• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Сірыйская камандыроўка «ветлівых людзей» з 120-й артылерыйскай брыгады ЗС РФ

    on 2017-01-19 | 0 Comment | Грамадзтва | Навіны | Падзеі | Сірыя
    • ru
    • fr
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    У выніку новага OSINT-расьледаваньня міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm выявіла расейскіх вайскоўцаў з складу 120-й артылерыйскай брыгады (в/ч 59361, дысьлякацыя –  г. Юрга Кемераўскае вобласьці, РФ) 41-й агульнавайсковай арміі Цэнтральнае вайсковае акругі, якія напачатку 2016 году знаходзіліся у «данбаска-сірыйскай камандыроўцы». Асноўнымі крыніцамі інфармацыі зьяўляюцца самі расейскія кантрактнікі, якія публічна выхваляюцца сваімі баявымі ўзнагародамі. Таксама рэгіянальныя расейскія СМІ, якія ў адрозненьне ад цэнтральных мэдыярэсурсаў не саромеюцца агучваць навіны пра сірыйскую вайсковую кампанію для сваёй малой аўдыторыі.

    Нагадваем, што напрыканцы 2016 году InformNapalm апублікаваў доказы «ўкраінскае камандыроўкі» 120-й артылерыйскай брыгады. У матар’яле было зазначанае, што артылерысты 120-й брыгады апроч «растоўска-ўкраінскай камандыроўкі», былі зафіксаваныя ў траўні 2016 году ў Сірыі. Першасную інфармацыю што да перакідваньня падразьдзяленьня 120-й артбрыгады ў Сірыю яшчэ ўвосень 2015 году агучвала і ўкраінская вайсковая выведка.

    Аб’ект расьледаваньня

    1. Сяргей Турканаў

    Нарадзіўся 2 лютага 1988 г. Родам з г. Беразоўскі Кемераўскае вобласьці, РФ. Вайсковец-кантрактнік 120-й артылерыйскай брыгады. У сацыяльных сетках – “VK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

    Узнагароджаны мэдалём «Удзельніку вайсковай апэрацыі ў Сірыі» паводле загаду міністра абароны РФ №155 з 16 сакавiка 2016 году.

    Характэрна, што ў фотаальбоме свайго профілю фатаздымкі, якія сьведчаць пра ягоны вайсковы статус, ён не захоўвае й карыстаецца псэўданімам “Шрам”. Але ў выпаду з мэдалём ён вырашыў усё ж выхваліцца: 17 студзеня 2017 году ў сваім відэаальбоме Турканаў выклаў відэа рэгіянальнае тэлевізіі г. Беразоўскі, у якім паведамляецца пра ягонае ўзнагароджаньне пазначаным вышэй мэдалём за баявую камандыроўку ў Сірыю, якая доўжылася з студзеня па красавік 2016 году. Гэтая ж інфармацыя зьявілася на сайце адміністрацыі Бярозаўскае гарадзкое акругі 16 студзеня 2017 году.

    1. Яўген Ігаравіч Бялінаў

    Нарадзіўся 22 жніўня 1986 году. Родам з г. Шарыпава Краснаярскага краю, РФ. Вайсковец-кантрактнік 120-й артылерыйскай брыгады, мае званьне малодшага сяржанту. У сацыяльных сетках – “VK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

    Узнагароджаны мэдалём «Удзельніку вайсковай апэрацыі ў Сірыі» паводле загаду міністра абароны РФ №155 з 16 сакавiка 2016 году. Узнагароднае пасьведчаньне з подпісам камандыра в/ч 59361 палкоўніка Дзяніса Цехановіча. Таксама мае статус ветэрану баявых дзеяньняў.

    У альбоме профілю фатаздымкі, што сьведчаць пра ягоны вайсковы статус, ён не захоўвае, але, як і ў выпадку з Турканавым, ён таксама вырашыў выхваліцца сваёй новай мэдалькай.

    1. Яраслаў Дзьмітрыевіч Савельеў

    Нарадзіўся 18 ліпеня, год нараджэньня – н/д. Меркавана, родам з г. Пракоп’еўск Кемераўскае вобласьці, РФ. Вайсковец-кантрактнік 120-й артылерыйскай брыгады. У сацыяльных сетках – “VK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

    Узнагароджаны мэдалём «Удзельніку вайсковай апэрацыі ў Сірыі». У фота пасьведчаньня да ўзнагароды ён зрабіў рэтушаваньне свайго званьня, найменьня ўзнагароды, нумару загаду й рэгаліяў камандыра в/ч. Але згодна зь ідэнтычным почыркам ва ўзнагародным пасьведчаньні згаданага вышэй Бялінава, цалкам мажліва, узнагароджаны ён паводле таго ж загаду МА РФ.

    У фотаальбоме профілю захоўвае некалькі здымкаў, якія сьведчаць пра прыналежнасьць да ЗС РФ, у тым ліку з часоў «сірыйскае камандыроўкі».

    Трох фігурантаў з аднаго артылерыйскага злучэньня цалкам дастаткова, каб пацьвердзіць ранейшую інфармацыю што да «сірыйскай камандыроўкі» 120-й артылерыйскай брыгады зь Юргі. Праз вывучэньне іхных кантактаў можна знайсьці дзясяткі іншых сьведчаньняў пра прысутнасьць вайскоўцаў гэтага падразьдзяленьня ў Сірыі. Напрыклад, старонка таварыша ў службе Яраслава Савельева – Піліпа Гагарынава (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў) – на якой захаваныя фатаздымкі зь Блізкага Усходу.

    Як было зазначанае раней, паводле назіраньняў InformNapalm, «сірыйскія камандыроўкі» падразьдзяленьняў расейскай арміі й флёту ня надта розьняцца ад «растоўска-ўкраінскіх камандыровак». Падразьдзяленьні, што накіроўваюцца ў зону баявых дзеяньняў, зьяўляюцца тактычнымі групамі з батальённым або ротным складам, укамплектаваныя вайскоўцамі кантрактнае службы. Досыць часта ў Сірыю дасылаюць тыя ж падразьдзяленьні й вайскоўцаў, якія ўжо атрымалі баявы досьвед у выніку баявых камандыровак на Данбас. Колькасьць падразьдзяленьняў расейскай арміі й флёту, ідэнтыфікаваных InformNapalm ў Сірыі, на гэты момант сягае ўжо 16 вайсковых частак (!):

    • Балтыйскі флёт – 336-я АБрМП (879-й АДШБ гэтай жа брыгады);
    • Паўночны флёт – 200-я АМСБр і 61-я АБрМП;
    • Чарнаморскі флёт – 810-я АБрМП;
    • Заходняя вайсковая акруга – 27-й АМСБр і 20-ы полк РХБА (ЦВС-1А);
    • Усходняя вайсковая акруга – 200-я АртБр;
    • Цэнтральная вайсковая акруга – 21-я АМСБр, 28-я АМСБр, 74-я АМСБр, 7-я ТБр і 120-я АртБр;
    • Паўднёвая вайсковая акруга – 34-я АМСБр, 7-я в/база, 291-я АртБр і 66-я АБрСувязі.

    Усе гэтыя падразьдзяленьні пэўным чынам удзельнічалі ва «ўкраінскіх камандыроўках». І гэта без уліку падразьдзяленьняў ССА, ГРУ і ПДВ ЗС РФ і дарадцаў, а таксама ПКС РФ і, вядома, так званых расейскіх прыватных вайсковых кампаніяў, якія былі перакінутыя ў Сірыю значна раней за іншыя падразьдзяленьні. Апроч гэтага ў Сірыі задзейнічаны і сакрэтны рэзэрв расейскіх спэцслужбаў – баявікі-“добраахвотнікі” – якія маюць досьвед баявых дзеяньняў на Данбасе.

    Яшчэ ў сьнежні 2015 году InformNapalm апублікаваў доказы «сірыйскае камандыроўкі» вайскоўцаў артылерыйскае брыгады Паўднёвае вайсковае акругі, гл. «Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі».

    120-я артылерыйская брыгада фігуруе ў трох эпізодах расьледаваньняў InformNapalm, як у кантэксьце «сірыйскіх», гэтак і «растоўска-ўкраінскіх камандыровак»:

    • Падразьдзяленьне 120-й артылерыйскай брыгады зь Юргі ў Мілерава
    • 120-я АБр ЗС РФ на подступах да сірыйскае Пальміры
    • Атрыманыя доказы «украінскае камандыроўкі» 120-й артбрыгады ЗС РФ

    Глядзіце таксама Базы дадзеных фіксацыі кадравых расейскіх вайскоўцаў і доказаў іхнага ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Украіне на баку аб’яднаных расейска-тэрарыстычных сілаў, якія даступныя праз сталую спасылку: https://informnapalm.org/database.

    • Даведка пра склад і ўзбраеньне 120-й Абр

      120-я гвардзейская артылерыйская брыгада, в/ч 59361 (г. Юрга і пас. Чыстыя Ключы Кемераўскае вобласьці, РФ), структурна мае: кіраваньне, гаўбічны артылерыйскі дывізыён, рэактыўны артылерыйскі дывізыён, процітанкавы дывізыён, батарэю кіраваньня, выведвальны артылерыйскі дывізыён, роту матар’яльнага забесьпячэньня, роту тэхнічнага забесьпячэньня, інжынэрна-сапёрны ўзвод, узвод РХБА. Ва ўзбраеньні: 8 адз. 9П140 «Ураган», 18 адз. 152-мм 2А65 «Мста-Б», 6 адз. 100-мм МТ-12 «Рапіра», 18 адз. 9К123 «Хрызантэма-С», 3 адз. ПРП-4М, 2 адз. АЗК-7.


    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня Іраклі Камахідзэ.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.