalm ідэнтыфікавала прысутнасьць у Сірыі ўжо 16 падразьдзяленьняў расейскай арміі й флёту (!):

    Балтыйскі флёт – 336-я АБрМП (879-й АДШБ гэтай жа брыгады);

    Паўночны флёт – 200-я АМСБр і 61-я АБрМП;

    Чарнаморскі флёт – 810-я АБрМП;

    Заходняя вайсковая акруга – 27-й АМСБр і 20-ы полк РХБА (ЦВС-1А);

    Усходняя вайсковая акруга – 200-я АртБр;

    Цэнтральная вайсковая акруга – 21-я АМСБр, 28-я АМСБр, 74-я АМСБр, 7-я ТБр і 120-я АртБр;

    Паўднёвая вайсковая акруга – 34-я АМСБр, 7-я в/база, 291-я АртБр і 66-я АБрСувязі.

    Усе гэтыя падразьдзяленьні ўдзельнічалі ва «ўкраінскіх камандыроўках». І гэта без уліку падразьдзяленьняў ССА, ГРУ і ПДВ ЗС РФ і дарадцаў, а таксама ПКС РФ і, вядома, так званых расейскіх прыватных вайсковых кампаніяў, якія былі перакінутыя ў Сірыю значна раней за іншыя падразьдзяленьні. Апроч гэтага ў Сірыі задзейнічаны і сакрэтны рэзэрв расейскіх спэцслужбаў – баявікі-“добраахвотнікі”, якія маюць досьвед баявых дзеяньняў на Данбасе.

    • Даведка пра структуру й узбраеньне 336-й АБрМП БФ

      336-я асобная гвардзейская Беластоцкая ордэнаў Суворава і Аляксандра Неўскага брыгада марской пяхоты, в/ч 06017 (Калінінградзкая вобласьць, г. Балтыйск): кіраваньне, 877-ы асобны батальён марской пяхоты, 878-ы асобны батальён марской пяхоты, 879-ы асобны дэсантна- штурмавы батальён, 1592-ы асобны самаходны артылерыйскі дывізыён, 1612-ы асобны артылерыйскі дывізыён, рэактыўная батарэя, выведвальны батальён, рота сувязі, батальён матар’яльнага забесьпячэньня, зэнітны ракетна-артылерыйскі дывізыён, інжынэрна-дэсантная рота, вагнямётная рота, рамонтная рота, рота дэсантна-высадных сродкаў, батарэя ПТУР, узвод РХБА, узвод кіраваньня начальніка артылерыі, камэнданцкі ўзвод. Ва ўзбраеньні: 134 адз. БТР-80/82А, 18 адз. 2С1 «Гвазьдзіка», 12 адз. 2С9 «Нона-С», 6 адз. БМ-21 «Град», 59 адз. МТ-ЛБ, 37 адз. 9K111-1 «Конкурс-М», 6 адз. БМ 9А34(35) «Страла-10», 6 адз. ЗСУ-23/04 «Шылка». Крыніца: milkavkaz.


    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня Іраклі Камахідзэ.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.